Вочы Зямлі
Вандроўкі па роднай Беларусі
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 87с.
Мінск 2020
Потым заззяла, нязгаснае святло пісьменства. У Лаўрэнцьеўскім летапісе з’явіўся запіс: «В лето 6488 (980)... бе бо Рог'ьволод'ь перешел'ь нзь заморья, ммяше власть свою Полотьске, а Туріэ Турове, от него же н туровцм прозвашася».
Паводле падання, князь Тур прыйшоў на Палессе, бо тут «былі вялікія выгоды: мноства звяроў, рыбы і розных птушак». Пра тураўскія ваколіцы засталося шмат легенд, асабліва пра Тур-калодзеж, дзе прыняў сваё хрышчэнне заснавальнік горада.
У Тураве мала засталося слядоў далёкай мінуўшчыны, асабліва помнікаў каменнага і драўлянага дойлідства. Затое творчасць Кірылы Тураўскага, які нарадзіўся 800 гадоў таму, аказалася непадуладнай забыццю.
На Замкавай гары стаіць помнік самаму вядомаму сыну Турава. Прынясіце букецік палявых кветак, калі вам надарыцца магчымасць прыйсці сюды. Палеская прырода была крыніцай натхнення Кірылы Тураўскага, жывіла яго неўміручае Слова.
vovgmdy куошгну vшoф ♦ ііікшчсіц Xivsbj
За два апошнія стагоддзі гаспадарчая дзейнасць значна змяніла аблічча палескай зямлі. У канцы XVIII стагоддзя ў Тураве пачала гаспадарыць англійская гандлёвая кампанія. Купіўшы ў тагачасных уладальнікаў навакольныя лясы, чужаземцы пусцілі іх пад сякеру. Па шырокай Прыпяці пацягнуліся да Чорнага мора незлічоныя караваны плытоў. Праз некалькі гадоў тут наогул зніклі б векавыя дубровы і бары, равеснікі легендарнага князя Тура. Спыніў разбой імператарскі ўказ аб забароне знішчэння палескіх лясоў
Затое самых добрых слоў заслугоўвае Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот пад кіраўніцтвам генерала Іосіфа Жылінскага, што працавала на Палессі ў канцы XIX стагоддзя. Экспедыцыя распачала навуковае даследаванне багаццяў палескага краю, упершыню разгарнула тут разумную меліярацыю. Аднак найбольшы размах меліярацыі прыйшоўся на другую палову XX стагоддзя. Тады пры дапамозе магутнай тэхнікі знікалі балоты і лугі, а многія рэкі ператвараліся ў каналы. Як хутка выявілася, вынікі аказаліся несуцяшальныя. Урадлівасць палеткаў штогод зніжалася. Недахоп вады выклікаў засуху і пясчаныя буры, скарацілася біялагічная разнастайнасць наваколля...
Каб захаваць для нашчадкаў жывыя куткі Палесся, у 1969 годзе быў заснаваны ландшафтна-гідралагічны запаведнік (з 1996 года — Нацыянальны парк Прыпяцкі). Яго плошча — 188,5 тысяч гектараў, 86 тысяч гектараў — асоба ахоўваемая тэрыторыя. Дзве трэці тэрыторыі займаюць лясы, дзе знайшлі сабе прытулак 35 відаў жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу. Сярод іх — барсук, рысь, арэшнікавая соня, зубры... Першых зуброў сюды прывезлі
з Белавежскай пушчы і Прыокска-Тэраснага запаведніка. Аб’яднаныя ў адну сям’ю, яны выдатна прыжыліся, і цяпер іх статак налічвае дзясяткі галоў.
Асабліва вялікая роля ў захаванні мясцовай флоры і фаўны належыць абалоне Прыпяці, верхавым і нізінным балотам, лугам і сенажацям. Кожнай вясной вялікую плошчу нацыянальнага парку залівае паводка. Арнітолагі тут налічылі амаль 250 відаў птушак. Сапраўдны птушыны рай! Мне пашанцавала нават убачыць белую сініцу — надзвычай рэдкі від, які трапляецца ў цэнтральнай частцы Палесся. Наогул, каб убачыць разнастайнасць і багацце палескай прыроды, неабавязкова блукаць па лясах і балотах, не маючы ніякіх шанцаў адбіцца ад камароў. Дастаткова прыехаць сюды вясной, калі вернуцца з выраю птушкі, і зрабіць вандроўку на Тураўскі луг...
Цікавы занятак у канцы XIX стагоддзя прыдумаў настаўнік з Даніі X. Мортэнсен. Менавіта ён, вывучаючы жыццё шпакоў, вырашыў надзяваць ім на нагу, перад тым як адпусціць на волю, цынкавыя кольцы з дакладнай датай і месцам кальцавання. Дзякуючы кальцаванню арнітолагі вызначылі працягласць жыцця многіх птушак, дзе яны зімуюць, а таксама шляхі іх пералётаў...
У 1999 годзе была заснавана станцыя кальцавання «Тураў». Галоўным аб’ектам даследавання стаў Тураўскі луг, падобны на птушыны аэрапорт, дзе спыняецца незлічоная колькасць крылатых падарожнікаў. Сярод іх нямала рэдкіх відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Тураўскі луг раскінуўся ў ваколіцах гарадскога пасёлка. Летам
Лыска ♦ Казуля
Фота Сяргея Чарапіцы
тут пасвяцца каровы, коні і авечкі. Абмінаючы азярыны, па лузе можна выйсці на бераг Прыпяці. А вось вясной, калі рака разліваецца, без лодкі туды не трапіш. Вада спадае паціху, навокал амаль на два месяцы ўтвараецца шмат малых і вялікіх астравоў, пясчаных косаў, мелкаводных пратокаў.
Арнітолагі падлічылі, што на Тураўскім лузе, які памерамі крыху большы за 1 квадратны кіламетр, гняздуецца 500 пар самых розных відаў птушак. Як растлумачыць такую высокую шчыльнасць крылатага насельніцтва? Па-першае, разам лягчэй бараніцца ад драпежнікаў а па-другое, як гэта ні дзіўна, гэтаму спрыяе выпас жывёлы. У невысокай траве птушанятам лягчэй знаходзіць сабе корм. А можа, галоўная роля належыць інстынкту, выпрацаванаму за сотні тысяч гадоў?
Кальцаванне — цікавы занятак, але даволі карпатлівы. Мяркуйце самі: пасткі правяраюцца праз кожныя 2—3 гадзіны. Потым трэба вызначыць від злоўленай птушкі, яе ўзрост, запас тлушчу, памераць даўжыню крыла і дзюбы, усе звесткі належным чынам запісаць у палявы дзённік. За два месяцы супрацоўнікі станцыі ў сярэднім акальцоўваць болып за 2000 птушак. Калі ў вашы рукі трапіць птушка з кальцом, паведаміце пра гэта ў Беларускі цэнтр кальцавання ці ў грамадскую арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны». He забудзьце таксама занатаваць надпіс на кальцы, яго нумар, дату і месца знаходкі. Такім чынам вы дапаможаце арнітолагам — людзям з крылатай душой.
Лісяня ♦ Фота Мікалая Гулінскага
У векавечных лясах
На зямлі ёсць нямала цудоўных тварэнняў прыроды, якія сталі сімваламі цэлых краін. Напрыклад, гара Фудзі ў далёкай Японіі. У суседняй Расіі — рака Волга. А возера Балатон адразу нагадвае пра Венгрыю. Сімвал жа нашай Беларусі — Белавежская пушча, бадай, самы вялікі і стары лясны абшар у Цэнтральнай Еўропе, дзе зберагліся і высокія, аж да аблокаў бары, і магутныя векавыя дубровы, і светлыя бярозавыя гаі, і змрочныя, нават у сонечныя дні, яловыя нетры.
Восем стагоддзяў таму ў глухіх навакольных мясцінах гаспадарыла ваяўнічае непакорнае племя яцвягаў. Яцвягі былі спрактыкаваныя паляўнічыя, збіралі з борцяў пчаліны мёд. Але яны не выстаялі перад націскам галіцкавалынскіх, кіеўскіх ды полацкіх князёў рассеяліся сярод іншых народаў. I Белавежу пачалі называць Зубрынаю Краінай, надзвычай багатаю птушкамі і звярамі. Сюды штогод наведваліся каранаваныя асобы з гасцямі і незлічонымі світамі. Зімою 1410 года тут некалькі месяцаў не сціхала рэха паляўнічых рагоў, раздаваліся рыкі і стогны параненай дзічыны. Дружыннікі вялікага князя Вітаўта і караля Ягайлы здабылі тады сотні ласёў дзікоў і зуброў. Потым іх мясам, засоленым у бочках, падмацоўваліся беларускапольскія харугвы, якія 15 ліпеня 1410 года ўшчэнт разбілі
...
Сівая жаўна ♦ Апенькі ♦ Фота Сяргея~Чарапіцы Белавежскія волаты ♦ Фота Анатоля Дрыбаса
на Грунвальдскім полі захопнікаў-крыжакоў Тэўтонскага ордэна. Відаць, пушча паспрыяла слаўнай перамозе.
Міналі гады, і ўсё часцей і часцей здараліся выпадкі, што сведчылі пра бяздумную людскую жорсткасць да прыроды і яе безабаронных дзяцей. Спачатку з пушчанскіх сакавітых лугоў назаўсёды зніклі крутарогія туры. За імі да апошняй галавы былі выбіты алені. Крывавая бойня не спынялася, a з удасканальваннем зброі, наадварот, набывала ўсё большы і большы размах.
Восенню 1752 года польскі кароль Аўгуст III разам з сынамі, адпачываючы ў Белавежы, знішчылі (а як яшчэ назавеш падобнае варварства?!) ажно 42 зубры, 13 ласёў і 2 казулі.
Рускі цар Аляксандр II, разам з прыбліжанымі да яго імператарскай персоны, за два дні — 6 і 7 кастрычніка 1860 года — умярцвілі (вось дакладнае слова!) у цесных загонах з паляўнічых вышак 28 зуброў і 68 галоў іншай дзічыны.
Нядзіўна, што ўжо ў XIX стагоддзі Белавежская пушча засталася без дзікіх коней — тарпанаў, без мядзведзяў і ланяў. Пагроза поўнага знішчэння навісла і над уладарамі навакольных лясных абшараў. Дарэчы, калісьці ў Еўропе існавалі тры самастойныя разнавіднасці зуброў. На думку вучоных, яны ўзніклі 10—12 тысяч гадоў таму: адна раўнінная, ці белавежская, і дзве горныя — каўказская і трансільванска-карпацкая. Зубры часта станавіліся здабычай старажытных паляўнічых. Пра гэта сведчаць археалагічныя раскопкі першабытных стаянак і паселішчаў, дзе часта трапляюцца разнастайныя прылады працы, зробленыя з зубровых костак. Паступова самая буйная (пасля вынішчанага тура) дзікая капытная жывёла стала паўсюдна знікаць. У Іспаніі і Балгарыі, напрыклад, гэта адбылося
Андатра ♦ Фота Мікалая Гулінскага Звычайны ляляк ♦ Фота Сяргея Чарапіцы
ў X стагоддзі, у Швецыі — у XI, у Англіі — у XII, у Францыі — у XVI. Апошні зубр, які жыў на волі ў Германіі, загінуў у 1793 годзе. Да нядаўна мінулага XX стагоддзя лясныя волаты ацалелі толькі ў Белавежскай пушчы і на горных схілах Паўночнага Каўказа. Аднак нават іх не пашкадавалі двухногія драпежнікі, узброеныя сучаснымі стрэльбамі. Аднаго з іх звалі Барталамей Шпаковіч. Менавіта ён у 1919 годзе забіў апошняга пушчанскага зубра, які жыў на волі. А ў 1927 годзе такі ж лёс напаткаў і яго каўказскага брата, пасля чаго чыстакроўнай горнай разнавіднасці наогул на зямлі не засталося...
Напэўна, зусім звёўся б зубрыны род, але, на шчасце, некалькі дзясяткаў гэтых прыгожых звяроў знаходзіліся ў заапарках Англіі, Германіі, Польшчы і Швецыі. У 1946 годзе, адразу пасля Другой сусветнай вайны, у нашай, беларускай частцы пушчы быў створаны зубрагадавальнік, дзе знайшлі сабе надзейны прытулак першыя 5 зуброў, прывезеныя з-за мяжы. Цяпер іх тут, на спрадвечнай радзіме, жыве на волі каля 600 асобін.
He, недарэмна хуткаплынны час у Белавежскай пушчы спыніўся, каб сівая мінуўшчына сустрэлася з днём сённяшнім і заўтрашнім. Тут наяве трапляеш у казку, легенду, паданне. Тут святлееш душою, дабрэеш сэрцам, зноў пачынаеш верыць у неспакойны чалавечы розум. Нам пад сілу зберагчы гэты цудоўны разнастайны свет для будучых пакаленняў людзей.
Па дарозе ў Белавежскую пушчу я раю вам абавязкова спыніцца каля Камянецкай вежы, што стаіць у горадзе Камянец, на левым беразе ракі Лясная. Яе збудаваў у канцы
XIII стагоддзя «градаруб» Алекса. Гэты помнік згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе: «Созда же столп камен высотою 17 саженей, подобен уднвленмю всем зряіцнм на нь».