Вочы Зямлі
Вандроўкі па роднай Беларусі
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 87с.
Мінск 2020
Лясная куніца ♦ Фота Ігара Бышнёва
Срэбракрылыя стужкі
Самай вялікай ракой на свеце лічыцца афрыканскі Ніл. Разам з прытокам Кагерай ён выцягнуўся аж на 6671 кіламетр. У Еўропе першынство трымае Волга — ад вытоку да вусця яе даўжыня 3530 кіламетраў. Зразумела, такімі адлегласцямі нам, беларусам, пахваліцца не выпадае. Аднак дастаткова зірнуць на геаграфічную карту, каб пераканацца: сваёй выявай Беларусь нагадвае чалавечую далонь, уздоўж і ўпоперак спярэшчаную рэкамі-маршчынкамі. Па тэрыторыі нашай краіны цячэ амаль 21 тысяча рэк і ручаёў, агульная даўжыня якіх больш за 90 тысяч кіламетраў Калі злучыць іх у суцэльную блакітную стужку, дык можна аперазаць планету па экватары. I нават не адзін раз, а двойчы! У свае школьныя гады, на ўроках геаграфіі, я вельмі ганарыўся гэтым незвычайным рэкордам.
У старажытнасці рэкі былі самымі надзейнымі дарогамі. Пра гэта сведчыць гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі», які праз Дняпро і Заходнюю Дзвіну злучаў Балтыйскае мора з Чорным. Рэкам адведзена значнае месца ў навуковых працах славутага грэчаскага астранома Клаўдзія Пталамея. Ён жыў у другім стагоддзі нашай эры ў егіпецкім горадзе Александрыя. Будучы рознабакова адукаваным чалавекам, Пталамей стварыў «Дапаможнік па геаграфіі», дзе
расказаў пра вядомыя на той час краіны і народы. Акрамя таго, ён склаў 27 карт тагачаснага свету: адну агульную і 26 карт асобных краін. На жаль, іх арыгіналы не захаваліся — згарэлі ў час пажару Александрыйскай бібліятэкі. Праз некалькі стагоддзяў страчанае часткова аднавілі па фрагментах ацалелых рукапісаў. Нас у першую чаргу цікавіць Сарматыя — так дзве тысячы гадоў таму называлася Усходняя Еўропа. На старонках «Касмаграфіі» Пталамея, выдадзенай у 1482 годзе ў Германіі, змешчана карта Сарматыі, на якой прысутнічаюць і беларускія землі. На карце паказана, што тут у паўночным напрамку цякуць дзве ракі: Хранон (грэчаская назва Нёмана) і Рубон (грэчаская назва Заходняй Дзвіны). Абедзве ўпадаюць у Сармацкае мора (так Пталамей называў Балтыйскае мора). А вось з поўначы на поўдзень цячэ Барысфен (грэчаская назва Дняпра), які ўпадае ў заліў Понта Эўксінскага (грэчаская назва Чорнага мора). Цікава тое, што Пталамей, як мяркуюць сучасныя даследчыкі, прыняў за вярхоўе Дняпра раку Бярэзіну бо на карце не адлюстраваны яе характэрны выгін каля Оршы, дзе рэчышча Дняпра крута мяняе напрамак.
Арабскі географ Аль-Ідрысі (поўнае яго імя — Абу Абдалах Мухамад ібн Мухамад ібн Абдалах ібн Ідрыс алХамудзі ал-Хасані) жыў праз тысячу гадоў пасля Клаўдзія Пталамея. Ён быў нашчадкам вядомага арабскага роду, працаваў у горадзе Палерма, дзе служыў пры двары сіцылійскага караля Роджэра II. Аль-Ідрысі стварыў геаграфічную энцыклапедыю «Нузхат ал-муштак» (1139—1154) і яе скарочаны адпаведнік, вядомы пад назвай «Малы Ідрысі». Адначасова вучоны рупліва склаў незвычайны геаграфічны атлас, падзелены на сем «кліматаў». У сёмым (паўночным) «клімаце» паказаны скандынаўскія і балтыйскія землі, a
таксама абшары паўночнай Русі. Паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, тут нанесены рака Днабрус (Дняпро) і яе выток рака Бельтас (Бярэзіна). Дарэчы, на захадзе ад ракі Бельтас пазначаны горад Муніска — старажытны Менеск. А на захадзе ад Днабруса ляжыць вялізнае возера Цермі, куды ўпадаюць па чатыры ракі з поўдня і захаду і сем рэк з поўначы. Мабыць, географ меў на ўвазе бяскрайнія палескія балоты. Хутчэй за ўсё купцы-першапраходцы, якія гандлявалі з мясцовым насельніцтвам і заадно збіралі для Аль-Ідрысі звесткі, наведвалі палескую нізіну ў веснавую ці восеньскую паводку, калі Прыпяць разлівалася на дзясяткі кіламетраў.
Назвы рэк і азёраў ручаёў і балот — найстаражытнейшая мова зямлі. Яна падобная на жывое рэха, што дакацілася да сённяшніх дзён ад галасоў першабытных насельнікаў рачных ці азёрных берагоў.
Як растлумачыць, напрыклад, назву «Заходняя Дзвіна»? Слова «заходняя» ў назве з’явілася параўнаўча нядаўна, у XIX стагоддзі, каб адрозніваць Заходнюю Дзвіну ад Паўночнай Дзвіны, што ўпадае ў Белае мора. Летапісец Нестар, аўтар «Аповесці мінулых гадоў», складзенай у 1113 годзе, разам з Дняпром упамінае і Дзвіну. Аднак задоўга да Нестара і, дарэчы, пасля яго смерці — гэтая рака называлася па-рознаму: Эрыдан, Рубон, Турант, Хезін, Дуна, Дзіна, Даўгава... Адны вучоныя сцвярджаюць: гідронім «Дзвіна» азначае «спакойная, ціхая». Другія мяркуюць інакш: маўляў назва «Дзвіна» ў перакладзе значыць «шмат вады».
Ласка ♦ Вусатая сініца ♦ Фота Мікалая Гулінскага Дняпро ♦ Фота Анатоля Дрыбаса.
Апошняе тлумачэнне мне падабаецца больш за астатнія. Нашы рэкі ў даўніну былі паўнаводнымі, а самыя буйныя — прыдатнымі для суднаходства. Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя ў Беларусі, нібыта ў марской дзяржавы, існавала такая разнастайная флатылія — проста дзіву даешся! А як нязвыкла і загадкава называліся тагачасныя рачныя караблі: барка, берліна, ганчак, лайба, люза, струг, паўструг, шкуна... Кожнае драўлянае судна адрознівалася ад іншых як з выгляду, так і памерамі. Баркі і люзы будаваліся на адну навігацыю і сплаўляліся толькі ўніз па рацэ, а потым прадаваліся разам з астатнім таварам. Ганчакі, берліны і лайбы служылі да дзесяці гадоў, хадзілі як уніз па рацэ, так і ўверх, наколькі дазваляла глыбіня вады ў рэчышчы. Усе рачныя караблі прызначаліся для перавозкі грузаў: збожжа, солі, вугалю, прамысловых вырабаў і будаўнічых матэрыялаў...
Асабліва прыгожа глядзеліся судны з напятымі ветразямі, да якіх належалі берліны і лайбы. Найбольшае распаўсюджанне атрымалі берліны, у першую чаргу па Дняпры і яго шматлікіх прытоках. Наогул, берліну можна назваць шэдэўрам рачнога суднабудаўніцтва.
Сярэдняя даўжыня берліны складала каля 20 сажняў — гэта прыкладна 42 метры, а ў шырыню яна мела 12—13 аршынаў што значыць 9 метраў. Над бартамі ладзіўся двухсхільны дах. Пад ім знаходзілася памяшканне, падзеленае на гарышча, каюту, два пакоі для тавараў, паміж якіх пакідалася вуляла — каморка для стоку вады. На берліне лоцман і яго каманда, не сыходзячы на бераг, гатавалі ежу, адпачывалі. Судна брала на борт 200 тон грузу, уніз па рацэ ішло з дапамогай шастоў і ветразяў. На мачце і дзвюх рэях расхіналі вялікі ветразь і малы, так званы «бычок». Пры
Бабёр ♦ Фота Мікалая Гулінскага
48 Высакародны алень ♦ Фота Сяргея Чарапіцы
спадарожным ветры і з разгорнутымі ветразямі берліны за дзень праходзілі ўніз да 100 кіламетраў, а супраць плыні — напалову менш. Трэба таксама адзначыць: каб ісці да вусця, хапала шасці чалавек. Да вытоку нагружаную берліну вяла каманда з 20—30 рабочых, бо даводзілася часта браць у рукі шасты.
3 канца XIX стагоддзя драўляны флот паступова прыходзіць у заняпад. Пасажыры і гандляры аддаюць перавагу зручнай і хуткай чыгунцы. На рэках з’яўляюцца жалезныя параходы: спачатку колавыя, а потым і вінтавыя. У якасці паліва для паравых рухавікоў выкарыстоўваліся дровы і вугаль.
На Прыпяці новую тэхніку ўпершыню ўбачылі ў другой палове XIX стагоддзя, калі з Пінска ў далёкі Крэменчуг адчаліў параход «Вісла» ўласніка Пуслоўскага. У 1855 годзе граф Тызенгаўз купіў за мяжой параход «Кейстут», які хадзіў у ніжнім цячэнні Нёмана, ад Тыльзіта да Коўна. I толькі ў 1892 годзе ў межах Беларусі былі наладжаны рэгулярныя параходныя рэйсы па Заходняй Дзвіне паміж Віцебскам, Бешанковічамі і Полацкам.
Мабыць, я занадта захапіўся старадаўнім флотам. I ніводным словам пакуль не абмовіўся пра рачных жыхароў — рыб, птушак, звяроў... Рыбацкае шчасце і сёння ўсміхаецца хлапчукам з вудай у руцэ на зялёным беразе. У пластмасавым вядзерцы весела скачуць злоўленыя плотачкі і акунькі. Зрэдку ў газетах паведамляецца пра ўдачлівага рыбака, якому пашанцавала злавіць пудовага сома. Жывуць яшчэ вусатыя веліканы ў Бярэзіне і Прыпяці! А вось для параўнання кароткі запіс, пакінуты летапісцам на старонках «Магілёўскай хронікі»:
50
Нёман ♦ Фота Анатоля Дрыбаса
Вялікі савук (самка) ♦ Фота Сяргея Чарапіцы
«У 1707 годзе, у студзені, перад Божым нараджэннем, праз Магілёў везлі надта вялізную бялугу. Яна ляжала на двух санях і мела такую галаву і бруха, што ледзь двума сажнямі можна было абняць...»
Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя асятры і бялугі нярэдка сустракаліся ў Сажы і ніжняй частцы Дняпра, а цяпер упамінаюцца ў Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь як зніклыя.
Даўно адышлі ў нябыт прадзедаўскія берліны і стругі, не бачна на нашых рэках пасажырскіх цеплаходаў За апошнія 50 гадоў Заходняя Дзвіна і Нёман, Дняпро і Прыпяць так абмялелі, што летам іх можна ў некаторых месцах перайсці бродам. Як кажуць, вераб’ю па калена — вось куды мы прыплылі!
Бяроза — рэчка майго дзяцінства. Ад яе вытоку і да вусця, калі захацець, можна прайсці за адзін дзень. У першай палове XX стагоддзя на берагах Бярозы працавалі ажно чатыры млыны. Млыновыя запруды ў час паводкі не давалі каламуці і смеццю забрудзіць рэчышча. Да таго ж, падаючы ўніз з плаціны, вада ўзбагачалася кіслародам, што спрыяла размнажэнню вадзяной жыўнасці. Амаль на кожным паваротку Бярозы былі глыбокія віры, куды ніхто з хлапчукоў не адважваўся ныраць. Старыя людзі казалі, што адтуль б’юць крыніцы, таму рэчка такая глыбокая і паўнаводная.
Звычайнай вудай, зробленай з гнуткай ляшчыны, тут можна было налавіць печкуроў, дастаць з-пад карчоў вусатых растапыраў ракаў У Бярозе вадзілася шмат шчупакоў
4 r
Малы бугай ♦ Птушаняты малога бугая~* Вадзяны пастушок Фота Мікалая Гулінскага > 53
ментузоў, трапляліся стронгі, абсыпаныя па баках вясёлкавымі кропелькамі.
У 60-х гадах мінулага стагоддзя экскаватарная пашча загубіла Бярозу. Яе каналізаванае рэчышча нагадвала марсіянскі роў, на дне якога ледзь-ледзь тачылася вада. Праз некалькі дзесяцігоддзяў рэчка стала ажываць, паступова намацваючы колішняе рэчышча. Падмытыя берагі сям-там абсоўваліся, зарасталі аерам і вербалозам. Зноў з’явіліся яміны-віры, няхай не надта глыбокія, дзе сённяшнія хлапчукі ловяць печкуроў і яльчыкаў...
Чорная жаўна ♦ Фота Мікалая Гулінскага
Зачараваная Свіслач
Зірніце на карту, і вы пераканаецеся, што многія гарады — як у Бедарусі, так і ў іншых краінах, — узніклі на берагах вялікіх і малых рэк.
Праз Віцебск і Полацк працякае Заходняя Дзвіна. На берагах Дняпра знаходзяцца Орша, Магілёў, Быхаў і Рэчыца. Каля Нёмана нашы далёкія продкі заснавалі Гродна, а паблізу Прыпяці паўсталі Пінск, Тураў і Мазыр. Гомель быў пабудаваны на Сажы, старажытны Брэст — у сутоках Заходняга Буга і Мухаўца.