Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Практыкай набору выбранцаў з сялян шырока карысталіся Радзівілы. У першай чвэрці XVII ст. пры Янушы Радзівіле ў Слуцкім замку служыла каля 100 выбранцаў. У выдатках за 1619 г. згадваецца аб 97 выбранцах484, а паводле апісання слуцкага арсенала 1620 г. выбранцам было раздадзена 87 мушкетаў485. Паводле інструкцыі, дадзенай каменданту Слуцка ў 1621 г., у 15-ы дзень кожнага месяца ўсе выбранцы павінны былі з’яўляцца ў замак на попіс, на якім правяралася ўзбраенне, амуніцыя і боепрыпасы (мушкет, шабля, сякерка, парахаўніца, кулі, порах і кнот). Пасля гэтага палова выбранцаў
481 Rychlikowa I. Bojarzy pancerni na pograniczu moskiewskim w XVI-XIX wieku // Przegl^d wschodni. 1994. T. 3, z. 3 (11). S. 412-413.
482 VUB. F. 4. B. 39 747.
483 Грыцкевіч A. Беларускія выбранцы. C. 249-253; Wisner H. Wojsko litewskie I polowy XVII wieku. Cz. 1. S. 82-89; RachubaA. Sily zbrojne Wielkiego Ksi^stwaLitewskiego w XVII wieku. S. 387-389.
484 НГАБ. Ф. 694. Bon. 2. Cnp. 10 729. Арк. 10 адв.
485 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 641. S. 1-2; Dz. XXVI. Sygn. 759.
разыходзілася па дамах, а палова заставалася служыць у замку на працягу месяца, за што атрымлівала грошы. Удзень на варце ў замку заставалася дзесяць выбранцаў, а ўначы ў замку павінны былі начаваць усе. Увосень пасля свята св. Міхаіла, якое адзначалася 29 верасня, усе выбранцы павінны былі збірацца ў замку і служыць у ім да вясны486.
У 1637 г. Багуслаў Радзівіл правёў рэарганізацыю выбранецкай пяхоты і загадаў выбіраць з 10 валок зямлі аднаго нежанатага выбранца, «такога, каб быў прыгожы, зграбны, рослы і каб меў да службы ахвоту». Ім давалі паўвалокі зямлі, за якія не трэба было плаціць падаткі, але са сваіх прыбыткаў выбранец павінен быў набываць узбраенне. Акрамя таго, за службу яму плацілася яшчэ 4 злотыя ў месяц. Набор адбываўся наступным чынам. На сходзе сялян з вёскі на 30 валок прадстаўнікі магната выбіралі трох «самых прыгожых і самых здольных». Выбранцаў павінны былі перапісваць, а рэестры з іх імёнамі перадаваліся капітану, які камандаваў выбранецкай пяхотай. Б. Радзівіл планаваў павялічыць колькасць выбранцаў з Капыльскага і Слуцкага княстваў да 150 чалавек, аднак войны сярэдзіны XVII ст. не далі рэалізаваць гэтыя планы. У 1660-я гг. у Слуцку налічвалася 130 выбранцаў, апранутых «па-нямецку»487. Пры гэтым некаторая частка выбранцаў набіралася з зямян, дробнай шляхты і жаўнераў слуцкага гарнізона. Сам Б. Радзівіл заахвочваў сваіх слуцкіх ураднікаў надзяляць зямлёй побач з горадам з «усялякімі льготамі» найбольш здольных жаўнераў488. У канцы 1660-х гг. побач са Слуцкам, у вёсках Серагі, Варкавічы, Лучнікі, Агароднікі, Бранавічы і Паздзер, якія былі спустошаны ў час вайны, арганізавалі «калоніі», дзе выбранцаў пасялілі кампактна. У 1668 г. у выбранецкіх вёсках налічвалася 34 дымы, а ў 1693 г. ужо 157489. У 1701 г. з гэтых вёсак планавалася набраць 140 выбранцаў490.
На прыкладзе радзівілаўскага Слуцка добра бачна, што ў першай палове XVII ст. выбранцы былі найбольш прыдатныя якраз пры абароне ўмацаванняў. Яны з’яўляліся асновай гарнізонаў умацаваных рэзідэнцый, паколькі іх можна было хутка мабілізаваць. Для параўнання, паводле згаданай інструкцыі 1621 г., зямян меркавалася выкарыстоўваць для рознага кшталту даручэнняў. Клопат Б. Радзівіла аб выбранецкай пяхоце ў сярэдзіне XVII ст. сведчыць аб тым, што яна і надалей не страціла сваёй актуальнасці.
Шырокае выкарыстанне выбранцаў, верагодна, у найбольшай ступені практыкавалася Радзівіламі біржанскай галіны. У першай палове XVII ст. выбранецкая пяхота, па ўсёй верагоднасці, існавала пры большасці самых важных абарончых рэзідэнцыях магнатаў. Пры гэтым найбольшыя фарміраванні выбранцаў былі звязаны з галоўнымі рэзідэнцыямі роду. Вышэй згадвалася пра слуцкіх выбранцаў, колькасць якіх у XVII ст. складала 100-150 чалавек. Крыху менш іх было ў Біржанскім княстве. Так, у склад залогі Біржанскага
486AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 5-8.
487Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVII wieku. S. 396-397.
488 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 15-18.
489Грыцкевіч A. Беларускія выбранцы. C. 250-251.
490AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716.
замка ў 1625 г. уваходзіла 80 выбранцаў і ўсяго 30 зямян491. Меліся выбранцы таксама ў Койданаве, Копысі і Любчы492. Паводле падлікаў Г. Віснера, у 1630-я гг. біржанскія Радзівілы маглі выстаўляць каля 350 выбранцаў, з іх 100 са Слуцка, 50 з іншых маёнткаў на тэрыторыі Беларусі, астатнія 200 з маёнткаў у Падляшшы, Жамойці і іншых зямель493. А паводле А. Рахубы, Крыштаф II Радзівіл мог мабілізаваць да 450 выбранцаў494.
Менш увагі выбранцам надавалі прадстаўнікі нясвіжскай галіны роду. Вядома, што з восені 1655 да вясны 1656 г. на фартыфікацыйных працах у Нясвіжскім замку працавала «замкавая пяхота», якая складалася з 36 калдычаўскіх выбранцаў49’. 30 чалавек пяхоты згадваецца ў рэестры нясвіжскага гарнізона за 1656 г. Пры гэтым у той жа час у замку служыла 163 зямяніна, пра якіх згадвалася вышэй496. Праўда, у гэтым рэестры пазначана, што пяхота была з Міра, а не з Калдычэва. Магчыма, гэтыя жаўнеры першапачаткова павінны былі забяспечваць абарону замка ў Міры, гэтаксама, як і зямяне з Жухавіч, пра якіх згадвае рэестр. Але ход вайны прымусіў Міхала Казіміра Радзівіла сканцэнтраваць усе свае баяздольныя падраздзяленні ў Нясвіжскім замку. На падставе гэтых звестак, можна зрабіць высновы, што нясвіжскія Радзівілы па практыцы ранейшых часоў для абароны ўмацаванняў прыцягвалі пераважна зямян, у той час як прадстаўнікі біржанскай галіны роду рабілі стаўку на выбранцаў. Гэта тлумачыцца тым, што біржанскія Радзівілы былі дасведчаныя ў ваеннай справе і разумелі вялікае значэнне пяхотных фармацый.
У сярэдзіне XVI першай палове XVII ст. вялікакняская ўлада актыўна прыцягвала да нясення вайсковай службы стральцоў, які ахоўвалі лясы і пушчы і мелі вялікі вопыт валодання агняпальнай зброі. Паводле загаду Жыгімонта II Аўгуста, іх колькасць павінна была дасягнуць 300 чалавек. Пры Жыгімонце III у дзяржаўных валоданнях служыў 421 стралец. Але ў 1639 г. Уладзіслаў IV адмяніў для гэтай катэгорыі насельніцтва абавязак нясення ваеннай службы497. Пра выкарыстанне Радзівіламі стральцоў для абароны ўмацаванняў вядома з сярэдзіны XVII ст.498 У 1701 г. для абароны Слуцка меркавалася прыцягнуць 100 стралыдоў, а ў 1717 г. 117499. Вядома таксама, што стральцы з Налібок і іншых уладанняў у 1706 г. былі сабраныя для абароны Нясвіжскага замка500. Нягледзячы на тыя перавагі, якія даваў лясным страль-
491 Wisner Н. Wojsko litewskie I polowy XVII wieku. Cz. 1. S. 119.
492Rachuba A. Sity zbrojne Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w XVII wieku. S. 397.
493 Wisner H. Wojsko litewskie I polowy XVII wieku. Cz. 1. S. 121.
494Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w XVII wieku. S. 396.
495Metel’skijA. A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu z konca XVI pocz^tku XVIII wieku. S. 172.
496 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 675.
Lulewicz H. Strzelcy z puszcz litewskich II Studia z dziejow Wielkiego Ksiestwa Litewskiego (XVI-XVIII wieku) / red. S. Gorzynski, M. Nagielski. Warszawa, 2014. S. 273-286.
498 Przyczynki do historyi domowej w Polsce: (Samuel Korecki, Adam Tarlo, Boguslaw Radziwill). S. 53.
499 AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716; Крывашэеў Д. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI-XVIII стст.: фар.міраванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне : альм. лакальнай гісторыі. 2012. Вып. 1. С. 44.
500 AGAD. AR. Dz. II. Sygn. 2098.
цам вопыт валодання агняпальнай зброяй, яны саступалі прафесійным жаўнерам па прычыне адсутнасці адпаведнай ваеннай падрыхтоўкі, слабой дысцыплінаванасці і нізкага баявога духу.
Да ваеннаабавязаных груп насельніцтва адносіліся таксама мяшчане, якія павінны былі клапаціцца аб забеспячэнні абароназдольнасці сваіх гарадоў, у тым ліку самі выходзіць на іх абарону. Кожны мешчанін быў абавязаны мець зброю і ўдзельнічаць у ваенных попісах і практыкаваннях. Асноўнай адзінкай гарадской міліцыі была сотня на чале з сотнікамі. Яны падзяляліся на дзясяткі на чале з дзясятнікамі і мелі вызначаныя адцінкі валу ці сцяны, якія павінны былі абараняць у выпадку нападу непрыяцеля. У вялікіх гарадах сотні аб’ядноўваліся ў палкі. Міліцыяй кіравалі войты і члены магістрату, якія ў сваю чаргу падпарадкоўваліся камендантам фартэцый.
Колькасны склад гарадской міліцыі напрамую залежаў ад колькасці гараджан. Набольш шматлікай была міліцыя Слуцка. У 1655 г. яна складалася з 4 палкоў, што ў сваю чаргу падзяляліся на 18 сотняў. Найбольшы полк узначальваў войт. У ім было 6 сотняў, з якіх 2 былі сфарміраваны з «гасцей», якія прыбылі ў горад у час вайны. У 1661 г. з прычыны ваенных разбурэнняў колькасны склад слуцкай міліцыі зменшыўся да 10 сотняў, якія аб’ядноўваліся ў 3 палкі і налічвалі 1019 чалавек. Пры гэтым у склад міліцыі ўваходзілі 259 «гасцей». Да канца XVII ст. абавязак па абароне горада быў ускладзены таксама на яўрэяў. У 1681 г. у слуцкім гарадскім апалчэнні налічвалася 1095 чалавек501. А ў 1701 г. камендант Слуцка разлічваў, што для абароны фартэцыі ён зможа выкарыстаць 1000 мяшчан і гарадскіх выбранцаў502. Апошніх пачалі набіраць у другой палове XVII ст. са слуцкіх мяшчан, якім выдавалася ўзбраенне з арсенала фартэцыі. Гэты крок тлумачыцца імкненнем павысіць баяздольнасць часткі гарадской міліцыі. Паводле інвентара 1669 г., выбранцам з воласці і горада было раздадзена 300 мушкетаў503. Паводле падлікаў А. Грыцкевіча, колькасць гарадскіх выбранцаў складала ад 100 да 130 чалавек504. Міліцыя іншых гарадоў Радзівілаў значна саступала па памерах слуцкай. Гарадское апалчэнне Копысі ў 1635 г. складалася з 5 сотняў. У 1706 г. у Нясвіжскім замку па загадзе Караля Станіслава Радзівіла было сабрана 300 нясвіжскіх мяшчан505. Верагодна, гэта і была ўся гарадская міліцыя Нясвіжа. Для параўнання, у Біржах у 1673 г. у міліцыі налічвалася 139 чалавек506. У час вайны 1654-1667 гг. мірскія мяшчане напалі і зрабавалі мястэчка Пясэчна, што, на нашу думку, сведчыць аб наяўнасці вайсковай арганізацыі жыхароў Міра507.
501 Hryckiewicz A. Milicje miast magnackich na Bialorusi i Litwie w XVI-XVIII w. S. 48-50.
502 AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716.