Вочы Зямлі
Вандроўкі па роднай Беларусі
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 87с.
Мінск 2020
У Беларусі не пералічыць азёраў, у прадоннях якіх, калі ты закаханы ў родную зямлю, можна ўбачыць блакітна-сонечныя вочы свіцязянак і зялёныя іх косы.
Звычайны зімародак ♦ Фота Сяргея Чарапіцы
Н арачанс кія казкі
Возера Нарач — беларускае мора — самае вялікае возера ў Беларусі. Пра Нарач складзена шмат цікавых легенд і паданняў. Іх шэпчуць, калі прыслухацца, нават нарачанскія хвалі...
Дзяўчыну звалі Нара. Яна была круглай сіратой, затое — найпершай прыгажуняй у ваколіцы. Нара пакахала рыбака Ача. Шчасцю маладых перашкодзіў магнат-ліхадзей, які аддаў юнака ў жаўнеры. На развітанне Ач падарыў каханай чароўныя пацеркі і пакінуў родную старонку, а магнацкія служкі сілком прывялі красуню ў палац. He захацела Нара цешыцца панскімі ласкамі, уцякла з палаца. Служкі дагналі бяглянку, але яна моцна баранілася. Парваліся на дзявочай шыі чароўныя пацеркі, пырснулі блакітнымі кроплямі на зямлю. I там, дзе яны ўпалі, адразу расхінуліся азёры. Найбліжэй упала самая буйная пацерка. Нара не аддала на здзек сваю дзявочую годнасць — кінулася з высокага берага ў прадонне.
Потым у возеры з’явілася нейкае рагатае страшыдла, і з навакольных вёсак пачалі знікаць маладыя красуні. Пойдзе дзяўчына купацца — дамоў не вяртаецца. Людзі казалі, што гэта страшыдла забрала яе сабе на забаву. У купальскую ноч яно адпускала паланянак на бераг. Беражніцы вадзілі карагоды і спявалі самотныя песні.
Ласіха ♦ Фота Мікалая Гулінскага Птушаняты кнігаўкі ♦ Фота Сяргея Чарапіцы
Сівым дзедам вярнуўся дахаты Ач. Пачуўшы пра гаротную долю Нары, ён доўга блукаў каля возера і аднойчы сустрэў беражніц. Над вадой, нібы туман, плылі іх тужлівыя песні.
— Нара-а-а!.. — паклікаў Ач сваю каханую.
Ад берага да берага пакацілася рэха. Раптам наляцела шалёная хваля і змыла беражніц.
— Пацеш мяне прыгожым граннем, тады ўбачыш сваю Нару! — пачуўся рогат страшыдлы.
Ач злавіў рыбу вугра, зрабіў сабе дзівосную гудзёлку. Днём і ноччу граў ён каля возера і, мабыць, дагадзіў страшыдлу, бо зноў спаткаў паланянак. Заварожаны іхнімі спевамі, Ач забыўся пра каханую, але запомніў песні беражніц. Потым, вандруючы ад вёскі да вёскі, ён спяваў гэтыя песні людзям. Імёны закаханых Нары і Ача з часам зліліся ў адно слова, якое стала назвай возера.
Нацыянальны парк Нарачанскі быў створаны ў 1999 годзе на паўночным захадзе нашай краіны. Ен знаходзіцца на тэрыторыі Мядзельскага, Вілейскага, Пастаўскага і Смаргонскага раёнаў, займаючы плошчу больш за 87 тысяч гектараў У самым цэнтры гэтай вялікай блакітна-зялёнай краіны раскінулася возера Нарач, сапраўдная жамчужына беларускай прыроды.
Плошча возера 79,6 квадратных кіламетраў, даўжыня — 12,8, а шырыня — 9,8 кіламетра. Найбольшая глыбіня дасягае амаль 25 метраў. Тут сустракаецца каля 25 відаў рыб, прычым 18 адносяцца да абарыгеннай фаўны (сом, шчупак, акунь, лінь і інш.), яшчэ 7 відаў з’явіліся ў мінулым стагоддзі (сазан, судак, вугор).
Кнігаўка (самец) ♦ Шчурка-пчалаедка »—Амерыканская норка Фота Мікалая Гулінскага 19
Нарач спрадвеку карміла людзей, нават у каменным веку. Пра гэта сведчаць археалагічныя раскопкі, зробленыя каля возера. Там на колішніх першабытных стаянках сярод прылад працы былі знойдзены касцяныя кручкі.
А яшчэ возера-мора заўсёды славілася на дзіва чыстай празрыстай вадой і цудоўнымі краявідамі.
3 сярэдзіны XX стагоддзя, як грыбы пасля цёплага дажджу, каля Нарачы пачалі расці карпусы санаторыяў пансіянатаў і турыстычных комплексаў Цяпер тут круглы год лечацца і адпачываюць шмат людзей. На жаль, сярод іх бываюць такія, што не заўсёды выконваюць правілы экалагічнай культуры: пакідаюць пасля сябе смецце, чорныя плямы ад вогнішчаў. Вучоныя заўважылі: у возеры паменшала рыбы, памутнела вада. Значыць, у Нарач трапляюць брудныя сцёкі.
Безумоўна, стварэнне Нацыянальнага парку паспрыяе вырашэнню экалагічных праблем. Супрацоўнікі парку, дбаючы пра чысціню Нарачы, клапоцяцца пра хараство і багацце ўсяго Нарачанскага краю. Каб упэўніцца ў тым, дастаткова зрабіць экскурсію ў вёску Мікольцы, дзе з дапамогай Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі ствараецца вялікі дэндрасад. Яго плошча падзелена на 4 умоўныя геабатанічныя зоны: Еўропа — Сібір, Далёкі Усход, Крым — Каўказ — Сярэдняя Азія, Паўночная Амерыка. На кожным участку пасаджаны расліны, характэрныя для гэтых рэгіёнаў, а ўся калекцыя будзе налічваць звыш 280 разнастайных парод.
А другую экскурсію варта прысвяціць Блакітным азёрам, якія даўно аб’яўлены ландшафтным заказнікам. Я прыязджаў сюды шмат разоў. Згадваю, як было раней: дзе спадабалася, там і спыніўся. I абавязкова наткнешся на сляды ад турыстычных стаянак. Зараз Блакітныя азёры
Воўк ♦ Фота Ігара Бышнёва ——
Нарачанскія лодкі ♦ Фота Уладзіміра Ягоўдзіка
знаходзяцца ў запаведнай зоне Нацыянальнага парку, тут забаронена гаспадарчая дзейнасць, вядуцца навуковыя даследаванні. Мясцовая флора налічвае 538 відаў вышэйшых раслін, многія занесены ў Чырвоную кнігу (венерын чаравічак сапраўдны, меч-трава звычайная, арніка горная і інш.). Асабліва ўражвае навакольны рэльеф. Пагоркі і грады, створаныя ледавіком, падзелены глыбокімі катлавінамі, у якіх, быццам пацеркі, рассыпаны 11 азёр: Глубля, Глубелька, Балдук, Вялікі і Малы Болцік і іншыя. Кожнае возера мае непаўторнае аблічча. Найперш яны адрозніваюцца колерам вады, што асабліва добра відаць у сонечныя дні. Спрычыніліся да гэтага «мастацтва» донныя адклады і розная ступень мінералізацыі вады.
Шмат у Беларусі крыніц, але тую, што бруіцца каля возера Вялікі Болцік, трэба абавязкова наведаць. Уявіце сабе два вялізныя басейны, кожны памерам 200 метраў квадратных. I ў абодвух пульсуе па некалькі жаролаў з паўметровым дыяметрам. Незабыўнае відовішча! А вада — п’еш і не можаш адарвацца, памыеш твар — як рукой здымае стому. Калі хочаце патрымаць у далонях жывую ваду, дык хутчэй прыязджайце ў Нарачанскі край!
Возера Снуды ♦ Фота Анатоля Дрыбаса
Аблокі над азёрамі
Браслаўшчына — край надзвычай прыгожых азёр. У іх загадкавых назвах чуваць водгулле старадаўніх легенд і паданняў, што з пакалення ў пакаленне пераказваюцца мясцовымі жыхарамі...
Даўным-даўно на вялікай стромкай гары стаяў непрыступны замак. Там жыў князь Дзвін з каханай жонкай Друйкай і дачкой-прыгажуняй Дрывай. У маладую князёўну закахаліся тры браты — Брас, Ноў і Снуд. Ганарлівая Дрыва паабяцала кожнаму дзецюку выйсці за яго замуж, але толькі тады, калі загінуць яго браты.
Ноў і Снуд згаварыліся забіць старэйшага брата. Вечарам яны зрабілі на дарозе засаду. Аднак Брас, нібыта прадчуваючы бяду, паслаў да князёўны з падарункам слугу. Ноў і Снуд напалі ў прыцемках на няшчаснага, а потым схапіліся ў бойцы паміж сабой. Меч Снуда трапіў Нову ў сэрца, аднак і сам пераможца сканаў ад цяжкіх ран.
Назаўтра раніцай, аплакаўшы і пахаваўшы братоў, Брас прыйшоў у замак.
— Каханы, цяпер нам ніхто не замінае, — выбегла насустрач Дрыва. — Я гатовая стаць тваёй жонкай!
— Я не веру ў тваё каханне, — адказаў князёўне Брас. — У цябе каменнае сэрца, ты загубіла маіх братоў...
На браслаўскім гарадзішчы ♦ Фота Анатоля Дрыбаса Шэрая чапля ♦ Фота Мікалая Гулінскага
Пачуўшы горкую праўду, Дрыва ад роспачы кінулася галавой уніз з высокай вежы. Праз імгненне пад сценамі замка расхінуліся азёры. Калі Друйка ўбачыла, што засталася без дачкі, яна залілася слязьмі і ператварылася ў рэчку. А князь Дзвін, атрымаўшы на паляванні жахлівую вестку, разліўся шырокай ракой, каб суцешыць у абдымках любімую жонку.
У замку пачаў гаспадарыць Брас. Побач з ім сталі сяліцца працавітыя людзі. 3 цягам часу вакол гары паўстала вялікае паселішча.
Вось так, паводле народнай легенды, узніклі азёры Дрывяты, Снуды і Навяты, а таксама рэкі Друйка і Заходняя Дзвіна. Дарэчы, з героямі легенды можна сустрэцца. Яны ў выглядзе драўлянай скульптурнай кампазіцыі стаяць на Замкавай гары, што высіцца ў цэнтры Браслава. Там ляжыць гранітны валун з прымацаванай памятнай плітой. Тэкст паведамляе: «Замкавая гара з’яўляецца месцам заснавання горада Браслава. 1065 г.».
Браслаўскае гарадзішча — адно з самых вялікіх у Беларусі. Археалагічныя даследаванні паказалі, што першыя людзі пасяліліся тут задоўга да ўпамінання Браслава ў летапісах. У пачатку XI стагоддзя навакольныя землі апынуліся ў Полацкім княстве. Менавіта ў час княжання Брачыслава Ізяславіча (1003—1044), бацькі славутага Усяслава Чарадзея, гарадзішча набыло выгляд добра ўмацаванай памежнай крэпасці, якую ў гонар заснавальніка назвалі Браслаўлем. А яшчэ існуе меркаванне, што ў аснове назвы «Браслаў» ляжыць латышскае слова «брасла». У перакладзе на беларускую мову яно азначае «брод» — месца, дзе лёгка перайсці праз раку. He будзем забываць, што да Латвіі адсюль на самай справе рукой падаць.
Панарама возера Неспіш з паўвострава Маскавічы ў бок Браслава ♦ Фота Алены Жданоўскай
Вужы ♦ Фота Сяргея Чарапіцы Дзік ♦ Фота Ігара Бышнёва
Гэты цудоўны куток Віцебшчыны даўно аблюбавалі турысты. Каб зберагчы прыроду, прадухіліць экалагічныя праблемы, у 1995 годзе быў заснаваны Нацыянальны парк Браслаўскія азёры. Яго працягласць з поўначы на поўдзень — 56 кіламетраў, а найболыпая шырыня — 29 кіламетраў.
У час вандроўкі па Браслаўшчыне мяне зачараваў разнастайны рэльеф. Найперш прыцягваюць да сябе ўвагу шматлікія пагоркі. Яны — самай рознай велічыні і вышыні. Адны стаяць паасобку, другія быццам злучаны ў нейкія ўмацаванні, а ў катлавінах ляжаць азёры. Браслаўская града — геалагічны помнік, створаны ў эпоху Паазерскага зледзянення. 20 тысяч гадоў таму тут спыніўся магутны ледавік. Геолагі лічаць яго «архітэктарам» сучасных краявідаў Паазер’я. Самыя прыкметныя — камы і озы, якія надаюць рэльефу характэрныя рысы.
Слова «камы» нямецкага паходжання, яно азначае грэбень. Камамі называюць пагоркі круглаватай формы, што ўтварыліся, калі раставаў ледавік, а назва «озы» прыйшла са шведскай мовы. Так скандынавы называюць хрыбты або цэлыя ланцугі хрыбтоў. Схілы озаў даволі стромыя, нібы спецыяльна насыпаныя з пяску і жвіру. Як мяркуюць вучоныя, озы намываліся імклівымі патокамі вады. На Браслаўшчыне класічную озавую граду можна ўбачыць паміж азёрамі Недрава і Поцех, а таксама каля возера Снуды.
Да маўклівых сведак зледзянення адносяцца і валуны, падобныя на казачных волатаў. Напрыклад, валун каля вёскі Струста важыць больш за 40 тон. Ледавік прывалок яго з Аландскіх астравоў, што знаходзяцца каля Фінляндыі.