Залаты птах
беларускія народныя чарадзейныя казкі
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 94с.
Мінск 2004
Вярнуўся Іван дадому. А там і праўда госці збіраюцца. Кухар аж разрываецца адзін — шмат розных страў трэба наварыць ды напячы для гасцей.
Падышоў Іван да кухара:
— Давай я табе памагаць буду.
— Добра,— згадзіўся кухар,— памагай, бо мне аднаму не ўправіцца.
Узяўся Іван памагаць. А потым і кажа кухару:
— Ты, дзядзька, стары, змарыўся, адпачні, а я ўжо сам усё скончу.
Бачыць кухар, што памочнік яго добра стараецца, і лёг адпачыць.
Згатаваў Іван абед, уліў у кожную страву па кроплі жывой вады і пабудзіў кухара. Той панёс абед да сталоў.
Бяседнікі ядуць і стравы хваляць — вельмі ж усё смачна згатавана!
Пасля абеду кліча гаспадар кухара, дае яму гасцінца і дзякуе за смачныя стравы.
Кухар кажа:
— Гэта ж тут адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў. Сам я гатаваць гэтак не ўмею.
Гаспадар кажа:
— Дык пакліч яго да мяне, трэба і яму падзякаваць.
Паклікалі Івана.
Гаспадар пытаецца:
— Дзе ты навучыўся такія смачныя стравы варыць?
— Бяда ўсяму навучыць,— адказвае Іван.
— Якая ж у цябе, хлопча, бяда?
Іван і расказаў пра тое, як ён залатога птаха дастаў, як братоў у караля выкупіў і як яны яго забілі, а добрая ваўчыха ажывіла...
Стаяць браты моўчкі, белыя як палатно, а бацька пытаецца:
— Дык гэта ж, мусіць, мой меншы сын Іван?
— Але,— кажа Іван.— Я птаха дастаў і слова стрымаў, а яны — браты мае разумныя — ліхадзеі!
Выгнаў бацька старэйшых сыноў з дому, а з Іванам і цяпер жыве.
ЯК ІВАН ЧАРЦЕЙ ПЕРАХІТРЫЎ
й * І ЫЎ ДзеД 3 бабаю. I было ў іх тры сыны. Бедна жылі, з хлеба на квас перабіваліся.
Памерла баба, а за ёю прыйшла чарга і да дзеда.
Паклікаў бацька перад смерцю сыноў і кажа ім: — Гаспадаркі я вам не нажыў, падзялю, што маю. I даў старэйшаму сыну жоўтага катка, сярэдняму — жорны, а малодшаму, Івану,— вязку лыка на лапці.
Падзяліў так сваю гаспадарку, а сам скора і памёр.
Пажылі трохі браты, з’елі бацькаў хлеб і пачалі думаць аб заработках.
Узяў старэйшы брат жоўтага катка пад паху ды пайшоў у свет работы шукаць.
Доўга ён ішоў ці коратка, аж у дарозе і ноч яго
агарнула. Зайшоў ён у адну хату, просіцца пераначаваць.
Яму кажуць:
— Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны зусім з’ядуць.
— Нічога,— кажа падарожны,— можа, як і пераначую.
Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі, a падарожны лёг на падлозе з катком.
Прачнуліся назаўтра гаспадары, бачаць — на падлозе цэлы груд мышэй і пацукоў, а каля падарожнага сядзіць нейкі жоўты звярок ды мурлыкае паЦіху.
У той старане людзі не мелі яшчэ катоў і нічога пра іх не ведалі.
Прысталі яны да падарожнага:
— А браток, а галубок, прадай нам свайго звярка!
— He,— кажа падарожны,— звярок гэты не прадажны.
Далажылі тыя людзі пра дзіўнага звярка свайму цару. Паклікаў цар да сябе падарожнага. Пераначаваў падарожны ў цара адну ноч, каток і там цэлую гару мышэй нацягаў. Цар аж вачам не верыць.
— Што хочаш бяры,— кажа падарожнаму,— a прадай нам свайго звярка.
— Абсып яго, цар, серабром, тады бяры.
Цару рабіць няма чаго — мусіў згадзіцца.
Узяў гаспадар свайго катка за пярэднія лапкі, паставіў на заднія.
— Цяпер сып! — кажа цару.
Цар усё сваё серабро высыпаў — і абсыпаў катка.
Забраў падарожны серабро ды пайшоў дадому. Пабудаваў сабе добрую хату, завёў гаспадарку, ажаніўся і жыве прыпяваючы.
Сярэдні брат паглядзеў на яго і кажа:
— Пайду і я са сваімі жорнамі ў свет. Можа, і яны мне шчасце прынясуць.
Узяў жорны пад паху ды пайшоў.
Доўга ён ішоў ці коратка, застала яго ў дарозе ноч. Бачыць — стаіць пры лесе хатка. Зайшоў ён туды — нікога няма. Залез ён на палаткі са сваімі жорнамі і заснуў.
Уночы прыйшлі ў хатку разбойнікі, высыпалі на падлогу кучу грошай і пачалі дзяліць.
Падарожны тым часам хацеў павярнуцца на другі бок, ды незнарок штурхнуў свае жорны. А тыя — та-ра-рах! — на падлогу. Разбойнікі як усхопяцца — ды ходу! I ад грошай адракліся...
Злез падарожны з палатак, забраў грошы і пайшоў дахаты. Ну, вядома, хутка зажыў, як і болыпы брат.
Паглядзеў на іх малодшы брат Іван і кажа:
— Пара і мне шчасця паспрабаваць.
Узяў сваё лыка і пайшоў у свет. Ці доўга ішоў, ці коратка — стапталіся лапці. Сеў ён на купіне сярод балота і пачаў з лыка палоскі рэзаць, каб новыя лапці сплесці.
Выскаквае раптам з балота чорт. Паглядзеў на Івана і пытаецца:
— Што гэта ты, Іван, робіш?
— А хіба не бачыш? Вяроўкі раблю.
— Навошта?
— Буду імі вас, чарцей, з балота цягаць ды на рынку па капейцы прадаваць. Вось і зараблю грошай на хату. Вас жа тут хоць гаць гаці.
— Пачакай, Іванка, не рабі гэтага. Што хочаш бяры, а не цягай нас з балота.
— Насып шапку золата, дык не буду чапаць вас.
Нырнуў чорт у балота, а Іван выкапаў глыбокую яму і палажыў на яе сваю парваную шапку.
Вынес чорт мяшок золата, высыпаў у шапку, a яно і дна не закрыла... Пакруціў чорт галавою, вынес яшчэ мяшок. Высыпаў — сяк-так напоўніў.
— Ну, падымай! — кажа да Івана.— Я табе памагу, бо сам ты не здолееш.
— Нічога,— кажа Іван,— здолею.
Ды чорт не адступаецца: падымай шапку пры ім!
Падняў Іван шапку, а чорт і ўбачыў, што грошы ў яме.
— Э не,— затупаў чорт,— ты мяне падмануў! Пайду да старшага: як ён скажа, так і будзе.
Пайшоў чорт да свайго старшага. Той выслухаў яго і паслаў да Івана на расправу самага дужага чорта — Крэпкага.
Выскачыў чорт Крэпкі з балота, кажа Івану:
— Хто каго здужае, таму і золата застанецца.
Паглядзеў Іван на чорта Крэпкага. «Не вельмі,— думае,— лёгка цябе здужаць!» Але выгляду не падае, што спужаўся. Азірнуўся навакол, бачыць — недалёка, пад елкаю, мядзведзь ляжыць.
— Што ж,— кажа Іван чорту,— ці варта мне самому з табою дужацца? Баюся, што ты пасля такой дужанкі і касцей не збярэш. Вунь, пад елкаю,
ляжыць мой стары дзед, падужайся спярша з ім: паглядзім, якая ў цябе сіла.
Падбег чорт да мядзведзя:
— Гэй, стары, давай дужацца!
Мядзведзь устаў, схапіў чорта і пачаў ламаць — той ледзь жывы застаўся. Кінуў дужанку, пабег да старшага і расказаў яму, што нават стары Іванаў дзед перамог яго...
Пасылае тады старшы чорт да Івана свайго лепшага бегуна — Шыбкага.
Выскачыў той з балота, кажа Івану:
— Давай бегчы навыперадкі: хто каго перагоніць, таму і золата.
Паглядзеў Іван навакол, бачыць — пад кустом ляжыць заяц.
— Э,— кажа ён да чорта Шыбкага,— ты вунь спярша перагані майго меншага сынка, тады ўжо да мяне ідзі.
Кінуўся чорт Шыбкі да зайца. А той напужаўся ды як драпануў па кустах, дык немаведама дзе і падзеўся.
Пагайсаў чорт туды-сюды, не дагнаў зайца. Вярнуўся назад да старшага. Узлаваўся старшы, пасылае да Івана трэцяга чорта — Свістуна.
Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану:
— Хто каго перасвішча, таго і грошы.
— Добра,— згадзіўся Іван,— свішчы!
Свіснуў чорт ды так моцна, што аж балота задрыжала, лес асыпаўся...
Прыйшла чарга свістаць Івану.
Ён падумаў і кажа:
— Вось што, Свістун, завяжы ты лепш вочы, бо я калі свісну, дык яны ў цябе на лоб вылезуць.
Чорт спужаўся, завязаў хусткаю вочы.
— Свішчы! — кажа.
Тут Іван падняў даўбешку ды як свіснуў чорту ў лоб — той аж прысеў.
— Пачакай,— кажа,— Іван,— гэта я яшчэ толькі паціхеньку свіснуў... Давай яшчэ раз свісну — MapHeft.
— 0 не! — заенчыў чорт.— Хопіць з мяне і гэтага свісту.
Бяры сабе грошы, толькі болып не свішчы.
Забраў Іван золата ды пайшоў дадому.
СІНЯЯ СВІТА НАЛЕВА ПАШЫТА
Жыў-быў цар-чараўнік. Клікнуў ён кліч па ўсім царстве: «Хто схаваецца ад мяне, таму паўцарства аддаю!»
Знайшоўся такі ахвотнік — Сіняя світа налева пашыта. Прыходзіць ён да цара-чараўніка.
— Я,— кажа,— бяруся схавацца так, што ты мяне не знойдзеш.
— Добра,— кажа цар.— Калі схаваешся — паўцарства табе, а не — галава з плеч. Распішыся.
Распісаўся Сіняя світа і давай хавацца. Перад царом стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным собалем, праз вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам.
Як бегчы, дык бегчы — забег у трыдзевятае цар-
ства. А ў тым царстве быў дужа вялікі луг. Прыбег ён на той луг і перакінуўся ў тры кветкі.
На другі дзень цар устаў, паглядзеў у сваю чараўнічую кнігу і кажа:
— Перада мною стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным собалем, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Забег на вялікі луг у трыдзевятае царства і перакінуўся ў тры кветкі розных колераў.
Паклікаў цар слуг і загадаў ім схадзіць у тое царства і прынесці з вялікага лугу тры кветкі розных колераў.
Пайшлі слугі. Доўга ішлі ці нядоўга, але дайшлі да вялікага лугу, сарвалі тры кветкі, загарнулі ў хустачку і прынеслі цару.
Цар разгарнуў хустачку і смяецца:
— А што, Сіняя світа, ці схаваўся ты ад мяне?
Сіняя світа перакінуўся ў чалавека і кажа:
— Дазволь, цар, схавацца яшчэ раз.
Цар дазволіў.
Сіняя світа налева пашыта перад царом стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным собалем, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Як бегчы, дык бегчы — забег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства. А ў тым царстве ёсць такое балота, што зверху мох, а пад нізам возера. Зайшоў ён у мох, перакінуўся ў рыбу акуня, забраўся на самае дно возера і сядзіць там.
Раніцай цар устаў, паглядзеў у сваю чараўнічую кнігу і кажа:
— Перада мною стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным собалем, пад вароты лез белым rap-
настаем, па полі бег шэрым зайцам. Забег за трыдзевяць зямель, у трыдзесятае царства, перакінуўся ў рыбу акуня і схаваўся ў мохавым балоце!
Загадаў цар сваім слугам ісці ў трыдзесятае царства ачысціць мохавае балота і злавіць там акуня.
Слугі так і зрабілі: ачысцілі балота, закінулі невады і злавілі акуня. Загарнулі яго ў хустачку, прынеслі цару.
— Ну што, Сіняя світа налева пашыта, ці схаваўся ты ад мяне і другі раз? — смяецца цар.
Сіняя світа перакінуўся ў чалавека і кажа:
— Дазволь, цар, схавацца яшчэ раз.
Цар дазволіў.
Сіняя світа перад царом стаяў добрым малайцом, па двары бег чорным собалем, пад вароты лез белым гарнастаем, па полі бег шэрым зайцам. Як бегчы, дык бегчы — забег у трыдзесятае царства, дзе расце такі дуб, што карэнне ў зямлі, а вяршыня ў небе. Узлез ён на дуб, перакінуўся ў іголку, зашыўся пад кару і сядзіць там. Прыляцела на дуб птушка Нагай, пачула нюхам, што пад карою чалавек сядзіць, ды пытаецца: