• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вольныя беларускія месты Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст. Анатоль Цітоў

    Вольныя беларускія месты

    Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст.
    Анатоль Цітоў

    Памер: 36с.
    Мінск 1996
    16.79 МБ
    было павятовых скарбніцтваў 'казначейств”) разгляд прашэнняў купцоў аб усынаўленні, апякунстве і г.дЛ Вось такія куцыя функцыі, у параўнанні з беларускімі магістратамі XVIXVII стст., атрымалі гарадскія думы ў Расейскай імперыі другой паловы XIX ст.
    Як ужо пісалася, акт надання месту майдэборскіх правоў фіксаваўся на асобным аркушы (прывілеі) і падлягаў да выдання мескім уладам і захоўваўся ў адпаведных службовых асобаў. Такі ж самы тэкст заносіўся ў кнігі дзяржаўнага архіва, які называўся Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, адпаведна з тагачасным заканадаўствам, кожны дакумент набываў юрыдычную моц і “права вечнасці’, калі ён на працягу паўгоддзя або году быў унесены ў актавыя кнігі земскага суда адпаведнага павету. Такая трайная фіксацыя дакумента забяспечвала найбольш аптымальныя магчымасці для яго захавання ад вогнішчаў войны, зламыснікаў і іншых надзвычайных здарэнняў. У пэўнай ступені тую ж мэту мелі і шторазовыя канфірмацыі пасля змены першай асобы ў дзяржаве.
    Увогуле правамі надання самакіравання для местаў валодала толькі першая асоба ў дзяржаве, але здараліся выпадкі, калі буйныя магнаты (якія былі
    4НГА Бемірусі. Ф. 333. Воп. 4. Спр. 3376. Арк. 57.
    гаспадарамі такіх маёнткаў і сродкаў, што маглі спрачацца з каралём) таксама надавалі прывілеі местам у сваіх прыватных валоданнях. Часта прывілей зацвярджаўся на Сойме і нават для прыватнаўласніцкіх мест падпісваўся, як правіла, каралём  вялікім князем.
    Па свайму зместу прывілей складаўся з асноўных частак і гарантаваў дзейнасць органаў
    Органы САМАКІРАВАННЯ I IX АТРЫБУТЫ
    Асноўным чыннікам надання майдэборскага права, як аб тым гавораць прывілеі, было імкненне ўладаў “маючы взгляд к посполнтого доброго размноженью н хотячн положенье места ... в мере лепшое поставнтн, штобы людн там жывучын, через вряд добрый а справедлнвый былм розмножены...” 3 гэтай мэтай у тым альбо іншым месце прыпынялася дзеянне “права лнтовского н руского” і ўводзілася права нямецкае, альбо, як яно называецца ў дакументах, Тэўтонскае ці майдэборскае. На практыцы гэта азначала, што места пераходзіць зпад дзяржаўнай (старосцінскай, ваяводскай) юрыздыкцыі і стварае свае ўласныя органы суда і кіравання. Гэтае правіла дзейнічала не толькі ў дачыненні да буйных местаў, але і да менш значных. Менавіта наяўнасць такога права ўздымала статус жыхароў нават невялічкага мястэчка да ўзроўню поўнавартаснага места (горада).
    самакіравання ў наступных сферах:
    1.	Стварэнне, функцыянаванне, размеркаванне паўнамоцтваў органаў улады, наданне ім юрыдычных правоў і атрыбутаў самакіравання.
    2.	Гандлёвыя ільготы жыхарам упрывіліяваных местаў.
    3.	Развіццё рамеснай вытворчасці.
    Падчас аднаўлення майдэборскіх правоў Ліпнішкам (1793 г.) было падкрэслена, што “ад юрыздыкцыі усякай земскай і ваявоцкай места вызваляецца, усе юрыздыкі духоўныя і свецкія, што знаходзяцца ў месце, скасоўваюцца і яны пераходзяць пад уладу і юрыздыкцыю Ліпнішскага магістрату”5.
    Мал. 9. Герб Ліпнішак. Малюнак канца XVIII cm. Маскоўскія зборы.
    5АВАК, т. 13, с. 259.
    12
    13
    У дамайдэборскі” перыяд у кожным месце існавалі “кан
    Мал. 10. Герб Шклова з пячаткі 1767г.
    цьг’ (раёны), якія аб’ядноўваліся толькі сваім сітуяцыйным станам а падзяляліся паміж сабой юрыдычным становішчам. Так, у адным месце маглі быць свецкія юрыздыкі  пляцы, якія належалі шляхце і магнатам; духоўныя  дзе знаходзіліся манастыры, цэрквы, касцёлы і г.д. Гродскія юрыздыкі  замак, чэлядзь і рамеснікі, якія асблугоўвалі яго і г.д. Наданне месту майдэборскіх правоў сцірала гэтую “шматковасць”, і, у ідэале, спрыяла зліццю ўсіх гэтых фрагментаў у адзін жыццяздольны арганізм з адзінай прававой базай, аб’яднаны адзінымі задачамі і мэтамі. Праўда, у жыцці гэты тэарэтычны пастулат не заўсёды і не ў поўнай меры выконваўся. Тым не менш стваралася спрыяльная агульнаправавая база для гэтай інтэграцыі асобных частак места ў эканамічна мабільны арганізм. “Усе справы абывацеляў
    14
    або шляхецкага, або мяшчанскага паходжання, людзі, якія займаюцца гандлем, рамеслом або шынкам ці з якога іншага промыслу жывучых... якога б не былі “достоенства”, прафесіі і кюнсту ( мастацтва) (усе яны А.Ц.) юрыздыкцыі мескай і магістрату падлеглыя, карыстаюцца роўнымі вольнасцямі, плацят роўныя падаткі... і не адказваюць ані перад кім, акрамя ўраду мескага, адпаведна з правам (майдэборскім  А.Ц.)”. Гэты ўрывак прыведзены з прывілея Ліпнішкам і амаль тымі ж словамі дадзены вольнасці месту Геранёнам, лежачым у Вялікім князстве Літоўскім над ракой партовай Віліяй”.
    Асноўным цэнтрам грамадскага і эканамічнага жыцця вольнага места была рынкавая плошча з яткамі, крамамі, у цэнтры яе ўзвышалася ратуша (прабабка сучаснага гарсавета). Менавіта тут знаходзілася і capita і мозг вольнага места.
    Па сэнсу майдэборскага права местам кіраваў магістрат, які падзяляўся на дзве калегіі, што складаліся з выбарных ураднікаў: бурмістроўскарадзецкая, у якой старшынстваваў бурмістр, разглядала справы па грамадзянскіх ісках, ведала мескай паліцыяй, маёмасцю, наглядам за гандлем. Войтаўскалаўнічая, якая складалася з 12 прысяжных (лаўнікаў), пад старшынствам войта з вузка судовымі функцыямі, што займа
    Мал. 11. Ратуша ў Менску XVII cm.
    Мал. 12. Ратуша ў Нясвіжы XVI! cm.
    Мал. 13. Ратуша ў Шклове XVII1 cm.
    15
    займалася судом за крымінальныя ўчынкі.
    Абедзве гэтыя калегіі насілі назву магістрат, у пэўных мясцовасцях на Беларусі выкарыстоўваліся таксама назвы ратуша ці ратуш альбо майдэборыя. Прывілей на самакіраванне прадугледжваў  “збудаваць Ратуш у рынку сваім накладам і па магчымасці найпрыгажэй аздобіць”.^ У некаторых выпадках ратуша аздаблялася дзвонам альбо “зегарэкам” (гадзіннікам)7, а інколі адначасова з ратушам у адпаведнай частцы места будавалася “цагельня публічна” (агульная), на якой вырабляліся будаўнічыя матэрыялы для патрэбаў усіх мяшчанаў8.
    Ратуша  будынак месца пасяджэнняў выбарных гарадскіх уладаў  магістрата альбо майдэборыі. Колькасць членаў магістрата, які складаўся, як ужо адзначалася, з войтаўскалаўнічай і бурмістроўскарадзецкай калегіі, не была аднолькавай у розных местах. Найбольш буйныя месты мелі і адпаведна большую колькасць членаў магістрату. Так, Полацак, насельніцтва якога да захопу яго маскоўскімі войскамі ў 1562 г. складала каля 100 тыс. жыхароў,
    бЗпрывілея 1619 г. Мазыру. СМГ, с. 316.
    'Як гэта было зроблена, адпаведна з дакументам, у Чэрыкаве.
    °АВАК, т. 5, с. 375; Там сама, т. 13. с. 273.
    меў у 1510 г. “двадцать н чотыо
    ры рядскнх которых мают обнратм войт н бурмнстры...” У старажытным Менску з насельніцтвам каля 20 тыс. чал. “дванадцать радец, которым ж радцы з войтом посполнто (разам  А.Ц.) мают обнратн промежду себе на каждый год двух бурмнстров, которых же рукамн абополне з войтом поспольство мает ряжено бытіі”10.
    Мяшчане дзівінскія, адпа
    Мал.14. Пячатка Кіецка 1697 г.. Рэканструкцыя паводле збораў М. Гумоўскага. Кракаў, (друкуецца ўпершыню).
    ведна з прывілеям 1634 г., мелі магістрат, які складаўся з войта “стану шляхецкага”, двух бурмістраў, двух райцаў і шасні лаўнікаў, якіх абіралі штою.і паміж сабой васемнаццаць кандыдатаў ад усяго “паспольства".
    ^Ад слова ряд рядзіць, радзіць, тут у сэнсе ўрадоўцы.АЗР, т. 2, с. 78.
    10АЗР. т. 2, с. 188  189.
    Прыкладна такая ж сітуацыя была, як аб гэтым сведчыць дакумент 1641 г., і ў Чэрыкаве. Увогуле лічба членаў магістрату магла мяняцца ў залежнасці ад колькасці насельніцтва, ад таго, ці знаходзіўся гэты горад ва ўласнасці якоганебудзь магната, ці быў каралеўскім.
    У Навагародку адпаведна з прывілеям (1511 г.) мусіла быць шэсць радцаў і “осм прнсяжннков” (лаўнікаў). 3 тых радцаў войт разам з імі мелі кожны год абіраць двух бурмістраў. Пры гэтым працэс выбараў быў галосным  войт “м зо всею радою, |з] поспоство[м] которых рукамн... мает ряжено бытн”11.
    Такія ж штогадовыя ўрады былі ў Чавусах, дзе выбары адбываліся ўсім “паспольствам” пры назіранні і пад старшынст 12 вам вонта .
    Некалькі паіншаму складаліся справы ў Дзісне. Як сказана ў прывілеі 1569 г.,”што се дотычет бурммстров м радец годовых, тых лентвойт з мешаны тамошннмн, на кожную особу (пасаду  А.Ц.) по чотыре человекм годных подавшм, оповедатя будут старосте нашому, як войту головному, а староста з места войтовского межы того лічбою только, колько будет на
    Ч"которых рукамй... мает ряжено бытй "  якіх трэба абіраць галасуючы за іх на агульным сходзе адкрыта, лраз уздыманне рук угору. АЗР, т. 2, с. 92.
    І2НЮМ, т. 12, с. 239.
    добе бурмнстров н радец обратм, н прысегу от ннх прынявшн, справу местскую мм злецаці
    мает
    Як бачым, пасля абрання на пасаду ўсе асобы  бурмістр,
    Мал.15. Пячатка войтаўскаяаўнічае калегіі Гародні. 1565 г.
    войт, райцы і лаўнікі  у прысутнасці ўладальніка места (як гэта было ва Ушачах), войта і ўсяго зграмаджэння мяшчанаў прыносілі на ратушы прысягу, адпаведна з клятвай, апісанай у Праве Майдэборскім'4 Пасля гэтай урачыстай працэдуры яны лічыліся дапушчанымі да выканання сваіх абавязкаў. У прывілеі Чавусам падкрэслена, што “пісар ратушны” таксама мае “быць прысеглым”.
    Пасля таго, як адбываліся ўсе гэтыя цырымоніі, “урад мескі” пачынаў поўнавартасна функцыянаваць.
    І^АВАК, т. 13, с. 166.
    ,4НЮМ, т. 27, с. XXX.
    16
    17
    Мал. 16. Пячатка войтаўскалаўнічае калегіі Бярэсця. 1552 1652(?) гг.
    У сферу кампетэнцыі, напрыклад, чэрыкаўскага войта і магістрата, уваходзіла акрамя “паточных” справаў і “справы галоўныя”  бунты, забойствы, чарадзействы, непаслушэнствы і інш., якія яны мусілі судзіць па законах майдэборскага права^.
    Больш канкрэтызавана дадзена размежаванне функцый абедзвюх палатаў магістрата войтаўскалаўнічай і бурмістроўскарадзецкай у прывілеі (1581 г.) Пінску  войт з лаўнікамі “прысяглымі” займаюцца крымінальнымі справамі і ўчынкамі: “о речы ... кровавые, яко о злодейство, мужбойство, на члонках охромленне, поджогу н нные вшелякне речн н выступы злослнвые”.
    Функцыі бурмістроўскага суда “о речн н справы поточные” (што разумелася як бягу
    ^НЮМ, т. 16, с. 404.
    чыя і як цывільныя  А.Ц.)16. 3 прывілеяў на вольнасці нашым местам можна даведацца аб тых крытэрыях, якія прад’яўляліся да кандыдатаў на заняцце той альбо іншай пасады. Першае патрабаванне было на “вряд обнратн людей годных, набожных, смысльных...” Другое “... на вряд бурммстровскнй...” абіраць чалавека “побожного в праве майдеборском умелого в том же месте оселого”.