Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Сяклюцкі (Сяклецкі) Клеафаст дваранін з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў у Францыю, з 30.11.1833 да 8.10.1837 член ПДТ. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак канфіскаваны. НГАБ-5, арк. 38; РДВГА-8, арк. 286; Kaczkowski J. Konfiskaty; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 49.
Сяклюцкі (Сяклецкі) Станіслаў дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 287; DS. Т. 6. S. 386.
Сяліцкі Казімір (4.3.1811-28.6.1834) з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ануфрыя і Разаліі, панамар касцёла. У паўстанні радавы. Адышоў у Прусію, у 1833 адплыў з Гданьска на караблі “Юньён”, прыбыў у Гаўр, адкуль на караблі ‘Траф Келлі” 27.4.1834 прыбыў у Аран, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. Служыў у Афрыцы, дзе і загінуў. Па рашэнню МГСК ад 29.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 41 адв.; РДВГА-11, арк. 355; Rps BUW, SRB; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Сямашка Мацвей (Матэвуш) шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў паўст. атрадзе. Узяты ў палон. Рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад мая 1832 вызвалены ад адказнасці, пакінуты пад наглядам губ. кіраўніцтва. НГАБ-5, арк. 38; РДВГА-11, арк. 356; Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Сямашка Міхал памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Ляхаўшчына, сын Станіслава, брат Юзафа. Знаходзіўся сярод паўстанцаў у чыне падафіцэра, дзейнічаў у бітве пад Дзіснай. Ппар. 11 ул. палка, у складзе якога 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прысылаў прашэнне аб дараванні. 28.5.1832 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму з умовай аддачы пад ваен. суд, не вярнуўся. 10.3.1832 прыбыў у Францыю, член ГШК. У 1841-43 знаходзіўся ў дэп. Кальвадос. Парашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак канфіскаваны ў 1833. НГАБ-5, арк. 42 адв.; РДВГА-11, арк. 357; AGAD, PFR, пг 7; EPP, nr 1, к. 19; RpsBUW, SRB; Dangel S. Rok 1831. S. 105, 149.
Сямашка Міхал селянін з в. Пескі Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова ўзяты атрадам Д. Хлапоўскага, дайшоў да Модліна. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 288.
Сямашка Юзаф памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Станіслава, брат Міхала. Выконваў абавязкі паўст. каменданта Празарокскага ключа. Кіраваў кав. аддзелам у дзісенскім апалчэнні. Арыштаваны і болей за 6 мес. утрымліваўся ў Дынабургскай крэпасці. Па рашэннюМГСКад 17.12.1831 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-5, арк. 38адв,39; Dangel S. Rok 1831. S. 148.
Сянкевіч Аляксандр Міхал (11.3.1808-16.8.1868) н. у Навагрудскім пав. Гродзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Дзейнічаў сярод навагрудскіх паўстанцаў, затым падафіцэр 4 палка пешых стральцоў. 15.3.1831 адзначаны крыжам. 18.8.1832 прыбыў у Францыю, працаваў механікам. 10.3.1848 член ПДТ. Ажаніўся, меў дзве дачкі. Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakowzmartych. S. 379; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 113.
Сяржпінскі (Сярпінскі) Станіслаў з Вілейскага пав. Мінскай губ., адстаўны пар. польск. войскаў. Удзельнічаў у нападзенні на радашковіцкую паштовую станцыю і паліцмайстара Галіеўскага. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 аднесены да 3 разр. зл. Рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 27.1.1832 аддадзены пад ваен. суд, які пастанавіў у крас. 1832 узяць яго пад паліцэйскі нагляд. НГАБ-5, арк. 39; РДВГА-11, арк. 357; Dangel S. Rok 1831. S. 149.
Сяўко (Сеўка) Сымон селянін з маёнтка кн. Чацьвяртынскай Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Добраахвотна перайшоў мяжу КП і далучыўся да паўстанцаў, удзельнічаў у бітвах. Адышоў у складзе польск. войскаў у Прусію, адкуль вярнуўся і быў арыштаваны. Па pa-
Сяўрук Станіслаў
шэнню ГГСК ад 12.6.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 41 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 187; РДВГА-8, арк. 284.
Сяўрук Станіслаў дваранін з Пінскага пав. Мінскай губ, аканом маёнтка Плянта памешчыка В. Пуслоўскага. Нарыхтоўваў харчаванне для атрада Ц. Пуслоўскага, заставаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 37 адв.; РДВГА-11, арк. 354.
Табартоўскі Адам дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 310; AGAD, WCPL, пг 724, к. 77.
Табартоўскі Аляксандр з Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні рашэннем ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 79 адв.
Табартоўскі Валяр’ян -з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у Навагрудку. У паўстанні радавы 13 ул. палка. Адышоў у Прусію, утрымліваўся ў Гданьску. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. Эмігрыраваў. 3 17.8.1834 член ПДТ. НГАБ-5, арк. 76; Кгаwiec L. Lista czlonkow. S. 54.
Тадайскі Кастан святар Мінскай губ. 2.2.1831 абвясціў пастанову польск. сейма. РДВГА-11, арк. 381.
Тадаровіч шляхціц з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., служыў у маёнтку Кужалічын памешчыка В. Пуслоўскага Пінскага пав. афіцыянтам. Дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. НГАБ-5, арк. 78 адв.
Тамашэўскі Стэфан (Сцяпан) з Мінскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, з якімі адышоў у Прусію. Эмігрыраваў, да чэрв. 1835 знаходзіўся ў Англіі, з 10.6.1834 да 8.6.1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 3.4.1835 член ПДТ, 31.5.1846 уступіў паўторна ў Лондане. (М. Пашкевіч узгадвае яшчэ аднаго Стэфана Тамашэўскага (каля 1806-13.1.1881)-з 10.6.1834 даснеж. 1881 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада, з 1849 у Лондане, з кастр. 1868 жыў у прытулку). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 81 адв.; РДВГА-11, арк. 391; Dangel S. Rok 1831. S. 117; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 63; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 100.
Тамінскі Станіслаў дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова знаходзіўся ў атрадзе Г. Дэмбінскага. РДВГА-8, арк. 312.
Танкевіч Юзаф (н. каля 1800) селянін з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні, абвінавачваўся ў забойстве і грабяжах. Пакараны палкамі і сасланы на катаргу ў Сібір. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 622.
Таньскі Юзаф (?) мешчанін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў за мяжу. Член ПНК (?). 3 1.11.1832 член ТЛРЗ. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 312; AGAD, EPP, nr 1, к. 19; Rps BN, II. 7871, к. 165.
Тараевіч (Тарацэвіч) Ісідор (п. 1862) памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., б. засядацель Навагрудскага земскага суда. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Адышоў у Прусію, утрымліваўся ў Гданьску. Эмігрыраваў. 3 21.9.1834 да 4.4.1837 член ПДТ, у 1848 уступіў паўторна. Памёр у Бавэ. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. РІГАБ-5, арк. 76 адв.; РДВГА-8, арк. 310; AGAD, WCPL, пг 724, к. 76; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 56.
Тараевіч (Цераевіч) Фірмін (н. 3.5.1809) з Гродзенскай губ., н. у Гродна ці Тараевічах, сын Бенядзікта і Тэрэзы Аберскай. У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка. У 1832 утрымліваўся ў Гданьску. 4.8.1832 прыбыў на востраў Экс на караблі “Лакс”, затым накіраваны ў Бардо, адкуль 25.6.1833 адасланы ў Каор, дзе 10.2.1835 запісаўся на 3 г. у легіён. У 1835 знаходзіўся ў Афрыцы, у 1835-38 у Іспаніі, 31.3.1838 звольнены з легіёна. 2.5.1839 запісаўся ў легіён паўторна і да 1842 служыў у Афрыцы. У 1846-54 у дэп. Уаза. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 354.
Тарасевіч Даўрэнцій (н. 1809 (1811) селянін з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Пакараны 10 палкамі і сасланы на цяжкія работы ў Сібір. Пакаранне адбываў пад Іркуцкам на саляных шахтах. Вярнуўся на месца жыхарства ў 1861. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 623.
Тарасовіч Ян шляхціц з Мазырскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод мазырскіх паўстанцаў. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню КГСК атрымаў дараванне. Dangel S. Rok 1831. S. 134.
Таргоньскі Аляксандр дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., б. стражнік. Дачыненне да паўстання бьіло кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 311.
Таргоньскі Антоній дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., б. стражнік. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 311.
Таргоньскі Юльян дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., б. стражнік. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 311.
Таркоўскі (Тарноўскі) Мікалай навіцыянт ордэна баніфратаў з Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5. арк. 77; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 16; РДВГА-8, арк. 312.
Тарлецкі Ян (н. каля 1805) з Мінскай губ., сын Паўла, сакратар Дзісенскага пав. суда. Служыў у апалчэнні дзісенскіх паўстанцаў. Адышоў за мяжу. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. Прысылаў з Прусіі прашэнне аб дараванні. У пачатку 1832 вярнуўся і па рашэнню ваен. суда адпраўлены ў Забайкальскі гарнізон. НГАБ-5, арк. 79; РДВГА-11, арк. 388; Dangel S. Rok 1831. S. 151; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 628.
Тарчынскі Аляксандр шляхціц з Бабруйскага пав. Мінскай губ., сын Фларыяна. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву. 5.10.1831 з атрадам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. Прысылаў прашэнне аб дараванні. Эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСКад 28.2.1833 аднесены да 2 разр. зл. РІГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 147; ф. 561, eon. 1, спр. 5, арк. 82; РДВГА-11, арк. 392; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75; Dangel S. Rok 1831. S. 118.
Татарчук Міхал селянін памешчыка А. Орды з Пінскага пав. Мінскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Добраахвотна вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 78; РДВГА-11, арк. 382.
Татур Адам ксёндз Лужкоўскага піярскага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у в. Плёхава Слонімскага пав., сын Яна, брат Ігнація і Хрызастома. Выкладаў у школе ў Лужках польскую, лацінскую мовы і рыторыку. Некалькі гадоў выконваў абавязкі наглядальніка вучылішчаў Гродзенскай, Мінскай губ. і Беластоцкай вобл. У Лужкі прыбыў у ліст. 1830, адзін з ініцыятараў выступлення. Складаў Акт канфедэрацыі, тэкст прысягі, заклікаў прыхаджан касцёла да паўстання. Прыводзіў да прысягі, 25.4.1831 справіў урачыстую службу. Сакратар паўст. к-та ў Лужках па цывільнай частцы. На прыканцы падзей вывез архіў к-та ў маёнтак Р. Падбіпенты Сялец, дзе спаліў яго. Пасля адыходу паўстанцаў хаваўся ў лясах. У чэрв. 1831 з’явіўся да М. Мураўёва ў Глыбокае. Па рашэнню МГСК ад 13.8.1831 аднесены да 1 разр. зл., аднак за паведамленне пэўных звестак яго справа была накіравана галоўнакамандуючаму 1-й арміі. Трапіў пад ваен. суд, які 12.2.1834 вызваліў яго ад адказнасці і аддаў пад нагляд паліцыі. НГАБ-5, арк. 77 адв.; ф. 1297, eon. 1, спр. 6118; РДВГА-11, арк. 383; DangelS. Rok 1831. S. 37, 161; КропотовД.А. Жйзнь графа М.Н. Муравьева. С. 484-496.