Вольныя беларускія месты
Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст.
Анатоль Цітоў
Памер: 36с.
Мінск 1996
Беларускі рэспубліканскі Фонд падтрымкі дэмакратычных рэформ імя Льва Сапегі
Анатоль Цітоў
еольныя БбДАРуСКІЯ М6СТЫ
(Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст.)
М і н с к
19 9 6
ББК 67.3(4Бел)
Ц 74
УДК 342(476)(091)+947.6
У кнізе выкарыстаны м;ілюнкі Яўгена Куліка, Міколы Купавы, Кастуся Цітова
Без пісьмовой згоды аўтара рэпрадуктаванне забаронена.
Цітоў А.К.
Ц 74 Вольныя беларускія месты / Беларус. рэсп. Фонд падтрымкі дэмакр. рэформ імя Л.Сапегі Мн.:БРФПДР, 1996. 36 с.
ISBN 9856146062
У працы разглядаюцца гістарычныя аспекты існавання самакіравання ў вольных беларускіх местах, арганізацыі жыцця па прынцыпах майдэборскага права.
Прызначана дэпутатам гарадскіх і мясцовых Савстаў, краязнаўцам, усім, хто цікавіцца гісторыяй роднай Бацькаўшчыны.
Ц 3420000000
ISBN 9856146062
ББК 67.3(4Бел)+63.3(4Бел)
© Цітоў А.К., 1996 © БРФПДР, 1996
Прадмова
Значныя грамадскапалітычныя зрухі, якія адбыліся на тэрыторыі былога “лагеру сацыялізму”, крах таталітарнай камуністычнай ідэалогіі, што адбыўся на працягу апошняга дзесяцігоддзя, вымагае да пошукаў новых формаў пабудовы ўсіх сістэм кіравання грамадствам як на макра, так і на мікраўзроўнях.
“Мясцовыя саветы ’’, нягледзячы на пэўную дэмакратычнаэмацыянальную афарбоўку гэтага выслоў’я, былі (ды і зараз пакуль ёсць) неадё.мнай часткаіі агульнадзяржаўнага цэнтралізаванага апарату прымусу і не адыгрывалі будзь якой станоўчай ролі ў арганізацыі мясцовага жыцця. Яны былі праваднікамі тых ідэй і паслухмяна дзейнічалі ў тым накфунку, які ім дыктаваўся з “гары ” райкамаў, гаркамаў, абкамаў і г.д.
Сёння вядуцца пэўныя распрацоўкі праектаў заканадаўчых актаў, якія маглі б спрыяць якасным зменам у нашым жыцці. На жаль, самі праектанты і іншыя прадстаўнікі законатворчых устаноў і групаў часта маюць вельмі цьмянае ўяўленне аб тым, на якіх прынцыпах будавалася мясцовае самакфаванне на Беларусі ў старажытнасці. Якая існавала тэрміналогія ў дачыненні да гэтага інстытута ўлады, якімі былі яго структура, функцыі і межы паўнамоцтваў. Гэта з’яўляецца цалкам зразумелым: знаходжанне нашай краіны звыш дзвюх сотняў гадоў у жорстка цэнтралізаванай імперыі “ўсходняга тыпу ” дало свой адмоўны плён. Як вынік гэтага карыстанне органамі “мясцовага самакіравання ” спачатку па агульнарасійскім, а потым па савецкім узорах. Што, зразумела, не магло спрыяць захаванню ў поўным аб’ёме гістарычнай памяці. Акрамя гэтага, сістэма адукацыі і выхавання, асабліва за савецкія часы, спрыяла распаўсюджванню лягендаў і баек аб тым, што беларусы гэта ўвогуле нацыя вяскоўцаў, што меская (гарадская) культура ў іх адсутнічала а была прэрагатывай “расійскіх чыноўнікаў, яўрэяў і палякаў ”. Нават у школьных падручніках (з мэтай выклікаць падсвядомую адмоўную асацыяцыю) права на самакфаванне, альбо майдэборскае, называлася “воўчым правам ”. Вядома, што такі стан спраў не садзейнічаў ні цікаўнасці да дадзенага прадмету, ні выхаванню і захаванню дэмакратычных традыцыяў у гарадскім асяроддзі на Беларусі. Магчыма, менавіта “дзякуючы ” гэтаму, на сённяшні дзень гучыць з радыё і тэлепрыймачоў, альбо пішацца ў газетах “мэр горада Мінска ” (альбо Асіповічаў ці Калінкавічаў назва
3
Прывілей на вольнасці
горада неістотная) сустрэўся з дэлегацыяй горада X”, альбо: “... прасачыў за выкананнем ці перавыкананнем .:. ” Нашы журналісты і дзяржаўныя структуры, капіруючы ўзоры чужых лексічных штампаў, бяруць з іхняе прэсы запазычаную расійцамі ў французаў тэрміналогію мэр, мэрыя, муніцыпалітэт, нават не падазраючы, што ў нас існуюць (некалькі стагоддзяў!) свае адпаведнікі гэтым паняццям прэзідэнт места, калі справа ідзе аб буйным населеным пункце, войт ці бурмістр, калі аб больш дробных, і не муніцыпалітэт, a магістрат! Ды, што казаць аб такіх “дробязях”, калі мы на сё'ння забыліся аб спрадвечнай беларускай назве населенага пункта гарадскога тыпу слове МЕСТА, і ўжываем зараз расійскі адпаведнік горад (город), хаця нават у пачатку XX cm. у нашай мове і гэтае слова мела сэнс “гарод” (адкуль вытвараецца гародніна!). Для абазначэння населенага пункта, які адрозніваецца ад вёскі, ужываліся тэрміны “месца” ці “места”, або “мястэчка” ці “месцечка”. (Параўнай украінскае місто, польскае miasto, літоўскае miestas апошнія запазычылі гэтае слова ад нас). У беларускіх пісьмовых XIVXVIH і друкаваных крыніцах XVIXV11I стст. таксама фігуруе менавіта тэрмін места, ці мястэчка. У старажытнаславянскіх мовах слова “град ” абазначала места і гарод. Ужо ў матэрыялах XI/cm. сустракаецца слова “градарь” садоўнік. “Градежь”у старыя часы абазначала плот, мур. Сёння слова “град” у балгарскай мове значыць “места, замак, крэпасць ”, у палякаў, славенаў і сербаў яно абазначае замак. У старажытных беларускіх дакументах слова “грод” сустракаецца толькі ў сэнсе “замак”. Жыхары места называліся мяшчанамі, альбо, калі яны належалі да іншага саслоўя абывацелямі. Апошні тэрмін ужываўся таксама і для абазначэння гуртам усіх жыхароў места, мясцовасці, пэўнай адміністрацыйнай адзінкі, дзяржавы.
Аўтар выказвае шчырую падзяку кіраўніцтву і супрацоўнікам Фонду імя Льва Сапегі за глыбокае разуменне важнасці праблемы і актыўную дапамогу ў выданні гэтае сціплае працы.
Дакументам, які абумоўліваў стварэнне ў тым альбо іншым месце органаў самакіравання, быў прывілей на майдэборскія правы. Гэта быў пэўны комплекс правоў і абавязкаў мяшчанаў у дачыненні як да вярхоўнае ўлады, так і да іншых саслоўяў тагачаснага грамадства. Першым местам, якое атрымала такія правы, было ўсходненямецкае места Магдэбург (XIII ст.). Адсюль і пайшла назва “магдэбургскае” ці “майдэборскае” права.
Наданне майдэборскіх правоў абумоўлівала якасна новае становішча паселішча ў сацыяльнай іерархіі, адрознівала і вылучала яго з навакольных населеных пунктаў. Адпаведна са Статутамі Вялікага княства Літоўскага, і ў прыватнасці з апошнім (1588 г.), кожны мешчанін майдэборскага места мог на роўных прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя (“колн ... кому з мешан нашых права майдебурского которая крывда деяла от князей, панов н земян н подданых нх, . такового кождого меіцанйн мает до суду земского поветового позватн”). Гэта пераканаўчае сведчанне асобага статусу жыхароў майдэборскіх паселішчаў. Ён не распаўсюджваўся на іншых мяшчанжыхароў немайдэборскіх местаў і мястэчкаў. 3 гэтага артыкулу вынікае, што юрыдычны статус мяшчанаў у нас вырашаўся аль
бо наяўнасцю, альбо адсутнасцю майдэборыі, а не памерам горада ці колькасцю жыхароў у ім, што паказвае на пэўную штучнасць падзелу сярэднявечных гарадскіх паселішчаў Беларусі на гарады і мястэчкі, памылковае наданне некаторым з апошніх статусу “майдэборскіх” мястэчкаў.
На нашу думку, правільным будзе падзел на майдэборскія месты (гарады) і немайдэборскія месты і мястэчкі. У беларускіх лацінамоўных дакументах і напячатных надЛісах сустракаюцца тэрміны civitatis і oppidum. Першы з іх перакладаецца як “супольнаснь грамадзян, мескае грамадства, места”; другі як “умацаваны населены пункт, места”. Прымяняльна да гістарычных рэаліяў Беларусі больш буйныя гарады абазначаліся тэрмінам civitatis, a больш дробныя oppidum. Такая дыферэнцыяцыя, пры наяўнасці майдэборскіх правоў, не ўплывала на ступень юрыдычнай правадзейнасці іх жыхароў. Перад іншымі саслоўямі феадальнага грамадства яны выступалі як носьбіты аднолькавага статуса. Невыпадкова, што ў тагачасных беларускапольскамоўных лягендах' на пячатках
1 Лягенда тэрмін, прыняты ў нумізматыцы і сфрагістыцы (навука аб пячатках) для абазначэння nodnicy, які размяшчаўся на манетах і пячатках.
5
4
такой дыферэнцыяцыі няма, у абодвух выпадках яны перакладаюцца аднолькава — места ці miasto.
3 атрыманнем прывілея на самакіраванне само места ставала аўтаномнай юрыдычнай адзінкай у дзяржаве. Мяшчане кіраваліся ў сваім жыцці асобнымі законамі і валодалі ўласным комплексам правоў, які адрозніваўся ад правоў іншых жыхароў краіны. Акрамя гэтага места. як цэнтр гандлёвай і прамысловай дзейнасці, вылучала сваіх насельнікаў ад іншых саслоўяў не толькі правамі, але і якасцю і сферай працы.
Першым на Беларусі местам, якое атрымала майдэборскія правы, было Бярэсце. Кароль польскі, вялікі князь літоўскі Уладзіслаў Ягайла падпісаў 15 жніўня 1390 г. адпаведны прывілей, другім Гародна, якая атрымала, па некаторых звестках, прывілей у 1391 г. Залатым векам вольных беларускіх местаў з’яўляецца другая палова XVI і першая палова XVII стагоддзяў. У гэты перыяд канчаткова фармуецца структура кіравання майдэборскім местам, афармляюцца яго атрыбуты пячатка і герб.
Першая як сведчанне юрыдычных паўнамоцтваў усяго мескага “паспольства”, а другі як сімвал незалежнаспі, што аб’ядноўвае ўсіх мяшчанаў у адну супольнасць, падкрэслівае іх правы і акрэслівае іх абавязкі ў дачыненні да вярхоўнай улады.
Крыху змяншаецца інтэнсіўнасць наданняў правоў на самакіраванне ў другой палове XVII першай палове XVIII ст.
Мал. I. Пячатка Бярэсця I палова XVI cm. Ржанструкцыя паводле збораў М.Гумоўскага. Кракаў, (друкуецца ўпершыню).
Апошняя значная хваля ўзнікнення новых і аднаўлення ў правах раней меўшых майдэборскія правы прыпадае на пачатак 90х гадоў XVIII ст. У гэты перыяд вярхоўная ўлада аганізуючай дзяржавы імкнулася прыцягнуць на свой бок шырокія колы мескага насельніцтва. Але ўжо было позна агрэсары былі гатовы да нападу, насельніцтва размежавана і дэмаралізавана, што ў рэшце рэшт прывяло да краху Рэчы Паспалітай. Але менавіта ў гэты перыяд шмат гарадоў атрымала як першасныя, так і пацвярджальныя прывілеі на самакіраванне.
Знешне прывілей на майдэборскія правы ўяўляў сабой аркуш пергамена памерам ад 20 70 см у вышыню і ад 30 да 100 см у шырыню, па якім пазёмна
Мал.2. Пячатка Камянца. Iпалова XVI cm. Рэканструкцыя паводле збораў М.Гумоўскага. Кракаў, (друкуецца ўпершыню).
пісаўся тэкст, дзе агаворваліся дараваныя месту ільготы, правы і абавязкі. Часта аркуш па краях аздабляўся раслінным арнаментам, у цэнтры падаваўся малюнак герба. 3 пачатку XVIII ст. знадворны выгляд прывілея мяняецца, і ён набывае форму сшытка з дзвюх, чатырох ці шасці старонак.
Мал.4. Ініцыял “J” з прывілея 1577г. Магілёву. Пецярбурскія зборы, (друкуецца ўпершыню).