Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
На нашых землях канцэпцыя абарончай рэзідэнцыі, верагодна, з цягам часу зраслася з ідэалогіяй сарматызму і стала яе важным атрыбутам. Напрыклад, вядомы тэарэтык і практык картаграфіі і фартыфікацыі Юзэф Нарановіч-Наронскі, які быў цесна звязаны з біржанскімі Радзівіламі, у сваім трактаце пісаў, што ні сады, ні палацы так не аздабляюць сядзібу, як умацаванні185. Менавіта ваенная справа, згодна з ідэалогіяй сарматызму, з’яўлялася найболын годным заняткам для шляхціча, таму «аздобленая» абарончымі ўмацаваннямі рэзідэнцыя была найбольш рэпрэзентацыйнай. У такім сэнсе трэба інтэрпрэтаваць і адбудову ў першай палове сярэдзіне XVIII ст. Нясвіжскага замка, ушчэнт разбуранага шведамі ў 1706 г. Вакол замка спецыяльна былі адноўлены фартыфікацыйныя ўмацаванні, хаця фартэцыі такога кшталту на той час ужо страцілі свой сэнс. Для Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, які
182 Gebuhr R. Festung und Representation: zur Sozialgeometrie These von Henning Eichberg // Technik, Arbeit und Umwelt in der Geschichte / G. Bayerl. Munster, 2006. S. 191-196.
183 Kossarzecki K. Proby tworzenia udzielnego wladztwa ksiecia Boguslawa RadziwiHa w oparciu o dobra podlaskie i sluckie w okresie zalewu szwedzkiego i moskiewskiego przelomu 1655 i 1656 r. S. 23-41.
184 Schutte U. Das SchloB als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 149, 160, 167.
185 Bogdanowski J. Fortyfikacje lancuckie na tie malopolskiej sztuki obronnej. S. 253.
ў 1735 г. атрымаў пасаду польнага, а ў 1744 г. вялікага гетмана, было важна падкрэсліць свой рыцарскі габітус. Нясвіжскі замак быў для яго «родавым гняздом», сімвалам дынастыі і слаўнай ваеннай гісторыі свайго роду. Таму імкненне Рыбанькі да аднаўлення фартыфікацый вакол сваёй галоўнай рэзідэнцыі, як і ўпрыгожванне залаў яе палаца габеленамі і карцінамі з выявамі ваенных перамог сваіх продкаў былі з’явамі аднаго парадку186. Урэшце, менавіта дзякуючы магутнай сармацкай традыцыі на працягу XVII-XVIII стст. не страчваў свайго значэння як рэзідэнцыя архаічны па сваёй архітэктуры Мірскі замак.
Сімвалічна-знакавае напаўненне меў як увесь комплекс рэзідэнцыі, так і асобныя яе дэталі. Гэта варта ўлічваць пры вывучэнні абарончай архітэктуры рэзідэнцый XVI-XVIII стст. Найбольш выразным сімвалічным значэннем валодалі вышынныя дамінанты, ці вежы. Нават пазбаўленыя абарончых функцый, вежы былі характэрным атрыбутам рэзідэнцый шырокага арэала Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы187. Спецыфікай нашых зямель з’яўлялася дастаткова пашыраная практыка ўзвядзення вежаў над брамамі. У гэтым выпадку можна смела казаць аб пераемнасці трывалай мясцовай традыцыі, бо вежы-брамы былі абавязковым атрыбутам мясцовага абарончага будаўніцтва з пачатку XIV ст. У XVI-XVII стст. яны набылі важнае значэнне для візуалізацыі ідэйнай праграмы рэзідэнцыянальных комплексаў188. Зыходзячы з гэтага, можна па-іншаму паглядзець на вежу-браму Мірскага замка (мал. 2). Сапраўды, для кастэлі такога кшталту, дзе дзве суседнія вуглавыя вежы даволі эфектыўна фланкіравалі падыходы да брамы, магутная вежа над брамай не была патрэбная. А вежа-брама Мірскага замка па памерах пераўзыходзіць вуглавыя вежы і гэтым нават стварае перашкоду для вядзення флангавага агню з суседніх вежаў. Іншымі словамі, ужо ў пачатку XVI ст. мы бачым факт акцэнтавання значэння вежы-брамы насуперак патрэбам фартыфікацыі. У бастыённай фартыфікацыі, асабліва ў старагаландскай сістэме, магчымасці для сімвалічнага насычэння абарончых збудаванняў значна зменшыліся. На гэтым фоне істотна ўзрасло значэнне брам. Яны сталі адным з галоўных элементаў, які раскрываў ідэйную канцэпцыю рэзідэнцый. Пры гэтым у абарончай архітэктуры Заходняй Еўропы быў выпрацаваны новы тып брам у выглядзе трыумфальнай аркі. Насуперак гэтаму ў ВКЛ папулярнасцю карысталіся брамы з вежамі. Значэнне брам у бастыённых замках падкрэслівае цікавы прыклад. У час перабудовы Біржанскага замка ў 1630-я гг. яго ўладальнік
186 Волкаў М. А. Карціны і габелены на батальныя сюжэты XVI-XVIII стст. у аздабленні Нясвіжскагазамка// Архіварыус. Мінск, 2016. Вып. 14. С. 132-144.
187Milob^dzki A. Polskie rezydencje wieku XVII typowe programy i rozwi^zania. S. 9.
188 Schutte U. Das Schlofl als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 186, 202; Augustyniak U. Drewniane dwory Radziwillow birzanskich w pierwszej polowie XVII wieku rezydencje czy siedziby? II Rezydencje w sredniowieczu i czasach nowozytnych / red. nauk. E. Opalinski, T. Wislicz. Warszawa, 2001. S. 109; Dybas B. Twierdza czy rezydencja? Militarne znaczenie siedzib magnackich w XVII wieku. S. 71; Banta Z. Nowozytne zamki polskiej magnaterii. Uwagi o reprezentacji na wybranych przykladach. S. 113.
Мал. 2. Вежа-брама Мірскага замка
К. Радзівіл настойваў на тым, каб была захавана брама як памяць аб яго бацьку, які заклаў замак189.
Факт захавання старога збудавання ў складзе перабудаванай рэзідэнцыі ў Біржах дае магчымасць звярнуць увагу на прычыну, якая вымушала магнатаў інтэграваць у склад новых комлексаў старыя элементы. Старыя будынкі мелі важную сімвалічную ролю і павінны былі сведчыць, з аднаго боку, пра старажытнасць дынастыі ўладальніка, а з іншага, — пра сувязь з традыцыяй, на якой грунтавалася легітымнасць высокага становішча магната ў грамадстве. Такога кшталту перакананні вымушалі замоўцаў уводзіць у склад новазбудаваных рэзідэнцый архаічныя элементы. У дадзеным выпадку хацелася б звярнуць увагу на тып так званых дазорных вежаў, які ўзводзілі ў некаторых бастыённых замках, у тым ліку ў Нясвіжы (мал. 3). Яны маглі выкарыстоўвацца для патрэбы абароны замка і служыць для назірання за наваколлем у час ваеннай небяспекі. Аднак знакавая вартасць такога кшталту вежаў была не менш важнай. Іх традыцыю
189 Wasilewski Т. Budowa zamku і rezydencji Radziwillow w Birzach w latach 1586-1654 // Podlug nieba i zwyczaju polskiego : studia z historii architektury, sztuki i kultury ofiarowane Adamowi Milob^dzkiemu / red. Z. Bania. Warszawa, 1988. S. 263.
Мал. 3. Нясвіжскі замак. Н. Орда. 1876 г.
трэба звязваць з так званымі вежамі валынскага тыпу і бергфрыдамі, вядомымі на нашых землях з XIII ст. Такога кшталту вежы з’яўляліся выразнымі архітэктурнымі дамінантамі, якія былі бачныя на далёкай адлегласці і сцвярджалі ўладу ўласніка замка над яго землямі. У эпоху Рэнесансу такога кшталту дамінанты выконвалі функцыі лесвічных клетак, як гэта было ў Нясвіжы. Сваё сімвалічнае значэнне вежы захоўвалі і надалей, застаючыся ажно да XIX ст. важнымі сімваламі арыстакратыі190. Адным з найбольш яскравых прыкладаў на нашых землях з’яўляецца радзівілаўскі палац у Манькавічах, збудаваны ў канцы XIX ст. Выразнай вышыннай дамінантай гэтага будынка з’яўлялася вежа, спраектаваная па ўзоры вежы Нясвіжскага замка, родавага гнязда Радзівілаў.
У бастыённым замку ў Нясвіжы быў рэалізаваны яшчэ адзін архітэктурны тып збудавання, які мае сувязь з абарончым дойлідствам. Свой палац Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка вырашыў узвесці ў выглядзе шмат’яруснага збудавання з нарожнымі вежамі. Генеалогія такога кшталту пабудоў узыхо-
190Meierink В. О. Der groBe Turm: ein Adelssymbol? // Burgen und Schlosser in den Niederlanden und in Nordwestdeutschland / G. von Buren, H. H. Haffner, G. U. GroBmann. Munchen ; Berlin, 2004. S. 177-184.
дзіць да французскіх данжонаў191. Для Сіроткі такога кшталту будынак мусіў быць сімвалам «дому», дынастыі, ці роду Радзівілаў. Значная вышыня палаца, у сваю чаргу магла падштурхнуць архітэктара спраектаваць і ўзвесці вакол высокія земляныя валы, каб абараніць яго ад абстрэлу. Такім чынам, архітэктурнае вырашэнне рэпрэзентацыйных будынкаў магло паўплываць на абарончую канцэпцыю замка.
Акрамя вежаў і брам, знакавую нагрузку маглі несці і іншыя збудаванні, першасная функцыя якіх была абарончай. Напрыклад, роў вакол рэзідэнцыі сімвалізаваў сацыяльную дыстанцыю паміж уладальнікам рэзідэнцыі і яго падданымі. Важнае значэнне меў будаўнічы матэрыял. Існуе меркаванне, што ў Сярэднявеччы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе цэгла, апроч трываласці, надавала будынкам таксама выключна эксклюзіўна-рэпрэзентатыўны характар192. Такім чынам, найболын значныя будынкі ўзводзіліся з цэглы і накрываліся дахоўкай, што падкрэслівала ранг іх уласнікаў. Найболып выразным прыкладам з’яўляецца Мірскі замак, узведзены Юрыем Іллінічам у першай чвэрці XVI ст. Гэты комплекс быў надзвычай дарагім, а па сваім абарончым патэнцыяле, напэўна, не надта пераўзыходзіў дрэва-земляны замак Радзівілаў у Пячкоўскім Гарадку, збудаваны ў той жа час. Аднак у выбары будаўнічага матэрыялу і формы для сваёй рэзідэнцыі Юрый Іллініч кіраваўся найперш пытаннем прэстыжу.
Істотнае значэнне мела і сама геаметрыя комплексу. Лічыцца, што яшчэ ў Антычнасці, найперш праз тэорыі Піфагора, зарадзілася своеасаблівае эстэтычна-матэматычнае ўспрыманне свету. Паводле яго, арыфметычныя канцэпцыі дазвалялі спасцігнуць прынцыпы ўладкавання Сусвету, таму іх ужыванне пашыралася на розныя віды чалавечай дзейнасці і ў тым ліку на архітэктуру, дзе яно было рэалізавана ў рознага кашталту прасторава-геаметрычных канцэпцыях: прынцыпе прапорцый, канцэпцыі ідэальнага горада і г. д. Такім чынам архітэктурнае праектаванне набывала глыбокі сімвалічны і містычны сэнс. Асабліва гэта праявілася ў эпоху Рэнесансу, з яго цікавасцю да антычнай спадчыны. Містычны складнік узмацняўся і павышанай цікавасцю да вучэння Кабалы193. Таму будаўніцтва абарончых рэзідэнцый часта давяралі не ваенным, а цывільным архітэктарам, якія з дапамогай цыркуля стваралі ідэальныя ў плане праекты194.
Аднак на рэальных помніках уплыў такога кшталту ўяўленняў выявіць надзвычай складана. Напрыклад, правільныя ў плане фартэцыі былі больш
191 Волкаў М. Абарончыя храмы ВКЛ: меркаванне аб паходжанні тыпа // Історія релігій в Украі’ні: наук. іцорічн. Львів, 2009. Кн. 2. С. 390.
192 Herrmann С. Der rote Backstein Farbe herrschaftlicher Presentation oder monastischer Bescheidenheit? // Backsteinarchitektur im Ostseeraum: neue Perspektiven der Forschung; Katalog zur gleichnamigen Ausstellung I E. Gierlich, C. Herrmann, M. Muller. Petersberg, 2015. S. 12-13.