Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
й йсследованйя. СПб., 2017. Ч. 3. С. 308.
нае паўстанне супраць царкоўнай рэформы патрыярха Нікана, налічвалася 90 гармат і 1000 стрэльбаў422.
Прыведзеныя вышэй лічбы дазваляюць сцвярджаць, што ў XVII пачатку XVIII ст. галоўныя рэзідэнцыі Радзівілаў на беларускіх землях былі вельмі добра забяспечаны артылерыяй. У бастыённым замку ў Нясвіжы было ад 30 да 50 гармат, а ў горадзе-фартэцыі Слуцку ад 40 да 60. Такая колькасць артылерыі адпавядала ідэям тэарэтыкаў артылерыі і фартыфікацыі таго часу. Паводле вядомага тэарэтыка артылерыі другой паловы XVI пачатку XVII ст. Дыега Уфана, для абароны горада было патрэбна 60 гармат. Вядомы тэарэтык фартыфікацыі першай паловы XVII ст. Адам Фрэйтаг лічыў, што на кожным бастыёне ўмацавання павінна было быць не менш за 3-4 гарматы. А картограф і тэарэтык фартыфікацыі Юзэф Нарановіч-Наронскі сцвярджаў, што для абароны чатырохбастыённага ўмацавання было неабходна 16 гармат423.
Бастыённыя замкі ў Нясвіжы і Алыцы мелі падобныя па колькасным і якасным складзе артылерыйскія паркі. У сваю чаргу, Біржанскі замак быў значна лепш забяспечаны артылерыяй. Па яе патэнцыяле ён адпавядаў арсеналу горада-фартэцыі Слуцка. Пры гэтым варта адзначыць, што фартэцыі ў Біржах і Слуцку належалі біржанскай галіне Радзівілаў, а замкі ў Алыцы і Нясвіжы нясвіжскай галіне. Таму значныя артылерыйскія паркі ў Біржах і Слуцку таксама сведчаць пра вялікую ўвагу біржанскіх Радзівілаў да праблемы забеспячэння баяздольнасці сваіх фартэцый, а больш сціплыя арсеналы замкаў у Нясвіжы і Алыцы пра меншую зацікаўленасць нясвіжскіх Радзівілаў у гэтым пытанні. Гэта тлумачыць той факт, што для біржанскіх Радзівілаў пасада гетмана была фактычна спадчыннай. 3 1531 да 1655 г. з 9 гетманаў вялікіх 5 былі Радзівіламі біржанскай галіны424. Праз будаўніцтва і ўтрыманне магутных фартэцый яны, з аднаго боку, у вачах шляхецкага грамадства пацвярджалі сваё права на вышэйшы вайсковы ўрад у дзяржаве, а з іншага мелі ўласныя рэсурсы для забеспячэння і вядзення ваенных кампаній, што ва ўмовах Рэчы Паспалітай было важна.
4.2. Ручная агняпальная зброя
3 XV ст. тыповай зброяй для абароны ўмацаванняў сталі гакаўніцы, ці цяжкія стрэльбы з круком (гакам) у пачатку ствала. Яны маюць прамежкавы статус, знаходзячыся паміж артылерыяй і ручной агняпальнай зброяй.
іг2 Нванюк С. А. «Всякня крепостн ведает»: майор Степан Келен во время осады Соловецкого монастыря (1672-1676) II Новые матерналы по нсторнн фортнфнкацнн // сост. н ред. Н. М. Гостев. Архангельск, 2016. Вып. 2. С. 219.
™ Nowak Т. М. Przeglad polskiego pismiennictwa z dziedziny artylerii do polowy XVII w. II SMHW. 1958. T. 4. S. 268-269; Szlezynger P. S. Inwentarze cekhauzow i armaty zamkowej z XVII i XVIII wieku w magnackich fortecach w Wisniczu, Polonnem, Dubnem i Zolkwi. S. 305.
424 Rachuba A. Czy kazdy Radziwill musial bye hetmanem? // Biblioteka epoki nowozytnej 5 11/2016: Hortus bellicus. Studia z dziejow wojskowosci nowozytnej. Studia ofiarowane Profesorowi Miroslawowi Nagielskiemu / red. K. Bobiatynski. Warszawa, 2017. S. 136-137.
3-за істотнай вагі ствалоў і моцнай аддачы пры выстрале з іх было магчыма страляць толькі маючы трывалую апору (край бруствера, драўляную трыногу). Гэта дазваляла павялічыць зарад пораху, а значыцца, сілу і эфектыўную далёкасць стрэлу, якая складала каля 100 м425. Таму нават пры нізкай хуткастрэльнасці такая зброя лічылася вельмі эфектыўнай пры абароне. Удасканаленне тэхналогіі вытворчасці ствала, а таксама вынаходніцтва кнотавага замка ў другой палове XV ст. далі штуршок для шырокага распаўсюджання гакаўніц. У XV-XVI стст. яны фактычна меліся ў кожным замку і да першай чвэрці XVII ст. заставаліся адным з асноўных відаў агняпальнай зброі, які выкарыстоўвалі для абароны ўмацаванняў. Вядома, што ў 1551-1566 гг. з Вільні ў памежныя замкі было разаслана 3087 гакаўніц426. Нягледзячы на значную эвалюцыю ручной агняпальнай зброі, вялікая колькасць гакаўніц захоўвалася ў беларускіх замках і фартэцыях да пачатку XVIII ст., пакуль у час Вялікай Паўночнай вайны яны не былі знішчаны.
Гакаўніцы прайшлі даволі доўгі шлях эвалюцыі, у выніку чаго быў створаны шэраг варыянтаў гэтых стрэльбаў. Адным з самых ранніх відаў ручной агняпальнай зброі быў так званы кій. Ен меў кароткі ствол з шыпам для мацавання да простага ложа ў выглядзе кія427. Такія ложы мелі і найбольш раннія гакаўніцы. Напрыклад, у Магільнянскім замку ў 1536 г. было 4 гакаўніцы ў ложах і 5 гакаўніц на кіях428. Ажно 114 гакаўніц трох відаў меліся ў Мірскім замку ў 1636 г.: 56 гакаўніц і 8 гакаўнічных ствалоў; 20 меншых гакаўніц, ці пулгакаў, і 15 паўгакаўнічных ствалоў; 15 так званых кабыл, альбо старасвецкіх пулгакаўП9. Пулгакі былі больш лёгкай мадыфікацыяй гакаўніц. Блізкія па калібры, яны мелі значна меншую даўжыню ствала. У 1626 і 1636 гг. у Нясвіжскім замку захоўвалася 11 пулгакаў з так званымі губчастымі (мадыфікацыя кнотавага замка) і 15 з колавымі замкамі430. Колавыя замкі сведчылі аб «элітарнасці» зброі. Стрэльбы простых жаўнераў у XVII ст., як правіла, мелі простыя і танныя кнотавыя замкі, у той час як стрэльбы з колавымі замкамі прызначаліся для афіцэраў. Паводле інвентара Нясвіжскага замка 1656 г., гакаўніцы гэтай фартэцыі былі аднесены да так званых падвойных гакаўніц (ням. Dopelhakeri), а паўгакаўніцы да малых гакаўніц (ням. kleine Haken)m. Кабылы, якія згадваліся ў Мірскім замку ў 1636 г., верагодна, адрозніваліся ад гакаўніц адсутнасцю кнотавага замка і больш простым ложам, якое мацавалася ў задняй частцы ствала. Да звышцяжкіх гакаўніц залічваліся так званыя шмыгаўніцы, якія ў нямецкамоўных крыніцах таксама называліся «доўгімі
425Szymczak J. Poczgtki broni palnej w Polsce: (1383-1533). S. 303.
426BCzart. Rkps. 1814.
427Бохан Ю. M. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV канца XVI ст. С. 197-198.
niMikulski W„ Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 54.
429 AGA D. AR. Dz. XXVI. Sygn. 51. S. 1-2.
430 Ibidem. Sygn. 52; Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 37.
431 AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 48. S. 72-75.
сценавымі гакаўніцамі» (ням. lange Wandehacken)^2. У Слуцку ў XVII ст. было 9 такіх стрэльбаў. Аб разнастайнасці гакаўніц у радзівілаўскіх фартэцыях сведчаць і археалагічныя знаходкі. У Нясвіжы было знойдзена больш за дзесяць ствалоў ад гакаўніц і фрагментаў ад іх (мал. 39)433. Таксама два васьмігранныя гакаўнічныя ствалы захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: адзін паходзіць з Нясвіжа, а другі са збораў баранавіцкага краязнаўчага музея, а, найверагодней, таксама з Нясвіжа. Калібр усіх гакаўніц складае 20 мм, аднак яны маюць розныя габарыты і падзяляюцца па форме ствала на васьмігранныя і круглыя434.
Адным з найболын архаічных відаў ручной агняпальнай зброі былі ручніцы. Асноўным адрозненнем гэтых стрэльбаў ад гакаўніц былі меншыя калібр і вага, што рабіла магчымым стральбу з рукі. Аднак пры тагачаснай тэхніцы вытворчасці гэта прыводзіла да змяншэння сілы стрэлу, таму з ручніцы нельга было прабіць моцны даспех. Па гэтай прычыне яны не маглі замяніць цяжкія гакаўніцамі пры абароне ўмацаванняў. Спецыфічнай мадыфікацыяй ручніц былі аркебузы, якія мелі калібр каля 10 мм435. Яны з’явіліся ў Германіі ў пачатку XVI ст., былі лягчэйшыя за гакаўніцы і больш трывалыя і моцныя за ручніцы.
Мал. 39. Ствалы гакаўніц, знойдзеныя ў рове Нясвіжскага замка
43:AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 641. S. 8.
433 Мяцельскі A. A. Знаходкі агнястрэльнай зброі ў Нясвіжскім замку. С. 43-44.
434Волкаў М. Артылерыя Нясвіжскага за.мка. С. 64-67.
і35Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV канца XVI ст. С. 203.
Гэта давала магчымасць павялічыць зарад, сілу і далёкасць стрэлу, якая складала каля 120-130 м. У першай палове таго ж стагоддзя яны трапілі ў Польшчу і ў ВКЛ, аднак доўгі час заставаліся дарагой і маладаступнай зброяй436. Аб элітарнасці гэтых стрэльбаў сведчыць наступны прыклад. Паводле інвентароў 1657-1658 гг., у Нясвіжскім замку меліся 3 аркебузы, ложы якіх былі ўпрыгожаны косцю. Верагодна, да аркебузы адносіцца стрэльба з колавым замком, знакам Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і датай «1615» на ствале, якая захоўваецца ў музеі Каралеўскага замка на Вавелі ў Кракаве437.
3 пачатку XVII ст. у ВКЛ з’явіліся мушкеты, які неўзабаве выцеснілі ўсе іншыя віды ручной агняпальнай зброі. Мушкет, як цяжкая стрэльба калібрам каля 20 мм, быў сканструяваны каля 1560 г.438 За кошт удасканалення вытворчасці ствала і выкарыстання пры стральбе спецыяльнай падпоркі-фаркету ўдалося вынайсці зброю, якая пераўзыходзіла па магутнасці і зручнасці ранейшыя стрэльбы. Далёкасць стрэлу іспанскага мушкета складала каля 150— 180 м. У XVII ст., паводле тэарэтыкаў старагаландскай фартыфікацыйнай школы, далёкасць стрэлу з мушкета, якая з’яўлялася модулем для праектавання фартыфікацый, складала 60 рэйнскіх прутоў (220 м).
Аналіз забяспечанасці рэзідэнцый Радзівілаў ручной агняпальнай зброяй дазваляе зрабіць пэўныя высновы аб іх баяздольнасці. У замку ў Пячкоўскім Гарадку ў канцы XVI ст. налічвалася 39 гакаўніц і 10 губчастых ручніц439. Гэтым узбраеннем рэзідэнцыю маглі прынамсі часткова забяспечыць Радзівілы яшчэ ў першай чвэрці XVI ст., калі яна паўстала. Пра колькасны склад узбраення ў гэты час можна меркаваць на падставе арсеналаў замкаў, якія перайшлі ў валоданне Радзівілаў пазней. У 1536 г. у Магільнянскім замку налічвалася 14 стрэльбаў: 4 гакаўніцы ў ложах, 5 гакаўніц на кіях і 5 ручніц440. Вельмі сціплы запас ручной агняпальнай зброі ў сярэдзіне XVI ст. захоўваўся ў замку ў Глуску, дзе мелася ўсяго 5 стрэльбаў441. Вялікі арсенал у сярэдзіне XVI ст. быў у Свіслацкім замку. У 1560 г. у ім было 22 гакаўніцы, 3 ручніцы і 7 аркебузаў442. Але ў хуткім часе ў сувязі з разгортваннем Інфлянцкай вайны ён быў папоўнены: у 1562 г. з віленскага арсенала ў Свіслачы былі высланы 10 гакаўніц і 30 ручніц443. Такім чынам, на ўзбраенні Свіслацкага замка ў сярэдзіне XVI ст. меліся 72 стрэльбы.
*36 Nowak Т. М. Polska technika wojskowa w latach 1500-1655. S. 126, 137.