Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Табліца 14. Гарнізоны ў рэзідэнцыях Радзівілаў
Гарнізон
1620
1662
1664
1668 (праект)
1668
1673
1675
1685
1692
1700
1701
1703
1704
1706
Глуск
—
—
—
-
-
—
—
21
—
-
-
-
-
Койданава
—
—
—
—
3
—
-
—
-
-
-
-
-
-
Копысь
—
—
—
-
20
—
—
—
—
—
-
-
-
-
Афіцэры
-
—
—
-
1
—
—
—
—
-
—
-
—
-
Пяхота
—
—
—
—
19
—
—
—
—
—
-
—
—
-
Нясвіж
—
194
—
-
—
—
62
-
-
104
-
-
—
= 90
Афіцэры і падафіцэры
-
-
-
-
-
-
6
-
-
5
-
-
-
-
Пяхота
—
—
—
—
-
-
55
—
—
95
-
-
-
-
Іншыя
-
-
-
-
-
-
1
-
-
4
-
-
-
-
520 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 5569/1. S. 79-82; Sygn. 6865/1. S. 189-192; Sygn. 6865/III. S. 134.
521 Ibidem. Dz. VII. Sygn. 678. S. 65-79.
522 Przyczynki do historyi domowej w Polsce: (Samuel Korecki, Adam Tarlo, Boguslaw Radziwill). S. 52-53.
523 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 105-107, 109-115, 121, 188, 191.
s’1*Kossarzecki K. Fortece i zamki radziwillowskie w XVII-XVIII w. na podstawie zachowanych archiwaliow w Archiwum Warszawskim Radziwillow. S. 54, 61.
525 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 121, 188.
526 Ibidem. Dz. II. Supl. Sygn. 716.
527NordbergJ. A. Histoire De Charles XII Roi De Suede. P. 90.
Заканчэнне табл. 14
Гарнізон
1620
1662
1664
1668 (праект)
1668
1673
1675
1685
1692
1700
1701
1703
1704
1706
Слуцк
> 149
1000
338
267
265
433
> 10
182
187
179
= 500
Афіцэры і падафіцэры
-
-
> 9
26
> 9
-
-
-
-
-
-
26
20
-
Драгуны (з іх пешыя)
-
115
86
50
96
-
-
-
-
-
77
72 (42)
72
-
Пяхота нямецкая
-
765
238
164
164
-
-
-
-
-
93
78
78
-
Пяхота польская, вугорская, гайдукі
>62
100
20
-
Пушкары (з іх памочнікі)
-
20
11
5
-
-
-
10
(3)
-
-
11
(4)
7
7
-
Іншыя
-
-
3
2
5
-
-
-
-
-
1
4
2
-
НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 846. Арк. 2 адв. 14 адв.; AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716; Dz.V. Sygn. 16645. S. 7; Dz. VII. Sygn. 641. S. 1-2; Sygn. 675; Sygn. 678. S. 65-79, 105-107, 109115, 121, 188, 191; Dz. XXVI. Sygn. 759; Adlerfeld G. The military history of Charles XII. King of Sweden. P. 224; Nordberg J. A. Histoire De Charles XII Roi De Suede. P. 88; Kossarzecki K. Fortece i zamki radziwiHowskie w XVII-XVIII w. na podstawie zachowanych archiwaliow w Archiwum Warszawskim RadziwiHow. S. 54, 61.
Сталы гарнізон з прафесійных жаўнераў меўся ў другой палове XVII ст. у Нясвіжскім замку. У 1675 г. у ім служылі 62 жаўнеры528. Па колькасным складзе ён быў роўны гарнізону Біржанскага замка, у якім у 1674 г. служылі 48 пешых жаўнераў, 12 драгунаў і 10 выбранцаў529. Нясвіжскі гарнізон быў у некалькі разоў меншы за слуцкі, аднак і яго ўтрыманне патрабавала значных выдаткаў. Таму Караль Станіслаў Радзівіл пасля таго, як у 1680 г. яму перайшла нясвіжская ардынацыя, распусціў залогу. У выніку напярэдадні Вялікай Паўночнай вайны ў Нясвіжскім замку не было ніводнага жаўнера. Толькі напачатку ваенных дзеянняў магнат прызначыў каменданта і наняў каля 100 жаўнераў для абароны фартэцыі. Аднак, як паказалі далейшыя падзеі, такі гарнізон быў занадта малы для абароны ад рэгулярнай шведскай арміі. Для параўнання, супрацьстаяць шведам у гэты час наважыліся фартэцыя ў Жаберы з гарнізонам у 800 чалавек і Ляхавіцкі замак, у гарнізоне якога знаходзілася 300 прафесійных жаўнераў і каля 1000 казакаў530. Невялікі гарнізон з 21 жаўнера ў 1692 г. быў таксама ў Глускім замку531. Такім чынам, нават самыя магутныя фартэцыі
528AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 9-10.
529 Augusiewicz S. Garnizon Birz w latach 1659-1687 i jego komendant Karol Karlick von Nezetitz. S. 289-291.
530 Adlerfeld G. The military history of Charles XII. King of Sweden. P. 224; Nordberg J. A. Histoire De Charles XII Roi De Suede. P. 88; Волкаў M. A., Ліневіч C. Б. Гісторыя i ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. Мінск, 2017. Вып. 15. С. 133.
531 НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 846. Арк. 2 адв. 14 адв.
Радзівілаў, як Нясвіж і Слуцк, не былі забяспечаны напачатку Вялікай Паўночнай вайны моцнымі залогамі. Галоўнай прычынай такога становішча была адсутнасць сродкаў у іх уласнікаў для ўтрымання вялікай колькасці жаўнераў.
У XVI пачатку XVII ст. абарону замка ўзначальваў стараста ці галоўны адміністратар, прызначаны ўласнікам. У першай палове XVII ст. Радзівілы пачалі ставіць на чале сваіх гарнізонаў прафесійных афіцэраў. Вышэй згадвалася пра інструкцыю капітану, які ў 1621 г. быў накіраваны ў Слуцк у якасці каменданта, якому падпарадкоўвалася як замкавая залога, так і гарадская міліцыя. Практычна ўсе каменданты фартэцый Багуслава Радзівіла рэкрутаваліся з падуладных яму войскаў у Прусіі. Пры гэтым магнат адмыслова прызначаў камендантамі замежнікаў, якія, на яго думку, былі больш вернымі. Каменданту належала ўся вайсковая ўлада ў горадзе, тым не менш ён мусіў падпарадкоўвацца губернатару, якога Б. Радзівіл прызначыў для кіравання княствам. У час вайны 1654-1667 гг. магнат таксама прысылаў у Слуцк камісараў, якія маглі здымаць з пасады каменданта532. У падпарадкаванні апошняга меўся афіцэрскі штаб, які складаўся з паручнікаў, вахмістраў, харужых, капітанаў, правіянтмайстра і цэйгварта. Агулам афіцэраў і падафіцэраў у Слуцку ў другой палове XVII ст. было каля 20-30 чалавек533. У Нясвіжы, які меў больш сціплы гарнізон, колькасць афіцэраў і падафіцэраў не перавышала 6 чалавек.
Аснову гарнізона Слуцка ў сярэдзіне другой палове XVII ст. складалі пяхота і драгуны. У гэтым бачна тэндэнцыя развіцця тагачаснай ваеннай справы, для якой было характэрна павышэнне ролі пяхоты. Да таго ж пешыя жаўнеры былі найбольш прыдатныя для абароны ўмацаванняў. Аддзелы, якія фарміраваліся з мясцовых жаўнераў, называліся пяхотай польскага, літоўскага ці вугорскага тыпаў. Пяхота такога кшталту, як правіла, была арганізавана ў харугвы па 100 чалавек на чале з ротмістрамі, якія былі шляхцічамі па паходжанні. Харугва фарміравалася наступным чынам: таварышы, якія, як правіла, былі шляхцічамі, дамаўляліся аб службе з ротмістрам і набіралі почат з 2-3 жаўнераў-пахолкаў, з якім уваходзілі ў склад харугвы. Пахолкамі часта былі нешляхцічы. Ротмістр меў у памочніках аднаго ці двух паручнікаў. Харугва дзялілася на дзясяткі на чале з дзясятнікамі. Акрамя грашовых выплат, уласнік забяспечваў шараговых жаўнераў сукном, з якога шылі аднолькавае абмундзіраванне. Адным з недахопаў мясцовай пяхоты была неабходнасць яе доўгай падрыхтоўкі, бо пешыя фарміраванні для дасягнення высокай баяздольнасці павінны былі мець добрую падрыхтоўку і дысцыпліну. Таму на працягу XVII ст. яе выцесніла іншаземная пяхота. Да пяхоты мясцовага набору, верагодна, адносіўся аддзел Корсака, які згадваецца ў слуцкім гарнізоне ў 1621 г. Харугва польскай пяхоты са 100 чалавек была ў Слуцку ў 1662 г. Але ў далейшым яе больш не вербавалі, аддаючы перавагу пяхоце іншаземнага тыпу. У другой палове XVII ст. нават выбранцаў апраналі і муштравалі на ўзор апошняй.
532 Milunski М. Zarzad dobr Boguslawa Radziwilla w latach 1636-1669. S. 215, 233, 240.
533 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 19-21, 105-107, 109-115.
Без увагі на паходжанне жаўнераў іншаземную пяхоту, як правіла, называлі нямецкай. Да Смаленскай вайны 1632-1634 гг. аддзелы нямецкай пяхоты у ВКЛ і Рэчы Паспалітай былі не большыя за 300 чалавек. 3 1632 г. пачалі з’яўляцца палкі, у складзе якіх налічвалася да 1000 жаўнераў, што было больш эфектыўна пры вядзенні боя пяхотай. Яна была арганізавана па нямецка-галандскім узоры. На чале палка нямецкай пяхоты стаяў оберстэр, ці оберст. Калі апошні выконваў намінальныя функцыі, кіраваў палком оберст-, ці оберстэр-лейтэнант. Полк меў развіты штаб і падзяляўся на 8-12 кампаній па 100-300 чалавек. Кампаніямі кіравалі афіцэры, а на чале лейбкампаніі стаяў кіраўнік палка. Кампаніі дзяліліся на роты па 5 чалавек, якімі кіравалі капралы. Пераважную большасць складалі ўзброеныя мушкетамі жаўнеры. Апроч таго, да 1/3 атрадаў складалі пікенёры. Заробак жаўнераў раўняўся заробку гусараў, якія лічыліся элітнай часткай кавалерыі, таму нямецкая пяхота была вельмі дорагой. У 1630-я гг. палкі нямецкай пяхоты ў ВКЛ пачалі фарміраваць з мясцовых людзей, што было нашмат танней, чым наймаць іншаземцаў. Пры гэтым кіравалі такой пяхотай выключна іншаземныя афіцэры. Першапачаткова вынікі выкарыстання пяхоты такога кшталту былі невысокія, аднак пазней яна пачала цаніцца534.
У Слуцк на пачатку вайны 1654-1667 гг. Багуслаў Радзівіл увёў значны вайсковы кантынгент з прафесійных жаўнераў. Аснову гарнізона складала нямецкая пяхота, якой налічвалася 765 чалавек. Яе ўзначальваў сам камендант. Першым яе главой быў оберсштэр Уільям Патэрсан, які арганізаваў паспяховую абарону горада ў 1655 г. У далейшым разам са скарачэннем гарнізона была зменшана і колькасць нямецкай пяхоты, аднак яна засталася яго галоўным складнікам. Так, у 1668 г. нямецкая пяхота складала 3/5 гарнізона, а астатнія былі драгунамі. На пачатку XVIII ст. колькасць пешых жаўнераў і драгунаў зраўнялася. Як можна меркаваць па спісе жаўнераў Нясвіжскага замка 1675 г., мясцовы гарнізон складаўся выключна з пяхоты іншаземнага строю. Яна падзялялася на 10 рот, у якіх было па 6 чалавек535.
У першай чвэрці XVII ст. з’яўляецца новая вайсковая фармацыя драгуны, які ваявалі пешшу, але перамяшчаліся на конях. Першая драгунская кампанія з’явілася ў 1618 г. у войску Крыштафа Радзівіла, а ў сярэдзіне XVII ст. яны складалі ажно 22,5 % войска. Пры Уладзіславе IV пяхота і драгуны складалі да 64 % войска. Падобную сітуацыю назіраем і ў арміі Януша Радзівіла, у час войнаў з казакамі ў 1649-1653 гг., дзе колькасць пешых і драгунаў складала 52,5-63,6 %. Найбольшага росквіту драгуны як род войска дасягнулі ў час вайны 1654—1667 гг. Яны былі аднолькава прыдатныя для войнаў з Расіяй і Швецыяй, каштавалі даволі танна і спалучалі такія якасці, як моцны агонь пяхоты і хуткасць конніцы. У час гэтай вайны колькасць драгунаў і пяхоты складала 54 %, і гэтая прапорцыя захавалася і цягам другой паловы XVII ст. Драгунаў доўгі час залічвалі да пяхоты, бо яны былі арганізаваны на ўзор нямецкай пяхоты. Часам драгунскія аддзелы фарміравалі наўпрост з пешых аддзелаў. У драгуны ішла служыць як мясцовая шляхта, так і людзі