• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    тым у Парыжы. 9.3.1847 паўторна завербаваўся ў легіён, служыў у Афрыцы. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 328.
    Сакалоўскі Эміль Леапольд Юзаф (н. 20.7.1813) н. у Слуцку Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. 8.8.1831 у Варшаве ўдзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эмігрыраваў у Францыю, член ПНК, працаваў чарцёжнікам у праектным бюро ў Тулузе. У 1846 зацверджаны інспектарам 3 кл. 2.9.1850 атрымаў французскае грамадзянства. Ажаніўся з францужанкай. AGAD, EPP, nr 1, к. 19; DS. Т. 6. S. 386; Konarska В. Polskie drogi. S. 399.
    Сакалоўскі Юльян дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву, з 4.10.1831 ппар. 13 ул. палка. 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці, атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. НГАБ-5, арк. 54; РДВГА-8, арк. 296; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75; ВРР, пг 493; DS. Т. 6. S. 386.
    Сакальскі (Сокальскі) Уладзіслаў (п. 1841) з мяст. Даўгінава Вілейскага пав. Мінскай губ. У паўстанні падафіцэр 3 ул. палка. Эмігрыраваў, знаходзіўся ў Англіі, Амерыцы. ГІамёр у Новым Арлеане. Bart­kowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 390.
    Саковіч (Сакевіч) Тадэвуш (п. 1866) з мяст. Петрыкаў Мазырскага пав. Мінскай губ., сын Лаўрэнція, прыватны настаўнік. Пар. коннага атрада шавельскіх паўстанцаў. Адышоў у Прусію. 15.8.1832 прыбыў у Францыю, працаваў на фабрыцы. Па рашэнню МГСК ад 1.9.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 29 адв.; РДВГА-11, арк. 347; Bartkows­ki J. Spis Polakow zmarlych. S. 373; Dangel S. Rok 1831. S. 148.
    Салагуб Мацвей з Мінскага пав., сын Аляксандра, унтэр-афіцэр Эстляндскага пях. палка, б. вучань Дынабургскай школы ппрап. Далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў, актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі паўстання ў Лужках, бітве пад Дзіснай. У складзе польск. арміі nap. 19 палка лін. пяхоты. Эмігрыраваў у Францыю, з 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. Па рашэнню МГСК ад 23.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 55-55 адв.; РДВГА-11, арк. 366; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 65; Dangel S. Rok 1831. S. 149; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 2.
    Салагуб Міхал селянін памешчыка Агінскага з маёнтка Маладзечна Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Рыгора. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 55; РДВГА-11, арк. 366.
    Салагубік Андрэй селянін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў Белавежскай пушчы. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 299.
    Саліцкі Казімір (4.3.1811-28.6.1835) з в. Наўлока Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Ануфрыя і Разаліі Аўсякевіч. У паўстанні радавы 19 палка лін. пях. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы. Rps BUW, SRB;Bielecki R. Polacy w Legii. S. 314.
    Самойлавіч Адам з в. Блудзень Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 279.
    Самуйла (Самойла) Яўхім (20.3.1810-23.5.1882) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Бернарда і Ганны Кайковіч. У паўстанні радавы 11 ул. палка. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю, з 17.9.1839 член ПДТ. Памёр у Бардо. Па рашэнню МГСК ад 29.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 33 адв.; РДВГА-11, арк. 349; Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 374; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 315; DangelS. Rok 1831. S. 117; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 87.
    Сапега Яўстафій Каэтан (7.8.1797-4.11.1860) кн., памешчык з Гродзенскай губ., сын Францішка і Пелагеі Патоцкай, уладальнік маёнтка Зэльва, адстаўны пар. Прыбыў у Варшаву 18.6.1831, пар. штаба польск. арміі. 13.9.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі. Эмігрыраваў. Член Гісторыка-літаратурнага т-ва. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., пазней прызнаны выгнаннікам. Маёнтак Зэльва канфіскаваны ў 1836. Памёр у Парыжы, пахаваны наМанмартры. НГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 175; ф. 561, eon. 1, спр. 5, арк. 30 адв.; РДВГА-8, арк. 280; ВРР, пг 565; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 142; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 374; Gadon L. Z zycia Polakow. S. 124; Handelsman M. Adam Czartoryski. T. 2; Polacy pochowani. S. 171-172; PSB. T. 34. S. 597-598.
    Сарока Ежы (каля 1750—10.1831) — з Ашмянскага пав. Віленскайгуб., н. у Вільні, скальнік. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў. Член ашмянскага ўрадавага к-та. Арыштаваны, сядзеў у турме. Рашэннем ваен. суда асуджаны да смяротнага пакарання. Памёр у турме. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 9 ade.; Catalogue des estampes. Cz. 1. Vol. 2. S. 284; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 1; яго ж: Les Polonais; Zbior pami^tnikow. S. 255-261.
    Сарока Леапольд дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., брат Фелікса. Далучыўся да фарміравання Г. Дэмбінскага, ппар. 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. РІГАБ-5, арк. 58; РДВГА-8, арк. 300; AGAD, WCPL, пг 724, к. 65.
    Сарока Фелікс дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., брат Леапольда, адвакат. Далучыўся да фарміравання Г. Дэмбінскага, кап. 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-5, арк. 58; РДВГА-8, арк. 300; AGAD, WCPL, пг 724, к. 64; DS. Т. 6. S. 385; KaczkowskiJ Konfiskaty.
    Сасноўскі-шляхціц. У паўстанні дзейнічаў у Рэчыцкім пав., удзельнічаў у бітве пад Мухаедамі. Забіў расійск. салдата. Эмігрыраваў. Dangel S. Rokl831. S. 149.
    Сасноўскі Юзаф (23.5.1799 (1807) 6.4.1895) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Любча, сын Юзафа і Ганны. У паўстанні падафіцэр 10 ул. палка. Адышоў у Прусію. У 1832 прыбыў у Францыю, пачаткова належаў да закладу ў Буржэ, 16.6.1833 пераехаў у Бержэрак, 30.10.1833 у Ош. Завербаваўся ў замежны легіён, у 1836-38 служыў у Іспаніі, у 1839—42 у Афрыцы. 29.5.1842 звольніўся са службы. 3 чэрв. 1836 да 1895 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада.
    Ежы Сарока.
    Партрэт Ю. Куроўскага
    Непісьменны. Bielecki R. Polacy w Legit. S. 329; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 96.
    Саўко Францішак селянін з маёнтка Свіслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Т. Тышкевіча. Вярнуўся на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 278.
    Саўчук Мікалай селянін з в. Машковічы Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон пад Невелем. Парашэнню МГСК ад 29.2.1832 прысуджаны да аддачы ў салдаты. НГАБ-5, арк. 29; РДВГА-11, арк. 345; ф. 405, eon. 2, спр. 4308, арк. 10 адв.
    Сахановіч Сымон (1787-1.6.1835) з в. Шакі (?) Мінскай губ. У паўстанні ппар. Літ.-Вал. легіёна. 6.4.1832 прыбыў у Францыю. Памёр у Буржэ. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 372.
    Сахацкі дваранін з Пінскага пав. Мінскай губ. У час паўстання перабраўся ў КГІ. На месца жыхарства не вярнуўся. РДВГА-11, арк. 368.
    Сахацкі Гіпаліт (п. 1837) з Гродзенскай губ., пісар Гродзенскага суда. У паўстанні радавы (падафіцэр) 11 ул. палка. Адышоў за мяжу. Загінуў у Іспаніі. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 301; ND. 1843. S. 146; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 390.
    Свентаржыцкі Людвік (10.5.1811-1888) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у в. Крывічы Мінскага пав., студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні дзейнічаў сярод ашмянцаў, затым падафіцэр атрада пазнанскай конніцы. Адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Вілейскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 4.8.1832 прыбыў у Францыю, працаваў мулярам. 3 12.5.1846 член ПДТ. Памёр у Бардо. DS. Т. 6. S. 440; Bart­kowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 426; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 102.
    Свентаржыцкі Мечыслаў дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Станіслава. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў, але вярнуўся з раскаяннем. Парашэнню МГСКад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл., пазней атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 644; ф. 561, eon. 1, спр. 5, арк. 41 адв.; РДВГА-11, арк. 352; Dangel S. Rok 1831. S. 150.
    Свігач Томаш селянін памешчыка Мухлінскага з маёнтка Любча Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў ул. у атрадзе Г. Дэмбінскага. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 283.
    Свіда Міхал (1784-19.11.1846) з в. Валішкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., сын Фларыяна Багуслава і Феліцыі Пршыстаноўскай, адстаўны маёр польск. войскаў. Удзельнічаў у паўстанні. Сасланы ў Табольск. У 1832 вярнуўся на месца жыхарства. У 1846 абвінавачаны ў чытанні забароненай літ-ры, памёр да заканчэння следства. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 617.
    Свіда Пётр памешчык з Барысаўскага пав. Мінскай губ., сын Стэфана, брат Септыма. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 8.8.1831 вызвалены ад адказнасці, узяты на 1 г. пад нагляд паліцыі. НГАБ-5, арк. 31 адв.; РДВГА-11, арк. 350; Dangel S. Rok 1831. S. 150.
    Свіда Септым памешчык з Барысаўскага пав. Мінскай губ., сын Стэфана, брат Пятра. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў, выконваў даручэнні С. Радзішэўскага. Пасля адыходу паўстанцаў хаваўся разам з К. Радзішэўскай і іншымі каля Мядзеля. Пазней з’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК атрымаў дараванне, пакінуты на 1 г. пад наглядам паліцыі. НГАБ-5, арк. 31 адв.
    Свідэрскі Ксаверый дваранін з Навагрудскага пав, Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Па рашэнню ІТСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 281; AGAD, WCPL, пг 724, к. 76; DS. Т. 6. S. 386.
    Свірскі Іван (н. 1805) н. у в. Зубкаў Гродзенскай губ., аканом. У паўстанні дзейнічаў у складзе 19 палка лін. пяхоты, затым 13 ул. палка. 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю ў 1834, знаходзіўся ў Парыжы. 3 12.11.1837 член ПДТ. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 282; AGAD, PFR, пг 7; ВРР, пг 565; Кгаwiec L. Lista czlonkow. S. 81.