Залаты птах
беларускія народныя чарадзейныя казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 94с.
Мінск 2004
— Эх, шкада гэтулькі золата пакідаць: дома б яно нам спатрэбілася.
Тут царэўна выняла хустачку, дае яму.
— Махні,— кажа,— гэтай хустачкаю тры разы злева направа.
Махнуў Іван хустачкай, і палац як бачыш увесь у залатое яйка згарнуўся. Дзівіцца Іван, а царэўна кажа:
— Калі захочаш зноў мець такі палац, махнеш гэтай хустачкаю тры разы справа налева...
Палажыў Іван хустачку і яйка ў кішэнь, ды пайшлі яны далей — да сярэбранага палаца. Забралі сярэднюю царскую дачку. Іван і яе палац палажыў у кішэнь. Дайшлі да меднага палаца — забралі старэйшую дачку, а Іван і медны палац палажыў сабе ў кішэнь. «Запас бяды не чыніць»,— думае.
Падышлі да нары, праз якую Іван у Кашчэева царства спускаўся. Пасадзіў ён старэйшую царэўну ў кош і таргануў за пасак — кош і паехаў угору.
— Малайцы мае браты,— радуецца Іван,— чакаюць там мяне!
Паднялі яны гэтак і яшчэ дзвюх сясцёр. Дайшла чарга да Івана Світанніка.
Зайздросны Вячорнік кажа брату:
— Навошта нам Світаннік? Цар як даведаецца, што ён яго дачок вызваліў, дык аддасць яму пала-
віну царства і самую прыгожую дачку за жонку. A нам што застанецца? А так скажам, што гэта я яго дачок вызваліў, а ты памагаў. Ну, а з табою я падзялюся па-брацку.
Дамовіліся так ды і пакінулі меншага брата пад зямлёю.
Чакаў, чакаў Іван Світаннік каша, ды так і не дачакаўся.
«Вось табе і браты! — думае Іван.— Здраднікі, a не браты!»
Пабедаваў ён ды пайшоў блукаць па падземным царстве. Ідзе ды ідзе, а тут раптам такая навальніца ўсхадзілася, ратунку няма! Схаваўся ён пад дуб. Стаіць там, аж чуе — пішчаць на дубе ў гняздзе птушаняты: дождж з градам так і смаліць па іх! Шкада стала Івану птушанят. Палез ён на дуб і накрыў сваёю світкаю. Толькі сабраўся назад злазіць, як чуе — нешта шугае ўгары, аж вецер на сем вёрст свішча.
Прыляцела да гнязда светлазорая птушка Нагай, убачыла, што Іван яе гняздо світкаю ад граду закрыў, і кажа яму:
— He ведаю, добры чалавек, чым мне і аддзякаваць табе за тое, што ты дзяцей маіх ад смерці выратаваў.
— Вынесі мяне на нашу зямлю,— просіцца Іван.
— 3 ахвотаю вынесу. Толькі дастань мне бочку валовага мяса і бочку крынічнай вады. Давядзецца мне, бачыш, часта перакусваць дарогаю, бо ты цяжкі.
— Дзе ж мне дастаць усё гэта?
— Ідзі за вогненную раку. Там жыве сляпы дзед.
У яго шмат валоў.
Пайшоў Іван да сляпога дзеда.
Дзед кажа:
— Я дам табе, хлопча, бочку мяса і бочку крынічнай вады, але ты папасі адно лета маіх валоў. Бо сам я сляпы: мне цяжка за імі бегаць.
Згадзіўся Іван і застаўся ў сляпога дзеда за пастуха.
— Усюды пасі іх,— кажа дзед,— толькі на луг старой ведзьмы Бабы Ягі не гані, бо яна цябе загубіць. Я аднаго разу пагнаў валоў на яе луг, дык яна за гэта вочы мне выкалала. Трыццаць гадоў я ўжо свету не бачу.
— Нічога,— кажа Іван,— справімся як-небудзь і з ведзьмаю.
Звіў ён сабе драцяную пугу, узяў булаву і пагнаў дзедавых валоў на ведзьмін луг. Толькі прыгнаў, як бачыць: ляціць Баба Яга ў ступе, таўкачом паганяе, мятлою след замятае.
— Хто табе дазволіў,— крычыць Баба Яга,— валоў на маім лузе пасвіць? Вось я табе зараз вочы выкалю, каб ты ні лугу майго, ні белага свету болып не бачыў!
Замахнулася ведзьма жалезным таўкачом і рынулася на Івана. А Іван як аперазаў яе драцяною пугаю, як смальнуў булавою, дык у ведзьмы ў самой вочы на лоб палезлі. Біў, біў Іван ведзьму, пакуль яна прасіцца не пачала.
— Вярні,— кажа Іван,— дзеду вочы, тады пушчу цябе.
— Вярну, толькі пусці жывую. У маёй хатцы на паліцы стаяць дзве пляшачкі з гаючаю і жывучаю вадою. Ты вазьмі іх, памаж дзеду вочы — ён і стане бачыць.
— He,— кажа Іван,— не паверу табе: ты падманеш. Хадзем разам.
Узялі яны тыя пляшачкі ды пайшлі да дзеда. Памазаў Іван дзеду вочы гаючаю вадою — у дзеда выраслі новыя вочы; памазаў жывучаю — сталі бачыць.
Дзед так зарадаваўся, што не ведае, як і дзякаваць Івану.
— Бяры,— кажа,— хоць палавіну маіх валоў ды ідзі куды табе трэба. Я ўжо сам буду пасвіць.
— А калі зноў табе ведзьма вочы выкале?
Дзед напалохаўся:
— Можа выкалаць: яна баба нягодная! Гэта ж жонка самога Кашчэя!
— Ах, так! — кажа Іван.— To я ёй зраблю тое, што і Кашчэю.
Дабіў ён Бабу Ягу, спаліў яе і попел па ветры развеяў. Потым забіў двух валоў, наклаў бочку мяса, наліў у другую бочку крынічнай вады ды пайшоў да птушкі Нагай.
— Падвязвай,— кажа птушка,— бочку з мясам мне пад правае крыло, з вадою — пад левае. Сам садзіся на спіну ды глядзі: як толькі я павярну галаву направа — кідай мне кавалак мяса, а як павярну налева —давай коўш вады.
Зрабіў Іван усё, як птушка сказала, сеў і паляцеў.
Імчыць Івана птушка Нагай уверх па цёмнай нары, а ён толькі спраўляецца свежай гавядзінай яе карміць, крынічнаю вадою паіць.
Кідаў так, кідаў ёй мяса і ўсё выкідаў. Паварочвае птушка галаву направа, а Іван замест мяса дае ёй коўш вады. «Не,— круціць яна галавою,— не хачу вады: давай мяса!»
Бачыць Іван — задыхаецца птушка Нагай, а ўжо і да верху недалёка: нават неба свіціцца.
«Што ж рабіць?» —думае Іван. Узяў ён нож, выразаў кавалак мякаці з сваёй правай нагі і кінуў птушцы. Праглынула птушка, толькі здзіўлена на Івана паглядзела. Потым павярнула галаву налева і запіла крынічнаю вадою.
Праляцела так крыху ды зноў задыхацца пачала. Іван, доўга не думаючы, выразаў кавалак мякаці з левай нагі. Запіла птушка вадою і вылецела на белы свет.
— Ну, дабраліся сяк-так,— кажа птушка Нагай.— Злазь на зямлю.
— He магу,— адказвае Іван.
— Чаму?
— Ды, бачыш, ногі ў мяне якія...
Паглядзела птушка Нагай — і праўда: ногі Іванавы параненыя...
— Я-то гляджу,— кажа яна,— што апошнія кавалкі не такія былі. Ну, добра, цяпер ужо яны мне не патрэбны.
Кашлянула птушка адзін раз — выплюнула адзін кавалак, кашлянула другі раз — выплюнула і другі. Узяў іх Іван, прыставіў на месца, папырскаў гаючаю вадою — яны прыраслі; папырскаў жывучаю — зноў сталі такімі, як былі.
Падзякаваў ён добрай птушцы ды рушыў у дарогу. Дайшоў да таго горада, дзе жыў цар, і папрасіўся ў аднае бабулі нанач.
Раніцай пасылае Іван бабулю ў горад даведацца, ці не чуваць там якіх навін. Пайшла бабуля ў царскую сталіцу, усё разведала, вярнулася і расказвае:
— Добрыя навіны ў горадзе: знайшліся царскія дочкі. Там цяпер на ўсіх вуліцах музыкі іграюць, скамарохі песні спяваюць.
— Хто ж знайшоў царскіх дачок? — пытаецца Іван.
— Асілак Іван Вячорнік. Цар аддае яму за гэта паўцарства і малодшую дачку. Праз тры дні і вяселле будзе.
Зажурыўся Іван Світаннік: няўжо, думае, царэўна пра яго забылася?
Назаўтра зноў пасылае бабулю ў горад навіны паслухаць.
Вярнулася яна і расказвае:
— Чула, хлопча, новыя навіны: вяселле будзе тады, калі знойдзецца чалавек, што зможа пашыць такія чаравікі, якія царэўна ў Кашчэевым царстве насіла. Так захацела сама царэўна.
Як пачуў Іван гэта, пачаў прасіць бабулю:
— Схадзі, бабка, да цара, скажы, што ты можаш пашыць такія чаравікі.
Бабуля замахала рукамі:
— Што ты, хлопча, выдумаў? Дзе мне пашыць такія чаравікі!
— Ты, бабка, толькі заказ вазьмі, а я сам іх пашыю.
Пайшла бабуля да цара.
— Я,— кажа,— бяруся пашыць царэўне чаравікі.
— Добра,— згадзіўся цар.— Калі пашыеш і дачцэ спадабаюцца, дык я цябе азалачу.
Даў ёй цар задатку сто рублёў і сказаў, каб за тры дні работа была зроблена.
Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак:
— Толькі глядзі, каб не падвёў мяне!
— He падвяду, бабка, не бойся.
Мінуў першы дзень — шавец не думае брацца за работу. Другі дзень — таксама нічога не робіць.
Бабуля ледзь не плача:
— Што ты сабе думаеш, хлопча? Чаму чаравікаў не шыеш? Што я цару скажу?
— He турбуйся, бабка. Заўтра не паспее і сонца ўзысці, як чаравікі будуць гатовы — уставай і нясі!
Увечары выйшаў Іван у поле, палажыў залатое яйка на зямлю, махнуў тры разы хустачкаю справа налева — і стаў залаты палац. Увайшоў ён у палац, знайшоў там царэўніны чаравікі, потым махнуў тры разы хустачкаю злева направа: палац зноў згарнуўся ў яйка.
Прынёс Іван чаравікі ды паставіў на стол.
Прачнулася бабуля раніцай, глядзіць — на стале залатыя чаравікі стаяць. Яна за іх і да цара.
Пазнала царэўна свае чаравікі, зарадавалася.
— Хто іх пашыў? — пытаецца ў бабулі.— Гэта не ты шыла!
Спужалася бабуля і кажа:
— Пашыў іх адзін малады шавец...
— Я хачу бачыць таго шаўца! — пажадала царэўна.
Цару, вядома, не доўга: паслаў карэту і прывёз у палац маладога шаўца.
Як убачыла царэўна Івана Світанніка, дык і кінулася да яго.
— Вось хто,— кажа,— мяне і сясцёр з няволі вызваліў! За яго я і замуж пайду.
Тут цар адпісаў Івану палавіну царства і загадаў гуляць вяселле.
Усіх паклікаў Іван на сваё вяселле: бацькоў, сваякоў, старую бабулю, а большых братоў не запрасіў...
I я там быў, мёд, віно піў, па вусах цякло, але ў роце не было. Далі мне там сіні каптан. Бягу я з радасці дадому, а нейкі дурань крычыць: «Сінь KanTan! Сінь каптан!» Мне здалося: «Скінь каптан! Скінь каптан!» Я ўзяў ды і скінуў. Прыбег дадому ды белы свой надзеў. Так у ім і цяпер хаджу.
ХВЕДАР НАБІЛКШ I САПРАЎДНЫЯ АСІЛКІ
< ц ыў-быў у адной вёсцы бабыль1 Хведар Набілкін. Слабаваты ён быў сілаю, затое меў галаву з розумам.
Захацелася яму стаць асілкам. «Чым я не асілак? — думае сабе Хведар Набілкін.— I чаму толькі дужыя могуць быць асілкамі?»
Справіў ён сабе палатняны шацёр, сядло, узяў касу замест мяча, сеў на сваю дохлую кабылку і паехаў у
свет.
Ехаў, ехаў і даехаў да вялікага горада. Бачыць — стаіць пры дарозе слуп, а на ім розныя аб’явы вісяць. Ён гэта зараз выняў з кішэні аловак і напісаў сваю
1 Б а б ы л ь — бедны, адзінокі чалавек.
аб’яву, што ў такім-та годзе, такога-та месяца, такога-та дня праехаў паўз гэты горад магутны асілак Хведар Набілкін — ззаду яго не даганяць, спераду не сустракаць, а здалёку стаць, шапку зняць і павіншаваць!
Прыбіў аб’яву да слупа, а сам далей падаўся.
Тым часам едзе неўзабаве па гэтай дарозе сапраўдны асілак Дубавік. Прачытаў аб’яву і дзівіцца: што за новы асілак з’явіўся ў іхнім царстве? Як жа на яго хоць паглядзець: ззаду даганяць забараняецца, спераду сустракаць не дазваляецца... Прыйдзецца хіба хоць здалёку пакланіцца яму!
Дубавік тры вярсты кругу даў, наперад заехаў, шапку зняў і крычыць:
— Добры дзень, магутны асілак Хведар Набілкін! Хачу тваім малодшым таварышам стаць. Дзе загадаеш мне ехаць з табою — ззаду ці спераду?