Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
233 Augustyniak U. Drewniane dwory Radziwillow birzanskich w pierwszej polowie XVII wiekurezydencje czy siedziby? S. 106.
236Ibidem. S. 106-108.
237Szabluk W. Dwory i folwarki naZachodniej Bialorusi // AHP. 1996. T. 3. S. 290; Augustyniak U. Drewniane dwory Radziwillow birzanskich w pierwszej polowie XVII wieku rezydencje czy siedziby? S. 107-108, 123.
XVII ст. y валоданне Радзівілаў перашоў цэлы шэраг мураваных замкаў (Койданава, Любча, Мір), а таксама замкаў, у якіх меліся асобныя мураваныя пабудовы (Клецк, Мядзел, Слуцк). Нам не ўдалося выявіць звестак аб тым, каб хто-небудзь з прадстаўнікоў роду да сярэдзіны XVI ст. фінансаваў мураванае будаўніцтва ў сваіх рэзідэнцыях на беларускіх землях. Тым не менш набытыя Радзівіламі мураваныя рэзідэнцыі мелі важнае значэння для роду.
Пры апісанні помнікаў дадзенай групы найперш трэба звярнуць увагу на Мядзельскі замак238. У 1490 г., пасля смерці Багдана Андрэевіча Саковіча, замак адышоў да яго зяця Мікалая Радзівіла. Хаця ў пісьмовых крыніцах няма інфармацыі аб тым, хто распачаў узвядзенне замка з мураванай вежай, пэўныя высновы можна зрабіць на падставе аналізу яго архітэктуры. Галоўным архітэктанічным элементам умацаванай рэзідэнцыі з’яўлялася мураваная вежа, знешні дыяметр якой дасягае 17,5 м. Падобныя збудаванні для першай чвэрці XVI ст. былі ўжо архаічнымі. У Вялікім Княстве Літоўскім масіўныя абарончыя вежы, якія маглі быць жылымі (данжоны) ці нежылымі (бергфрыды), былі распаўсюджаны ў XIII-XIV стст.239 Такія вежы неслі значную сімвалічную нагрузку. Дамінуючы па вышыні над навакольнай забудовай яны сімвалізавалі ўладу вялікага князя альбо феадала над падданымі. Аднак у пачатку XVI ст. магнаты ўжо будавалі рэзідэнцыі іншага кшталту. Напрыклад, у Геранёнах, Іказні і Міры ў гэты час былі ўзведзены мураваныя замкі з унутраным дзядзінцам правільнай канфігурацыі, абкружаным мураванымі сценамі з палацам і нарожнымі вежамі. Але вежападобныя формы захоўвалі ў ВКЛ, як і ў суседняй Польшчы, моцнае сімвалічнае значэнне яшчэ на зломе XV-XVI стст.240 Таму, найбольш верагодна, што будаўніцтва замка на востраве возера Мястра распачаў Б. Саковіч у канцы XV ст., а згаданая вежа стала адным з найбольш ранніх элементаў гэтай рэзідэнцыі.
Мікалай Радзівіл, для якога мядзельская латыфундыя мела істотнае значэнне, мог працягнуць разбудову замка ў Мядзеле. Аб гэтым сведчыць факт атрымання ім тытула князя на Мядзеле з рук імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Некаторыя даследчыкі лічылі, што перадумовай для гэтага была наяўнасць замка241. Але гэтае меркаванне застаецца гіпотэзай і не мае грунтоўных доказаў. Тым не менш само атрыманне тытула на пэўнай маёмасці сведчыць пра значэнне гэтай маёмасці для яе гаспадара ў доўгатэрміновай перспектыве. А гэта вымушала яго клапаціцца пра разбудову мясцовай рэзідэнцыі.
238 Падрабязней гл.: Волкаў М. А., Плавінскі М. А. Мядзельскі замак у святле пісьмовых і археалагічных крыніц. С. 65-92.
239 Макараў М. Да пытання пра выкарыстанне тэрміну «данжон» (donjon) у беларускай гістарычнай літаратуры // Гіст. альм. 2001. Т. 5. С. 55-66.
2і0 Lasek Р. Turris fortissima nomen Domini. Murowane wieze mieszkalne w Krolestwie Polskim od 1300 r. do polowy XVI w. S. 174.
241 Спірыдонаў M. Ф. Тры Мядзелы // Памяць: Мядзельскі раён / уклад. і навук. рэд. Я. Г. Звяруга. Мінск, 1998. С. 69-72.
3 аналізу архітэктуры мураванай вежы Мядзельскага замка вынікае, што яе абарончы патэнцыял быў даволі абмежаваны. У прыватнасці, пра гэта сведчыць размяшчэнне ўваходу ў вежу на ўзроўні дзённай паверхні замкавага дзядзінца. 3 гэтага можна зрабіць высновы, што пры ўзвядзенні гэтай пабудовы першаснай была не абарончая, а сімвалічная функцыя. Вежа была выразным сімвалам, які добра «чытаўся» яшчэ напачатку XVII ст. Аб гэтым сведчыць
выява на карце ВКЛ 1613 г. аўтарства Т. Макоўскага, на якой замак мае выразны і пазнавальны сілуэт з магутнай вежай у цэнтры (мал. 13). Аналіз выяў паселішчаў на гэтай карце сведчыць аб тым, што мясціны важныя для роду Радзівілаў, а дакладней нясвіжскай яго галіны, прамалёўваліся больш дакладна і рэалістычна, у той час, як іншыя падаваліся ўмоўна. Напэўна, менавіта таму Мядзельскі замак з яго вялізнай вежай, які асацыяваўся з атрыманнем Радзівіламі першага княжацкага тытула, быў вельмі выразна прамаляваны.
Мал. 13. Замак у Мядзеле. Т. Макоўскі. 1613 г.
He менш цікавымі за вежу Мядзельскага замка з’яўляюцца мураваныя пабудовы на дзядзінцах верхніх замкаў у Клецку і Слуцку. У абодвух выпадках мы маем аднапавярховыя мураваныя будынкі з падваламі, якія на момант складання першых інвентароў у першай палове XVII ст. выкарыстоўваліся для захавання рэчаў рознага прызначэння. Аднак першапачатковая функцыя гэтых будынкаў, па ўсёй верагоднасці, была іншай. Аб гэтым можна меркаваць на падставе вывучэння так званага мураванага скарбйа на Верхнім замку ў Слуцку242.
Мураванае будаўніцтва ў старажытным Слуцку было рэдкай з’явай. Ажно да XIX ст. горад заставаўся амаль цалкам драўляным. Агульная неразвітасць цаглянага будаўніцтва, з іншага боку, можа сведчыць пра вялікае значэнне тых нешматлікіх мураваных пабудоў для фарміравання архітэктурнага ландшафту Слуцка. Найбольш цікавым у гэтым плане якраз быў мураваны скарбец на Верхнім замку. Па ўсёй верагоднасці, ён паўстаў яшчэ пры Алелькавічах у XV-XVI стст. як частка рэзідэнцыянальнага комплексу Верхняга замка. Упершыню будынак згадваецца ў інвентары 1642 г.243 Комплекс пісьмовых і іканаграфічных крыніц XVII-XVIII стст. дае магчымасць даволі дакладна рэканструяваць выгляд скарбца244. Гэта быў аднапавярховы гмах з падвалам.
242 Падрабязней гл.: Волкаў М. А. Мураваны скарбец у Верхнім замку ў Слуцку II Архіварыус. Мінск, 2018. Вып. 16. С. 190-198.
243 AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 130. Pl. 2. S. 93-95.
244 Ibidem. Dz. XXV. Sygn. 1768; Dz. XXVI. Sygn. 166; Mikulski W., Zawadzki J Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 57-88.
Яго вонкавы памер складаў 25 х 46 локцяў (16,25 х 29,9 м) пры таўшчыні сцен у 5 локцяў (3,25 м). Скарбец стаяў на паўночна-заходнім схіле замкавай гары і быў скіраваны па восі паўночны захад паўднёвы ўсход, выходзячы тарцом на схіл замкавай гары. Ад яго паўночнага вугла па лініі тарцавой сцяны ўздоўж края дзядзінца ішла мураваная сцяна даўжынёй каля 30 м. Пра яе існаванне вядома дзякуючы планам першай паловы XVIII ст.245 Прызначэнне гэтай сцяны невядомае. На працягу XVII-XVIII стст. скарбец выкарыстоўваўся для захавання архіва, а таксама рознага кшталту каштоўнасцей, ваеннай амуніцыі і пораху.
Аб тым, што слуцкі скарбец першапачаткова мог мець іншае прызначэнне, сведчаць надзвычай магутныя вонкавыя сцены будынка 5 локцяў (3,25 м). Такую ж таўшчыню, напрыклад, маюць вонкавыя абарончыя сцены Мірскага замка. У той жа час парахавы пограб у слуцкай цытадэлі, а таксама ўзведзены ў 1760-1761 гг. новы скарбец у Верхнім замку мелі куды больш тонкія муры 2 локці (1,3 м). Экстраардынарную таўшчыню муроў скарбца можна патлумачыць існаваннем яшчэ некалькіх мураваных паверхаў. Магчыма, у Верхнім замку ў Слуцку існаваў мураваны шмат’ярусны палац, які да пачатку XVII ст. быў часткова разабраны, або яго будаўніцтва па невядомай прычыне не было завершана. Сцяна побач са скарбцам магла першапачаткова мець абарончы характар, на што ўказвае яе размяшчэнне на самым схіле дзядзінца. Магчыма, абарончы патэнцыял мог мець і будынак, які быў пераабсталяваны пазней пад скарбец.
Мураваны будынак невядомага прызначэння меўся таксама ў Верхнім замку ў Клецку. Паводле інвентара 1626 г., ён меў падвал і адзін паверх над ім246. Як і ў Слуцку, першапачаткова гэта мог быць жылы вежападобны будынак з абарончымі функцыямі. Існаванне на тэрыторыі старых дрэва-земляных замкаў у Слуцку і Клецку такога кшталту будынкаў сведчыць пра развіццё канцэпцыі гэтых рэзідэнцый.
Цалкам іншы тып будынкаў уяўлялі сабой мураваныя замкі-кастэлі. Іх асноўнай прыкметай з’яўляецца план правільнай формы. Познія кастэлі, што належалі Радзівілам (Мірскі і Любчанскі замкі), мелі вуглавыя вежы, прыстасаваныя да ўжывання ручной агняпальнай зброі. Таму яны былі лепш прыстасаваны да абароны, чым драўляныя замкі. Аднак прыхільнасць да гэтага тыпу замкаў, па ўсёй верагоднасці, была выклікана не столькі імкненнем да павышэння абароназдольнасці рэзідэнцый, колькі большай прэстыжнасцю такога кшталту сядзіб. Гэты момант трэба ўлічваць пры аналізе абарончага патэнцыялу замкаў-кастэляў.
Пытанне аб часе ўзвядзення замка ў Міры дасюль застаецца адкрытым (мал. 1, 14-15). Першы этап будаўніцтва, калі быў закладзены познегатычны
245 БАН. ООРК. № 791; HSD. Р. 2. Sign. 67/101; Sachsische Landesbibliothek. Handschriftensammlung. Mscr. Dresd. R. 30. M. II. Bl. 94; SSB. Kart. XS49911/10; XS49911/12.
246НГАБ. Ф. 694. Bon. 2. Cnp. 3135. Арк. 4 адв.
замак, даследчыкі адносяць да першай чвэрці XVI ст.247 У 1568 г. пасля смерці Юрыя Іллініча, Мір, паводле тастамента апошняга, перайшоў да Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Па яго ініцыятыве рэзідэнцыя была грунтоўна перабудавана ў стылі рэнесанс і акружана поясам земляных фартыфікацый.
Мал. 14. Мірскі замак
Мал. 15. План Мірскага замка. Паводле А. Я. Міцяніна
241 Калнін В. Хто будаваў Мірскі замак? С. 38.
Паколькі Мірскі замак захаваўся да нашага часу ў добрым стане, яго архітэктуру можна дэталёва апісаць248. Ён паўстаў на невялікім узвышшы ля ўпадзення безназоўнай рэчкі (пазней Замкавай) у раку Міранку249. Праслы абарончых сцен даўжынёй 55-60 м утвараюць блізкі да квадрата ўнутраны двор-дзядзінец. Па вуглах пастаўлены чатыры фланкіравальныя вежы памерам 10 х Ю м, якія цалкам выступаюць за перыметр сцен. Пятая вежа-брама памерам 12 х 12 м была збудавана пасярэдзіне заходняй сцяны. Паўднёвазаходняя і паўднёва-ўсходняя вуглавыя вежы былі дабудаваны да ўзроўня шасці паверхаў. Шосты паверх утварала крыху высунутая вонкі баявая галерэя з машыкулямі (вертыкальнымі байніцамі). Абарончыя сцены ўнізе дасягаюць таўшчыні 3 м, а ўверсе звужаюцца да 2,2 м. Акрамя шэрагу байніц ніжняга бою, наверсе сцен мелася баявая галерэя, рэшткі якой захаваліся на заходнім і паўночным праслах. 3 вонкавага боку баявая галерэя была закрыта мураваным брустверам таўшчынёй 0,7-0,8 м і вышынёй 1,7 м, а наверсе мела дах. Разам з баявой галерэяй вышыня абарончых сцен складала 10 м250.