Вочы Зямлі Вандроўкі па роднай Беларусі Уладзімір Ягоўдзік

Вочы Зямлі

Вандроўкі па роднай Беларусі
Уладзімір Ягоўдзік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 87с.
Мінск 2020
46.44 МБ
Сапраўды, Камянецкая вежа здзіўляе ўсіх суровай веліччу і прыгажосцю. Яе вышыня 29,4 метра, а таўшчыня сцяны, змураванай з вялікіх, цёмна-чырвоных цаглін, амаль 2,5 метра. Некаторыя краязнаўцы сцвярджалі, што гэтую вежу ў старажытнасці бялілі, таму навакольныя лясныя абшары назвалі Белавежскай пушчай. Аднак яны памыляліся: упершыню вежу пабялілі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Значыць, таямніца назвы Белавежскай пушчы чакае свайго адкрывальніка.
У вёсцы Камянюкі, навуковым цэнтры Нацыянальнага парку Белавежская пушча, заўсёды шматлюдна, асабліва ў школьныя канікулы. Найперш вам пакажуць прасторныя вальеры, дзе жывуць зубры, ласі, дзікі і ваўкі... А потым зрабіце экскурсію па Музеі прыроды. У вестыбюлі стаіць чучала зубра па імені Пугінал. Пугінал — адзін з першых пяці зуброў, прывезеных сюды пасля Другой сусветнай вайны. У кожным з навасёлаў цякла кроў каўказскага падвіда. Пазней з Польшчы прывезлі яшчэ пяць зуброў, але ўжо белавежскай лініі. Нашчадкаў навасёлаў потым перасялілі ў іншыя запаведнікі, а ў пушчы засталіся толькі чыстакроўныя белавежскія зубры.
У музеі ёсць шмат цікавых экспанатаў. Перад вачамі быццам перагортваюцца старонкі пушчанскай гісторыі. Першая спроба ахоўваць Bison bonasus (так па-латыні называецца зубр) была зроблена ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Каб не турбаваць волатаў, каралеўскім уставам, выдадзеным у 1588 годзе, у пушчы забаранялася нават секчы дрэвы.
Запаведнік «Белавежская пушча» быў заснаваны ў снежні 1939 года (з 1991 г. — Нацыянальны парк Белавежская пушча). У 1992 годзе ён быў занесены ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва, яму прысвоілі міжнародны статус біясфернага запаведніка. Белавежская пушча раскінулася на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Яе агульная плошча — амаль 161 тысяча гектараў, у склад нацыянальнага парку ўваходзіць 74,5 тысячы гектараў. Тут ацалелі астраўкі рэліктавага лесу. Да запаведнай зоны, дзе забаронена гаспадарчая дзейнасць, аднесена 30 тысяч гектараў пушчанскіх нетраў.
Белавежская пушча падзелена дзяржаўнай мяжой, але для звяроў і птушак — яна адзіны дом. Таму рысі ходзяць на паляванне з польскага на беларускі бок.
Паміж вучонымі абедзвюх краін наладжаны добрыя стасункі, сумеснымі намаганнямі яны памнажаюць скарбы Белавежскай пушчы.
Касматаногі сыч ♦ Фота Мікалая Гулінскага
Мядзведжыя нетры
Наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. 3 даўніх часоў тут пралягалі шляхі чужаземных падарожнікаў дыпламатаў і гандляроў. Потым яны расказвалі, што Беларусь — край шматлікіх рэк і азёраў, непраходных балот, векавых дрымучыў лясоў, багатых на звяроў і птушак.
He паскупілася Маці-Прырода і на поўначы Беларусі, асабліва ў вярхоўі ракі Бярэзіны, правага прытока Дняпра. Бярэзіна бярэ пачатак на схілах Свянцянскай грады. У гэтую раку ўпадае шмат меншых рэчак: Сяргуч, Ліпа, Студзёнка, Жартайка, Мрай, Дзяражына і інш. У даліне Бярэзіны ёсць азёры, якія вясной зліваюцца, утвараючы шырокую абалону. Плаўна, Ольшыца, Домжарыцкае і, нарэшце, самае вялікае возера Палік — гэта сляды Паазерскага ледавіка, што спыніўся на Віцебшчыне 20 тысяч гадоў таму.
Тут знаходзіцца водападзел паміж Балтыйскім і Чорным морамі, а ў старажытнасці ляжаў шлях «з варагаў у грэкі». У пачатку XIX стагоддзя ў гэтых мясцінах была пракладзена Бярэзінская водная сістэма, што злучыла Бярэзіну і Заходняю Дзвіну. Зробленае тады здзіўляе нават у наш тэхнічны век. За кароткі тэрмін сярод глухіх нетраў пралеглі 6 каналаў, былі збудаваныя 14 шлюзаў і 6 плацін. У далёкія балтыйскія і чарнаморскія гарады сплаўляліся плыты, вёўся гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі. Навакол
жа распасціраліся балоты, парослыя алешнікам і чэзлымі хвойкамі. За балотамі раслі змрочныя ельнікі і сасновыя бары, дзе ўладарылі мядзведзі і рысі, на такавішчах збіраліся глушцы і цецерукі. Часта сустракаліся хаткі баброў. Пабудаваныя імі запруды спынялі ваду, рабілі недаступнымі многія мясціны. Людзі траплялі сюды толькі зімой, калі мароз наводзіў трывалыя масты.
У гады Першай сусветнай вайны заходнія раёны Беларусі апынуліся пад нямецкай акупацыяй. Прыродныя багацці па-драпежніцку знішчаліся. У Белавежскай пушчы ад рук браканьера загінуў апошні зубр, на Палессі амаль звяліся ласі і мядзведзі, дрофы і стрэпеты.
Толькі ў 1919 годзе, калі ўсталявалася савецкая ўлада, на нашай зямлі аднавілася гаспадарчае і культурнае будаўніцтва. У Мінску быў заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пры ім — кафедра заалогіі, якую ўзначаліў малады вучоны Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын.
Летам 1924 года вучоны адправіўся ў экспедыцыю на поўнач Беларусі. «У нашай працы няма папярэднікаў — запісаў ён у сваім палявым дзённіку, — бо даследаванні фаўны гэтага краю, зробленыя дасюль, мелі выпадковы характар...» Маршрут пралягаў па Бярэзіне, па Сергуцкім канале, праз возера Палік. Адным словам, па тых запаведных мясцінах, куды зусім не ступала нага батаніка ці заолага. Сабраныя матэрыялы прымушалі задумацца. Ад былых скарбаў навакольных абшараў засталіся крупінкі: з дзясятак ласёў, некалькі мядзведзяў і рысяў. Аднак экспедыцыі пашанцавала знайсці 20 хатак баброў, якіх ужо лічылі знішчанымі.
Малінаўка ♦ Фота Мікалая Гулінскага
Баравікі ♦ Фота Сяргея Чарапіцы
84	. У лесе ♦ Цвіце верас ♦ Фота Ігара Бышнёва
Дзякуючы намаганням Анатоля Фядзюшына, 30 студзеня 1925 года была прынята пастанова аб стварэнні Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка.
Бярэзінскі біясферны запаведнік раскінуўся на плошчы 85,2 тысячы гектараў Амаль 86 % тэрыторыі займаюць лясы, большасць якіх хвойныя. Першынство трымаюць бары: верасовыя, арляковыя, зеленамошныя і беламошныя... Ельнікаў значна менш, яны захаваліся па ўскрайках балот. Шыракалістых лясоў няшмат, прыблізна 500 гектараў. На абалоне Бярэзіны растуць дубровы, каля возера Палік пераважае чорная алешына. Ёсць светлыя бярозавыя гаі, акрамя бярозы бародаўчатай і пушыстай, расце яшчэ карэльская бяроза. 3 яе драўніны вырабляюць прыгожую мэблю.
Працяглы ахоўны рэжым прынёс выдатныя вынікі. Пра гэта сведчаць калоніі баброў, якіх калісьці амаль цалкам знішчылі. Звяркоў мэтанакіравана перасялялі нават далёка за межы Беларусі, але большасць баброў рассялілася сама. Праз Сергуцкі канал яны трапілі ў рэкі басейна Заходняй Дзвіны.
Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік — нібыта дзівосны Ноеў каўчэг для многіх відаў дзікіх жывёл. Як і некалькі стагоддзяў таму, тут жывуць бурыя мядзведзі (амаль трэцяя частка ўсёй беларускай папуляцыі), рысі, ваўкі, дзікі, ласі, казулі... У другой палове XX стагоддзя мясцовая фаўна папоўнілася высакароднымі аленямі і белавежскімі зубрамі.
Балотныя абшары займаюць 52 тысячы гектараў (61 % плошчы запаведніка) і прадстаўлены ўсімі тыпамі балот:
нізіннымі, пераходнымі і верхавымі. Верхавыя балоты, багатыя на ягады і лекавыя расліны, вызначаюць ландшафтныя асаблівасці наваколля, характар жывёльнага і расліннага свету. У Бярэзінскім запаведніку налічваецца звыш 230 відаў птушак.
Да вёскі Домжарыцы, дзе размясціўся навуковы цэнтр запаведніка, з Мінска можна дабрацца за паўтары гадзіны. Сюды прыязджаюць госці з розных кантынентаў. Гэтая цікавасць невыпадковая, бо тут захавалася ўнікальная разнастайнасць жывёльнага і расліннага свету. Бываючы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, я кожны раз пераконваюся: мы павінны жыць у суладдзі з Прыродай і, як найвялікшы скарб, берагчы кожную крынічку і травінку.
Навукова-папулярнае выданне
Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч
ВОЧЫ ЗЯМЛІ
Вандроўкі па роднай Беларусі
Заг. рэдакцыі Г. А. Бабаева.
Рэдактары А. У. Аіцвіновіч, Л. 1 Сімановіч.
Мастацкі рэдактар В. М. Карповіч.
Тэхнічнае рэдагаванне і камп’ютарная вёрстка 1.1. Дуброўскай. Карэктары В. С. Казіцкая, Г В. Алешка.
Падпісана да друку 23.10.2020. Фармат 70 х 100 716. Папера мелаваная. Друк афсетны. Умоўн. друк. арк. 7,15 + 0,33 форз. Ул.-выд. арк. 7,8 + 0,6 форз. Тыраж 1000 экз. Заказ 536.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/2 ад 08.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 10.09.2018. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск, Рэспубліка Беларусь.