Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
2.4. Гаспадарчае развіццё маёнткаў
Умацаваныя рэзідэнцыі Радзівілаў забяспечвалі абарону ўласнікам і іх маёмасці. Разам з тым не менш важнай іх функцыяй было стварэнне ўмоў для бяспечнай жыццядзейнасці гандлёва-рамесных паселішчаў і сельскіх ваколіц. Асабліва добра залежнасць гаспадарчага развіцця зямель ад абарончага будаўніцтва ў XVI-XVII стст. бачна на прыкладзе лесастэпавых абшараў Правабярэжнай Украіны. Працэс асваення гэтых зямель адбываўся ва ўмовах пастаяннай пагрозы з боку крымскіх татараў, што стымулявала маштабнае абарончае будаўніцтва. Напрыклад, у магнацкага роду Збаражскіх на ўкраінскіх землях было каля 50 замкаў154. Магчыма, менавіта таму ў Алыцы, размешчанай на ўкраінскіх землях, у другой палове XVI ст. быў узведзены першы бастыённы замак Радзівілаў.
Значэнне ўмацаванняў для абароны і гаспадарчага развіцця прылеглых зямель добра бачна на прыкладзе падзей вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гг. Калі ўзнікала пагроза захопу і рабавання гарадоў, якія не мелі сродкаў для паспяховай абароны, значная частка мяшчан дзеля захавання ўласнага жыцця і маёмасці пакідала іх і імкнулася схавацца ў моцных фартэцыях, выехаць за мяжу або збегчы ў лес. Так, у 1655 г. пры набліжэнні маскоўскіх войскаў да Вільні значная частка жыхароў пакінула горад, які не
153 Zychlinski Т. Zlota ksiega szlachty polskiej. 1889. R. 11. S. 168-175.
154 Мальченко O. C. Укріплені поселення Брацлавського, КнТвського і Подільського воеводств (XV середнна XVII ст.). С. 44-46, 71-73.
меў сродкаў для абароны155. У той самы час у радзівілаўскі Слуцк, які быў пераўтвораны ў моцную фартэцыю, з’ехалася шмат мяшчан з іншых гарадоў і мястэчак. Гэта стварыла шмат праблем для слуцкіх мяшчан, якія ўсяляк імкнуліся пазбавіцца ад «гасцей». У 1661 г., калі значная частка ўсходніх зямель была вызвалена ад маскоўскіх войскаў, меская рада настойвала на выпраўленні капыскага мешчаніна Цімафея Лапіцкага назад у Копысь, якая, па словах случчакоў, на той час ужо была вызвалена ад непрыяцеля і забяспечана гарнізонам. Іншымі словамі, забеспячэнне абароны для горада на Дняпры, паводле меркаванняў слуцкіх мяшчан, дазваляла яго жыхарам вярнуцца дадому156. Падобная логіка бачна і на прыкладзе разрабаванай маскоўскімі войскамі Свіслачы. Напачатку 1660 г. Багуслаў Радзівіл пісаў да губернатара Слуцкага і Капыльскага княстваў Уільяма Патэрсана наконт Свіслачы ў Менскім павеце, наступнае: «...старацца, каб у той маёмасці які-кольвек парадак усталяваўся, каб тамтэйшыя падданыя збіраліся і сабе абарону маглі мець»^. Іншымі словамі, забеспячэнне абароны для горада дазваляла яго жыхарам вярнуцца дадому. Як адзначае М. Мілуньскі, фартэцыі Б. Радзівіла ў час вайны служылі для захавання збожжа, значная частка якога з ініцыятывы самога ўладальніка размяркоўвалася ў далейшым між сялянамі, каб тыя маглі аднавіць свае гаспадаркі, а не разыходзіліся ў іншыя землі158.
Акрамя пагрозы з боку знешніх ворагаў, небяспека для развіцця маёнткаў магла зыходзіць ад палітычных канкурэнтаў. Так, аб ролі замка ў Ваневе на Падляшшы сведчыць канфлікт Альбрэхта Гаштольда, якому належаў суседні Тыкоцін, з Мікалаем II Радзівілам. Размешчаныя ў самым цэнтры дуалістычнай манархіі Ягелонаў падляскія замкі Радзівілаў забяспечвалі развіццё паселішчаў і баранілі інтарэсы роду ў рэгіёне ў супрацьстаянні з палітычнымі праціўнікамі. Аднак у адказ на спаленне замка ў Тыкоціне, што ўчынілі радзівілаўскія слугі, падданыя А. Гаштольда ў 1513 г. напалі на радзівілаўскае Ванева, спалілі драўляны замак і панішчылі масты, на якіх М. Радзівіл збіраў мыта. Неўзабаве Ванева прыйшло ў заняпад. 3 гэтага вынікае, што наяўнасць абарончага ўмацавання стварала перадумовы для росту паселішча, а знішчэнне ўмацавання магло паставіць крыж на развіцці паселішча159.
Той факт, што неабходнасць гаспадарчага развіцця зямель вымагала забеспячэння абароны паселішчаў, падаецца даволі зразумелым. Разам з тым неабходна звярнуць увагу на тое, што сама стратэгія гаспадарчага развіцця,
155 Бабятынскі К. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (16541655 гг.). С. 152.
I56AGAD. AR. Dz. ХХШ. Т. 34. PL 2. S. 265.
157 Ibidem. Dz. VII. Sygn. 678. S. 17.
Milunski M. Zarzad dobr Boguslawa Radziwilla w latach 1636—1669. S. 204.
{y> Malczewska M. Latyfundium Radziwillow w XV do polowy XVI wieku. S. 95-96; Kloza J., Maroszek J. Dzieje Goniqdza w 450 rocznice praw miejskich. Bialystok ; Goniqdz, 1997. S. 14, 39; Maroszek J. Pogranicze Litwy i Korony w planach krola Zygmunta Augusta: z historii dziejow realizacji mysli monarszej mi^dzy Niemnem a Narwi^. S. 66, 71, 79; Oleksicki A. Waniewo, z przeszlosci dawnego miasta II Biuletyn Konserwatorski Wojewodztwa Podlaskiego. 2001. Z. 7. S. 161, 164.
якой кіраваліся землеўласнікі ў XVI-XVII стст., аказвала значны ўплыў на маштаб абарончага будаўніцтва і характар умацаваных рэзідэнцый.
Ініцыятыва буйных прыватных землеўласнікаў у гаспадарчым развіцці зямель пачынае ўзрастаць з першай паловы XVI ст. Гэта было выклікана значнымі поспехамі магнатаў у стварэнні вялікіх зямельных латыфундый. Паводле С. Александровіча, стварэнне вялікай даменіяльнай уласнасці і звязаная з ім інтэнсіфікацыя ў асваенні зямель адбываліся пад уплывам заходніх суседзяў ВКЛ і найперш Польшчы, дзе гэтыя працэсы пачаліся ў болып ранні час160. Польскі ўплыў, па ўсёй верагоднасці, адбіўся на дзейнасці Мікалая II Радзівіла. Магнат, які меў выразную прапольскую арыентацыю, за што і атрымаў прозвішча amor Poloniae, разгарнуў шматбаковую дзейнасць па гаспадарчым асваенні сваёй падляшскай латыфундыі. Дзеля павышэння прыбытковасці маёнткаў М. Радзівіл праводзіў шырокую каланізацыйную дзейнасць: закладваліся новыя вёскі і перабудоўваліся старыя, на гандлёвых шляхах будаваліся корчмы, а самі гандлёвыя шляхі мадэрнізаваліся. У 1510 г. магнат выдаткаваў вялікія сродкі на перабудову камунікацыйнага тракту з Мазовіі ў Літву, які ішоў праз Гонядзь у бок Горадні, пры гэтым насыпаліся грэблі і ўзводзіліся масты. На адной толькі рацэ Яскры былі збудаваны чатыры масты. Акрамя двух гарадоў, якія меліся ў гэтых уладаннях, Мікалай II, атрымаў дазвол на заснаванне мястэчка ў Ваневе161.
Многія магнаты, у тым ліку найбольш выбітныя прадстаўнікі роду Радзівілаў, прыкладвалі вялікія намаганні для стварэння вялікіх латыфундый. Для эфектыўнага эканамічнага развіцця і зручнага кіравання было неабходна, каб зямельныя комплексы былі замкнуты ў пэўных лагічных межах. Часам гэта былі цалкам штучныя стварэнні, якія не адпавядалі граніцам старых валасцей. Ліквідацыя старых і стварэнне новых тэрытарыяльных адзінак была істотным чыннікам для прагрэсу фартыфікацыйнага будаўніцтва. Новыя буйныя зямельныя комплексы станавіліся асновай для забеспячэння ўзвядзення і функцыянавання дарагіх абарончых умацаванняў новага кшталту. Найбольш выразным прыкладам гэтай з’явы з’яўляецца створанае некалькімі пакаленнямі Радзівілаў Нясвіжскае княства, у цэнтры якога паўстала галоўная родавая рэзідэнцыя.
Цэнтральныя рэзідэнцыі мелі важнае значэнне для функцыянавання вялікіх зямельных латыфундый. 3 сімвалічнага боку яны выступалі як сталіцы прыватнаўласніцкіх дзяржаў, архітэктура якіх павінна была адпавядаць статусу і амбіцыям магнатаў. Таму ў іх разбудову, у тым ліку ў будаўніцтва фартыфікацый, уласнікі ўкладвалі вялікія сродкі. Разам з тым некаторымі магнатамі пры ўзвядзенні рэзідэнцый і асваенні сваіх зямель кіравалі глыбокія ідэйныя перакананні, што аказвала ўплыў на характар абарончых умацаванняў. Найлепшым прыкладам у дадзеным выпадку з’яўляецца Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, у дзейнасці якога праглядаюцца падобныя ма-
160Alexandro-wicz S. Studia z dziejow miasteczek Wielkiego Ksiestwa Litewskiego. S. 31,95,109,267.
161 Malczewska M. Latyfundium Radziwillow w XV do polowy XVI wieku. S. 97.
тывы162. Так, ідэя размяшчэння храмаў і манастыроў па вуглах новазакладзенага ўрбаністычнага комплексу ў Нясвіжы магла вынікаць не з утылітарных патрэб, а з імкнення да стварэння ідэальнага горада, «краевугольнымі камянямі» якога павінны былі стаць сакральныя аб’екты.
Цэнтральныя рэзідэнцыі ў гаспадарчым плане моцна ўніфікавалі зямельныя латыфундыі, што давала магчымасць атрымліваць з іх большыя прыбыткі. Праз вялікія гарады адкрывалася магчымасць для выхаду на знешнія рынкі, што забяспечвала паспяховы збыт прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці і лясной прамысловасці. Гэта павышала прыбытковасць фальваркаў, стымулявала развіццё ўнутранага рынку і сялянскіх гаспадарак. Акрамя таго, павышаліся прыбыткі ўладальнікаў з рознага кшталту мытаў, гандлёвых аплат і іншых збораў163.
Наяўнасць развітых рэзідэнцый давала магчымасць разбудаваць эфектыўную сістэму адміністравання маёнткамі. Праблема кіравання землямі палягала ў тым, што ўласнік проста не меў магчымасці бываць у большасці з іх, каб асабіста сачыць за развіццём маёнткаў і функцыянаваннем адміністрацыі, што адкрывала дарога да злоўжыванняў з боку адміністратараў. Яшчэ ў сярэдзіне XVII ст. Багуслаў Радзівіл імкнуўся змагацца з вандроўным стылем кіравання і палепшыць адміністраванне сваімі землямі. Ен падкрэсліваў неабходнасць развіцця чатырох асноўных гаспадарчых цэнтраў радзівілаўскіх земляў: Біржаў, Слуцка, Нясвіжа і Алыкі. Адносна сваіх уласных рэзідэнцый у Біржах і Слуцку магнат пісаў, што там трэба жыць для іх росту і развіцця. Хаця ў гэтым ён не быў інаватарам і арыентаваўся на прыклад Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі і свайго дзеда Крыштафа Радзівіла. Для павялічэння кантролю над сваімі ўладаннямі магнат стварыў складаную адміністратыўную сістэму і нават заснаваў пастаянную пошту, якая звязвала Слуцк з Вільняй164.
Дзеянні буйных землеўласнікаў па павелічэнні прыбытковасці маёнткаў праз іх узбуйненне, рэарганізацыю старой структуры, развіццё інфраструктуры і ўдасканаленне адміністрацыі стваралі перадумовы для ўзвядзення і функцыянавання магутных абарончых рэзідэнцый, якія знаходзіліся ў цэнтрах зямельных комплексаў. Пры гэтым увага да другарадных абарончых рэзідэнцый зніжалася, і яны прыходзілі ў заняпад, а ўсе сродкі скіроўваліся на ўтрыманне цэнтральных. Напрыклад, у Слуцкім княстве ўжо ў канцы XVI пачатку XVII ст. прыйшоў у заняпад замак у Капылі, а ў Нясвіжскім княстве замкі ў Свержані і Магільне. Да сярэдзіны XVII ст. дзякуючы магутным мураваным фартыфікацыям абарончы патэнцыял захоўваў замак у Міры, які належаў да Нясвіжскай ардынацыі. Аднак пасля вайны 1654-1667 гг. яго пачалі