Вольныя беларускія месты
Самакіраванне ў нашых гарадох XIV XVIII стст.
Анатоль Цітоў
Памер: 36с.
Мінск 1996
Што тычыцца пасады войта, дык апошні мог сумяшчаць у буйных местах і пасаду старосты і знаходзіцца на іншай “дзяржаўнай” службе. Тады ён быў постаццю намінальнай, a яго функцыі выконваў намеснік ландвойт, які пастаянна пражываў у гэтым месце.
Належнасць як першага, так і другога да шляхетнага стану не была абавязковай умовай, але ў прывілеях падкрэслена, каб войт быў “чоловек побожный н умеетный”. Акрамя іх у “штатным раскладзе” магістрата былі і іншыя асобы і пасады.
Ужо згаданы пісар, які прыносіў прысягу разам з іншымі членамі мескага самакіравання, мусіў быць чалавекам высокаадукаваным, які ведаў беларускую мову і пісьмо, польскую, лацінскую. Ён прысутнічаў на пасяджэннях абедзвюх калегій, запісваў і ўносіў у мескія магістрацкія кнігі (актавыя, паточныя, дэкрэтовыя і інш.) справы.
'6АЗР, т. 3, с. 262.
Выдаваў выпісы з выракаў рашэнняў, копіі іншых дакументаў, якія падпісваў разам з войтам ці бурмістрам. У некаторых выпадках меў на сваім захаванні адзін з трох “ключоў ад скрыні, дзе захоўвалася меская пячатка”.
Полецаі, якія назіралі за парадкам у месте і былі адказныя за выкананне правілаў гандлю; спаўнялі функцыі санэпідстанцыі аглядалі ўсе харчовыя прадукты, якія прывозіліся ў места; збіралі падатак на карысць майдэборыі і “грода”
Мал. 17. Герб Радуні. Малюнак канца XVIII cm.
замка, сачылі за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі, разбіралі бытавыя сваркі паміж жыхарамі, каралі за дробязныя ўчынкі. У іх функцыі ўваходзіла сачыць, каб пляцы ў месте не пуставалі, а былі заселены мяшчанамі. (“Полецаем теж войту н бурмнстром н радцом всн месцы пустые, в месте м
около места, к осаженью м розмноженью людей”)17.
Шафары чатыры, шэсць асобаў, асноўнай функцыяй якіх была праверка правільнасці тратаў і даходаў места. Гэтая “кантрольнарэвізійная група” фармавалася наступным чынам: палова іх абіралася непасрэдна магістратам, другая тым жа магістратам з васьмі дванаццаці кандыдатаў, якія былі вылучаны паспольствам мескім. У Чавусах, як прадпісвалася прывілеям 1634 г., была створана асобная група з сарака мяшчанаўкандыдатаў, з асяродку якіх войт абіраў кожны раз на новы год шэсць новых “шафараў”, паўнамоцтвы якіх канчаліся разам з годам18.
Такая “ратацыя кадраў” праводзілася не толькі ў складзе шафараў, як правіла, знаходжанне на пасадзе бурмістра таксама не працягвалася больш аднаго года, пасля чаго на яе заступала новаабраная асоба з ліку райцаў. Тэрміны паўнамоцтваў радзецкай калегіі маглі працягвацца ад году да трох. Прыкладна на такі ж тэрмін абіраліся і “прысяжныя” лаўнікі.
Пасада войта магла быць як пажыццёвай, так і абмежаванай пэўным тэрмінам. У беларускіх самакіруемых местах нярэдкія
^З прывілея 15!0г. Полацку. АЗР, т. 2, с. 78.
^НЮМ, т. 12, с. 239.
18
19
выпадкі, калі войт бываў “рочным” (аднагадовым).
Сведчаннем юрыдычнай правадзейнасці і сімвалам мескага самакіравання былі пячатка і герб. Узнікненне і існаванне на нашых землях інстытуту мескай геральдыкі з’яўляецца сведчаннем глыбокіх культурных, эканамічных і палітычных стасункаў і развіцця ўсяго гістарычнага працэсу ў рэчышчы агульнаеўрапейскай цывілізацыі.
Беларуская меская геральдыка прайшла ў сваім развіцці некалькі этапаў і адчула на сабе ўплывы розных геральдычных школ. Для яе характэрна наяўнасць двух асобных перыядаў дагеральдычнага і геральдычнага.
Першы дагеральдычны. Яго вытокі знікаюць у глыбокай старажытнасці. Найбольш характэрныя рысы гэтага этапа нараджэнне і выспяванне эмблем з мясцовай традыцыі. Менавіта тады ўзнікае герб Навагрудка “Чорны анёл”^ з зусім незразумелай сімволікай, калі не ўлічваць геаграфічнае і палітычнае становішча Навагрудка як сталіцы Чорнай Русі.
Юраргоскі Bartosz. Gniazdo cnoty skad herby Rycerstwa slawnego krdlewstwa Polskiego, Wielkiego ksignstwa Litewskiego, Ruskiego i inszych pahstw do tego krolewstwa nalezqczych ksiqzat i panow poczatek swoy maj^. W Krakowie z drukami Andrzeja Piotrkowczyka. 1578r,f. 1228.
Ha жаль, зза аддаленасці эпохі і вельмі абмежаванага матэрыялу, які захаваўся да нашага часу, гэты этап пакуль што
Мал. 18. Герб Віцебска 1597 г. паводле малюнку ТДмахоўскага пачатку XXcm.
амаль не даследаваны. Застаецца невысветленым пытанне аб лічбе гарадоў, гербы якіх маюць такую ж непасрэдную сувязь з гэтым перыядам, як Навагрудак, Віцебск, магчыма Гародня, і інш.
Другі геральдычны, які падзяляецца на два этапы: уласна геральдычны, ад XVI да XVIII ст., і наступны познегеральдычны, з апошняй чвэрці XVIII да XX ст.
Для геральдычнага перыяду характэрна атрыманне гарадамі Беларусі права на самакіраванне. Сам факт атрымання местам майдэборскага права сведчыў пра тое, што той або іншы горад пераходзіў у сваім статусе на новыя рэйкі эканамічнага і палітычнага жыцця. Стварэнне кіруючага органа “майдэборыі” або “ратушы” абу
моўлівала наданне яму пячаткі як атрыбута ўлады і сведчання юрыдычнай праваздольнасці.
Найбольш старажытныя пячаткі некаторых майдэборскіх
Мал. 19. ГІячатка Менска першай паловы XVI cm. Рэканструкцыя паводле збораў М.Гумоўскага. Кракаў, (друкуецца ўпершыню).
местаў не мелі выявы, якую можна было б лічыць гербам. Напрыклад, полацкая пячатка XV ст. мела толькі лінейны надпіс, які падкрэсліваў яе прыналежнасць20. Мінская пячатка, што зафіксавана на дакументах 15701571 гг., мела на шчыце выяву кірылаўскіх літар “ГО/МО” і надпіс па колу “ПЬЧАТЬ МЬНСКАЯ’. Хутчэй за ўсё літары ў шчыце з’яўляюцца абрэвіятурай, якая павінна расшыфроўвацца як “ГО[СПОДН ПО| МО |ЗН]”.
20Хорошкевйч А.Л. Печатй полоцкйх грамот XIV XVвв. Вспомогатемные дйсцйплйны. Вып. IV. Л., 1972, с. 146 151.
Ужо ў другой палове XVI і асабліва ў XVII ст. у большай частцы наданняў права на самакіраванне агаворваецца герб “на печать местскую”. Абодва паняцця “герб" і “пячатка” выступаюць як узаемазамяняльныя, што сведчыць пра тое, што яны разумеліся сучаснікамі як тоесныя. У прывілеі ад 28 студзеня 1577 г. г. Магілёву гаварылася: “Надаем. тому месту печать местскую то есть вежу мурованую высоко выведеную...” 2'
Увогуле атрыманне герба, які сведчыў аб непадлегласці
Мал. 20. ІІячатка Слуцка з выявай гарадскога герба XVII cm.
горада княжацкім і каралеўскім ураднікам. была вельмі важнай падзеяй у жыцці ўсяго горада.
Як праходзіў працэс выбару эмблемы для герба невядома. Магчыма, тут адыгрывала ролю як ініцыятыва жыхароў горада,
21АВАК, т. 3. СПб, 1848, с. 204.
21
20
так і асабістыя густы і меркаванні ўладароў. У прывілеі Жыгімонта Аўгуста г. Дзісне ад 28 лютага 1567 г. гаварылася: “Нно бнлм нам чолом абыхмо мешаном того места... герб далн”22. У прывілеі 1591 г. адзначаецца. што “мешчане менскія не могучы обрата собе герб” звяртаюцца да каралеўскай улады.
Гербы, якія рэпрэзентавалі беларускія месты, можна падзяліць на дзве вялікія групы функцыянальныя і штучныя.
Функцыянальныя гербы адлюстроўваюць якуюнебудзь адметную рысу геаграфічнага становішча, яго ролю ў абароне краіны, гандлі, гаспадарцы. Напрыклад. большасць гарадоў, якія маюць на сваіх гербах як галоўны або дадатковы элемент выяву зброі, стаяць уздоўж граніц і вельмі добра акрэсліваюць гістарычную тэрыторыю Бярэсце, Пінск, Крычаў, Мсціслаў, Віцебск, Веліж, Невель. Да гэтай жа групы гербаў абарончай сімволікі трэба аднесці і гербы, на якіх знайшлі адлюстраванне архітэктурныя матывы выявы веж, муроў, брам. Гэта гербы Суража, Магілёва, Камянца, герб на вайтоўскай пячатцы Бярэсця і інш.
Гандлёвагаспадарчыя матывы адлюстраваны на гербах Полацка, Дзісны, Гародні. Першыя тры падкрэсліваюць сваімі
22 АВАК, т. 12. Вйльна, 1886, с. 274.
гербамі ўласную ролю ў гаспадарцы ўсёй дзяржавы на іх выявы трохмачтавага карабля з ветразямі, ладдзі. Апошні водгук паляўнічай сімволікі. На ім выява бягучага аленя.
Другая група штучныя гербы, больш умоўная, чым першая. Эмблемы гэтых гербаў не звязаны непасрэдна з той ці іншай асаблівасцю горада. Яны маюць выяву якоганебудзь святога, як правіла, заступніка горада, герб ці частку герба гаспадара горада або якуюнебудзь іншую выяву.
Пры вывучэнні гэтай групы гербаў, асабліва з рэлігійнай сімволікай, трэба памятаць той факт, што і яны часта маюць пад сабой нейкую, не расшыфраваную намі, рэальную глебу і змест, якія з цягам былі забыты нашчадкамі, і ўжо зараз праз прызму іх светаўспрымання да нас дайшлі толькі вонкавыя формы. I калі мы зможам расшыфраваць гэты змест, тады некаторыя з іх перайдуць ужо ў папярэднюю групу функцыянальных гербаў.
Перыяд росквіту інстытута гарадскога герба на тэрыторыі Беларусі абмяжоўваецца апошнімі дзесяцігоддзямі XVI і першай паловай XVII стагоддзяў, прычым характэрнай рысай з’яўляецца імкненне да адлюстравання адметных рысаў і асаблівасцяў кожнага горада. Гэта якраз час існавання поўнавартаснага, з пункту гледжання
юрыдычнага і геральдычнага, гарадскога герба.
Мал. 21. Герб Магілёва XVII XVII/ стст.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пачынаецца познегеральдычны этап, калі само паняцце “герб места” выступае ў даволі расплывістым стане.
Трэба адзначыць той факт, што фарміраванне і існаванне інстытута гарадскога герба ў Расіі пачалося значна пазней. Як піша даследчыца расійскай гарадской геральдыкі Н.А.Собалева, “ідэя гарадскога герба ўзнікла пры Пятры I...”, “пры яго пераймальніках гарадскія гербы не зацвердзіліся як сістэма. Але з другой трэці XVIII ст. можна назіраць з’яўленне “неафіцыйнай” увагі да гарадскога інстытута герба горада”22. Гарадскі герб у якасці
Собо,іева JI.A. Становленйе шістйтута городского герба в Россйй
сімвала самакіравання горада з’яўляецца ў Расіі толькі з канца XVI11 ст. 24
Мал. 22. Герб Магілёва, дадзены царскім урадам. "Могйлёвскйе губернскйе ведомостй ”. 1853 г.
У 1781 г. адбылося наданне новых гербаў гарадам Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў. Гарады першага атрымалі ў якасці герба стандартную выяву воіна на кані з шабляй у руцэ (герб Пагоня) і адрозніваліся толькі колерам поля шчыта2^. Усе старажытныя гербы гара
XVI/I в.//Нсторйя СССР, 1981, №2,
с. 181.
24 Co6ojieea Н.А. Россййская городская геральдйка // Вопросы ucmopuu, 1976, №3. с 63.
пс
Наданне Пагоні ў якасці герба местам Усходняй Беларусі мела на мэце прынізіць яе статус як сімвала агульнанацыянальнага і агульнадзяржаўнага. Бо на мескіх гербах Пагоня аказвалася ў падпарадкаваным стане ў дачыненні да расійскага дзвюхгаловага арла, які размяшчаўся ў верхняй ганаровай частцы шчыта (тарка).