Залаты птах
беларускія народныя чарадзейныя казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 94с.
Мінск 2004
Назаўтра будзіць яго Кася:
— Цяпер ідзі да бацькі, прасі, каб аддаў распіску.
Паснедаў Янка ды пайшоў да пана. Прыходзіць. Пан сядзіць у крэсле, маркотны, з перавязанаю га-
лавою. «Ага,— думае Янка,— будзеш памятаць Касін пруток!»
— Што ж,— кажа пан,— я свайму слову гаспадар: як станеш маім зяцем, тады і распіску аддам.
— Няхай будзе так,— згадзіўся Янка.— Паказвай сваіх дачок.
Павёў пан Янку ў другі пакой. А там стаяць дванаццаць дзяўчат — роўныя як адна: твар у твар, волас у волас, голас у голас. А збоку каля іх старая пані пахаджвае.
Абышоў Янка дзяўчат адзін раз, другі і ўбачыў белую кветачку ў валасах крайняй дзяўчыны. Падышоў да яе, узяў за руку і падвёў да бацькі.
— Вось,— кажа,— гэтая мне спадабалася.
— Ну, гэта, дык гэта,— адказвае пан,— у мяне дочкі ўсе роўныя. Бяры сабе, якая спадабалася.
А пані аж пазелянела ад злосці: не родную яе дачку выбраў сабе за жонку гэты слаўны майстар, a нялюбую падчарку!
— He,— затупала яна нагамі,— я так не згодна: яшчэ раз няхай выбірае!
Пан кажа:
— Няхай будзе па-твойму.
Завязаў ён Янку хустачкай вочы, а потым развязаў і кажа:
— Выбірай другі раз!
Абышоў Янка дзяўчат, бачыць — над галавою ў аднае муха лятае. «Ага,— успомніў ён Касіны словы,— гэта яна!»
Узяў ён яе за руку і падвёў да пана.
— Што ж,— кажа пан,— бяры гэтую: у мяне ўсе дзеці роўныя.
А пані зноў затупала, закрычала:
— He згодна! Няхай да трох раз выбірае!
Завязаў пан Янку хустачку на вочы, а калі развязаў — перад ім зноў стаяць дванаццаць дзяўчат, роўныя як адна!
Пачаў Янка прыглядацца да рук і ўбачыў у адной дзяўчыны зялёную нітачку на правым мезеным пальцы.
— Няхай будзе гэтая маёю жонкаю,— кажа ён да пана.
Нічога не зробіш — мусіў аддаць вядзьмар яму распіску.
— Заўтра вяселле згуляем,— кажа пан,— і будзеце тады жыць у новым палацы.
Пайшлі маладыя ў Касіну хатку да вяселля рыхтавацца.
Кася кажа Янку:
— Вяселле спраўляць будзем не ў майго бацькі, a ў твайго.
— Чаму? — пытаецца Янка.— Тут жа наш палац стаіць!
— Нам трэба ўцякаць адгэтуль, бо злая мачыха загубіць нас,— кажа Кася.
У поўнач, як усе ў палацы моцна паснулі, выскачылі яны з хаткі ды пабеглі да Янкавых бацькоў.
Назаўтра ўсталі паны і паненкі — чакаюць маладых: пара вяселле спраўляць. Ды штосьці доўга маладыя спяць. Паслалі слуг будзіць іх.
Падышлі слугі да хаткі. Клікалі, клікалі — ніхто не адгукаецца. Заглянулі ў хатку — пуста. Вярнуліся слугі і сказалі пра гэта пану.
Пан узлаваўся, а пані нема крычыць:
— Гэй, ганцы, даганяйце іх! Жывых або мёртвых, а назад вярніце!
Ускочылі ганцы на коней і паімчаліся на ўвесь дух. Ляцяць барамі, ляцяць лясамі — натрапілі на след.
— Ну, цяпер яны ад нас не ўцякуць! — кажуць ганцы.
Тым часам прыпала Кася да зямлі, паслухала.
— Зямля грыміць, вецер шуміць,— кажа,— гэта за намі пагоня ляціць...
— Што ж нам рабіць? — пытаецца Янка.
— Я перакінуся ў авечку, а ты будзеш пастушком. I калі ў цябе запытаюцца, ці не бачыў ты на гэтай дарозе хлопца з дзяўчынаю, кажы, што не бачыў.
Махнула Кася прутком, і ўсё сталася, як яна задумала.
Падлятаюць ганцы:
— Гэй, пастушок, ці не бачыў ты на гэтай дарозе хлопца з дзяўчынаю?
— He,— адказвае пастушок,— я з самага ранку тут пасу, а нікога не бачыў.
Пакруціліся ганцы на месцы — следу няма. Вярнуліся назад, кажуць панам:
— Нікога не дагналі. Толькі пастушка з авечкай спаткалі. Папыталіся ў яго, дык ён сказаў, што з самага ранку там пасе, а нікога не бачыў.
— Гэта яны! — закрычала пані.— Даганяйце хутчэй!
Кінуліся ганцы назад. «Ну, думаюць, цяпер мы схопім пастушка з авечкаю як міленькіх!»
А Кася з Янкам бягуць ды бягуць на ўсю сілу.
Але вось зноў чуюць яны за сабою пагоню. Махнула Кася прутком — і стала зялёным садам, a Янка — садоўнікам.
Падляцела пагоня:
— Гэй, садоўнік, ці не бачыў ты на гэтай дарозе хлопца з дзяўчынаю?
— He,— кажа садоўнік,— не бачыў. Я ўжо тут дзесяць гадоў сад даглядаю, а хлопца з дзяўчынаю ні разу не бачыў...
— А пастушка з авечкаю?
— Таксама не бачыў...
Вярнуліся ганцы назад.
— Мусіць,— кажуць,— мы з дарогі збіліся: нікога не бачылі. Сустрэлі толькі па дарозе садоўніка каля саду, дык ён сказаў, што ўжо дзесяць гадоў сад даглядае, але ні хлопца з дзяўчынаю, ні пастушка з авечкаю і ў вочы не бачыў.
— Ах вы, нягоднікі! — закрычала пані.— Трэба ж было вам секчы і сад і садоўніка — гэта былі яны! He, кепская на вас надзея, давядзецца самім бегчы.
Перакінуўся пан у ваўка, а пані ў ваўчыху ды пабеглі наўздагон за ўцекачамі. Ляцяць, аж пыл курыць, аж вецер свішча.
Пачула Кася новую пагоню і кажа:
— Гэта мой бацька і мачыха ляцяць. А іх нялёгка ашукаць. Ды паспрабуем: я разальюся возерам глыбокім, а ты станеш качарам. Плавай па возеры і, глядзі, нікому ў рукі не давайся.
Махнула яна прутком — і стала возерам, а Янка качарам.
Падлятаюць воўк з ваўчыхаю да возера.
— Возера — гэта яна! — закрычала ваўчыха.—
Цяпер мы ёй нічога зрабіць не можам. А качара зловім — бо гэта сам Янка! Тады і яна за ім пойдзе.
Кінуліся воўк з ваўчыхаю ў возера і давай качара лавіць. А той то нырца дасць, то высока над вадою ўзляціць...
Ганяліся, ганяліся воўк з ваўчыхаю за качарам, патаміліся і пайшлі на дно. Тут ім і канцы.
А Янка з Касяю зноў сталі такімі, як былі. Пабраліся за рукі ды спакойна пайшлі да Янкавых бацькоў вяселле спраўляць.
Гучнае гэта было вяселле. Усе пілі, елі, і ўсе весяліліся. А разам з усімі весяліўся і Янкаў бацька.
Я на тым вяселлі быў, мёд, віно піў, па вусах цякло, а ў роце не было. Далі мне там боты шкляныя, капялюш васковы і сурдут папяровы. Пайшоў я, падскокваючы, дамоў. Ішоў, ішоў, спатыкнуўся на камень, а боты — дзын, дзын! — і пабіліся. Дождж паліўся — сурдут размок і з плеч зваліўся. А потым сонца як прыпякло, дык і капялюш растаў. Пайшоў я дахаты без нічога. Прыйшоў на свой пасеў і тутака сеў ды гэтую казку вам расказаў.
ЗМЕСТ
Музыка-чарадзей 5
Залатая яблынька 9
Цудоўная дудка 15
Андрэй за ўсіх мудрэй 20
Залаты птах 25
Як Іван чарцей перахітрыў 34
Сіняя світа налева пашыта 40
Чорт-злодзей 45
Мядзведзь 50
Іван Світаннік 52
Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі . .70
Аддай тое, што дома не пакінуў . . . .78
Залаты птах: беларускія народныя чарадзейныя казкі: 3-22 для малод. шк. узросту/Уклад. Н. В. Філіповіч; Маст. Г. С. Хінка-Янушкевіч.— Мн.: Маст. літ., 2004.—94 с.: іл.— (Беларускі фальклор).
ISBN 985-02-0740-Х.
У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя чарадзейныя казкі «Музыка-чарадзей», «Залатая яблынька», «Цудоўная дудка» і інш.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
Беларускі фальклор
ЗАЛАТЫ ПТАХ
Беларускія народныя чарадзейныя казкі
Укладальнік
ФІЛІПОВІЧ Наталія Васільеўна
Рэдактар Н. В. Філіповіч
Мастацкі рэдактар М. Я. Шкурпіт Тэхнічны рэдактар О. I. Барута Стылістычныя рэдактары М. Ч. Пермякова, Д. Р. Лосік
Падпісана да друку 30.11.04. Фармат 70><1001/16Папера афсетная.
Гарнітура Школьная. Умоўн. друк. арк. 7,80. Улік.-выд. арк. 4,20. Тыраж 3000 экз. Заказ 310.
Выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. ЛН № 02330/0056778 ад 17.02.2004. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку». 220024, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.
I
UJ £ ' $ сг
□
2
ai ія
5