• Часопісы
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    3.1.	Традыцыйныя драўляныя ўмацаванні
    Значная частка замкаў, якімі валодалі Радзівілы ў XVI першай палове XVII ст., мелі традыцыйныя для рэгіёна драўляныя ўмацаванні (Давыд-Гарадок, Капыль, Клецк, Копысь, Свержань, Свіслач, Слуцк, Старое Сяло). Гэта тлумачыцца тым фактам, што ў сваёй болыпасці яны бралі свой пачатак ад абарончых гарадоў старажытнарускага часу. Ад умацаванняў папярэдняга часу яны перанялі планіровачнае вырашэнне і многія характэрныя асаблівасці абарончых збудаванняў. Таму ў гэтым выпадку можна казаць аб прамой пераемнасці сярэднявечнай абарончай архітэктуры, якая на нашых землях захоўвала актуальнасць да XVII ст.
    Як правіла, гэта былі невялікія па плошчы і няправільныя па форме ўмацаванні. Выбар планіровачнага вырашэння, якім кіраваліся яшчэ ў старажытнарускі час, тлумачыўся імкненнем замкнуць найбольшую па плошчы тэрыторыю з дапамогай як мага меншай па працягласці абарончай лініі. Таму, наколькі дазваляла тапаграфія мясцовасці, форма гэтых замкаў набліжалася да правільнага кола. Часта такога кшталту замкі знаходзіліся на мысах ля ўпадзення невялікіх рэк у большыя (Давыд-Гарадок, Клецк, Копысь, Свіслач, Слуцк). Гэта дазваляла максімальна выкарыстаць умовы мясцовасці для павышэння абароназдольнасці ўмацаванняў.
    Побач з невялікімі дзядзінцамі, як правіла, яшчэ з сярэднявечча існавалі большыя па плошчы ўмацаваныя пасады, вядомыя ў літаратуры пад тэрмінам вакольны горад. У далейшым гандлёва-рамеснае насельніцтва было выціснута з іх тэрыторыі, і яны ў форме прадзамчаў, або ніжніх замкаў, былі ўключаны ў склад рэзідэнцыянальных комплексаў. Такога кшталту двухчасткавыя замкі меліся ў Давыд-Гарадку, Капылі, Клецку і Слуцку. Першапачаткова прадзамчы выконвалі пераважна гаспадарчыя функцыі і мелі другаснае значэнне ў параўнанні з верхнімі замкамі, якія валодалі значна больш магутнымі ўмацаваннямі і змяшчалі на сваёй тэрыторыі галоўныя будынкі рэзідэнцый (мал. 4). Аднак з XVI ст. жыллёва-рэпрэзентацыйную частку рэзідэнцый пачалі пераносіць на большае па плошчы прадзамча, што тлумачылася пашырэннем яе
    Мал. 4. Замак у Рэчыцы. А. Вестэрфельт. Сярэдзіна XVII ст. MWP. Nr inw. 16613A*
    функцый і ўскладненнем архітэктурнай праграмы. Такая сітуацыя характэрна для найбольш значных рэзідэнцый Радзівілаў (Клецк і Слуцк). Пры гэтым верхнія замкі яшчэ пэўны час заставаліся цэнтрамі абароны, аб чым сведчыць, напрыклад, наяўнасць на іх тэрыторыі арсеналаў, у якіх захоўваўся ваенны рыштунак. Акрамя замкаў, традыцыйныя па форме драўляныя ўмацаванні мелі таксама найбольш значныя гарады (Копысь, Свіслач, Слуцк).
    Для павышэння абароназдольнасці ўмацаванняў натуральныя тапаграфічныя ўмовы мясцовасці дапаўняліся штучнымі перашкодамі валамі і рвамі. Пры гэтым роля валоў як абарончага элемента, па ўсёй верагоднасці, першапачаткова не была значнай. Валы, як правіла, існавалі яшчэ са старажытнарускага часу і ўяўлялі сабою рэшткі папярэдніх умацаванняў, а іх выкарыстанне дазваляла павялічыць вышыню абарончых умацаванняў. Значэнне земляных валоў істотна ўзрасло са з’яўленнем артылерыі новага тыпу ў XVI ст.
    Асноўным абарончым элементам гэтага тыпу замкаў былі драўляныя сцены, якія цалкам ахоплівалі абарончы перыметр. Найбольш простым варыянтам канструкцыі сцяны быў вастракол з пастаўленых вертыкальна завостраных бярвенняў. Такога кшталту сцены ў крыніцах XVI-XVII стст. фігуруюць пад тэрмінамі «паркан» і «астрог». Больш моцнымі і надзейнымі былі сцены са зрубаў-гародняў, наверсе якіх праходзіла баявая галерэя з брустверам з вонкавага боку і дахам. Самі гародні выкарыстоўвалі як гаспадарчыя ці
    Мал. 5. Рэчыца. А. Вестэрфельт. Сярэдзіна XVII ст.
    Мал. 6. Гарадскія ўмацаванні Рэчыцы. К. Эйгірд, 1649 г.
    жылыя памяшканні, або для ўмацавання сцяны яны маглі засыпацца зямлёй і камянямі. Для большай трываласці і прадухілення падпалу драўляныя сцены абмазваліся глінай202. Калі ўмацаванне мела некалькі ліній абароны, тады, як правіла, з дапамогай гародняў умацоўвалася галоўная частка комплексу, ці верхні замак, а ніжні замак атрымліваў больш слабыя ўмацаванні ў выглядзе вастракола203. Болып простымі былі ўмацаванні гандлёва-рамесных гарадоў (мал. 5-6). Зрэшты такое ранжыраванне абарончых ліній па ўзроўні іх абароназдольнасці агульнавядомая з’ява204.
    202 Бохан Ю. М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV канцы XVI ст. С. 408-409.
    2тЯкімовіч Ю. А. Драўляныя замкі Беларусі. С. 122.
    2М Bogdanowski J. Fortyfikacje lancuckie na tie malopolskiej sztuki obronnej. S. 139, 172.
    Адпаведна з познесярэднявечнымі прынцыпамі фартыфікацыі важна было максімальна павялічыць вышыню ўмацаванняў. Таму высокія сцены з гародняў лічыліся больш надзейнымі за нізкі вастракол. Вялікае значэнне для павышэння абароназдольнасці ўмацаванняў мелі вежы, якія дасягалі значнай вышыні. Ва ўмацаваннях познесярэднявечнага тыпу галоўная стаўка рабілася на франтальную абарону перыметра, таму першапачаткова вежы служылі месцам канцэнтрацыі абаронцаў, якія маглі працягваць змагацца нават пры прарыве праціўнікам абарончага перыметра205. Але на працягу XVI ст. значэнне вежаў як фланкіравальнага элемента адносна сумежных сцен істотна ўзрасло. Пры гэтым у XVII ст., нягледзячы на шырокае выкарыстанне ў абарончым будаўніцтве традыцыйных форм драўляных умацаванняў, назіраецца адмаўленне ад высокіх вежаў на карысць больш нізкіх башт, асноўнай функцыяй якіх было фланкіраванне. Таксама адмаўляюцца ад высокіх сцен з гародняў на карысць невысокіх вастраколаў, спалучаных з моцнымі землянымі ўмацаваннямі.
    Адной з найбольш значных рэзідэнцый нясвіжскай галіны роду ў другой палове XVI ст. быў Клецк (мал. 7). Крыху пазней ён стаў цэнтрам асобнай ардынацыі. Таму Клецк у пачатку XVII ст. ва ўсёй сваёй велічы быў адлюстраваны на гравюры Тамаша Макоўскага. Верхні, ці Высокі, замак меў форму, блізкую да круга памерам 90 х 100 м, і плошчу 0,75 га. Па яго перыметры
    Мал. 7. Клецк. Т. Макоўскі. Пачатак XVII ст.
    205Ласковскйй Ф. Ф. Матерналы для ясторнн ннженернаго нскусства в Росснн. Ч. 1. С. 118.
    быў насыпаны вал, які, па даных археалогіі, пачалі ўзводзіць яшчэ ў XI ст., а ў XII—XIII стст. падсыпалі. Гэтаксама яшчэ ў старажытнарускі час земляны вал атрымаў вакольны горад, які паўколам ахопліваў умацаваны дзядзінец. Як адзначае В. Пазднякоў, па плошчы ўмацаванага пасада (8,6 га) Клецк пераўзыходзіў многія іншыя тагачаныя гарады. Пазней на яго месцы паўстаў Ніжні, або Нізкі, замак. Паводле пісьмовых крыніц, у 1507 г. у Клецку існаваў
    «горад» і «паркан». Горадам, нанверагоднен, называўся ўмацаваны сцянон з гародняў дзядзінец, а парканам вакольны горад, які быў акружаны простым вастраколам206. У сярэдзіне XVI ст. функцыі рэзідэнцыі выконваў Верхні замак, на якім размяшчаўся адпаведны комплекс жыллёва-гаспадарчых будынкаў207. 3 пераходам Клецка ў сярэдзіне XVI ст. у рукі Радзівілаў сітуацыя карэнным чынам змянілася. Тэрыторыя Ніжняга замка была цалкам уключана ў рэзідэнцыянальны комплекс. Пры гэтым абсалютная большасць гаспадарчых і жылых будынкаў рэзідэнцыі была перанесена на тэрыторыю Ніжняга замка, дзе знаходзіліся два палацы з мураванымі паграбамі, дом урадніка, капліца, кухня, бровар, свірны, стайні і інш. На Верхнім замку застаўся толькі цэйхгаўз. Як можна меркаваць па інвентары 1626 г., на велізарным па плошчы Ніжнім замку былі таксама закладзены ажно тры сады. Яго ўмацаванні ўяўлялі сабою паркан з 10 «баштачкамі» і дзвюма брамамі. Верхні замак быў
    Мал. 8. Замак у Давыд-Гарадку. Паводле П. А. Рапапорта
    умацаваны драулянан сцянон з гародняў, якая ў 1626 г. ужо знаходзілася ў дрэнным стане. Таксама мелася вежа-брама з гадзіннікам наверсе і турмой унізе208. Такім чынам, значэнне і абароназдольнасць Ніжняга замка пры Радзівілах узраслі, у той час як Верхні замак пачаў паступова прыходзіць у заняпад. Пасля спалення Клецка ў 1655 г., замкі як абарончыя аб’екты больш не аднаўляліся. У інвентары 1694 г. згадваецца аб павіннасці мяшчан абнесці замак і сады, а таксама горад парканам з чатырма брамамі209. В. Пазднякоў мяркуе, што гэтыя планы былі часткова рэалізаваны210. Аднак гэта
    206 Пазднякоў В. С. Клецк X-XVIII стст. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада. С. 24-27.
    Скеп’ян A. А. Дзве ардынацыі -два цэнтры: Клецк і Нясвіж. С. 144-146.
    208 НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 3135. Арк. 2-4 адв.; Скеп’ян A. А. Дзве ардынацыі два цэнтры: Клецк і Нясвіж. С. 147-152.
    :°9НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 3136. Арк. 17 адв.
    2,0 Пазднякоў В. С. Клецк X-XVIII стст. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада. С. 30.
    было выклікана жаданнем уласніка добраўпарадкаваць сталіцу ардынацыі і надаць ёй належны выгляд, а не імкненнем аднавіць ваенны патэнцыял рэзідэнцыі.
    Разам з Клецкам у валоданне да нясвіжскіх Радзівілаў у сярэдзіне XVI ст. перайшоў Давыд-Гарадок, які ў далейшым быў уключаны ў склад клецкай ардынацыі. У ім меўся старажытны замак, які паўстаў на месцы гарадзішча XII ст. (мал. 8). Яго дзядзінец дыяметрам 100-110 м мае набліжаную да круга форму. Па перыметры праходзіў вал, якія на цяперашні час захаваўся на вышыню 2 м211. Паводле інвентара 1605 г., рэзідэнцыя складалася з дзвюх частак: замка і двара, якія пазней называліся адпаведна Верхні і Ніжні замкі. На Верхнім замку, абарончы перыметр якога паводле пазнейшых апісанняў складаў 9 шнуроў 1 прут (каля 445 м), стаяла «вялікая» вежа-брама, яшчэ дзве вежы і сцяна з гародняў. Даўжыня сцяны-паркана Ніжняга замка складала 10 шнуроў 9 прутоў (каля 535 м). Тут мелася вежа-брама, дзве «башты з брамамі» і пяць «вежыц». У 1605 г. комплекс ужо знаходзіўся ў вельмі занядбаным стане, большасць будынкаў або пагнілі, або былі недабудаваны212. Як бачна, дрэва-земляныя ўмацаванні Давыд-Гарадоцкага замка мелі традыцыйны характар. У час войнаў сярэдзіны XVII ст. замак быў знішчаны, а пасля іх адбудаваны. Аднак яго ваенны патэнцыял істотна знізіўся. Хаця інвентар 1670 г. яшчэ згадвае пра абавязак падданых будаваць гародні і ставіць башты, яны аднак больш не будаваліся. I Верхні, і Ніжні замкі мелі брамы і былі абгароджаны дубовым парканам, у якім месцамі былі зроблены некалькі «вывадаў». Апошнія, верагодна, уяўлялі сабой выступаючыя частак, прызначаныя для фланкіравання сцен. Іх наяўнасць, як і згадка ў інвентары 1670 г. пра зброю, сведчыць аб тым, што Давыд-Гарадоцкі замак яшчэ некаторы час працягваў выконваць абарончае прызначэнне213. Гэта тлумачыцца спецыфікай ваеннай сітуацыі ў рэгіёне ўздоўж Прыпяці, дзе па-ранейшам адчувалася пагроза нападу казакаў з украінскіх зямель. Апроч таго, Радзівілы, напэўна, мелі недавер да мясцовых жыхароў, якія збунтаваліся і перайшлі на бок казакаў падчас войнаў сярэдзіны XVII ст. У час Вялікай Паўночнай вайны рэзідэнцыя ў Давыд-Гарадку была ў чарговы раз спалена214.