• Часопісы
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    170Schutte U. Das SchloB als Wehranlage : befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 272.
    171 Skiepjan A., Skiepjan N. Drogi ksztaltowania pamieci historycznej rodow magnackich Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVI wieku poczatkach XVII w. // Tradycja metody przekazy wania i formy upami^tnienia w panstwie polsko-litewskim, XV I polowa XIX wieku / red. U. Augustyniak. Warszawa, 2011. S. 49.
    172 Schutte U. Das SchloB als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 144-145; Gebuhr R. Burgen und Festungen in Brandenburg. Kulturhistorische Fragen des Befestigungsbaus in der friihen Neuzeit // Erhalt und Nutzung historischer Zitadellen I H.-R. Neu­mann. Mainz am Rhein, 2002. S. 7.
    Акрамя актуалізацыі формы рэгулярных збудаванняў, новая эпоха, верагодна, надала рэзідэнцыянальным комплексам новае значэнне. У гэты час значная ўвага пачынае надавацца практыкам канструявання памяці173. Цалкам верагодна, што рэзідэнцыі маглі пачаць успрымаць як сродак захавання памяці аб іх заснавальніках. Можна прыгадаць, напрыклад, што асоба Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі стала знакамітай сярод нашчадкаў у значнай ступені праз узвядзенне замка ў Нясвіжы. Праз паўстагоддзе пасля яго смерці прадстаўнік біржанскай галіны роду Багуслаў Радзівіл з вялікай пашанай згадваў пра прыклад першага нясвіжскага ардыната як заснавальніка адной з найбольш значных рэзідэнцый роду174.
    Новыя магчымасці для самасцвярджэння магнатаў у сферы рэзідэнцыянальнага будаўніцтва прынесла распаўсюджанне фартыфікацыйных умацаванняў бастыённага тыпу. Найбольш пашыранай на тэрыторыі ВКЛ формай абарончых умацаванняў новага кшталту стаў бастыённы замак, які фактычна быў новай формай феадальнай рэзідэнцыі. У яго архітэктуры мы бачым два асноўныя элементы: пояс бастыённых умацаванняў, якія адпавядалі патрэбам тагачаснай ваеннай тэхнікі, і развітую гаспадарчую і жылую часткі, неабходныя для функцыянавання магнацкага двара. Сама па сабе бастыённая сістэма фартыфікацыі дала магчымасць злучыць гэтыя два элементы, абавязковыя для рэзідэнцыі, у адзіную праграму175. Распаўсюджанне рэзідэнцый новай формы ў Еўропе, у прыватнасці ў Італіі і Германіі, далёка не заўжды было звязана з ваеннай неабходнасцю. Многія навейшыя фартэцыі будаваліся ў мірны час і былі аддалены ад найбольш небяспечных напрамкаў. Гэта сведчыць аб тым, што ва ўяўленні палітычнай эліты бастыённы замак быў інтэгральнай формай феадальнай рэзідэнцыі эпохі Рэнесансу і, па сутнасці, з’яўляўся вышэйшай і канчатковай формай развіцця сярэднявечных замкаў176.
    Характэрная для заходнееўрапейскіх краін сімвалічная сутнасць бастыённых рэзідэнцый, на нашу думку, была ўласцівая і магнацкім рэзідэнцыям на нашых землях, у прыватнасці, сядзібам Радзівілаў. Менавіта прадстаўнікі гэтага роду ўзвялі першыя бастыённыя замкі ў ВКЛ (Алыка, Біржы, Нясвіж). Пры гэтым будаўніцтва бастыённых замкаў Радзівіламі не заўсёды можна абгрунтаваць ваеннымі фактарамі. Калі Алыцкі і Біржанскі замкі былі ўзведзены ў рэгіёнах, для якіх была актуальнай пагроза або з боку татараў і казакаў, або з боку шведаў, то ў Нясвіжы, дзе ў апошняй чвэрці XVI ст. паўстаў магутны бастыённы замак, небяспека варожага нападу адчувалася значна менш. 3 гэтага вынікае, што для нашых зямель бастыённыя рэзідэнцыі сталі не толь-
    т Skiepjan A., Skiepjan N. Drogi ksztaltowania pami^ci historycznej rodow magnackich Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVI wieku poczatkach XVII w. S. 49-50.
    174 Przyczynki do history! domowej w Polsce: (Samuel Korecki, Adam Tarlo, Boguslaw RadziwiU). S. 54.
    175 Schutte U. Das SchloB als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 211-212.
    176 Burger D. Die Festungen der Hohenzollern in Brandenburg und Franken // Von Vestungen Die brandenburgisch-preuBischen Festungen Spandau, Peitz und Kustrin. Berlin, 2001. S. 43-44.
    кі фартыфікацыйнымі аб’ектамі новага ўзроўню, але і ў значнай ступені новай формай сцвярджэння прэстыжу магнатэрыі і прапаганды новага грамадска-палітычнага парадку, у якім дамінавала магнацкая эліта.
    Аб тым, якімі ідэямі кіраваліся магнаты, што закладвалі бастыённыя замкі, дакладна сказаць цяжка, аднак на падставе параўнання з нямецкімі землямі, з якімі меліся шчыльныя кантакты, можна выказаць пэўныя здагадкі. Нямецкі даследчык Д. Бургер праводзіць выразную паралель паміж канверсіяй асобных нямецкіх князёў з каталіцтва ў пратэстантызм і пачаткам актыўнай дзейнасці па пабудове іх рэзідэнцый. Напрыклад, маркграф Ёган фон Кустрын перайшоў у лютэранства ў 1537 г. і адразу пачаў пабудову новых умацаванняў вакол сваёй галоўнай рэзідэнцыі Кустрына177. У гэтым увасобілася імкненне да суверэннай улады на ўласных землях. Фартыфікацыі новага кшталту, з аднаго боку, выразна дэманстравалі моц уласніка, а з іншага — дазвалялі абараніць сваю самастойнасць. Такім чынам, узвядзенне ўмацаванай рэзідэнцыі і змена веры былі элементамі аднаго працэсу ідэйнага і палітычнага ўмацавання нямецкай княжацкай эліты. Водгукі падобнай стратэгіі можна бачыць і ў ВКЛ. Прыгадаем, што першыя бастыённыя замкі на нашых землях узвялі менавіта пратэстанты: Мікалай Радзівіл Чорны ў Алыцы, Крыштаф Радзівіл Пярун у Біржах і Ян Глябовіч у Заслаўі. У архітэктурным вырашэнні Заслаўскага замка пратэстанцкая ідэалогія была выяўлены найбольш выразна, бо пасярод дзядзінца быў пастаўлены пратэстанцкі збор з высокай вежай.
    Аднак дамінаванне тыпу бастыённага замка ў ВКЛ нельга звязваць выключна з уплывам ідэалогіі пратэстанцкай нямецкай эліты. Будаўніцтва бастыённага замка ў Нясвіжы было ініцыятывай Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, які адрокся ад пратэстантызму, які вызнаваў яго бацька, і вярнуўся ў каталіцтва. Такога кшталту рэзідэнцыі магнат мог бачыць і ў каталіцкіх краінах Еўропы, па якіх падарожнічаў. Для яго было зразумела, што бастыённы замак з’яўляецца ўніверсальнай формай архітэктурнага акцэнтавання высокага статусу кіроўнай эліты. Сам Сіротка меў моцны ўплыў на сваіх сучаснікаў і пазнейшыя пакаленні, у тым ліку ў ідэйным плане. На нашу думку, не без яго ўплыву Ян Караль Хадкевіч вырашыў закласці новы бастыённы замак у блізкіх ад Нясвіжа Ляхавічах178.
    Вельмі цікавым прыкладам з’яўляецца Нясвіж, дзе магнацкая сядзіба пераносілася двойчы. У канцы XV XVI ст. Кішкі або Радзівілы збудавалі драўляны замак на месцы сучаснага Нясвіжа, куды была перанесена рэзідэнцыя з колішняга цэнтра воласці, які месціўся на гарадзішчы каля вёсак Слаўкава і Качановічы179. А ў канцы XVI ст. М. К. Радзівіл Сіротка побач з драўляным замкам збудаваў новы бастыённы. Як бачна на прыкладзе Нясвіжа, перанос абарончай рэзідэнцыі ў новае месца суправаджаўся карэннай зменай яе аба-
    177 Burger D. Die Festungen der Hohenzollern in Brandenburg und Franken. S. 30.
    178Волкаў M. Будаўніцтва бастыённага замкаЯна Караля Хадкевіча ў Ляхавічах ПМагнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV-XVIII стст.) / рэд. A. М. Янушкевіч. Мінск, 2014. С. 351.
    179 Мяцельскі А. Пачаткі Нясвіжа. С. 10-16.
    рончай і архітэктурнай канцэпцыі, што сведчыць аб значных зрухах у светапоглядзе магнатаў. Іншымі словамі, праз узвядзенне новай рэзідэнцыі ўласнік імкнуўся стварыць і сцвердзіць іншы вобраз сябе і сваёй ролі ў грамадстве.
    Падагульняючы развагі наконт распаўсюджання бастыённых замкаў у ВКЛ, прывядзем словы вядомага нямецкага даследчыка У. Шутэ, які пісаў, што бастыённая фартыфікацыя фактычна дазволіла значна размежаваць розныя пласты феадальнага грамадства180. Драўляныя і дрэва-земляныя замкі і двары дробнай і сярэдняй шляхты, як, урэшце, і вялікага князя маральна састарэлі з прыходам бастыённай фартыфікацыі. I ні ў шляхты, ні ў манарха, ні ў большасці гарадоў не было сродкаў на будаўніцтва ўмацаванняў новага кшталту. Але такія магчымасці былі ў магнатаў, якія праз будаўніцтва бастыённых рэзідэнцый сцвярджалі сваё выключнае значэнне ў дзяржаве. Новая магнацкая эліта фактычна адмовілася ад ранейшых форм рэзідэнцый у выглядзе кастэляў з нарожнымі вежамі. Яны былі элементам старой грамадска-палітычнай сістэмы, у якой дамінавалі старыя княжацкія дынастыі, 'найперш нашчадкі Гедыміна. Новы ж тып рэзідэнцыі ў выглядзе бастыённых замкаў стаў выразным сімвалам рэалізацыі новага праекта грамадска-палітычнага ўладкавання ў ВКЛ, у якім сцвярджалася абсалютнае дамінаванне новай магнацкай эліты.
    3 канца XVI ст. у Заходняй Еўропе распаўсюджваецца старагаландская школа фартыфікацыі, асновай якой былі танныя і ўтылітарныя земляныя ўмацаванні. Выкарыстоўваць іх для ўзвядзення рэпрэзентацыйных рэзідэнцыянальных комплексаў было цяжка. Гэта прывяло да заняпаду з сярэдзіны XVII ст. у Заходняй Еўропе тыпу бастыённага замка як універсальнай формы, што спалучала ўмацаванне і рэзідэнцыю. Значэнне меў яшчэ і той фактар, што бастыённыя замкі былі невялікія па плошчы, і ва ўмовах з’яўлення пастаянных армій і ўдасканалення мастацтва вядзення аблогі згубілі свой абарончы патэнцыял181. У ВКЛ старагаландская манера набыла шырокае распаўсюджанне з другой чвэрці XVII ст. Пры гэтым у многіх выпадках выразна бачны ваенны ўтылітарызм умацаванняў (цытадэль і гарадскія ўмацаванні ў Слуцку, замак у Копысі). Разам з тым бастыённы замак як асноўны тып рэзідэнцыі яшчэ не страціў у ВКЛ сваёй актуальнасці. Адным з першых бастыённыя ўмацаванні паводле старагаландскай манеры ў 1630-я гг. атрымаў Біржанскі замак. У час вайны 1654-1667 гг. з дапамогай умацаванняў новай формы былі мадэрнізаваны фартыфікацыі Нясвіжскага замка. Крыху пазней, у 1670— 1680-я гг., быў узведзены бастыённы замак у Глуску. Урэшце, на зломе XVIIXVIII стст. бастыённымі ўмацаваннямі была акружана рэзідэнцыя Радзівілаў у Белай. У час Вялікай Паўночнай вайны большасць умацаванняў на землях ВКЛ, у тым ліку ўмацаваныя рэзідэнцыі Радзівілаў, былі дашчэнту знішчаны, пасля чаго яны згубілі значэнне як абарончыя аб’екты.
    180 Schiitte U. Das SchloB als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 213.
    181 Burger D. Die Festungen der Hohenzollern in Brandenburg und Franken. S. 42-47.
    Фартэцыі, узведзеныя ў старагаландскай манеры, таксама не былі пазбаўлены сімвалічнай нагрузкі. Іх рэгулярная планіроўка і строгая арганізацыя ўнутранай прасторы адпавядалі абсалютысцкім тэндэнцыям, якія развіваліся ў еўрапейскіх краінах, калі строгая геаметрычнасць і выверанасць планаў фартэцый адпавядалі імкненню ўладароў да поўнага падпарадкавання грамадства і ўсталявання адзінаўладдзя182. У Рэчы Паспалітай абсалютысцкія тэндэнцыі з-за спецыфікі грамадска-палітычнага ладу не набылі развіцця. Тым не менш спробы ўкаранення мадэлі так званага княжацкага абсалютызму, які набыў пашырэнне ў нямецкіх землях, мелі месца і ў Рэчы Паспалітай. Найлепшым прыкладам з’яўляецца дзейнасць Багуслава Радзівіла, якому даследчыкі нават прыпісваюць планы па стварэнні ўласнай дзяржавы на тэрыторыі ВКЛ183. Найбольш характэрным прыкладам сацыяльнай геаметрыі ў выпадку Б. Радзівіла з’яўляецца перабудова горада-фартэцыі Слуцка ў 1650-1660-я гг. Адным з дзейсных інструментаў сацыяльнай геаметрыі, які праявіўся тут, была магутная бастыённая цытадэль. Яна была пазбаўлена рэпрэзентацыйнага выгляду, мела выразна ваенны характар і павінна была сцвярджаць абсалютнае дамінаванне ўласніка, трымаючы ў падпарадкаванні мяшчан. Такім чынам, узвядзенне слуцкіх умацаванняў, хаця і чыста ўтылітарных па сваёй сутнасці, было выклікана не толькі ваеннымі патрэбамі, але і ідэйнымі арыенцірамі яго ўласніка. Геаметрычная арганізацыя горада і падпарадкаванне яго цытадэлі не было навінкай для зямель ВКЛ. Падобныя комплексы былі ўзведзены яшчэ ў канцы XVI ст. у Біржах і Нясвіжы. На важнасць цытадэлі як сродку падпарадкавання мяшчан указвалі многія тэарэтыкі Рэнесансу184.