• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Цашкоўскі Міхал дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да віленскіх паўстанцаў, адышоў у КГІ. РДВГА-11, арк. 421.
    Цвіль Тэадор з в. Грышкевічы (Грыцкевічы) Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 110; РДВГА-11, арк. 41; Dangel S. Rok 1831. S. 124.
    Цвірбут Вінцэнт шляхціц з Мінскай губ., палясоўшчык з маёнтка Целяханы В. Пуслоўскага. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. ПОадв.; РДВГА-11, арк. 419.
    Церашкевіч Сымон дваранін з аколіцы Яўсевічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова ўзяты ў атрад Д. Хлапоўскага. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 314.
    Церпілоўскі Адольф з Мінскай губ., сакратар Дзісенскага земскага суда, тытулярны саветнік. Дзейнічаў сярод дзісенскіх паўстанцаў, выконваў пасаду наглядальніка за арыштантамі. Па рашэнню МГСК ад 30.7.1831 атрымаў дараванне і дазвол займаць папярэднюю пасаду. НГАБ-5, арк. 79 адв.; РДВГА-11, арк. 389.
    Цімаховіч Яп (н. 12.4.1805) з в. Крэмяніца Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., сын Тэадора і Тэадоры Конар. У паўстанні радавы 3 палка конных стральцоў. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі, пасля чаго вярнуўся ў Францыю. Ажаніўся з францужанкай, меў дваіх дзяцей. Атрымаў калецтва (страціў правую руку). Bielecki R. Polacy w Legii. S. 108.
    Цімошэк Андрэй з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. 3 3.4.1835 да 29.2.1836 член ПДТ. Па рашэнню ІТСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 334; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 63.
    Цітовіч Вінцэнт дваранін з маёнтка Дарагобыль Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 336.
    Цітовіч Уладзіслаў дваранін з маёнтка Дарагобыль Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, дайшоў да Варшавы, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Адышоў за мяжу, прасіў літасці. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 336; DS. Т. 6. S. 386.
    Ціхановіч Павел (н. каля 1810) шляхціц з Гродзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, затым у экспедыцыі Ю. Заліўскага, меў сувязь зМ. Шыманскім. Рашэннем ад 18.11.1833 сасланы ў Пермскую губ. 3 мая 1834 у Пярмі, сустракаўся з А. Герцэнам. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 106.
    Цішэўскі Рамуальд дваранін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., сын аканома з маёнтка Ялаўка, брат Тадэвуша. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 315.
    Цішэўскі Тадэвуш дваранін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., сын аканома з маёнтка Ялаўка, брат Рамуальда. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 315.
    Цыбульскі Іван селянін з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Служыў у 22 пях. палку. Узяты ў палон. РДВГА-8, арк. 335.
    Цыбульскі Якуб (н. 1.5.1778) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у Трокскім пав. Віленскай губ., сын Войцеха і Леанільды Ракент, брат Францішка. Прывёў у Лужкі атрад з 584 чал., які 7.3.1831 далучыўся да дзісенскага апалчэння. Удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. У маі 1831 кап. 19 палка лін. пяхоты. 13.7.1831 у складзе корпуса А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі. У студз. 1834 прыбыў на караблі “Фрау Элізабет” у Гаўр. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. У 1858 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Памёр у Фларыдзе (Амерыка). НГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 151; ф. 561, eon. 1, спр. 5, арк. 111; РДВГА-11, арк. 419; ВРР, пг 565; ND. 1843. S. 134; Bartkowski J. Spis Polakyw zmarlych. S. 102; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 315; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 311; Dangel S. Rok 1831. S. 124.
    Цывількоўскі Тадэвуш шляхціц з Мінскай губ., пісар з маёнтка Барысаў кн. М. Радзівіла. Меў дачыненне да нарыхтоўкі зброі і пораху пад кіраўніцтвам кап. польск. войскаў I. Гнатоўскага. У якасці пакарання рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 25.1.1832 утрымліваўся 2 тыдні ў астрозе. НГАБ-5, арк. 112; РДВГА-11, арк. 421; Dangel S. Rok 1831. S. 124, 129.
    Цыдзік Вінцэнт дваранін з Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр атрада навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 112 адв.; РДВГА-8, арк. 335; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75; DS. Т. 6. S. 386.
    Цыдзік Караль дваранін з Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і адпраўлены на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 113; РДВГА-8, арк. 335; ч. 11, арк. 421.
    Цымаховіч Іван з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 334.
    Цыплінскі Павел (н. каля 1812) шляхціц з Гродзенскай губ., сын Ігнація, карнет гус. палка. Звязаны з кружком М. П. Сунгурава. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Рашэннем ваен. суда прызначаны да пакарання смерцю. Па канфірмацыі ад 24.12.1831 сасланы на пасяленне ў Сібір. У 1845 атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 107.
    Цырбут шляхціц з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4308, арк. 32.
    Цытовіч Вінцэнт шляхціц з Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні аднесены ГГСК да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 113.
    Цэханоўскі Вінцэнт дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Івана, аканом з маёнтка Гарадзец памешчыка Брахоцкага. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Пасля адыходу польск. рэгулярных войскаў хаваўся, арыштаваны ў Кажангарадку. НГАБ-5, арк. 113.
    Цэханоўскі Іван з Гродзенскай губ., стражнік. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 337.
    Цэханоўскі Францішак памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Пятра. Выконваў абавязкі паўст. каменданта мяст. Гарадок. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 18.1.1832 вызвалены ад праследавання, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-5, арк. 113 адв.; Dangel S. Rok 1831. S. 124.
    Цюлюк Юрый селянін памешчыка М. Мержаеўскага з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў разам са сваім памешчыкам. Адышоў у Прусію. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 337.
    Чакерскі Збігнеў з Гродзенскай губ., вучань Навагрудскага дамініканскага вуч. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 338.
    Чаляхоўскі Ігнацій селянін памешчыка Воўка з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Адышоў за мяжу, прасіў літасці. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 341.
    Чапліеўскі (Чаплеўскі) Леан (1.9.1801-8.12.1868) з Мінскай (Віленскай) губ., н. у в. Гарадзец. У паўстанні з 1.1.1831 ппар. 17 палка лін. пяхоты, пар. 4 палка лін. пяхоты, затым 16 палка лін пяхоты. Эмігрыраваў у Францыю, куды прыбыў у ліст. 1832. 21.8.1838 далучыўся да АПЭ, 13.3.1848 член ГІДТ. MWP, 40 Н; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 103; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 110, 316; ягож: Slownik biograficzny. T. 1. S. 321; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 104.
    Чапскі Габрыэль шляхціц з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Выконваў абавязкі сувязнога з ашмянскімі паўстанцамі. Быў адасланы ў Барысаўскі пав. для ўздыму паўстання. Па рашэнню МГСК ад 8.2.1832 узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-5, арк. 114 адв.; РДВГА-11, арк. 422; Dangel S. Rok 1831. S. 124.
    Чаранкевіч Леапольд з Гродзенскай губ., канцылярыст гродзенскай казённай палаты. Служыў у атрадзе Т. Тышкевіча. РДВГА-8, арк. 341.
    Чарашэнка Ян з Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 119: РДВГА-11, арк. 425; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
    Чаркоўскі Адам памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 пад Невелем узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК ад 13.7.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 114 адв.; РДВГА-8, арк 338; Dangel S. Rok 1831. S. 124.
    Чарнаброваў Д.-зГродзенскайгуб. У 1831 знаходзіўся ў КП. Служыў у 2 конна-егерскім палку. Пасля паражэння паўстання перабраўся ў Галіцыю. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 343.
    Чарнецкі селянін памешчыка Т. Дамейкі з Вілейскага пав. Мінскай губ., музыкант будслаўскага кляштара. Дзейнічаў у вілейскім апалчэнні. У кляштар не вярнуўся. НГАБ-5, арк. 116; РДВГА-11, арк. 423.
    Чарнецкі Антоній (1811-7.5.1839) з Навагрудскага пав. (?) Гродзенскай губ., н. у в. Волкавічы (Водкавічы). У паўстанні ўдзельнік выступлення 29.11.1830, з 6.2.1831 пар., 13.6.1831 кап. Удзельнік атрада Ю. Заліўскага, паранены пад Вільняй. 19.8.1831 уваходзіў у 5 полк лін. пяхоты. 6.4.1831 адзначаны залатым крыжам. Адышоў у Галіцыю. Перабраўся ў Францыю ў ліп. 1832. Маёнтак канфіскаваны ў 1834. У 1838 працаваў у друкарні. Памёр у дэп. Луарэ. AGAD, KRW, пг 556; MWP, 40 Н; Ksi^gapamiqtkowa. S. Ill; ND. 1843. S. 134; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 110; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 324.
    Чарнецкі Караль (н. 28.5.1798) з Гродзенскай губ., скончыў Калішскі кадэцкі корпус, пар. польск. войскаў. 3 6.2.1831 кап. 2 кл., 11.9.1831 атрымаў крыж “Virtuti Militari”. 13.10.1831 прыбыў з Модліна ў Варшаву. Аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 477, 478; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 141; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 325.
    Чарнецкі Юзаф (н. 12.10.1808) з в. Мухаеды Мазырскага пав. Мінскай губ., сын Андрэя і Разаліі Шылінд, карнет. Дэзерціраваў і далучыўся да атрада А. Гелгуда, з мая 1831 пар. Удзельнічаў у бітвах пад Вільняй, Шаўлямі. Трапіў у палон, збег. Эмігрыраваў у 1832 у Францыю,
    член ПНК. У 1837 далучыўся да АПЭ. AGAD, EPP, nr 1, к. 17; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 324; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 231, 270.