Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
5O3Ibidem. Dz. VIL Sygn. 641. S. 5-11.
504 Hryckiewicz A. Milicje miast magnackich na Bialorusi i Litwie w XVI-XVIII w. S. 60-61.
50S AGAD. AR. Dz. II. Sygn. 2098.
506Hryckiewicz A. Milicje miast magnackich na Bialorusi i Litwie w XVI-XVIII w. S. 48-49.
507 Sahanowicz H. Zycie codzienne na Bialorusi w warunkach wojny wedlug skarg poddanych
radziwiltowskich z lat pi^cdziesi^tych i szescdziesi^tych XVII wieku. S. 320.
У XVI—XVII стст. шырока практыкавалася выкарыстанне розных груп ваеннаабавязанага насельніцтва ў ваенных мэтах, у тым ліку для абароны ўмацавання, аднак іх значэнне няўхільна зніжалася. Урэшце ваенныя фарміраванні такога роду сталі выкарыстоўвацца ў рэпрэзентацыйных мэтах і для вырашэння рознага кшталту ўнутрыпалітычных канфліктаў Напрыклад, у 1695 г. Караль Станіслаў Радзівіл зрабіў спробу захапіць «нойбургскія» маёнткі, у тым ліку Слуцкае княства, сабраўшы са сваіх маёнткаў ажно некалькі тысяч рознага кшталту «слуг, пяхоты, драгунаў, зямян, баяр і падданых»™. Нягледзячы на шматлікасць сабранага магнатам войска, гэтая акцыя не мела поспеху, што сведчыць аб невялікай эфектыўнасці фармаванняў, сабраных на хуткую руку з ваенаабавязанага насельніцтва. Гэта выразна праявілася і ў час няўдалай абароны Нясвіжскага замка ў 1706 г. Калі да фартэцыі падышло загартаванае ў баях шведскае войска з самім каралём Карлам XII на чале, з яе ўжо ўцякла частка гарнізона: стральцы з Налібок і іншых мясцовасцей, а таксама выбранцы. Тым не менш камендант з «жаўнерамі із той невялікай горсткаіі людзей» вырашыў бараніцца. Аднак 300 мяшчан, сабраныя для абароны замка, пастанавілі, што не падымуць зброю, паколькі не бралі на сябе абавязак абараняць замак, а калі камендант вырашыць бараніцца, то будуць наўпрост уцякаць праз вал. Як адзначалася ў лісце да ўласніка, складзеным пасля капітуляцыі, панічныя настроі сярод мяшчан раслі яшчэ задоўга да прыходу непрыяцеля. У прыватнасці, іх справакавалі ад’езд з замку нясвіжскага губернатара Станіслава Міхала Маляўскага і прымусовая прысяга на вернасць князю. Таму яшчэ да прыходу шведаў мяшчане прасілі, каб ім дазволілі выйсці з умацавання, і нават спрабавалі сілай прымусіць каменданта выпусціць іх. He вызначаліся высокім маральным духам стральцы і выбранцы, якія складалі большасць гарнізона. Яшчэ ў 1702 г. адміністратар княства Самуэль Тышэвіч пісаў, што стральцы ва ўмовах надзвычайнай небяспекі адкрыта адмаўляліся выконваць свае абавязкі па падрыхтоўцы фартэцыі да абароны. Катэгарычная пазіцыя мяшчан, змяншэнне колькаснага складу гарнізона ў выніку ўцёкаў і нізкі маральны дух абаронцаў не пакінулі каменданту іншага выбару, як здаць фартэцыю509. Тым не менш ваеннаабавязанымі падданымі Радзівілы карысталіся і надалей, што тлумачылася імкненнем ашчадзіць грошы. Напрыклад, у 1764 г., калі расійскія войскі падышлі да Нясвіжа, тагачасны нясвіжскі ардынат Караль Станіслаў Радзівіла загадаў сабраць зямян і мяшчан для абароны замка510.
5.2. Найманыя жаўнеры
3 пачатку XVI ст. для вядзення войнаў у ВКЛ пачалі выкарыстоўваць найманых жаўнераў, якія ўмацоўвалі паспалітае рушанне і служылі ў гарнізонах замкаў. У другой палове XVI XVII ст. колькасны склад найманых аддзелаў не быў вялікі, але за кошт добрай падрыхтоўкі і высокай баяздольнасці
™ Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w XVII wieku. S. 397. ітВолкаў M. Нясвіжскі замак y Вялікай Паўночнай вайне. С. 229.
510 Tauroginski В. Z dziejow Nieswieza. S. 108-111.
яны дзейнічалі больш эфектыўны, чым сабраная ў паспалітае рушанне шляхта. Таму ў разгляданы перыяд шляхецкае апалчэнне паступова страціла сваё значэнне, а найманыя атрады сталі асновай дзяржаўнага войска. У 1578 г., падчас планавання пахода на Полацк, кароль Стэфан Баторый адмыслова адмовіўся ад яго ўжывання на карысць найманага войска. А дасведчаны ў ваеннай справе Крыштаф II Радзівіл у 1621 г. выступіў за поўную ліквідацыю паспалітага рушання511. Разлажэнне шляхецкага апалчэння стала відавочным у час вайны 1654-1667 гг., напачатку якой шляхта проста разбягалася, уражаная поспехамі і памерамі войскаў цара, а абарона краіны была ўскладзена на невялікую найманую армію.
Па прыкладзе манарха магнаты пачалі наймаць на службу надворныя харугвы, якія сталі найбольш баяздольнай часткай прыватнаўласніцкіх войск. Напрыканцы панавання Жыгімонта III надворныя аддзелы магнатаў, у тым ліку Радзівілаў, не былі вялікія і складаліся з некалькіх дзясяткаў ці сотняў жаўнераў. Крыштаф II Радзівіл утрымліваў толькі адну пешую харугву, у якой у 1621 г. налічвалася 78 чалавек, у 1631 г. 59, а ў 1634 г. 31512. Да таго ж прыватныя аддзелы былі пераважна пешымі, утрыманне якіх было таннейшым. У 1628 г. згаданы К. Радзівіл выправіўся на сойм у суправаджэнні 100-асабовай надворнай пяхоты513. Верагодна, пехуроў у першай чвэрці XVII ст. у Слуцку ўтрымліваў таксама Януш Радзівіл. Так, у інвентары 1620 г. згадваецца, што апроч 87 мушкетаў, раздадзеных выбранцам, яшчэ 62 стрэльбы былі перададзены «пану Корсаку на пяхоту»^. Сітуацыя змянілася ў час панавання Уладзіслава IV, што, паводле Г. Віснера, было звязана з пэўнай зменай шляхецкай ментальнасці, пашырэннем ганарлівасці, а таксама з павышэннем вонкавай і ўнутранай напружанасці ў дзяржаве515. У гэты час памеры надворных аддзелаў магнатаў, у тым ліку Радзівілаў, істотна ўзраслі. У 1640 г. К. Радзівіл меў дзве харугвы: татарскую ў 100 коней і драгунскую ў 60 коней, а яго сын Януш у 1648 г. заязджаў у Вільню на чале 200 драгунаў і 100 гайдукоў516. У выключных выпадках «асістэнцыя» магнатаў магла значна павялічвацца. Так, на пахаванні К. Радзівіла было выстаўлена 13 харугваў, якія складаліся з ваеннаабавязанага насельніцтва і найманых жаўнераў317.
У мірны час найманыя надворныя харугвы выкарыстоўваліся для рэпрэзентацыйных мэт і для асабістай аховы ўласнікаў, але ў выпадку патрэбы іх маглі накіроўваць для выканання ваенных задач, у тым ліку для абароны рэ-
511 Wisner Н. Wojsko litewskie I polowy XVII wieku. Cz. 1. S. 94-100; Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w XVII wieku. S. 382-386; Сагановіч Г. M. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI-XVII стст. С. 6-17.
512 Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w XVII wieku. S. 394.
513 Augustyniak U. Dwor i klientela Krzysztofa Radziwilla: (1585-1640): mechanizmy patronatu. S. 95.
S14AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 641. S. 1-2; Dz. XXVI. Sygn. 759.
515 Wisner H. Wojsko litewskie I polowy XVII wieku. Cz. 1. S. 115-118.
516Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVII wieku. S. 394.
5,7Augustyniak U. Dwor i klientela Krzysztofa Radziwilla: (1585-1640) : mechanizmy patronatu. S. 138, 359.
зідэнцый. У першай палове XVII ст. аснову гарнізонаў прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый складалі выбранцы і зямяне. Сітуацыя змянілася з пачаткам зацяжных войн, калі магнаты былі вымушаны для абароны сваіх фартэцый засяроджваць значныя ваенныя сілы. Аднак утрымліваць шмат наймітаў маглі толькі найбагацейшыя магнаты і тое не доўгі час. Таму яны імкнуліся перавесці свае ваенныя аддзелы на ўтрыманне дзяржаўнага скарбу. Абгрунтаваннем было выкарыстанне гэтых аддзелаў для абароны фартэцый, што служыла інтарэсам дзяржавы. Вышэй згадваўся прыклад Міхала Казіміра Радзівіла, які імкнуўся атрымаць ад дзяржавы кампенсацыю за ўтрыманне «нясвіжскага гарнізона». Падобным чынам дзейнічаў і Багуслаў Радзівіл, хаця ў адрозненне ад свайго родзіча з нясвіжскай галіны ён хацеў атрымаць грошы на жаўнераў, якія сапраўды служылі ў яго фартэцыі. Паводле попісу 10 студзеня 1662 г., у Слуцку мелася 1000 жаўнераў: 115 драгунаў, 765 нямецкай і 100 польскай пяхоты і 20 пушкароў. За 3,5 гады слуцкаму гарнізону трэба было выплаціць 538 985 злотых 12 грошаў 9 дынарыяў. Пры гэтым са Слуцкага і Капыльскага княстваў за згаданы перыяд удалося сабраць усяго 73 971 злоты 7 грошаў. Такім чынам, выдаткі на ўтрыманне такога вялікага гарнізона перавышалі эканамічныя магчымасці слуцкай латыфундыі, самай значнай у ВКЛ518.
Паколькі ўтрыманне значнага кантынгенту найманых ваенных падраздзяленняў перавышала эканамічныя магчымасці нават самых багатых землеўласнікаў, яны шукалі магчымасці да іх скарачэння і эканоміі сродкаў. Пасля заканчэння вайны 1654-1667 гг. надворныя войскі магнатаў былі зменшаны. Напрыклад, нясвіжскі ардынат Міхал Казімір Радзівіл, які з’яўляўся польным гетманам і падканцлерам, меў харугву вугорскай пяхоты ў 47 чалавек. Далейшы рост колькасці наёмных атрадаў прыпадае на канец XVII пачатак XVIII ст., што было звязана з абвастрэннем унутрыі знешнепалітычнай сітуацыі. Так, у 1700 г. нясвіжскі ардынат Караль Станіслаў Радзівіл ахвяраваў на службу Аўгусту II гвардыю ў 60 рэйтараў і 100 драгунаў519.
У час войнаў сярэдзіны другой паловы XVII ст. найманыя падраздзяленні даказалі высокую эфектыўнасць пры абароне ўмацаванняў. Напрыклад, у 1655 г. у найбольш крытычны для Слуцка момант, калі да горада падышло вялікае злучэнне маскоўскіх і казацкіх войск, ключавую ролю ў абароне горада адыгралі найманыя падраздзяленні, колькасны склад якіх не перавышаў 1000 чалавек. Пры гэтым гарадская міліцыя, колькасць якой складала каля 1800 чалавек, выконвала дапаможную ролю і займалася будаўніцтвам фартыфікацый. Вялікае значэнне найманых падраздзяленняў палягала не толькі ў высокіх баявых якасцях, але і ў вернасці гаспадару. Тыя ж слуцкія мяшчане ў XVI-XVII стст. мелі вялікія сімпатыі да казакаў, таму ўраднікі Багуслава
5I8AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 65-79.
519Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVII wieku. S. 395; Sawicki M. Dzialania wojenne w Rzeczypospolitej w latach 1700-1713 w swietle pami^tnika Karola Stanislawa RadziwiHa II Вялікае Княства Літоўскае i суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя / рэд. С. Ф. Сокал, A. М. Янушкевіч. Мінск, 2012. С. 240.
Радзівіла небеспадстаўна баяліся здрады520. Таму ў другой палове XVII ст. у найбольшых значных рэзідэнцыях Радзівілы пачалі ўтрымліваць сталыя гарнізоны, якія складаліся з прафесійных жаўнераў.
У другой палове XVII пачатку XVIII ст. найболыпы гарнізон утрымліваўся ў Слуцку (табл. 14). У час вайны 1654-1667 гг. ён дасягаў 1000 чалавек521. Напрыканцы вайны Б. Радзівіл стаў рабіць крокі да скарачэння гарнізона. Ужо ў 1664 г. ён быў зменшаны да 393 чалавек. Паводле меркаванняў магната, у Слуцку можна было ўтрымліваць залогу ў 500 чалавек, ядро якой фарміравалі 200 чалавек служылай пяхоты і 40 драгунаў. Да гарнізона ён таксама прылічваў мескіх выбранцаў і 200 «казакаў», ці зямян522. У другой палове XVII ст. памер слуцкага гарнізона вагаўся ў межах 200-400 чалавек523. Пры гэтым са Слуцка забяспечваліся жаўнерамі меншыя рэзідэнцыі. Так, у 1668 г. 20 слуцкіх жаўнераў служылі ў Копысі, a 3 у Койданаве^24. У 1701-1704 гг., гэта значыць напачатку Вялікай Паўночнай вайны, у Слуцку служыла 179— 187 прафесійных жаўнераў525. Для абароны фартэцыі ў выпадку ваеннай небяспекі камендант разлічваў прыцягнуць 200 зямян (2 харугвы), 140 сельскіх выбранцаў, 1000 мяшчан з мескімі выбранцамі 100 стральцоў, сабраўшы агулам 1622 чалавек526. Паводле звестак шведаў, якія ўвайшлі ў Слуцк у 1706 г., мясцовы гарнізон налічваў 500 чалавек527, аднак у яго, па ўсёй верагоднасці, апроч прафесійных жаўнераў, уваходзілі таксама зямяне і выбранцы. Такой залогі было, відавочна, мала, каб абараніць фартэцыю, працягласць абарончага перыметра якога складала каля 3,5 км.