• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    Для забеспячэння доступу да пораху ў выпадку пільнай неабходнасці некалькі бочак знаходзіліся па-за парахоўняй, у розных месцах фартэцыі. Напрыклад, у 1657 г. у парахоўні Нясвіжскага замка захоўвалася 31 барыла пораху, у той час як у лёхах пад палацам меліся па 2 няпоўныя бочкі і барылы, а ў галерэі ля цэйхгаўза яшчэ 2 поўныя барылы і 2 няпоўныя бочкі. Такім чынам, нават падчас вайны па-за межамі парахоўні знаходзілася не больш за 1/5 частку ўсяго пораху, які меўся ў фартэцыі.
    Звесткі з інвентароў дазваляюць вызначыць аб’ёмы пораху, які захоўваўся ў Нясвіжы і Слуцку ў XVII ст. Для забеспячэння абароназдольнасці Нясвіжскага замка дастатковым лічылася мець 20-30 барылаў (каля 1000-1500 кг). Найбольшая колькасць пораху была назапашана ў час вайны 1654-1667 гг., у прыватнасці, на пачатку 1656 г. у парахоўні захоўвалася 31 барыла вагою 1700 кг. Акрамя таго, у замку быў пакінуты порах, які належаў артылерыі ВКЛ, а менавіта 60 барылаў (каля 3150 кг). У фартэцыі іх пакінула войска, якое адступала на захад пасля няўдалай аблогі Магілёва. Прыблізна такая ж колькасць пораху мелася ў Алыцкім замку. У 1653 г. у ім было каля 1500 кг пораху. У другой палове XVII ст. колькасць яго зменшылася, аднак напярэдадні Вялікай Паўночнай вайны, у 1698 г., яго запасы былі павялічаны і склалі 1200 кг. Значна больш пораху захоўвалася ў Слуцку: у 1620 г. там было яго каля 1900 кг, у 1666 г. каля 3700 кг, а на пачатку Вялікай Паўночнай вайны
    453 НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 7527. Арк. 1145 адв.
    454 Літоўскі фунт складаў 0,3748 кг.
    Табліца 7. Забеспячэнне рэзідэнцый Радзівілаў порахам
    1701
    1
    1
    1
    Cs
    1698
    1,2т
    1
    1
    1
    1696
    1
    3,7 т
    1
    1
    1693
    1
    1
    1,4 т
    1
    1692
    0,1 т
    1
    1
    1
    1686
    0,4 т
    1
    1
    1
    1681
    0,8 т
    1
    0,7 т
    1
    1666
    1
    1
    1
    3,7 т
    1663
    1
    2,1 т
    1
    1
    1657
    1
    1
    40
    A
    1
    1656
    1
    1
    + “Ш
    1
    1655
    
    3,7/
    4,3 т
    1
    1
    1653
    !,5т
    1
    1
    1
    1650
    1
    1
    40
    A
    1
    1636
    1
    1
    A
    1
    1627
    1
    1,8 т
    1
    1
    1626
    1
    
    1,4 т
    1
    1623
    1
    3,1 т
    1
    1
    1620
    1
    1
    1
    1,9 т
    6191
    1
    A
    1
    1
    Рэзідэнцыя
    | Ллыка |
    Біржы
    ІІЯСВІЖ
    1 Слуцк |
    с
    4) -о
    'N
    о
    ‘СЛ
    £
    яго запасы дасягнулі 9000 кг. Вялікія запасы меліся ў магутным Біржанскім замку, у якім у XVII ст. было засяроджана ад 1700 да 4300 кг пораху. Для параўнання, у Ляхавіцкім замку ў 1658 г. знаходзілася 5915 літоўскіх фунтаў (2217 кг) пораху. Пры гэтым у згаданай фартэцыі ў 1660 г. вытрымала цяжкую аблогу з некалькімі штурмамі, гэта значыць такой колькасці пораху хапіла для паспяховай абароны. Разам з тым трэба адзначыць, што па колькасці выбухоўкі радзівілаўскія фартэцыі саступалі галоўным дзяржаўным фартэцыям. Так, у Смаленску ў 1649 г. было 480-580 літоўскіх цэнтнераў пораху (21 60026 100 кг)455. Для параўнання, у магутным Салавецкім манастыры ў 1668 г. захоўвалася 900 пудоў пораху (каля 14 700 кг)456. Вельмі мала пораху мелася ў другарадных рэзідэнцыях Радзівілаў, якія не былі разлічаны на доўгатрывалую абарону. Напрыклад, у Міры ў 1636 г. усяго паўтары бочкі.
    Порах для забеспячэння фартэцый закуплялі ў гатовым выглядзе альбо выраблялі на месцы з неабходных кампанентаў. Але апошнія збольшага даводзілася таксама завозіць. Для вырабу пораху закупляліся неабходныя кампаненты (салетра, сера і вугаль), якія затым перадаваліся салетарніку ці парахоўніку, як называлі рамеснікаў, што выраблялі порах. Так, у 1658 г. з нясвіжскага арсенала 86 фунтаў серы былі перададзены ляснічаму Габрыэлю для вырабу пораху457. Верагодна, ён таксама атрымаў адпаведную колькасць салетры, а вугаль ён павінен быў вырабіць сам. Часта вытворчасць пораху даручалася пушкарам, якія служылі ў замку. Для гэтага ў цэйхгаўзе захоўваліся спецыяльныя прылады: бронзавыя і жалезныя ступы для перацірання рэчываў, латунныя шалі для ўзважвання і дакладнай вытрымкі прапорцый. Вытворчасць пораху ў вялікіх аб’ёмах адбывалася на так званых парахавых млынах. Салетру, якая была асноўным складнікам пораху, як правіла, прывозілі з Украіны. Так, у 1681 г. у Нясвіжскім замку, апрача 1962 фунтаў пораху, знаходзілася 1600 фунтаў салетры, прывезенай з Алыкі. 3 такой колькасці можна было вырабіць болып за 2100 фунтаў пораху.
    Асноўным відам боепрыпасаў для артылерыі ў разгляданы перыяд былі гарматныя ядры (табл. 8). Большасць гармат страляла літымі жалезнымі альбо чыгуннымі ядрамі, якія спецыяльна закупляліся для арсеналаў фартэцый. Радзей выкарыстоўваліся свінцовыя ядры ці жалезныя аблітыя свінцом, з-за дарагавізны гэтага металу. Свінец мае ніжэйшую тэмпературу плаўлення, чым жалеза, што робіць працэс адлівання ядраў з яго прасцейшым. Аднак свінец мае і шэраг істотных мінусаў: па-першае, ён больш мяккі за жалеза, а па-другое нашмат даражэйшы. У інвентарах Нясвіжскага замка 1626 і 1636 гг. згадваецца аб васьмі бронзавых формах, а ў інвентарах 1657, 1658 і 1681 гг. фігуруюць шэсць бронзавых форм з жалезнымі рукаяцямі для ліц-
    455 1 літоўскі цэнтнер складаў 120 літоўскіх фунтаў, ці 44,98 кг. AGAD. AR. Dz. VI. Р. 36 і 37/1. S. 153.
    456 1 пуд складаў 16,38 кг. Нванюк С. А. «Всякня крепостн ведает» : майор Степан Келен во время осады Соловецкого монастыря (1672-1676). С. 219.
    457AGAD. AR. Dz. XXVI. Sygn. 769.
    ця «вялікіх і малых» ядраў. Таксама ў нясвіжскіх інвентарах 1657-1658 гг. згадваецца пра дзве жалезныя лыжкі для адлівання ядраў для лёгкіх гармат. Трэба, аднак, адзначыць, што свінец у асноўным прызначаўся для вырабу куль для стрэльбаў. Акрамя таго, у XVI пачатку XVII ст. выкарыстоўваліся каменныя ядры. Іх істотнай перавагай была даступнасць матэрыялу для ядраў, якія можна было вырабляць нават з камянёў, сабраных у бліжэйшым наваколлі. Шмат каменных ядраў мелася ў Клецкім замку. Вядома таксама, што аднымі з першых пры Мікалаі Крыштафе Радзівіле Сіротку для Нясвіжскага замка былі адліты восем гармат, якія стралялі каменнымі ядрамі. Запас каменных ядраў фігуруе ў інвентарах нясвіжскага арсенала цягам усяго XVII ст. Толькі напрыканцы гэтага стагоддзя ад іх цалкам адмовіліся, і яны зніклі са старонак інвентароў.
    Табліца8. Забеспячэнне рэзідэнцый Радзівілаў гарматнымі ядрамі
    Рэзідэнцыя
    1605
    1619
    1620
    1626
    1627
    1636
    1638
    1640 (?)
    1653
    1655
    1656
    1659
    Алыка
    -
    —
    -
    -
    -
    -
    —
    —
    3780
    —
    —
    —
    Біржы
    -
    7366
    -
    -
    4536
    -
    4553
    —
    —
    8126
    —
    5171
    ДавыдГарадок
    728
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    Клецк
    -
    —
    -
    3900
    -
    —
    —
    3568
    -
    —
    —
    —
    Мір
    —
    —
    -
    —
    -
    30
    —
    -
    —
    —
    >300
    —
    Нясвіж
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    6525, + 1012 (арт. ВКЛ)
    -
    Слуцк
    -
    -
    2040
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    Рэзідэнцыя
    1661
    1662
    1666
    1669
    1681
    1686
    1692
    1693
    1696
    1698
    1701
    1703
    Алыка
    —
    -
    —
    —
    3454
    3454
    3271
    —
    —
    3458
    —
    —
    Біржы
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    5099
    —
    —
    —
    ДавыдГарадок
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    Клецк
    -
    -
    -
    —
    -
    -
    —
    —
    —
    -
    —
    —
    Мір
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    -
    —
    —
    —
    —
    Нясвіж
    -
    -
    -
    -
    4832
    
    
    4534
    -
    —
    —
    -
    Слуцк
    4528
    4523
    >2213 + 133 (арт. ВКЛ)
    3913
    -
    5380
    -
    -
    -
    -
    6231
    + 1058
    НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 143-144 адв.; Спр. 301. Арк. 3-3 адв.; Воп. 2. Спр. 3135. Арк. 4 адв.; Спр. 1913. Арк. 94 адв. 95; Спр. 9367. Арк. 51-52; AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716; Dz. V. Sygn. 6865/1. S. 133-134; Dz. VII. Sygn. 641. S. 1-2, 5-11; Sygn. 678. S. 192-216; Dz. XI. Sygn. 48. S. 5-15, 72-75; Dz. XXVI. Sygn. 51, 72, 75, 87, 88, 103, 112, 116, 759, 773; Karve­lis D. Radvilq Birzij pilis ir jos arsenalas XVI-XVII a. P. 63-68; Інвентарі Олнцького замку XVIIXVIII століть. С. 49-51, 62-65, 70-71, 75-82.
    На прыкладзе арсенала Нясвіжскага замка магчыма разгледзець пытанне забеспячэння ўмацавання ядрамі рознай вагі (табл. 9). У большасці апісанняў нясвіжскага арсенала можна знайсці спробы класіфікацыі гарматных ядраў. Напрыклад, у 1626 і 1636 гг. згадваюцца «вялікія і малыя» ядры. Такі, на першы погляд, невыразны падзел меў пад сабой пэўны грунт. Паводле інвентароў 1657-1658 гг., усе ядры былі падзелены на тры групы: ядры для цяжкіх гармат, ядры для лёгкіх гармат і гакаўніц, а таксама каменныя ядры. Атрымліваецца, што цягам першай паловы XVII ст. ядры для лёгкіх гармат і кулі для гакаўніц вагою ад 0,1 да 6 фунтаў (дыяметрам ад 2 да 9 см), а таксама ядры для цяжкіх гармат вагою ад 18 да 24 фунтаў (дыяметрам ад 131 да 145 мм) захоўваліся разам. Падчас ваеннай небяспекі, калі гарматы расстаўляліся на бастыёнах і валах, да іх пры дапамозе спецыяльных прылад падбіраліся адпаведныя ядры, якія разам з іншым рыштункам складваліся непасрэдна ля гармат. У інвентары 1636 г. згадваецца 25 цыркуляў, з дапамогай якіх вызначалі дакладны памер ядраў. Аб трываласці такога падзелу ў першай палове сярэдзіне XVII ст. сведчыць аналагічны падзел форм для ліцця ядраў, шуфляў і шпунтоў для гармат, а таксама банак для шроту на «вялікія і малыя», альбо «большыя і меншыя».
    Табліца 9. Забеспячэнне Нясвіжскага замка гарматнымі ядрамі
    Вагамер ядра
    1656
    1656 (арт. ВКЛ)
    1681
    1693
    24 ф.
    325
    —
    —
    325
    20 ф.
    —
    —
    314
    385
    18 ф.
    393
    —
    —
    —
    Менш за 20 ф., «рознага гатунку»
    —
    —
    595
    -
    Менш за 20 ф., жалезныя
    —
    —
    300
    -
    12 ф.
    248
    -
    —
    200
    6 ф.
    —
    + 206
    —
    327
    4 ф.
    -
    + 806
    171
    -
    Зф.
    —
    —
    1020
    350
    2 '/2 ф.
    488
    —
    
    —
    2ф.
    —
    —
    
    672
    1 !4 ф.
    1246
    —
    1564
    —
    1 1/4 ф.
    1715
    —
    
    —
    1 ф.
    1350
    -
    
    610
    'Аф.
    157
    —
    
    1665
    Гакаўнічныя
    600
    —
    —
    —
    Каменныя
    -
    -
    868
    -
    Агулам
    6522
    + 1012
    4832
    4534
    AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 48. S. 72-75; Dz. XXVI. Sygn. 103, 112.
    Дакладны падзел жалезных ядраў па вазе быў уведзены ў Нясвіжскім замку з сярэдзіны XVII ст. і адлюстраваны ў інвентарах 1656, 1681 і 1693 гг. У апісаннях 1656 і 1693 гг. была зроблена спроба дакладна падзяліць ядры па вазе, прычым у 1693 г. для гэтага выкарыстоўваліся восем спецыяльных тонкіх жалезных форм-узораў. Градацыя ядраў, зробленая ў 1693 г., была выклікана, віда-
    вочна, імкненнем адсартаваць усе ядры па пэўным аднастайным прынцыпе. Аднак ён не паказваў фактычную вагу ядраў: напрыклад, 4-фунтовыя ядры, якія згадваюцца ў інвентары 1681 г., у 1693 г. былі занесены ў 6-фунтовыя і г. д. Найбольш дакладна, на нашу думку, фактычную вагу ядраў дэманструе інвентар 1656 г., дзе ўказана дакладная градацыя ядраў малой вагі. Падзел 1693 г. выглядае нацягнутым і прыстасаваным для патрэб тагачаснай артылерыі. З’яўленне падзелу ядраў на 1, 3, 6, 12 і 24 фунты звязана з імкненнем мадэрнізаваць і адаптаваць артылерыю адпаведна з тагачаснымі тэндэнцыямі ў ваеннай справе. Так, у Прусіі пераход на падобную сістэму адбыўся ў 1680-я гг.458