Вочы Зямлі Вандроўкі па роднай Беларусі Уладзімір Ягоўдзік

Вочы Зямлі

Вандроўкі па роднай Беларусі
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 87с.
Мінск 2020
46.44 МБ
Археалагічныя раскопкі сведчаць: першабытныя паселішчы з’явіліся больш за 20 тысяч гадоў таму. Рэкі служылі надзейнымі дарогамі паміж асобнымі плямёнамі, былі багатыя рыбай, вадзянымі звярамі і птушкамі, таму шчодра кармілі тагачасных людзей.
Можна ўпэўнена сказаць, што менавіта на рачных і азёрных берагах пачалася гісторыя чалавецтва.
Ёсць цікавая мовазнаўчая навука тапаніміка. Гэтае слова паходзіць ад грэчаскіх слоў topos, яно перакладаецца як «мясціна», і опута, што азначае «імя». Тапаніміка займаецца вывучэннем геаграфічных назваў. Мы часта бачым іх на шыльдах, яны гучаць па радыё і тэлевізары, у пасажырскім транспарце. Многія назвы існуюць на працягу некалькіх тысячагоддзяў, а іншыя ўзніклі нядаўна.
56
У тапаніміцы ёсць асобны раздзел гідранімія, што ў перакладзе з грэчаскай мовы значыць «імя вады». Гідранімія вывучае назвы рэк, ручаёў і азёраў. Асобныя назвы ўсім зразумелыя, а некаторыя гучаць загадкава.
Існуе некалькі меркаванняў пра назву ракі Свіслач. Адны даследчыкі кажуць, што яна ўтварылася ад балцкага слова, якое азначае «імклівую плынь». А другія вучоныя гэтую загадку тлумачаць інакш. Маўляў, тут прысутнічае запазычанне з фіна-ўгорскіх моў слова, якое перакладаецца як «ручай з возера ці балота».
Так ці інакш, але назва Свіслач з’явілася ў дагістарычны час, калі не існавала ніякіх меж, а старажытныя людзі вандравалі ў пошуку лепшых мясцін. Потым на нашай зямлі пасяліліся славянскія плямёны. Напэўна, яны падпарадкавалі сабе ранейшых жыхароў, а колішнія назвы засталіся нязменнымі.
Ад гідронімаў узніклі назвы многіх паселішчаў. Напрыклад, назвы рэк Палаты і Віцьбы ператварыліся ў найменні гарадоў Полацка і Віцебска, а ў нізоўях ракі Свіслач існуе аднайменная вёска.
Старажытны Мінск, на думку археолагаў і гісторыкаў, спачатку знаходзіўся каля невялікай рэчкі Менкі, таму і называўся Менскам. Потым тагачасныя жыхары знайшлі больш зручнае месца і пабудавалі ў сутоках Свіслачы і Нямігі драўляны замак. Менавіта тут адбылася бітва полацкага князя Усяслава Чарадзея з кіеўскімі князямі, пра якую згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў».
Пра заснаванне Менска народная памяць захавала цікавую легенду. Калісьці на беразе Свіслачы, паміж Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком, жыў чараўнік, якога звалі Менескам. Ён пабудаваў вадзяны млын на сямі колах і ма-
лоў з каменняў муку. Днём чараўнік нікому не паказваўся на вочы, а ноччу ездзіў на млыне па наваколлі і збіраў у сваю дружыну асілкаў. Асілкі заснавалі каля Свіслачы паселішча. Так на нашай зямлі з’явіўся адважны і дужы народ. 3 таго часу засталася прымаўка: «Не пайду я да Менска ад шляху Віленскага, а пайду па шляху Віленскім і сустрэнуся з Менескам».
У Свіслач упадала рачулка Пярэспа, якая выцякала з Камароўскага балота. Слова «пярэспа» азначала месца, дзе штосьці перасыпалі, хутчэй за ўсё пясок, неабходны для будаўніцтва. У сярэдзіне мінулага стагоддзя Пярэспу асушылі, а там, дзе яна бруілася, паўсталі гарадскія кварталы. На беразе Камсамольскага возера, дзе калісьці зліваліся Свіслач і Пярэспа, стаіць помнік у выглядзе млыновага кола, створаны скульптарам Канстанцінам Селіханавым.
Паводле геаграфічных даведнікаў, даўжыня Свіслачы 335 кіламетраў, а выток знаходзіцца на Мінскім узвышшы, каля вёсак Векшычы і Шапавалы, непадалёку ад гары Маяк (335 м над узроўнем мора). Ад Мінска туды 40 кіламетраў.
Больш за тысячу гадоў таму побач з рачулкай, што ўпадала ў Свіслач, па загадзе князя Уладзіміра майстры пабудавалі драўляную крэпасць. Сюды кіеўскі ўладар выслаў сваю жонку, непакорную князёўну Рагнеду, і старэйшага сына Ізяслава. Так узнік горад Заслаўе.
Напэўна, у гэты самы час паўстаў і Менскі замак, які быў памежным умацаваннем Полацкага княства. Вакол замка жылі рамеснікі, гандляры. Праз стагоддзе новае паселішча ператварылася ў цэнтр асобнага княства. Чаўны менскіх

Звычайны паўзунок ♦ Амя\ушка'Т"^(тшГ'Мікалая Гулінскага
Млыновае кола на Камсамольскім возеры
Фота Уладзіміра Ягоўдзіка	59
купцоў па імклівай свіслацкай вадзе траплялі ў Бярэзіну, а з Бярэзіны ў магутны Дняпро, адкуль кіравалі да Кіева і Чорнага мора.
Паўнаводную Свіслач мацавалі шматлікія прытокі і крыніцы, якія з надыходам вясны звінелі, быццам дзівосныя сярэбраныя гуслі. За апошняе стагоддзе яны амаль замоўклі, бо незваротна зніклі, але некаторыя пакуль бруяцца.
На паўднёвай ускраіне Мінска працякае Лоша. У яе сцюдзёнай вадзе некалі вадзіліся ласосі (іх называлі лошамі), таму рэчка атрымала такую назву. 3 маленькага ручайка за мікрараёнам Уручча пачынаецца Сляпянка. Калісьці яна кружыла то ў адзін бок, то ў другі, нібы сляпая, за што яе празвалі Сляпянкай. Акрамя названых рачулак, яшчэ захаваліся Цна, Крупка, Трасцянка, Мышка.
Вядома, Свіслач значна меншая за Дняпро ці Нёман, але затое мела круты нораў, які неаднойчы спазналі на сабе жыхары Мінска. Вось некалькі прыкладаў.
У 1888 годзе на Свіслачы адбылася моцная веснавая паводка. Шалёная плынь затапіла гарадскія вуліцы, паламала драўляныя масты, разбурыла некалькі дамоў.
У 1901 годзе паводка пачалася 20 сакавіка. Напярэдадні цэлую ноч не сціхаў дождж, а на світанні Свіслач і Няміга выйшлі з берагоў. У 6 гадзін раніцы пад вадой апынуўся Рыбны рынак, што знаходзіўся каля вуліц Няміга і Астроўскага.
Самая вялікая паводка адбылася ў 1931 годзе. Напрыканцы сакавіка нападала шмат снегу, які пачаў хутка раставаць. Вада ў Свіслачы прыбывала восем сутак, спачатку
павольна, а потым імкліва. Рака выйшла з берагоў, затапіўшы некалькі вуліц. На ўсёй тэрыторыі, дзе цяпер стаіць будынак Дзяржаўнага цырка і раскінуўся дзіцячы парк імя Максіма Горкага, бурліла вада.
Каб пазбегнуць новых затапленняў, перад Вялікай Айчыннай вайной рэчышча значна паглыбілі і пашырылі, выкапалі вадасховішча, якое назвалі Камсамольскім возерам. У 50-х гадах мінулага стагоддзя частку берагоў «закавалі» ў бетонныя блокі, таму Свіслач супакоілася. Аднак непакорная Няміга па-ранейшаму напамінае пра сябе. Асабліва летам, калі на Мінск абрынецца моцны лівень. Тады гарадскі транспарт спыняецца, бо вуліца Няміга, нібыта ў мінулыя стагоддзі, зноў ператвараецца ў рэчку.
У сярэдзіне мінулага стагоддзя Свіслач запрудзілі дамбай, так узнікла Заслаўскае вадасховішча, або Мінскае мора, як інакш яго называюць. Потым з’явіліся яшчэ два вадасховішчы — Крыніца і Дразды.
За наступныя дзесяцігоддзі Мінск ператварыўся ў вялікі горад, дзе жылі больш за паўтара мільёна чалавек. У ціхаплыннай Свіслачы не хапала вады для гарадской гаспадаркі і прамысловасці, узнікла пагроза, што паступова яна зусім перасохне.
Вучоныя прапанавалі «падмацаваць» Свіслач вадой з іншых рэк, напрыклад Нёмана ці Бярэзіны. Быў зацверджаны праект, які аказаўся найбольш танным, а вада — самай лепшай па якасці.
Вілейска-Мінская водная сістэма будавалася з 1968 па 1976 год. Спатрэбілася 5 гадоў, каб на Віліі, перагароджанай
двухкіламетровай плацінай, разлілося вадасховішча. Адначасова пракладваўся канал даўжынёй 60 кіламетраў, а на яго берагах збудавалі шэсць магутных помпавых станцый, якія няспынна пампуюць ваду ўгору, бо перапад вышыні паміж Вілейскім вадасховішчам і Мінскім морам складае амаль 75 метраў.
Да злучэння з каналам Свіслач мае ўсяго некалькі кіламетраў шырыня такая, што лёгка пераступіць, таму пасля Крывасельскай помпавай станцыі далей цячэ 95 % вілейскай вады. Але дзякуючы гэтаму ўнікальнаму праекту Свіслач засталася ракой, а не кволай ручаінкай.
Свіслач цячэ праз Мінск на працягу 20 км, закаваная ў бетонныя берагі. У мікрараёне Вяснянка, дзе яшчэ захавалася старое рэчышча, затуленае вербамі і алешнікам, рыбакі ловяць акунёў і плотак, падлешчыкаў і шчупакоў А на світанні, калі пашанцуе, можна ўбачыць андатру і норку.
Ніжэй стаяць некалькі плацін, плынь запавольваецца, дно зарастае. Пасля дажджу з вуліц сцякае брудная вада, прамысловыя сцёкі нясуць атруту. Эколагі лічаць, што Свіслач на выхадзе са сталіцы — самая забруджаная рака Беларусі.
У апошні час шмат зроблена, каб выправіць гэтае жахлівае становішча. Уздоўж Свіслачы пракладзены прыгожы веласіпедны маршрут. Рэчышча паглыбілі на паўтара метра, пачысцілі ад донных адкладаў і смецця, якое накідалі тыя, хто абыякавы да хараства роднай прыроды.
Нядаўна ў сталіцы быў заснаваны экалагічны рух «Чыстая плынь». Да яго далучаецца ўсё больш і больш добраахвотнікаў. Яны клапоцяцца, каб Свіслач зноў стала чыстая і празрыстая.
Шэры журавель ♦ Фота Сяргея Чарапіцы
Палеская Амазонія
Палеская нізіна знаходзіцца на поўдні Беларусі. Праз яе неабсяжныя лясы і балоты цячэ Прыпяць — маці ўсіх палескіх рэк і рачулак, галоўны прыток Дняпра. Дзякуючы багаццю навакольнай прыроды Палессе часам называюць еўрапейскімі джунглямі, а Прыпяць параўноўваюць з найвялікшай ракой свету — бразільскай Амазонкай.
Першым даследчыкам Палесся лічыцца старажытнагрэчаскі гісторык Герадот, які жыў 2,5 тысячы гадоў да нашай эры. Герадот — аўтар славутай «Гісторыі» з 9 кніг. У адной з іх, «Мельпамене», расказваецца пра Скіфію і наваколлі Барысфена (так у старажытнасці называлі Дняпро), а таксама згадваецца мора, вакол якога жылі будзіны і неўры. Апошнія нібыта на некалькі дзён ператвараліся ў ваўкоў. Гэта самая ранняя пісьмовая крыніца з геаграфічнымі звесткамі пра тагачасную Беларусь. На думку даследчыкаў, Герадот пакінуў супярэчлівыя, але вельмі каштоўныя факты. Сапраўды, пасля ледавіковай эпохі на Палескай нізіне існавала калі не мора, дык вялізнае возера, злучанае як з Балтыйскім морам, так і з Чорным.
Праведзеныя пазней археалагічныя даследаванні паказалі, што першыя паселішчы на Палессі з’явіліся ў дагістарычны час. Пра гэта сведчыць першабытная стаянка,
Вушатая сава ♦ Сокал-шулёнак ♦ Гадзюка звычайная Фота Мікалая Гулінскага
раскапаная на прыпяцкім беразе каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна. 26 тысяч гадоў — такі ўзрост гэтага археалагічнага помніка. Акрамя шматлікіх рэчаў, зробленых рукамі нашых далёкіх прашчураў, вучоныя знайшлі чарапы і косці мамантаў, рэшткі іншых дзікіх жывёл — лася, казулі, дзікага каня тарпана.
Міналі тысячагоддзі. Каменны век змяніўся бронзавым, на змену бронзаваму прыйшоў жалезны. 3 асобных родаў старажытных людзей складаліся плямёны. 3 цягам часу на прыпяцкіх берагах сталі жыць дрыгавічы — адно з самых вялікіх усходнеславянскіх плямёнаў.