• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вольныя беларускія месты Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст. Анатоль Цітоў

    Вольныя беларускія месты

    Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст.
    Анатоль Цітоў

    Памер: 36с.
    Мінск 1996
    16.79 МБ
    купцы чужыя, опроч ярмарку, под тую меру, повйнйй будуть куповатн воск в одной штуце по полуберковеску, теж соболн, куннцы н тхоры по сороку; белку, горностая, ласнцу й норнц по полтретьяста; попел м смолу лаштом, а того не мають куповата нн в лесех, а нй в борах, a нм в селах, только на месте. Теж тые купцы чужын, опроч ярмарку, под тую меру, продаватн мають сукно поставом, соль лаштом, перец, ймбер, мнкгдалы м йншые зелья простые каменем; шафран, мушкаты, гвоздыкн, квет мушкатовый, кгалкган, йытвар м нншые зелья дорожшіе фунтом; секнры, ножы іі нншые речй таковскіе тахром або в тузйн; железо, олово, медь, цын, мосяж й нншые речм таковскіе центнаром; фнкгн, розынкн кошем; вйно какоеколвек й пнво Немецкое й йншое пнтье чужое бочкою целою: мно тый купцы чужый не будуть сметн под меру меншую а нй продавата, а нй куповатн. только как вверху напнсано; а естлй бы который своею смелостью ііначей вчнннл, тогды тую куплю до коморы нашое войт на нас возмет. Також тые купцы Рызскіе до Внтебска н до Смоленска ездвтй не мают, под страченьем всего”.
    Аналагічныя “квоты” купліпродажу фігуруюйь і ў прывілеях іншым местам майдэборскім. Так, адпаведна з прывілеям 1511 г. Навагародку, не вельмі каштоўная футра пра
    давалася гуртам па сто штук, дробныя рэчы дзесяткам альбо тузінам (12 шт.) і г.д.
    У прывілеі ад 24 лютага 1634 г. Крычаву падкрэслівалася, што прыезджыя купцы мусяць не на валасцях тавар купляць, а толькі на таргу ў месте. Такім чынам, вярхоўная ўлада імкнулася стварыць пазітыўныя эканамічныя ўмовы для майдэборскіх гарадоў. Дзяржаўная ўлада, імкнучыся папоўніць мескую скарбонку, выдавала з улікам мясцовых асаблівасцяў і патрэб, як было гэта зроблена ва ўжо згаданым прывілеі сучаснай сталіцы Беларусі: “А к тому особлйве па двох мостех, которые онй на реце Свйслочы па передместью Менском власгным свонм накладом збудовалй, мостовое от людей купецкмх по певной уставе, нм на себе братн дозволйлй, й то все лйстом нашйм йм упевннлй н утвердмлй ... А к тому дозволйлй есмо й сйм лйстом нашнм позволяем мсшаном нашнм Менскйм, вечнымй часы, братя на мостех тых, которые на реце Свнслочы накладом свойм збудовалй, мостового з людей купецкнх от кождого коня по полугрошку, а от людей сельскнх, которые збожье до торгу на продажу возять, от воза по пенязю одному; але от шляхты й людей перееждчых й от подвод шляхетскнх, которые бы збожье або мншіе якіе речн йх власные не на продажу везлй, мостового братй не мають. А тые мосты на
    31 A3 Р. т. 1, с. 181.
    32АВАК, т. 13, с. 119.
    29
    28
    Свяслочы мешане нашя завжды знову будоватн м направоватя будуть повнннн. 14 на то далн есьмо мешаном нашям места Меньского сесь наш прнвялей, который на твердость вСЙх речей в нем опясаных подпясавшы рукою нашою господарскою, я печать нашу к нему прнвесятя есьмо росказаля”33.
    Вельмі істотным, па тагачасных мерках, было стварэнне “складаў” экспартных тавараў. Такія склады, як правіла, размяшчаліся ў прыгранічных местах і кожны, хто ўязджаў у краіну, мусіў пад пагрозай канфіскацыі аб’явіць колькасць, кошт і мейсца прызначэння тавару. Калі вандроўцакупец плаціў за ўвоз адпаведнае мыта, яму выдавалі “квіт", які забяспечваў далейшы рух да мэты прызначэння. Але на гэтым шляху яго чакалі розныя зборы накшталт маставых (за пераезд праз мост), бруковых (за праезд па добраўпарадкаванай дарозе), “гробельных" (за праезд па грэблі, а не цераз балота) і г.д. Усё гэта значна ўздымала пачатковы кошт тавара. Таму сістэма “складаў” зводзілася да Taro, что замежныя купцы прывозячы імпартны тавар ва ўпрывілеяванае места са складам, пакідалі яго там, а тамтэйшыя жыхары, якія, як правіла, мелі прывілей на права бяспошліннага гандлю, развозілі яго ва
    33 АЗР.т. I. с. 181.
    ўнутраныя ваяводствы і паветы краіны. Такім правам складзіравання карысталіся Бярэсце, Гародня, Віцебск, Дзівін, Полацк, Вільня і некаторыя іншыя.
    Вельмі істотным аспектам акту надання майдэборскага права было стварэнне пазітыўных умоў для развіцця не толькі гандлю, але і рамёстваў у вольных местах. Калі гарадоў на сучаснай тэрыторыі Беларусі, якія карысталіся правам на самакіраванне, было звыш дзевяноста, дык агульная лічба цэхаў у гарадах, думаецца, яшчэ не паддаецца падліку.
    Мал. 24. Пячатка Менскага слясарна збройніцкакавал ьска зэгарнісцерскага (гадзіннікавага) цэху 1770 г., (друкуецца ўпершыню).
    Справа ўскладняецца тым, што на працягу XVIXVIII стст. іх колькасць не была пастаяннай. У сувязі з бурлівымі падзеямі гісторыі той ці іншы цэх знікаў, потым адраджаўся зноў,
    два, тры, а часцей і болея цэхаў аб’ядноўваліся ў адзін, потым з іх вылучаліся новыя. Навукоўцы налічваюць у некаторых буйных местах Вялікага княства Літоўскага да 80 відаў рамеснай вытворчасці, у Гродне і Мінску  ад 40 да 60, у такіх гарадах, як Навагародак, каля 30. Увогуле ў крыніцах XVIXV1I стст. успамінаецца каля 200 спецыяльнасцяў.
    Стварэнне рамесніцкіх цэхаў прадугледжвалася або ў прывілеі на майдэборскае права, або асобным дакументам. Вельмі часта прывілей на заснаванне цэха спалучаўся са статутам, у якім рэгламентаваліся яго дзейнасць, правы і ў некаторых выпадках атрыбуты юрыдычнай праваздольнасці  цэхавая пячатка і герб. На сёння, паводле даследаванняў вучоных, вядомы 31 статут за перыяд ад канца XVI да першай паловы XVII ст. уключна.
    Складанасць пошукаў тлумачыцца тым, што ваенныя віхуры раскідалі дакументы па розных архіўных і бібліятэчных сховішчах як нашай краіны, так і паза яе межамі. А колькі іх загінула па чалавечай нядбайнасці і абыякавасці?! Калі меркаваць, што ў кожным “майдэборскім месте” было ў сярэднім па два рамесніцкія цэхі, дык і тады іх набярэцца амаль дзве сотні. Як бачым, 31 статут ахоплівае толькі каля сёмай часткі ад агульнай колькасці. Паводле гістарычных прац і
    крыніц, у першай палове XVII ст. у Менску налічвалася 9, Слуцку  17, Магілёве  21, Бярэсці  14 цэхаў. Такім чынам, толькі чатыры гарады старажытнай Беларусі мелі 61 цэх. Да таго ж у падліку зза адсутнасні звестак на гэты перыяд не ўключаны такія буйныя гарады, як Полацак, Віцебск, Гродна, не кажучы ўжо пра больш дробныя “месты а мястэчкі” і тыя населеныя пункты, якія не карысталіся майдэборскім правам, але мелі цэхавыя арганізацыі рамеснікаў.
    Словам “цэх” пачалі карыстацца ў XVI ст. для абазначэння рамесніцкіх аб’яднанняў. Першапачаткова больш распаўсюджанай назвай было “брацтва”. На працягу XVIXVII стст.
    Мал. 25. Пячатка Гродзенскага гаршэчнамулярскага цэху. Сярэдзіна XIX cm., (друкуецца ўпершыню).
    адбываецца паступовая змена апошняй на першую. Хоць яшчэ ў XVII ст. яны абедзве не губляюць сваёй сінанімічнасці. Пасля ж Брэсцкай царкоўнай 31
    30
    уніі (1596 г.) на Беларусі пачалі ўзнікаць аб’яднанні мяшчангараджан (часта туды ўваходзіла і шляхта), якія былі звязаны паміж сабой не прафесійнымі, a духоўнымі інтарэсамі, назва “брацтва” стала часцей ужывацца ў дачыненні менавіта да гэтых аб’яднанняў. За рамесніцкай супольнасцю, карпарацыяй замацоўваецца тэрмін “цэх”.
    Мал. 26. Пячатка Навагрудскага шавецкага цэху. Сярэдзіна XIXcm., (друкуецца ўпершыню).
    Слова “цэх”, на думку некаторых навукоўцаў, паходзіць з нямецкага Zeche, Zeichen знак, сцяг. I якраз у такім сэнсе сустракаецца ў беларускіх дакументах. Напрыклад, у полацкіх судовых кнігах за 1538 г. ёсць дэкрэт пра канфіскацыю воску, які быў куплены Іванам Наважэням з (Вялікіх  А.Ц.) Лукаў у полацкага мешчаніна М.Рамановіча, за тое, што гэты воск быў топлены не ў мескай (гарадской  А.Ц.) капніцы, а на двары нейкага Мішкі, і таму на воску няма цэху (знака, кляйна
     А.Ц.) мытніцы. Згодна з тагачаснымі законамі, мяшчане, якія тапілі воск на продаж, рабіць гэта павінны былі ў гарадской капніцы, заплаціць “мыта”, “на важнйцы зважмтн н цех наложнтн”.
    У час гарадскіх урачыстасцяў або варожага нападу на горад рамеснікам належала выступаць асобнай групай, якой адводзіліся строга акрэсленыя функцыі ў цырыманіяле і ў абароне горада. Кожны цэх выступаў пад сваёй асабістай харугвай. Пры наданні яму статута агаворвалася, у якой царкве, касцёле ці нават каля якога алтара рамеснікам адбываць набажэнства. Таму з аднаго боку харугвы змяшчаліся выявы патронаў  святых заступнікаў цэха, з другога ж  давалася выява герба, калі такі быў абумоўлены статутам ui прывілеяй, або эмблема, якая адлюстроўвала асноўныя віды прадукцыі ці спецыфічныя, характэрныя толькі для гэтага цэха інструменты і прылады. У іншых выпадках на месцы царкоўных патронаў апыналіся патроны рамяства. Так, у прывілеі ад 23 сакавіка 1683 года полацкаму гарбарскаму цэху прызначаліся патранальнымі храмы св. Сафіі і езуіцкі Успення Маці Боскай, прадпісвалася “на свята ўдзельнічаць у працэсіі, адпаведна старым цэхавым традыцыям, з харугвай, на якой павінна быць выява св. апостала Паўла, заступніка гарбарскага
    цэха. У працэсіі ўдзельнічаць з бубнам і найлепшай зброяй”.
    Цэхавыя статуты маглі надавацца як вярхоўнай уладай, так і на “мейсцы” (як адзначалася ў прывілеі Ушачам, “... з дазволу і ўхвалы уладальніка места магістрат назначае гарадскія сабранні (плебісцыты), складае брацтвы і цэхі уселякія  кузнецкія і рамесныя  і надае ім статуты).
    Такім чынам, жыхары таго або іншага места маглі ствараць спрыяльныя, з іх пункту гледжання, умовы для эканамічнага развіцця і ўздыму той альбо іншае галіны вытворчасці. Акрамя таго, вярхоўная ўлада, улічваючы аб’ектыўную эка
    Пасляслоўе
    Увогуяе гісторыя нашых вольных местаў сведчыць аб існаванні ў XIVXVH/ стст. высокаарганізаванай сістэмы самакіравання і глыбокіх дэмакратычных традыцыяў на Беларусі. Вынікам гэтага былі вялікія дасягненні як у галіне эканомікі, так і культуры. Менавіта Беларусь спарадзіла ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыну, дала славянскаму свету найбольш дасканалы для свайго часу кодэкс юрыдычнаправавых актаў  т.зв. Статут Вялікага княства Літоўскага, які дзебнічаў на нашых землях з другой паловы XVI да 40х гг. XIX стст. і аказаў значны ўплыў на кадыфікацыю права ў Расіі і іншых краінах. Беларускія рамеснікі стваралі шэдэўры пры дварах “царствуюіцйх” асобаў, пад час воіінаў лічыліся найлепшым трафеем і вывозіліся сотнямі ў палон (цары Іван Жахлівы і Аляксей Міхайлавіч). Сымон Полацкі, выхадзец з вольнага места, выхаваў самага разумнага рускага цара^ _ Пятра I і г.д.