Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
370 AGAD. AR. Dz. XXVI. Sygn. 51. S. 1-2; Sygn. 52. S. 12; Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 37.
Schmidtchen V. Bombarden, Befestigungen, Biichsenmeister. S. 13.
372 Brensztejn M. Zarys dziejow ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 17.
373 AGAD. AR. Dz. XXVI. Sygn. 51. S. 1-2.
каменнае і адначасова больш трывалае, прывёў да памяншэння ствалоў пры адначасовым павелічэнні разбуральнай сілы. Тады ж з’явіліся лёгкія і трывалыя двухсценныя колавыя лафеты, якія зрабілі артылерыю манеўранай і прыдатнай да выкарыстання ў палявых умовах. Ствол мацаваўся да лафета пры дапамозе чопаў, што спрасціла працэс навядзенне гарматы на цэль і зрабіла болып трапным артылерыйскі агонь374. Лейтматывам развіцця артылерыі яшчэ ў XV ст. стала выцягванне ствалоў гармат у даўжыню пры адначасовым змяншэнні калібру. Гэта было выклікана імкненнем павысіць магутнасць, трапнасць і далёкасць стрэлу. Значныя магчымасці для развіцця ў гэтым накірунку мелі гарматы, што стралялі свінцовымі і жалезнымі ядрамі, найперш тарасніцы, даўжыня ствала якіх дасягала 21-29 калібраў375. Менавіта яны сталі асновай даўгаствольнай артылерыі XVI ст. Усе гэтыя інавацыі мелі значныя наступствы: развіццё артылерыі фактычна абрынула асновы сярэднявечнай абарончай архітэктуры і прымусілі да выпрацоўкі новых прынцыпаў фартыфікацыі.
Адным з творцаў новай артылерыі лічыцца кароль Францыі Карл VIII, які ў італьянскую кампанію 1494 г. выправіўся са 140 гарматамі новага ўзору376. Неўзабаве з ініцыятывы імператара Максіміліяна I Габсбурга была рэфармавана і артылерыя Свяшчэннай Рымскай імперыі. Мадэрнізаваная яшчэ раз у сярэдзіне XVI ст., артылерыя Габсбургаў стала найлепшай у Еўропе і захавала сваё першынство ажно да Трыццацігадовай вайны (1618-1648 гг.). Для Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага новая эпоха ў развіцці артылерыі пачалася падчас праўлення Жыгімонта I Старога, які прыклаў шмат намаганняў для яе ўдасканалення. Для забеспячэння сваёй арміі і замкаў сучаснымі гарматамі кароль заснаваў людвісарні ў Кракаве і Львове. У апошнія гады яго кіравання, верагодна, пачалася вытворчасць гармат і ў сталіцы ВКЛ Вільні. Аднак яна не дасягнула значных памераў377.
У эпоху княжання Жыгімонта I магнаты ВКЛ пачалі замаўляць для сябе першыя гарматы новага тыпу. Гэта было звязана з узвышэннем магнатэрыі на палітычнай арэне і павелічэннем яе фінансавых рэсурсаў. Першыя вядомыя гарматы Радзівілаў, звесткі пра якія ўдалося выявіць у крыніцах, былі адліты ў 1531-1532 гг. Яны мелі радзівілаўскі герб «Трубы» на ствалах і, па ўсёй верагоднасці, былі выраблены для Юрыя Радзівіла378. Падставай для вырабу гармат магла стаць намінацыя Ю. Радзівіла ў 1531 г. на пасаду вялікага гетмана. Гэта, відавочна, паўплывала на жаданне магната засведчыць свой статус у бронзе. У гэтым ён выразна прыпадабняўся да манарха, якому дасюль нале-
374 Gorski К. Historia artylerii polskiej. S. 33.
375 Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV канца XVI ст. С. 184.
376Szymczak J. Poczatki broni palnej w Polsce (1383-1533). S. 214.
377 Brensztejn M. Zarys dziejow ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Ksiestwa Litewskiego. S. 17.
378 Armemuseum Stockholm. № 5378. A. 89, 96. Волкаў M. A. Артылерыя Нясвіжскага замка. C. 26-27.
жала ініцыятыва ў ліцці гармат. Да пачатку XVIII ст. дзве згаданыя гарматы захоўваліся ў Біржанскім замку.
Пры Жыгімонце II Аўгусце распачалася эпоха росквіту артылерыі ў ВКЛ. Гэта было звязана з заснаваннем людвісарні ў Вільні. Уздым яе дзейнасці прыпадае на 50-я першую палову 60-х гадоў XVI ст. 3 мноства гармат, адлітых у Вільні пры Жыгімонце II Аўгусце, у Нясвіжскі замак у сярэдзіне XVII ст. трапіла марціра. Інвентары замка дазваляюць досыць дакладна яе апісаць. Гэта была сярэдняя паводле класіфікацыі XVI ст. марціра. Яна важыла 9 % літоўскага цэнтнера (439 кг) і мела калібр каля 270 мм379. Дзейнасць людвісарні ў Вільні і прыцягненне ў сталіцу дзяржавы значнай колькасці майстроў-ліцейшчыкаў стала значным стымулам для развіцця прыватнаўласніцкай артылерыі. 3 сярэдзіны XVI ст. магнаты пачалі ствараць вялікія артылерыйскія паркі ў сваіх рэзідэнцыях, што было выклікана не толькі клопатам аб абароне сваіх фартэцый, але і імкненнем прадэманстраваць сваю магутнасць і сілу на палітычнай арэне.
Значная колькасць гармат новага кшталту мелася ў сярэдзіне XVI ст. у Клецку (табл. 1). У прыватнасці, у інвентары 1558 г. згадваюцца 9 фальканетаў, якія адносяцца да гармат новага тыпу380. Гэтай артылерыяй Клецк быў забяспечаны яшчэ да перадачы яго Радзівілам. У 1626 г. у Клецку мелася 12 гармат, з іх толькі адна няспраўная381. Да сярэдзіны XVII ст. мясцовы арсенал перастаў існаваць, а яго рэшткі былі вывезены ў Нясвіж.
Табліца 1. Забеспячэнне артылерыяй і ручной агняпальнай зброяй Клецкага замка
Від
1558
1626
1640 (?)
1655
Артылерыя
Гарматы
11(10)
9(6)
-3
Ручная агняпальная зброя
Гакаўніцы
25
70 (68)
70 (68)
-50
Рушніцы
31
22
20
-
Аркебузы
24
—
—
-
Іншыя
—
—
2
-
АГУЛАМ
80
92 (90)
92 (90)
-50
НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 3135. Арк. 4 адв.; Спр. 1913. Арк. 94 адв.-95; AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 48; Скеп’ян A. А. Дзве ардынацыі два цэнтры: Клецк і Нясвіж. С. 146.
Умоўныя абазначэнні для гэтай і наступных табліц: «+» прывезена, «—» вывезена, «>» больш, «>» — больш ці роўна, «( )» спраўныя, «[ ]» колькасць ствалоў у арганах, «/» — розныя даныя)
Пра тое, як выглядала артылерыя гэтага часу, сведчыць прыклад двух гармат Мікалая Радзівіла Чорнага, адлітых у 1550 г. (мал. 35). Іх ствалы маюць двухчасткавую структуру і амаль цалкам пазбаўлены дэкору. У кароткім
3”BCzart. Rkps. 1814. S. 18; Волкаў М. А. Артылерыя Нясвіжскагазамка. С. 28, 31.
380 Скеп’ян A. А. Дзве ардынацыі два цэнтры: Клецк і Нясвіж. С. 146.
381 НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 3135. Арк. 4 адв.-5.
полі змешчаны герб і інскрыпцыі, якія маюць істотную сімвалічную нагрузку. Гэта звязана з тым, што ў 1547 г. М. Радзівіл атрымаў з рук імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі тытул князя на Алыцы і Нясвіжы, а разам з ім герб у выглядзе арла з чатырохпалёвай тарчай на грудзях. Менавіта гэты герб быў змешчаны на гармаце разам з надпісам «NICOLAVS RADSIWIL DEI GRASIA DVX ETC 1550».
Працэс фарміравання прыватнаўласніцкай артылерыі Радзівілаў ішоў поруч з разбудовай іх рэзідэнцый, абарончы патэнцыял якіх пастаянна ўзрастаў. Пры гэтым вельмі часта будаўніцтва абарончых умацаванняў рэзідэнцый суправаджалася стварэннем ці значнай мадэрнізацыяй іх артылерыйскіх паркаў. На прыкладзе забеспячэння рэзідэнцый Радзівілаў гэтае правіла знаходзіць цэлы шэраг пацвярджэнняў.
У XVII ст. у арсенале Нясвіжскага замка мелася серыя фальканетаў, адлітых Стэфанам Борнікелем (Бурнікелем) у 1576-1577 гг. па замове М. К. Радзівіла Сіроткі382. Майстэрня С. Борнікеля знаходзілася ў Вільні, таму да яго паслуг часта звярталіся магнаты ВКЛ, у тым ліку Мікалай Радзівіл Чорны383.
У сярэдзіне XVII ст. у нясвіжскім арсенале мелася восем борнікелеўскіх гармат. Яны мелі вагамер 1-4 фунты384 і, паводле класіфікацыі XVI-XVII ст., адносіліся да серпантын і фальканетаў. Гэтыя гарматы былі адлітыя, відавочна, для адной з рэзідэнцый Сіроткі. У тастаменце князя ад 5 сакавіка 1595 г. пералічваюцца наступныя маёмасці: Нясвіж, Мір, Свержань, Лахва385. Пры гэтым у 1570-я гг. земляныя ўмацаванні прыдатныя для ўстаноўкі артылерыі такога кшталту меў толькі Мірскі замак. У Нясвіжы, які з 1568 г. стаў цэнтрам ардынацыі, у гэты час па-ранейшаму стаяў драўляны замак. He было ўмацаванняў у Свержані і Лахве. Таму слушным будзе дапусціць, што адлітыя С. Борнікелем у 1576-1577 гг. гарматы прызначаліся для Мірскага замка, а іх выраб быў звязаны з будаўніцтвам земляных умацаванняў вакол
Мал. 35. Гармата М. Радзівіла. Ф. Я. Тэлот. XVIII ст. AM. № 5378
382Волкаў М. А. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI пачатку XVIII ст. С. 46-48.
383 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 641. S. 7.
384 Вагамер спосаб вызначэння калібра гарматы праз вагу ядра да яе. У Рэчы Паспалітай і Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст. для вымярэння вагі карысталіся нюрнбергскім фунтам, які складаў 509,9 г.
385 LMAVB. F. 18. В. 145. Р. 638 v.
яго. Неабходнасць узвядзення больш магутнай рэзідэнцыі напрыканцы XVI ст. прымусіла Сіротку закласці Нясвіжскі замак, куды ён перавёз усю артылерыю Мірскага замка. Пазней, у час вайны 1654-1667 гг., артылерыйскі парк Мірскага замка, які меркавалася абараняць, быў на кароткі час папоўнены за кошт гармат з Нясвіжа. У другой палове XVII ст. рэзідэнцыя ў Міры цалкам згубіла абарончы патэнцыял, аб чым сведчыць адсутнасць там спраўных гармат.
Адным з найбольш адметных прыкладаў забеспячэння артылерыяй прыватнаўласніцкай рэзідэнцыі на беларускіх землях з’яўляецца Нясвіжскі замак, збудаваны па загадзе М. К. Радзівіла Сіроткі ў канцы XVI ст.386 Рэканструяваць артылерыйскі парк фартэцыі канца XVI пачатку XVII ст. магчыма па інвентарах Нясвіжскага замка XVII ст. (табл. 2)387. Фарміраванне арсенала Нясвіжскага замка пачалося з закупкі і збору гармат з іншых фартэцый. У першым вядомым інвентары замка за 1626 г. згаданы шэраг гармат старых тыпаў, альбо «старасвецкіх», як іх называлі ў інвентарах. Гэта была адна бронзавая гармата пад назвай «Месяц» і дзве жалезныя, пра якія згадвалася вышэй. Вагамер «Месяца» складаў 4 фунты. Такога кшталту артылерыю, відавочна, не выраблялі для новай фартэцыі, а перавезлі з нейкага старога замка. 3 іншых фартэцый у Нясвіжскі замак трапілі таксама чатыры серпантыны і шротаўніца «Цмок». Нясвіжскія серпантыны, верагодна, трэба атаясамліваць з чатырма палкавымі «кругераўскімі» гарматамі вагамерам Wz фунта, якія, паводле інвентароў 1657 г., належалі да артылерыі Нясвіжскага замка. Шротаўніцамі называлі гарматы для стральбы шротам (невялікімі свінцовымі кулямі ці кавалкамі сечанага жалеза) з блізкай адлегласці для знішчэння жывой сілы непрыяцеля. Дакладна вядома, што «Цмок» быў у даўжыню 2 локці (1,3 м) і меў вагамер 14 фунтаў і выяву цмока на ствале388. Аднак найбольш істотна арсенал Нясвіжскага замка папоўніўся за кошт серыі з васьмі фальканетаў С. Борнікеля, пра якія згадвалася вышэй.