Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
Дзякуючы дзейнасці біржанскіх Радзівілаў, а найперш Януша і Багуслава, на беларускіх землях ВКЛ паўстаў шэраг умацаванняў старагаландскага кшталту. Найбольш значным дасягненнем стала мадэрнізацыя фартыфікацый Слуцка. Акрамя таго, быў перабудаваны замак у Копысі, а таксама пачалося
3,9 Dybas В. Znaczenie wojen polsko-szwedzkich dla rozwoju fortyfikacji stalych w Rzeczypospolitej w XVII wieku (na przykladzie wielkich miast Prus Krolewskich). S. 205, 207.
320Freitag A. Architectura militaris nova et aucta oderNewe vermehrte Fortification von regular Vestugen, von irregular Vestugen und Aussen Wercken, von Praxi Offensiva und Defensiva. Leyden, 1631. 160 s.
321 Bogdanowski J. Fortyfikacje lancuckie natle malopolskiej sztuki obronnej. S. 76.
322 Wasilewski T. Budowa zamku i rezydencji RadziwiHow w Birzach w latach 1586—1654. S. 266.
ўзвядзенне земляных бастыённых фартыфікацый у Свіслачы. Пад уплывам старагаландскай фартыфікацыі быў мадэрнізаваны замак і гарадскія ўмацаванні Нясвіжа. А ў апошняй чвэрці XVII ст. у рукі Радзівілаў перайшоў магутны бастыённы замак у Глуску, узведзены паводле правілаў старагаландскай фартыфікацыйнай школы.
Моцны ўплыў на станаўленне фартыфікацыйнага будаўніцтва ў Нідэрландах аказаў эканамічны фактар: галандцы не мелі грошай на абмуроўку знешніх плоскасцяў курцін і бастыёнаў, як гэта рабілася ў стараі новаітальянскай школах (мал. 30). Да таго ж узводзіць умацаванні часта даводзілася ў вельмі кароткі тэрмін, што было магчыма толькі з выкарыстаннем зямлі. Ва ўмовах працяглых войнаў гэты метад станавіўся надзвычай эфектыўным. 3 мэтай павелічэння абароназдольнасці фартэцый галандцы паглыблялі лінію абароны. Перад валамі насыпалі ніжні вал, ці фосэбрэю, на якой рабіліся пазіцыі для стралкоў з агняпальнай зброяй (мушкецёраў). Лічылася, што агонь з мушкетаў нашмат больш эфектыўна паражаў жывую сілу, чым агонь з гармат. Вынайдзеныя ў новаітальянскай школе равеліны былі яшчэ больш павялічаны. Старагаландскія бастыёны былі полымі (гэта значыць не мелі ўнутранай засыпкі) і болып шырокімі за папярэднія. Модулем фартыфікацыі ў старагаландскай сістэме была адлегласць стрэлу мушкета, якая паводле А. Фрэйтага
Мал. 30. Бастыённыя ўмацаванні. Паводле А. Фрэйтага
складала 60 прутоў (220 м). Свой уплыў на яе аказала спрактыкаванасць галандцаў у справе рэгулявання абваднення тэрыторыі і стварэння шматлікіх водных перашкод для ворага, ажно да затаплення вялікіх тэрыторый. Выкарыстанне таннага матэрыялу для фартыфікацыйнага будаўніцтва дазваляла абносіць умацаваннямі вялікія плошчы і ствараць абшырныя фартыфікацыйныя комплексы323.
Рэарганізацыя і пераход да пастаяннага войска прывялі да значных зменаў у практыцы аблогі абарончых умацаванняў. Паспяхова абараняцца ў новых умовах маглі толькі вялікія фартэцыі, забяспечаныя моцнымі гарнізонамі. Для ўтрымання значнай колькасці жаўнераў, у сваю чаргу, было патрэбна моцнае эканамічнае заплечча, якое даваў вялікі горад. Таму асноўным тыпам эфектыўнага ўмацавання ў XVII ст. стаў горад-фартэцыя. На гэтым фоне малыя па плошчы ўмацаванні захавалі сваё значэнне толькі на лакальным узроўні324. У сярэдзіне XVII ст. гэтая тэндэнцыя праявілася ў ВКЛ. Стала відавочным, што невялікія па плошчы бастыённыя замкі, якія былі найбольш распаўсюджаным тыпам навейшых умацаванняў на нашых земляў, не могуць эфектыўна супрацьстаяць добра падрыхтаванаму і ўзброенаму войску. Па меркаванні сучаснікаў, Нясвіжскі замак у час вайны 1654—1667 гг. наўрад ці змог бы вытрымаць доўгую рэгулярную аблогу325. Разам з тым сапраўдным дзівам стала шматмесячная ўпартая абарона Ляхавіцкага замка ў 1660 г. Найбольш эфектыўнымі ўмацаваннямі ў час згаданай вайны на нашых землях былі такія магутныя гарады-фартэцыі, як сапегаўскі Быхаў ці радзівілаўскі Слуцк. Яны давалі месца для ўтрымання і забеспячэння вялікай залогі і з’яўляліся асновай для маштабных ваенных аперацый326.
Яшчэ адным ударам па бастыённых замках стала «дэмакратычнасць» старагаландскай манеры. Справа ў тым, што земляныя валы былі малапрыдатныя для дэманстрацыі статусу іх уладальніка. Самі ўмовы ўзнікнення гэтай фартыфікацыйнай сістэмы ў ахопленых паўстаннем Нідэрландах прадвызначылі нізкую ўвагу яе стваральнікаў да патрэбаў рэпрэзентацыі. Пры будаўніцтве ўмацаванняў на першае месца выразна выступалі ваенныя патрэбы, а магчымасці ўвядзення сродкаў для візуальнай рэпрэзентацыі рэзка звужаліся. Гэта, між іншым, істотна стрымлівала распаўсюджанне самой сістэмы за межамі Нідэрландаў, дзе неабходнасць узвядзення шыкоўных рэзідэнцый захоўвала сваю актуальнасць. Пераломным момантам у распаўсюджанні сістэмы стала Трыццацігадовая вайна, у час якой была даказана эфектыўнасць фартыфікацый старагаландскай манеры. Пры гэтым асноўная знакавая нагрузка была сканцэнтравана ў планіроўцы і ўнутранай структуры ўмацаванняў. Ідэаліза-
323 Dybas В. Fortece Rzeczypospolitej: studium z dziejdw budowy fortyfikacji stalych w panstwie polsko-litewskim w XVII wieku. S. 21.
324 Burger D. Die Festungen der Hohenzollern in Brandenburg und Franken. S. 47.
325 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 5569/1. S. 99-100.
326 Dybas B. Fortece Rzeczypospolitej: studium z dziejdw budowy fortyfikacji stalych w panstwie polsko-litewskim w XVII wieku. S. 79, 83.
цыя планаў фартэцый, з аднаго боку, абгрунтоўвалася патрэбамі дасягнення максімальнай эфектыўнасці абароны, з іншага, было выразным сведчаннем развіцця абсалютысцкіх тэндэнцый у краінах Еўропы.
На землях ВКЛ бастыённыя замкі, фартыфікацыі якіх былі мадэрнізаваны па правілах старагаландскай школы, захавалі сваё значэнне як абарончыя аб’екты да пачатку XVIII ст. На гэта паўплывалі ўмовы мясцовага ваеннага тэатра, а дакладней нязначная колькасць вялікіх гарадоў327. Разам з тым памеры бастыённых замкаў імкнуліся павялічыць.
Працяглыя войны сярэдзіны XVII ст. ва Усходняй Еўропе сталі, падобна вайне за незалежнасць у Нідэрландах і Трыццацігадовай вайне ў Нямеччыне, моцным імпульсам для шырокага фартыфікацыйнага будаўніцтва на беларускіх землях. Да найбольш значных фартэцый, збудаваных у гэты час, належаў горад Слуцк. Значны комплекс пісьмовых і іканаграфічных крыніц дае магчымасць уявіць, як будаваліся і як выглядалі слуцкія ўмацаванні.
Да сярэдзіны XVII ст. Старое места ў Слуцку ўжо было абведзена земляным валам з бастыёнамі і трыма мураванымі брамамі, аб чым сведчыць накід плана Слуцка таго часу (мал. 31)328. Выбух казацкага паўстання на Украіне ў 1648 г., а таксама пачатак вайны з Маскоўскай дзяржавай у 1654 г. зрабілі надзвычай актуальнай патрэбу далейшай разбудовы слуцкіх фартыфікацый. У 1654-1655 гг. горад сканцэнтраваў усе сілы на мадэрнізацыі валоў вакол Старога места і ўзвядзенні грэблі на Случы. На левым беразе ракі на сродкі
Мал. 31. Слуцк. Я. Радзівіл. 1651-1652 гг. НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 287
327 Dybas В. Fortece Rzeczypospolitej: studium z dziejow budowy fortyfikacji stalych w panstwie polsko-litewskim w XVII wieku. S. 78.
328 НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Cnp. 287. Арк. 40.
Багуслава Радзівіла з вясны 1655 г. вялося будаўніцтва бастыённай цытадэлі для ўмацавання абароны Новага места, якое не мела моцных фартыфікацый. Пасля двух спробаў маскоўскага войска авалодаць Слуцкам у верасні 1655 г. было вырашана тэрмінова распачаць узвядзенне фартыфікацый і вакол Новага места. У чарговы раз пагроза нападу маскоўскіх войскаў і казакаў на Слуцк стала актуальнай у 1659-1660 гг. У гэты час было скончана ўзвядзенне ўмацаванняў вакол Новага места, і Слуцк, такім чынам, быў цалкам замкнёны ў коле бастыённых умацаванняў. На працягу наступнага дзесяцігоддзя працы па ўдасканаленні фартыфікацый працягваліся, але з-за зніжэння ўзроўню небяспекі і змяншэння рэсурсаў горада яны ішлі больш павольнымі тэмпамі.
Галоўным ініцыятарам фартыфікацыйнага будаўніцтва ў Слуцку быў яго ўладальнік Багуслаў Радзівіл, для якога было надзвычай важна захаваць горад ад захопу і разбурэння (мал. 32)329. Паводле слоў самога князя, Слуцк быў для яго важны «як вока ў ілбе»330. Таму Б. Радзівіл у лістах да сваіх мясцовых ураднікаў і гарадскіх уладаў пастаянна пакрэсліваў неабходнасць далейшага ўдасканалення гарадскіх фартыфікацый331. Паколькі сам магнат валодаў вайсковым досведам і ведамі ў галіне фартыфікацыйнага мастацтва332, вырашэнне найболын істотных пытанняў адносна будаўніцтва ўмацаванняў у Слуцку знаходзілася ў яго кампетэнцыі. У маі-ліпені 1655 г. пасля няўдалай зімовай кампаніі войска ВКЛ князь сам знаходзіўся ў Слуцку, «дзе спыніўся для рэстаўрацыі гарадскіх валоў якія былі <.. .> паводле новай манеры тых вякоў напраўлены і пекнымі баштамі прыаздоблены»т. У гэты час прыдворны архітэктар магната Тэафіл Спіноўскі прадставіў яму праект мадэрнізацыі слуцкіх фартыфікацый. Пры гэтым наконт свайго праекта перабудовы цытадэлі Т. Спіноўскі наўпрост пісаў, што ў ім «усё па-нідэрландску зроблена»™. Пазней Б. Радзівіл, які знаходзіўся пераважна ў Караляўцы, ажыццяўляў кантроль за будаўніцтвам умацаванняў у Слуцку дыстанцыйна, толькі час ад часу наведваючы горад. Аб’ектыўна ацэньваць сітуацыю з будаўніцтвам фартыфікацый князю дапамагаў той факт, што акрамя вайсковага інжынера, які меўся пры слуцкім гарнізоне, многія яго вайсковыя і цывільныя службоўцы мелі добрыя веды ў галіне фартыфікацыі, Гэта стварала пэўную канкурэнцыю між імі і ў сваю чаргу давала магчымасць магнату трымаць сітуацыю пад кантролем.
329 Падрабязней гл.: Волкаў М. А. Арганізацыя і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку пры Багуславе Радзівіле (1654-1669 гг.) // Studia Historica Europae Orientalis = Нсследовання no нсторнн Восточной Европы. Мінск, 2012. Вып 5. С. 188-204.
330 Kossarzecki К. Sluck wobec zagrozenia moskwieskiego i kozackiego podczas wojny z Moskw$ w latach 1654-1667. S. 101.
331AGAD. AR. Dz. IV. K. 47. S. 73; K. 48. S. 3; Dz. VII. Sygn. 678. S. 16.
332 Карлюк K. Пад штандарам дома Аранскіх. Першае «кавалерыйскае падарожжа» Багуслава Радзівіла (1637-1640 гг.) і яго ўдзел у галандскай аблозе Хюлста 1640 г. С. 403-439.
333 Poplinski A. Zywot Jasnie Oswieconego Ksiecia Boguslawa RadziwiHa, Swietcgo Panstwa Rzymskiego ksia,ze,cia... : z rekopismow Hr. T. Dzialynskiego. S. 119.