Вольныя беларускія месты
Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст.
Анатоль Цітоў
Памер: 36с.
Мінск 1996
22
23
доў, якія апынуліся на тэрыторыі Магілёўскага намесніцтва, таксама былі зменены на новыя. Прычым не абышлося і без казусаў: на гербе Копыся з’явіўся “черный сндяшнй заяц в зеленом поле, каковых редкмх зверьков в окрестностях сего города нзобнльно”2^.
22 снежня 1796 г. быў зацверджаны Указ Сената аб гербах гарадоў некалькіх намесніцтваў, у тым ліку і Мінскага. Толькі пяці гарадам былі пакінуты старыя гербы, праўда, у новай мастацкай рэдакцыі. Гарады, якія сталі цэнтрамі паветаў, атрымалі новьгя гербы, якія, на думку іх стваральнікаў, павінны былі адлюстроўваць асаблівасці таго або іншага рэгіёна. Такім чынам, іх цяжка лічыць гарадскімі.
Пазней у 40х гадах XIX ст. гербы наогул пачынаюць давацца ўжо не гарадам, а паветам (за выключэннем Лепеля і Гомеля), таму лічыць гэтыя гербы гарадскімі можна вельмі ўмоўна.
Адной з асаблівасцяў гарадскіх гербаў гэтага перыяду з’яўляецца, як правіла, уключэнне ў горную частку шчыта губернскага герба, а для размяшчэння ўласна гарадскога заставалася толькі дольная частка шчыта.
У 60х гадах XIX ст. дэпартаментам Герольдзіі ў Пецярбурзе былі распрацаваны праекты гарадскіх і губернскіх гербаў
Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і іншых губерняў. Па мастацкіх якасцях яны былі вышэй за папярэднія, але свайго зацверджання так і не дачакаліся. Такім чынам, з канца XVIII ст. адбываецца працэс як нівеліравання і знішчэння асаблівасцяў гарадскіх гербаў папярэдняга перыяду і частковая змена іх на штучна вынайдзеныя, без сувязі з гісторыяй і мясцовымі традыцыямі, так і ўвогуле падмены паняцця “герб гарадскі” паняццем “герб павятовы".
Гарадскія пячаткі адлюстравалі праз форму шчыта і стыль выканання выяваў паступовую змену мастацкіх стыляў рэнесансу, барока, ракако, класіцызму. Прычым пячаткі буйных культурных цэнтраў Беларусі (Бярэсця, Вільні, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Полацка, Слуцка і інш.) не саступаюць лепшым узорам тагачаснага еўрапейскага мастацтва.
Варта адзначыць, што не ўсе пячаткі ўвогуле, і гарадскія ў прыватнасці, маюць аднолькавую мастацкую каштоўнасць. Побач з пячаткамі, якія выразаны вельмі дакладна, на высокім мастацкім узроўні, знаходзім пячаткі, зробленыя схематычна і нават прымітыўна. Якасць выканання залежала не толькі ад прафесійнага ўзроўню і таленту рамесніка, але і ад фінансавых мажлівасцяў заказчыка.
Пячатка, зробленая з металу (сталі, бронзы, срэбра), знаходзілася ва ўжытку вельмі працяглы час. Напрыклад: пячатка Віцебска, выразаная ў 1559 г., фіксуецца на дакументах нават сярэдзіны XVIII ст., Берасцейская войтаўская пячатка, што была зроблена ў сярэдзіне XVI ст., зафіксавана на дакументах 1592 1651 гг., Камянецкая войтаўская(?), выразаная ў 1583 г., прыкладзена да дакументаў у 1632 1746 гг., Лідская пячатка 1590 г. фіксуецца да 1760 г., Магілёўская (1661 г.) і Мінская (1591 г.) былі ва ўжытку па сто гадоў.
Надпісы на гэтых пячатках рабіліся на беларускай, беларускапольскай, лацінскай і польскай мовах. Цікавымі ў гэтым
ЭКАНАМІЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ I ЗАХАДЫ
Забяспечьшь рэальныя ўмовы для эканамічнага развіцця мела на мэце наступная частка прывілея. Урад, жадаючы падвесці фінансавую базу пад функцыянаванне і існаванне мескай аўтаноміі, імкнуўся падтрымаць жыхароў, надаючы ім розныя ільготы і права пэўнай манаполіі на іх тэрыторыі. Усе гэтыя прывілеі прадугледжвалі ільготы ў наступных накі рунках:
1) Прывілеі на асобныя ільготы і перавагі пры гандлі. Сюды тычылася вызваленне ад мы
плане нам уяўляюцца два варыянты адбіткаў пячатак Крычаўскага магістрата ад 1669 і 1752 гг., дзе замест надпісу лацінскім шрыфтам прадстаўлена яго імітацыя.
Гэта вельмі добра сведчыць аб мясцовым паходжанні майстроў разьбяроў пячатак.
Гарадскія пячаткі XVIXVIII стст. яскрава ілюструюць мастацкі ўзровень старажытных злотнікаў. У гэтых формах дробнай пластыкі да нас дайшлі эстэтычныя густы і крытэрыі прыгажосці мінулых часоў, a самым галоўным з’яўляецца тое, што на іх прадстаўлены аўтэнтычныя мескія гербы сімвалы самакіравання і незалежнасці.
та за права правозу тавараў праз межы як унутрыдзяржаўныя, так і знадворныя.
2) Прадастаўленне жыхарам права вольнага гандлю “гарачымі напоямі” і бяспошлінны выраб часткі гэтых напояў для асабістых патрэбаў.
3) Забарона купцам з іншых местаў гандлю ў раздроб і ўстанаўленне таргоў і кірмашоў.
4) Стварэнне “складаў” г.зн. абавязковы продаж у месте тавараў, якія прывозіліся зза мяжы.
26 ПСЗРН. Собр. I. № 15206.
25
24
Мал. 23. Менскія гарадскія шалі. Вагападыймальнасць да спіа пудоў. Нацыянальны музей Беларусі.
Дзеля “полепшенья” і для “оправы” мяшчанам упрывіліяваных местаў надаваліся розныя даходныя артыкулы. Ім прадпісвалася, як ужо адзначалася, збудаваць Ратуш. На яе дольных паверхах размяшчалася “крамніца”, дзе гандлявалі рамеснымі вырабамі, хлебныя “яткі”, дзе захоўваліся хлебныя запасы, “камора пастрыгальня” для стрыжкі сукна. “бочка мерная” для сыпучых прадуктаў, “медніца медная” для вадкіх і васкабойня, або “капніца” для таплення воску^.
' Адпаведна з пастановай полацкага магістрата ад 23 красавіка 1638 г. трэба было "тіатйтй у носкобойнй за побйяннья еоску од пуда no девятй польскйх злотых". АСД, т. I, с. 308.
26
Воск быў адным з найбольш распаўсюджаных прадуктаў, які ішоў на экспарт у замежжа. Гарантам яго якасці выступала ўсё места. Таму для гарадской пячаткі была знойдзена крыху нязвыклая для нас форма выкарыстання меская пячатка выступала акрамя чыста юрыдычных функцый як своеасаблівы “знак якасці”. Так, на стоплены ў “камень” воск, калі ён быў найвышэйшага гатунку, ставілася дзве пячаткі, першага адна, а ніжэйшыя гатункі ўвогуле не маркіраваліся. Аналагічную ролю адыгрываў і мескі герб, які ўпрыгожваў не толькі пячатку. Наяўнасць яго на вырабе мела тыя ж функцыі.
Напрыклад, у другой палове XVII ст. менскія збройнікі атрымалі прывілей, якім дазваля
лася размяшчаць на кожным зробленым імі мячы побач з каралеўскім і мескі герб. Такім чынам, першая асоба ў дзяржаве разам з местам менскім выступалі гарантамі гэтае прадукцыі.
Для гандлю будаваліся і выкарыстоўваліся яткі і “клеткі” (для мяса). Яны былі ва ўласнасці места, з іх яно атрымлівала арэндную плату ад гандляроў.
He былі забыты і іншаземныя “госці”. Дзеля зручнасці знаходжання ў месте.прыезжых купцоў (гасцей) “мешане.. дом гостаный.. на прнезд людей купецкйх збудоватн мают...”^. Амаль падобныя гэтаму запісу ў Пінскім прывілеі 1581 г. можна спаткаць неаднаразова ў аналагічных дакументах іншым местам.
Напрыклад, полацкім мяшчанам прадпісвалася адпаведным дакументам 1510 г. “чотырм домы гостйный збудоватй, в которых жо домех co всйх сторон мают гостй прнезжаючіі стлновйтйся, а окроме тых домов, йнде нвгде не мают становйтйся; й с тых домов плат в кождый год також мает бытй на двое разделен: половйца нам, до скарбу нашаго (Вялікага князя А.Ц.), а другая половвца йм, на ратушу. А от тых часов князем н бояром Полоцкйм й мешаном заказуем, абы нмхто з
28АЗР, т. 3, с. 261.
нйхдомов гостйных не ставйл й с ннх плату не брал”^.
Крычаўцы мусілі, паводле прывілея ад 1634 г., “збудаваці два гасціныя дамы, адзін за астрогам, а другі над ракою Сожам”30.
Асобай мерай, якая мусіла спрыяць гандлю, вярхоўная ўлада лічыла назначэнне кірмашоў і таргоў. Пры гэтым тавары, што прывозіліся на кірмашы, часта вызваляліся ад усялякага мыта. Так, у прывілеі ад 10 лютага 1571 г., які быў дадзены Жыгімонтам Аўгустам мяшчанам менскім, гаварылася: “ А так мы, з ласкв нашое господарское, на чоломбнтье йх мешан нашйх Менсквх... то есьмо учннвлй, й у месте Менском два ярмаркм в кождый год, одйн на день светого пророка Нльй, а другій на трн кролн свято Рымское постановмлй есьмо, н сйм лйстом нашмм постановляем на вечные часы, которые от дня першого свят помененых почынатмся, а через две неделй зуполные стоялй мають. А на тые ярмаркм людй купецкве всякого стану, так с панств нашйх, яко й чужоземскне, зо всякймй товары свонмй до места Менского ездйтй, гандлев купецтва й товаров вшелякйх ужйватй мають, не платечы на коморе мытной Менской й на прйкоморках, ку ней належачнх, мыт нашмх ста
29АЗР, т. 2, с. 278.
20 НЮМ, т. 10, с. 313.
27
рых іі новых, торгового н йншых нм которых поборов м податков, от речей ннжей опнсаных, то есть от жнта й от нного всякого збожья, от хмелю, й от быдла жйвого, м от мяса свежого н солоного, быдлячого II свнного, н от рыб свежнх, солоных, вялых н мерзлых, от белужнны, осетрнны, й от нкры осетрйное, й от вьюнов, н от йных всякйх рыб ввлйкйх й малых, от меду пресного, от солй н селедцов, н от нных всякнх речей ку жйвностй належачнх, яко кольвек названых, через цалые две неделм, поколь ярмарок стоялй будеть, так, йж хто кольвек тымй вышейпоменованымй речамн в тые ярмаркм торговатй й йх продаватн у месте Менском будеть, н тые хто то купнть, на коморе Менской н на прнкоморках ку ней прйслухаючнх, мыт нашйх старых й новых, также поборов торгового й йншйх платов мытнйком н арендаром нашнм, п теж старостам Менскйм, врядннком йх, н вряду местскому н ннкому йншому ннчого давать й платйтн не мають н не будуть повйннн, вечне”’*.
Падобныя прывілеі на кірмашы і мытныя ільготы атрымлівалі розныя магдэбурскія месты Дзівін на двухтыднёвыя кірмашы на дзень св. Пятніцы Вялікай і на Неба Узяцце Панны Марыі “святаў рускіх”, a таксама на штотыднёвы торг па
чацвяргах; Малеч на тры кірмашы і таксама торг па чацвяргах; Мазыр на сямідзённыя кірмашы на Св. Васілья і на св. Іллю Прарока; Бярэсце на тры кірмашы; Пінск на чатыры і “тыжднёвы” торг па панядзелках. Ушачы мелі штотыдзенныя таргі па нядзелях і чацвяргах, і два кірмашы штогод па чатыры тыдні кожны. Камянец меў двухтыднёвыя кірмашы на св. Сымона (11 верасня) і св. Юр’я (23 красавіка), адпаведна з гэтым жа прывілеем купцы, што прыбывалі на камянецкія кірмашы, вызваляліся ад платы бруковага, маставога, гробельнага і тарговага мыта. А адпаведна з прывілеям 1684 г. усе купцы, што ехалі на кірмашы ў той жа Камянец, вызваляліся на тры гады ад “жадных мыт і падаткаў”32.
Дзеля абароны інтарэсаў мясцовых купцоў іншаземныя і іншагароднія “госці” не маглі гандляваць у раздроб, а мусілі здаваць свой тавар гуртам. (Гэтае палажэнне не тычылася кірмашоў). Падчас таргоў за яго выкананнем сачылі вельмі пільна, бо тут быў вялікі эканамічны інтарэс. Як сведчыць прывілей ад 4 кастрычніка 1498 г. Полацку, “... нй одпн купец Рыжскій, або который йншый чужый не будет моцы метн йнако продаватй й куповатй, только под тую меру, надалей выпйсаную. Про тож тын