Вольныя беларускія месты
Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст.
Анатоль Цітоў
Памер: 36с.
Мінск 1996
Мал. 3 Пячатка Камянца I палова XVI cm. Рэканструкцыя паводле збораў М.Гўмоўскага. Кракаў, (друкуецца ўпершыню).
Пачынаўся прывілей з імя і тытула таго правіцеля, які надаваў яго, і канчаўся датай надання, подпісам караля вялікага князя і пісара канцэлярэі і замацоўваўся, часцей, сярэдняй пячаткай Вялікага княства Літоўскага з выявай герба Пагоня.
Чырвонавасковая пячатка была, як правіла, прывестай і памяшчалася спачатку ў васковай місцы, а з XVI ст. у металёвай бляшанцы (з жалеза, медзі, бронзы, срэбра). Вечка і дол бляшанкі ўпрыгожваліся арнаментам адпаведна з густамі і мастацкімі стылямі эпохі.
Пячатка прымацоўвалася да прывілею на шаўковых матузках альбо стужках, чырвонага, белага, блакітнага, радзей іншага колеру.
Тэкст распачынаўся з ініцыяла маляўнічай, мастацка напісанай літары, інколі аздобленай альбо гербам места, альбо
6
асабістым гербам даўцы прывілея альбо канцлера ці пісара ВкЛ.
Мал.5. Пячатка Чэрыкава, 1 палова XVI/1 cm. Пецярбускія зборы, (друкуецца ўпершыню). Паведатена У. Пярвышыным.
Мал. 6. Ініцыял "0" з прывсіея 17/8 г. Гародне. Чімнскія зборы.
Прывілеі былі двух відаў: першапачатковы (фундацыйны) і канфірманыйны (пацвярджальны). Апошні месты атрымлівалі пры прыходзе на прастол новага Караля Вялікага князя. Да новаабранай першай асобы Рэчы
Паспалітай “...бнлн ... чолом войт н бурмнстры н всн метане... н клалн перед намн (каралём А.Ц.) прнвнлей... (яго папярэдніка А.Ц.)... в котором же прнвнлен выпнсано нжь дал тому месту... право немецкое майдеборское... н просплн абыхмо нм прежнне прнвмлем подтверднлн...” Варыяцыі гэтай справаводчай формулы спатыкаюцца ў кожным пацвярджальным дакуменце.
За некалькі стагоддзяў карыстання правамі самакіравання ў некаторых беларускіх местах (Гародня, Віцебск і іншыя) скапілася столькі прывілеяў, што яны складалі цэлыя кнігі. У сярэднім кожнае “майдэборскае” места на Беларусі мела ад пяці да трынаццаці асноўных і канфірмацыйных прывілеяў.
Увогуле, па нашых падліках, прывілеяў, звязаных з правамі на самакіраванне для нашых местаў, мусіць было звыш тысячы. Калі меркаваць, што частка іх загінула ў войнах і вогнішчах XVIXVIII стст., дык можна было б спадзявацца на тое, што хаця б палова іх ацалела.
Яны ашчадна захоўваліся ў скрынях архіваў пры магістратах (ці як найбольшая каштоўнасць, што забяспечвала правы і свабоды мяшчанаў у царкве ці касцёле, не толькі пад аховай замкоў, але і, натагачасны менталітэт, пад аховай Найвышэйшых Сілаў). Нягледзячы на гэтыя перасцярогі, сёння на тэ
рыторыі нашай краіны ёсць толькі два (!) арыгіналы прывілеяў гэта Мазыра (1680 г.) і Прывалак (1792 г.). Першы захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Менску, другі у Гісторыкаархеалагічным музеі ў Гродне.
Мал.7. Герб Новагародка з прывілея 1595 г. Віненскія зборы.
Прывілей на герб Новагародку (1595), канфірмацыйныя прывілеі Менска і некаторых іншых беларускіх местаў захоўваюцца ў Гісторыкаэтнаграфічным музеі ў Вільні. Прывілеі Бярэсця (1495), Ружанаў (1637), Кобрыня (1662), Гародні (1718, 1744), Поразава, Камянца, Радашковічаў і Браслава, а таксама шэрагу местаў, што зараз знаходзяцца ў Польшчы Бельска, Новага Двара, Васількова, Клешчалёў і іншых захоўваюцца ў Аддзеле рукопісаў Бібліятэкі Акадэміі НавукЛетувы.
У аналагічным сховішчы Пецярбургскага Аддзялення інстытута гісторыі АН Расіі захоўваюцца прывілеі Гародны (1496, 1531, 1540, 1541, 1561, 1576), Ліды (1590), Магілёва (1577, 1588, 1589, 1633, 1649, 1661, 1676,
1679), Мсціслава (1676), Полацка (1697), Дзісны (1736), Оршы (1623), Вяліжа (1698 апошні зараз на тэрыторыі Расіі), прывілей на беларускай мове, які быў дадзены ў 1463 годзе месту Коўне (суч. Каўнас) і г.д. Гэты спіс далёка няпоўны, увогуле ў архівах Пецярбурга і Масквы знаходзіцца найзначнейшая частка прывілеяў беларускім вольным местам. Паходжанне гэтых збораў у Расеі даволі банальнае вынік грабяжу нашых мескіх архіваў. Падчас далучэння да Расійскай імперыі, каб прыцягнуць на свой бок жыхароў вольных майдэборскіх местаў, царскі ўрад даваў у сваіх маніфестах дэмагагічныя абяцанкі аб захаванні мяшчанам “нх свобод н прнвнлегмй данных прежннмн королямн”. Або, як было падкрэслена ў “Плакаце” ад 10 жніўня 1772 г. на далучэнне Усходняе Беларуеі: “Её (Кацярыны II А.Ц.) свяіценным нменем н словом... Всемнлостнвейшая государыня нзволнт подтверждать прн совершенной н ннчем не ограннченной свободе ... через торжественное обнадеженне...
... Жнтельствуюшне в прнсоеднненных к нмпернм Россмйской городах н землях, будут оставлены н сохранены прн всех тех свободах, конмн онн ныне .. пользуются...”^ На першым этапе гэтыя формулы захоўвалі сваю моц, але не пра
2 ПСЗРН. Собр. I. N 103850.
8
9
ходзіла пяці сямі гадоў, як пачыналася падгонка ўсіх пад агульнарасійскі ранжыр і заканадаўства. Расія, як тыранія “ўсходняга тыпу”, не цярпела на сваёй тэрыторыі нейкія аўтаномныя стварэнні ў выглядзе вольных гарадоў. Таму іхнія правы былі скасаваны, і мяшчане некаторых з іх былі нават аб’яўлены прыгоннымі сялянамі, акрамя іншых сярод іх былі Угор’е, Бешанковічы, Талачын, Бялынічы. Жыхары апошняга распачалі судовы працэс, сталі хадайнічаць перад Сенатам. Справа цягнулася з 1803 да 1832 г. Два прывілеі (першасны 1634 г. і канфірмацыйны 1703 г.) былі прадстаўлены ў Магілёўскі павятовы суд, а затым у Сенат. У ім гэтыя дакументы былі прызнаны “недействнтельнымй”. Дзеючым асобам істцам, як “возмечтавшмм о мнммой вольностн ’ было паказана іх “мейсца” усе яны былі залічаны ў прыгонныя. Двух найбольш актыўных шукальнікаў праўды секлі “кнутамі” і саслалі ў Сібір.
Калі такі ж лёс напаткаў іншае вольнае майдэборскае места Угор’е (зараз блізка адтуль знаходзіцца Браслаўскае лясніцтва), мяшчане, падпаліўшы свае дамы і ўсю мескую маёмасць, разбегліся хто куды. Горад знік, засталіся толькі сведчанні яго існавання на ста
ражытных геаграфічных картах, у дакументах і яго герб^.
метрыкі ВкЛ. Маскоўскія зборы.
Гэты спіс можна было б працягваць і надалей, але і на двух прыкладах добра відаць, як “прагрэсіўнасць аб’яднання”, так і стаўленне ўсходняга суседа да нашых еўрапейскіх дэмакратычных традыцыяў і прынцыпаў самакіравання.
3 іншымі вольнымі беларускімі местамі адносіны будаваліся па наступнай схеме: калі яны згадвалі аб старажытных прывілеях і правах на вольнасць, з Пецярбургскага Сенату прыходзіла патрабаванне “выслать оныя прйвнлегйй для ознакомлення” (трэба разумець дзеля пэўнай экспертьгзы аўтэнтычнасці). Наіўныя і законапаслухмяныя выконвалі загад “Цэнтра”. Трэцім шляхам страты гэтага віду дакументаў, a значыць і часткі гістарычнае памяці і самасвядомасці стала “предпйсанйе” міністра ўнутраных спраў Расеі ад 14 лістапа
■ІЦітоў А. Гарадская геральдыка
Беларусі. Мн., I9S9. С. 190191.
да 1836 г. за № 5419. У ім, у прыватнасці, было падкрэслена, каб у архівах на местах была зроблена рэвізія для пошуку старых дакументаў “й еслн в оных будут найдены какмя древнйя свйткй, грамоты йлй рукопйсн...” перадаваць іх на захаванне і вывучэнне ў Пецярбург. Па нашых, няпэўных, звестках, яны асядалі ў архівах міністэрстваў альбо замежных, альбо ўнутраных спраў. Дагэтуль (наколькі мы валодалі інфармацыяй) аніводны даследчык з Беларусі не бачыў гэтых дакументаў “старэйшы брат” надзейна хавае чужую гісторыю. Зразумела: лепш навязваць беларусам байкі пра іх вясковасць, сярмяжнасць і лапцюжнасць, пра вялікую культтрэгерскую ролю расійскага чыноўніка, казака, кампарцейнага дзеяча.
На самой справе на этнічных землях Беларусі было звыш 120 вольных майдэборскіх местаў, а ў сучасных звужаных межах нашай краіны іх было звыш 90 !. Па дадзеных БелСЭ, на 1.01.1985 г. у БССР налічвалася 98 гарадоў, пры гэтым ні адзін не ўзнік як населены пункт за часы панавання Расійскай імперыі з 70х гадоў XVIII ст. да 1991 г., за гэты ж час страцілі статус і правы гарадоў Лагішын, Ружаны, Шарашова, Бешанковічы, Друя, Капысь, Сураж, Ула, Ушачы, Астрына, Любча, Поразава, Радунь, Бялынічы, Бобр, Мядзел і іншыя.
Гэтыя сёння хоць называюцца тэрмінам і маюць статус, народжаны ў нетрах камуністычнага бюракратызму, “гарадскі пасёлак”. Але ж у нас ёсць былыя вольныя майдэборскія месты, якія цяпер у лепшым для самалюбства іх жыхароў, выпадку цэнтры калгасаў Воўпа, Гарадная, Пераброддзе, старажытны гістарычны цэнтр Крэва, а такія былыя гарады, як Геранены, Гарадок (Кобрынскага рна), Жыровіцы, Ліпнішкі, Малеч, Міхалова, Прывалка, Радунь і іншыя нізведзены да статуса звычайнае вёскі!
Паўночная вайна 17001721 гг., у якой Рэч Паспалітая выступіла саюзніцай Расіі, прывяла да таго, што ваенныя дзеянні разгарнуліся на тэрыторыі Беларусі, потым імперская, захопніцкая палітыка “самодержцев” прьгвяла ў заняпад нашы гарады, а далучэнне Беларусі да Расіі паставіла кропку на аўтаноміях упрывіліяваных местаў. Каб зменшыць у пэўнай ступені гэты факт гвалту, не столькі факт, колькі ўражанне ад яго, царызм пайшоў на пэўную падтасоўку паняццяў (тое, што падчас гульні ў карты называецца шахрайствамі). Адпаведна з расійскім заканадаўствам ад 1785 г. па ўсёй тэрыторыі імперыі былі ўведзены губернскія магістраты. Але гэта былі не органы мескага самакіравання. a звычайная судовая інстанцыя. дзе старшыня магістрата зацвярджаўся Расійскім Сенатам,
II
а яго кандыдатура прапаноўвалася адпаведным губернскім праўленнем. Нялюбімы сын імператрыцы Павел I (17961801) правёў рэформу сістэмы дзяржаўных устаноў і стварыў па ўсіх губернскіх гарадах так званыя РАТГАУЗЫ. Яны сваёй назвай аддалена нагадвалі слова РАТУША, а мелі функцыі магістрацкіх судоў часоў Кацярыны II. Адначасова каля 1797 г. былі скасаваны губернскія магістраты. Але ўсе гэтыя ўвядзенні былі навінкай і прагрэсіўным крокам для Расіі і сумным і смешным малпянізмам для земляў нядаўна далучанай Беларусі, часткі Украіны і Літвы. Аляксандр I пасля таго, як быў забіты Павсл I, пачаў скасоўваць (17 сакавіка 1801 г.) навіны свайго бацькі...
Канчаткова былі “упразднены” магістраты (існавалі ў Менску, Ігумене, Барысаве, Бабруйску, Мазыры, Рэчыцы, Пінску, Новагародку і Слуцку як павятовых местах) і ратушы, што былі ў “заштатных городах” (Докшыцах і Нясвіжу) адпаведна з Указам Сенату № 22141 ад 15 красавіка 1866 г., і іх функцыі былі перададзены па справах крымінальных і грамадзянскіх у павятовыя суды. Новаствораным “городскнм думам” пакідалася: падача звестак (губернскім уладам) аб “таможнях , ацэнка кантрабандных тавараў, справы аб цэхах і рамесніках, выверка і кляйменне мер і вагаў (у тых местах, дзе не