Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
295Кетра Т. Mikolaj Krzysztof Radziwill Sierotka (1549-1616) wojewoda wilenski. S. 188.
296LMAVB. F. 139. B. 3818. L. 3-3v.
Мал. 22. Нясвіж. Т. Макоўскі. Пачатак XVII ст.
Мал. 23. Нясвіж. Пачатак XIX ст.
Т. Бернатовіч выказаў слушнае меркаванне наконт таго, што паводле першага праектнага плана горада, і яго фартыфікацыі павінны былі мець рэгулярны, магчыма, прамавугольны абрыс297. Аднак у хуткім часе магнат быў вымушаны мадыфікаваць план паселішча, якое было выцягнута ў паўднёвым накірунку і набыло выгляд няправільнага шматвугольніка. Гэта адбылося пасля 1590 г., калі на паўднёвым вугле горада было вырашана закласці кляштар бенедыктынак298.
Параўноўваючы планы Нясвіжа канца XVIII пачатку XIX ст. з гравюрай Т. Макоўскага, можна больш дакладна вызначыць характар першых гарадскіх умацаванняў. Яны ўяўлялі сабой земляны вал з драўляным штыкетам і вадзяным ровам. На трох вуглах, а таксама пасярдзіне паўднёва-заходняй курціны былі размешчаны паліганальныя земляныя бастэі. Адна з іх захавалася да канца XVIII ст. ля бернардзінскага кляштара. Пасля вайны 1654-1667 гг. нясвіжскія фартыфікацыі былі грунтоўна перабудаваны паводле старагаландскай манеры, у тым ліку вакол згаданай бастэі быў насыпаны большы па плошчы бастыён. На падставе выявы на плане канца XVIII ст. добра бачна, што нясвіжскія бастэі былі аналагічнымі да бастэй Мірскага замка. Умацаванні ва ўсходнім вугле горада былі слабейшымі, паколькі з гэтага боку над паселішчам дамінаваў замак. Для фланкіравання Замкавай і Слуцкай брам абарончая сцяна ў гэтым месцы крыху выступала за перыметр валоў, утвараючы фланкі, што выразна бачна на гравюры Т. Макоўскага. 3-за нізіннага забалочанага характару мясцовасці сцяна ў гэтым месцы была разабрана ў XVII-XVIII стст. У другой палове XVII ст. гарадскія ўмацаванні Нясвіжа былі мадэрнізаваны паводле прынцыпаў старагаландскай школы.
Земляныя ўмацаванні, што акружалі Нясвіж, не давалі магчымасці для рэпрэзентацыі, таму ўся знакавая нагрузка была ўскладзена на вежы пры брамах. Тут варта казаць аб рэалізацыі яшчэ сярэднявечнай ідэі акцэнтавання брамаў з дапамогай вышынных дамінантаў. Іх вертыкальны сілуэт паказваў месца брамы ва ўмацаваннях і абазначаў галоўныя восі гарадской прасторы. Пры гэтым для Усходняй Еўропы характэрным было ўладкаванне праездаў у вежах, у той час як у Нясвіжы мы бачым адасабленне брам ад вежаў (мал. 22, 24). Такі варыянт можна сустрэць у асобных рэгіёнах Германіі, у прыватнасці Саксоніі-Ангальт299. На прыкладзе збудаванай побач з Замкавай брамай вежы, якая захавалася да нашага часу, можна сцвярджаць, што абарончыя функцыі гэтых вежаў былі мінімальныя.
Адной з цікавых асаблівасцей лакацыйнага Нясвіжа з’яўляецца будаўніцтва на вуглах горада кляштараў. Вышэй згадвалася, што выбар месца іх
w Bernatowicz Т. «Nesvisium metropolis ducatus». Nieznany przyklad urbanistyki manierystycznej. S.165.
298 Bernatowicz T. Kosciol i klasztor benedyktynek w Nieswiezu // Sztuka kresow wschodnich. 1996. T. 2. S. 128-137.
299 Biller T. Die mittelalterliche Stadtbefestigung im deutschsprachigen Raum: Zu Stand und Perspektive der Forschung // Stadt, Burg, Festung. Stadtbefestigung von der Antike bis ins 19. Jahrhundert. Innsbruck, 1994. S. 109, 112.
Мал. 24. Вежа ля Замкавай брамы ў Нясвіжы. Пачатак XX ст. IS PAN. TOZP. Nr 2998
будаўніцтва, верагодна, вынікаў з ідэйных перакананняў Сіроткі. Разам з тым кляштарныя комплексы маглі выконваць і абарончую функцыю300. У прыватнасці, вядома, што ў езуіцкім кляштары ў 1706 г. паспяхова абараняліся казакі пасля захопу шведамі астатняга горада301.
Такім чынам, умацаванні Нясвіжа шмат у чым адрозніваліся ад слуцкіх. Пояс нясвіжскіх фартыфікацый будаваўся паводле аднаго праекта, які хаця і быў падкарэктаваны ў працэсе рэалізацыі, аднак захаваў пэўную стройнасць і прадуманасць. У сваю чаргу, развіццё Слуцка і будаўніцтва яго ўмацаванняў шмат у чым мела стыхійны характар. У нясвіжскіх умацаваннях была больш значная семантычная нагрузка, што вынікала са статусу Нясвіжа, які быў
™ Hryckiewicz A. Warowne miasta magnackie na Bialorusi i Litwie. S. 431, 437; Дзянісаў У. M., Пазняк 3. C. Мінскі кляштар дамініканцаў П Помнікі мастацкай культуры Беларусі : новыя даследаванні. Мінск, 1989. С. 125.
301 Волкау М. Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне II Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя / рэд. С. Ф. Сокал, A. М. Янушкевіч. Мінск, 2012. С. 225-226.
галоўнай родавай рэзідэнцыяй нясвіжскай галіны Радзівілаў. У сваю чаргу, біржанскія Радзівілы мелі больш прагматычныя адносіны да пытання разбудовы ўмацаванняў Слуцка. Урэшце, як паказалі будучыя падзеі, куды большае значэнне для арганізацыі абароны паселішча мела не якасць фартыфікацый, а дэмаграфічны і эканамічны патэнцыял населеных пунктаў. Таму заможны Слуцк у сярэдзіне XVII ст. быў пераўтвораны ў магутную фартэцыю, здольную вытрымаць аблогу вялікага вайсковага злучэння, а рэалізаваць падобны праект на падставе меншага па памерах Нясвіжа не ўдалося.
На прыкладзе земляных умацаванняў Мірскага замка і Нясвіжа бачна, што адной з важнейшых асаблівасцей умацаванняў XVI ст. была планіроўка правільнай формы. На гэта ўплывала не толькі развіццё ваеннай тэхнікі, але і новыя архітэктурныя канцэпцыі, якія прыйшлі ў ВКЛ разам з культурай Рэнесансу. У сваіх землях Радзівілы мелі шэраг рэзідэнцый, якія паводле гэтага крытэрыю можна аднесці да тыпу навейшых умацаванняў. Напрыклад, яшчэ да перабудовы Нясвіжа і ўзвядзення новага бастыённага замка там мелася ўмацаваная рэзідэнцыя, якая ў плане мела правільную канфігурацыю. Як бачна на гравюры Т. Макоўскага, гэта быў драўляны замак з невысокімі сценамі і вуглавымі вежамі, а таксама з комплексам жылых і гаспадарчых будынкаў унутры. Пра час будаўніцтва гэтага комплексу нічога невядома, аднак па асаблівасцях архітэктуры можна меркаваць, што ён паўстаў недзе ў першай палове сярэдзіне XVI ст. пры Радзівілах ці папярэдніх уласніках Нясвіжа Кішках302.
У XVI-XVII стст. дрэва-земляны замак існаваў у мястэчку Магільна Менскага павета. Дзядзінец умацавання памерам 110 х 65 м меў правільную канфігурацыю, што з’яўляецца выразнай праявай новых тэндэнцый у фартыфікацыі. Па перыметры быў насыпаны земляны вал, а перад ім меўся роў глыбінёй да 8 м303. Захаваўся інвентар Магільнянскага замка 1536 г. У ім згадваецца, што замак быў узведзены пры Станіславе Пацу. У 1599 г. Магільна разам з замкам было прададзена М. К. Радзівілу Сіротку304. У хуткім часе за непатрэбнасцю ўмацаванне прыйшло ў заняпад.
Рэалізацыю прынцыпаў навейшай фартыфікацыі можна бачыць у гарадскіх умацаваннях Копысі, якая ў канцы XVI ст. перайшла ў валоданне біржанскіх Радзівілаў. У крыніцах гэтага часу згадваецца пра ўмацаванні замка і горада. Апошнія называюцца і парканам, і астрогам305. На плане 1665 г. бачна, што паселішча было акружана працяглай лініяй драўляных умацаванняў, якія мелі правільны абрыс (мал. 25)306. Выгляд сцяны адпавядае інфармацыі з інвентарных апісанняў, у якіх яна названа парканам «з ізбіцамі»307. Як бачна
Metel’skij A. A. Fortyfikacje zamku wNieswiezu z korica XVI poczatku XVIII wieku. S. 162.
303 Ткачоў M. A. Замкі i людзі. C. 129.
304 Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 53-54.
305 Ткачоў M. Замкі i людзі. C. 59.
306AGAD. AR. Dz. XXIII. T. 34. Pl. 2. S. 25.
307 Ткачоў M. Замкі i людзі. C. 62.

нз
на плане, па перыметры стаяла 21 башта, з якіх 3 выконвалі функцыі брам, а перад сцяной праходзіў вадзяны роў. Агульная даўжыня гарадскіх умацаванняў складала 3370 локцяў (2190 м). Што цікава, гэтыя фартыфікацыі не былі знішчаны ў час вайны 1654-1667 г., нягледзячы на некалькі аблог і штурмаў Копысі, і прастаялі да Вялікай Паўночнай вайны308. Гэта добра бачна пры параўнанні плана 1665 г. з расійскім планам 1707 г. (мал. 26)309. Апошні быў створаны ў час узвядзення вялікага абарончага лагера вакол горада. Аднак у тым жа годзе расіяне прынялі рашэнне адступіць і спалілі паселішча з умацаваннямі310.
3.4.	Бастыённыя ўмацаванні новаітальянскай сістэмы
У другой палове XVI ст. у ВКЛ прыйшлі перадавыя на той час бастыённыя ўмацаванні. Дамінаванне італьянскіх уплываў у культуры ВКЛ у сярэдзіне другой палове XVI ст. прывяло да распаўсюджання ў краіне так званай новаітальянскаіі фартыфікацыйнай сістэмы, якая на той час была найбольш развітай і дасканалай у Еўропе. Яе асаблівасцю было шырокае выкарыстанне мураваных збудаванняў і канструкцый, што рабіла ўмацаванні такога кшталту болып даўгавечнымі, а разам з тым надзвычай дарагімі. Таму ўзвядзенне фартэцый па новаітальянскай сістэме было даступна толькі найбольш заможным магнатам. У выніку ў ВКЛ іх было збудавана няшмат, а асноўнай формай умацаванняў, узведзеных паводле правілаў новаітальянскай сістэмы, былі бастыённыя замкі, якія, як пісалася вышэй, сталі новай формай самарэпрэзентацыі магнацкай эліты. Ва ўладаннях Радзівілаў на тэрыторыі Беларусі гэтая сістэма была рэалізавана толькі ў Нясвіжскім замку.
Падрыхтоўка да будаўніцтва новага замка пачалася пасля 1577 г., калі Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка стаў паўнапраўным гаспадаром Нясвіжа. Будаўнічыя працы пачаліся з 1582-1583 гг.311, а на момант стварэння гравюры Т. Макоўскага, каля 1600 г., былі скончаны ці набліжаліся да завяршэння (мал. 27). Існуе меркаванне, што гравёр адлюстраваў Нясвіж не ў актуальным стане, а ў праектным, які мог быць не рэалізаваны да канца. Таму многія дэталі на гравюры выклікаюць у даследчыкаў сумненні312.
Асноўным фартыфікацыйным элементам Нясвіжскага замка з’яўляўся высокі земляны вал. Унізе ён быў дадаткова ўмацаваны ніжнім валам з мураваным эскарпам. Высокі вал, на нашу думку, быў неабходны для прыкрыцця пабудоў унутры замка ад артылерыйскага абстрэлу ў выпадку аблогі. Яго знешні і ўнутраны схілы не мелі мураванай абкладкі. Як можна меркаваць
308 Ткачоў М. Замкі і людзі. С. 61-62.
309 БАн/ф. 266. Т. 3. Л. 36.
310 Ткачоў М. Замкі і людзі. С. 63.
3,1 Metel’skij A. A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu z korica XVI poczqtku XVIII wieku. S. 161-162.
312 Gruszecki A. Fortyfikacja zamku w Nieswiezu. S. 143; Пярвышын У. Фартыфікацыі Нясвіжскага замка ў канцы XVI XVIII ст. С. 115.