Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
Няшмат вядома пра замак у Свержані, які існаваў з XV ст., а ў другой палове XVI ст. перайшоў у валоданне да нясвіжскай галіны Радзівілаў. Па меркаванні В. Шаблюка, ён знаходзіўся ў цяжкадаступным месцы на правым беразе Нёмана. Акрамя ракі, яго прыкрывалі таксама залука Нёмана Міранка і прылеглае балота. Паводле згадкі 1568 г., замак ужо быў напаўразбураны. У гэты час у ім меліся дзве вежы, адна з якіх выконвала функцыю брамы,
211 Ткачоў М. А. Замкі і людзі. С. 42.
2І2НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 9367. Арк. 51-52.
213 Тамсама. Спр. 1913. Арк. 50-51, 194 адв., 255-256; Спр. 1914. Арк. 2-2 адв.; Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 37-43.
214 Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 43-44.
і сцяна з гародняў. 3 пераходам да Радзівілаў Свержань быў уключаны ў склад Нясвіжскай ардынацыі, а мясцовы замак страціў функцыі рэзідэнцыі і абарончага цэнтра і неўзабаве прыйшоў у заняпад215.
Адным са старэйшых і найбольш значных замкаў біржанскай лініі Радзівілаў быў комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў у Слуцку (мал. 9-10). Верхні замак паўстаў на месцы дзядзінца XI-XIV стст. пры ўпадзенні невялікай рэчкі Бычок у Случ. Паводле абмераў 1815 г., яго плошча складала 1 морг 245 прутоў (1,3 га). Невялікая плошча ўмацавання, а таксама тое, што яно мела акруглую форму, з’яўляецца выразнай прыкметай яго старажытнасці. 3 паўночна-заходняга боку знаходзіўся Ніжні замак, плошча якога складала 2 моргі 189 прутоў (1,9 га)216. У крыніцах XVII-XVIII стст. Верхні і Ніжні замкі аб’ядноўваюцца пад назвай Стары замак.
Будаўніцтва ўмацаванняў Ніжняга замка адносіцца да пачатку XVI ст. Захаваўся цікавы летапісны ўрывак, які сведчыць аб узвядзенні Ніжняга замка і яго ролі для развіцця Слуцка: «Н зараз княгыня [Анастасія Алелькавіч] град около града заложыла й нйзйна ровнятыся й подвыжшатыся почела. М в котором часе велйкое мноство людзй славных, годных, рожных, верных й жычлйвых мйран намножылосе на мешкане й тыснутыся почалй взглядом покою од непрыятеля наступйвшых. Тая ж княгйня церков соборную Пресвятое Богородыцы на высоком городе названым Дытынец зачавшы й скончыла року
Мал. 9. Верхні і Ніжні замкі ў Слуцку. Я. Фюрстэнхоф. Першая палова XVIII ст. SBB. Kart. XS49911/12.
215 Шаблюк В. Замак у Свержні // 3 глыбі вякоў. Наш край. 2002. Вып. 2. С. 27-31.
216AGAD. AR. Dz. XXV. Sygn. 3857. S. 10-11.
1509»2і\ 3 гэтай крыніцы вынікае, што да пачатку XVI ст. абараніцца ад моцнага непрыяцеля можна было толькі ў Верхнім замку, ці Высокім горадзе, як ён названы ў крыніцы. Намаганнямі княгіні былі збудаваны магутныя абарончыя ўмацаванні вакол старажытнага гандлёва-рамеснага пасада, які ў далейшым сталі называць Ніжнім замкам. Павелічэнне плошчы слуцкай цытадэлі давала магчымасць большай колькасці мяшчан схавацца ў ёй у выпадку нападу ворага. Гэта стала істотным стымулам для павелічэння колькасці жыхароў горада, аб чым наўпрост пішацца ў крыніцы.
He менш цікавай з’яўляецца нататка падарожніка Трыфана Карабейнікава, які пабачыў Слуцк у 1593 г. у той час, калі горад яшчэ належаў Алелькавічам. У прыватнасці, ён адзначае: «Городок Слуты/кь невелйкь, поменшй Коломны, древяной, а около городка острогь на городовое дело, а в остроге торгй да двор панской, да жйлецкйх дворов двестй; а посадом болшй Ростова, ...ау гра(да) в воротехь й у острогу стоять воротнйкй й стрелы(ы с ружьемь, а в острог'ь йноземца, не сказавь, не пустять»2К. «Гарадком» падарожнік, верагодна, назваў Верхні замак, «панскім дваром» Ніжні замак, «астрогам» умацаваны пасад паміж рэчкамі Бычок і Случ. Такім чынам, мы бачым, што ўжо напрыканцы XVI ст. абодва замкі былі аб’яднаны ў адзін рэзідэнцыянальна-абарончы комплекс.
Мал. 10. Верхні і Ніжні замкі ў Слуцку. А. Гафо. 1731 г. HSD. Р. 2. Sygn. 67/101.
Мйцйк Ю. А. Два білоруськнх літогшсця XVI-XVII ст. // Загартована історіею. Ювілейннй збірннк на пошану професора Надіі' Іванівнн Мнронець з нагодн 80-ліття від дня народження. Кнів, 2013. С. 254. У копіі гэтага запісу, які захаваўся да нашага часу, дата ўказана памылкова1409 г.
218 Второе хожденне Трнфона Коробейннкова. С преднсловнем С. О. Долгова II Чтення в Нмператорском Обіцестве йсторнн н Древностей Росснйскнх прн Московском Уннверснтете. 1887. Кн. 1. С. 7.
У рукі Радзівілаў Слуцк перайшоў у 1600 г. Стан умацаванняў яго замкаў у першай палове XVII ст. адлюстроўвае інструкцыя Крыштафа II Радзівіла 1620-х гг., інвентар 1642 г. і планы горада сярэдзіны XVII першай паловы XVIII ст.219 Па перыметры Верхняга замка ішла сцяна з гародняў. Яна была ўзведзена на глініста-пясчаным вале вышынёй 4 м220 . 3 боку Ніжняга замка знаходзілася вежа-брама. Яна мела форму чацвярыка, які ўверсе пераходзіў у васьмярык. Унізе ў браме месціліся турмы. К. Радзівіл загадваў абмазваць ніжні чацвярык глінай, паставіць перад брамай «астрожак», а перад ім на мосце узвод, ці пад’ёмны мост. Наверсе брамы меўся гадзіннік. У 1620-я гг. на дзядзінцы Верхняга замка знаходзіўся «стары» цэйхгаўз, які К. Радзівіл загадаў адрамантаваць і прыстасаваць для захавання зброі і гармат. Акрамя таго, магнат аддаў распараджэнне ўзвесці на дзядзінцы некалькі свірнаў для захавання харчовых прыпасаў, якіх «пастаянна павінна было быць шмат у замку». Гэтыя факты сведчаць аб тым, што Верхні замак па-ранейшаму ўспрымаўся тагачасным гаспадаром як галоўная цытадэль горада. Праўда, як сведчаць пазнейшыя апісанні, прапановы К. Радзівіла не былі рэалізаваны. Так, у інвентары 1642 г. цэйхгаўз у Верхнім замку не згадваецца, а ўся зброя была сабрана ў цэйхгаўзе ў Ніжнім замку. Гэтаксама не было там і свірнаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Ніжняга замка. Такім чынам, на гэтым прыкладзе бачна, што распараджэнні К. Радзівіла адносна Верхняга замка не былі рэалізаваны да канца, як, зрэшты, і некаторыя іншыя планы магната па разбудове і мадэрнізацыі ўмацаванняў Слуцка. Апроч таго, інвентар 1642 г. сведчыць аб тым, што на тэрыторыі Верхняга замка стаялі жылы дом і мураваная скарбніца. 3 інструкцыі К. Радзівіла вынікае, што Верхні замак як абарончы аб’ект меў істотны недахоп: на яго тэрыторыі не было студні, якую К. Радзівіл загадваў выкапаць.
У пачатку XVII ст. слуцкі Ніжні замак меў даволі моцныя фартыфікацыі. У інструкцыі К. Радзівіла згадваюцца некалькі веж, башта ў рове і сцяна з гародняў, наверсе якой мелася баявая галерэя, накрытая дахам. Самі гародні выкарыстоўваліся для захавання розных рэчаў. Перад брамай з боку горада мелася некалькі мастоў і ўзводаў. У 1620-я гг. у абарончым перыметры Ніжняга замка ўжо былі сур’ёзныя агрэхі. Напрыклад, з паўночна-заходняга боку за палацам зусім не было сцяны, а ў сам палац можна было ўлезці праз вокны. У інструкцыі К. Радзівіла згадваюцца таксама лазня, вялікая стайня і кухня. Ніжні замак, як і Верхні, меў праблемы з вадой, таму К. Радзівіл загадаў і тут выкапаць студню. Паводле інвентара 1642 г., Ніжні замак меў вежу-браму з узводам, палац, «башту» каля яго, скарбніцу, дом гараднічага, цэйхгаўз і тры свірны. Адсутнасць увагі гаспадара да неабходнасці падтрымання ўмацаван-
2І’БАН. ООРК. № 791; НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 40; AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 34. РІ. 2. S. 93-95; Т. 130. РІ. 2. S. 259-263; HSD. Р. 2. Sygn. 67/101; Sachsische Landesbibliothek. Handschriftensammlung. Mscr. Dresd. R. 30. M. II. Bl. 94; SSB. Kart. XS49911/10; XS499U/12.
220 Калядзінскі Л., Ткачоў M. Слуцкія замкі // Вялікае княства Літоўскае: энцыкл. : у 2 т. Т. 2. Мінск, 2006. С. 595.
няў слуцкіх замкаў у належным стане сведчыць аб паступовай страце імі абарончага прызначэння.
Пры Багуславе Радзівіле рэзідэнцыя была рэканструявана. Магнат хаця і рэдка бываў у Слуцку, аднак надаваў яму вялікае значэнне. Будаўніцтва ў сярэдзіне XVII ст. у Новым месце магутнай бастыённай цытадэлі прывяло да пачатку дэмілітарызацыі Верхняга і Ніжняга замкаў. Знакавым стаў перанос у 1662 г. у новазбудаваную цытадэль рэзідэнцыі каменданта і харугвы слуцкага гарнізона221. Пазней, у другой палове XVII ст., адбылася змена назваў: комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў пачалі называць Старым замкам, а цытадэль Новым замкам. Пры гэтым Стары замак выконваў функцыі рэзідэнцыі, а Новы замак з’яўляўся абарончым цэнтрам горада.
У другой палове XVII ст. асноўныя высілкі былі накіраваны на рэканструкцыю рэзідэнцыянальнай часткі, хаця пры гэтым меркавалася захаваць пэўны абарончы патэнцыял усяго комплексу. Праекты будынкаў распрацоўваў архітэктар Тэафіл Спіноўскі. Непасрэдна кіравалі будаўніцтвам Казімір Клакоцкі і Крыштаф Вінклер. Працы пачаліся ў 1662 г., аднак некаторы час ішлі даволі марудна. У 1666 г. быў узведзены вялікі палац, а ў наступным годзе праводзіліся працы па яго аздабленні. Пасля смерці Багуслава Радзівіла ў 1669 г. будаўніцтва працягвалася, а закончаны выгляд рэзідэнцыя набыла ў апошняй чвэрці XVII ст.222 На падставе апісання замка 1687 г., а таксама планаў першай паловы XVIII ст. можна ўявіць, як яна выглядала. Уваход у Стары замак ажыццяўляўся праз вежу-браму, да якой з Падзамча вёў драўляны мост. Насупраць брамы ў паўночнай частцы Ніжняга замка размяшчаўся комплекс рэпрэзентацыйных будынкаў: вялікі палац над Бычком і два меншыя палацы. Яны групаваліся такім чынам, што ў цэнтры ўтвараўся вялікі двор. Паўднёвая частка Ніжняга замка была занята будынкамі гаспадарчага прызначэння. Невялікі па плошчы Верхні замак па-ранейшаму быў акружаны земляным валам, а на яго тэрыторыю можна было патрапіць па драўляным мосце з тэрыторыі Ніжняга замка. Насупраць увахода стаяў драўляны палац, злева ад яго дом канцылярыі, справа мураваны скарбец. На тэрыторыі Верхняга замка таксама знаходзіўся шэраг гаспадарчых будынкаў і цэйхгаўз, у якім захоўвалася ваенная амуніцыя223.
Пэўныя складанасці падчас рэканструкцыі слуцкай рэзідэнцыі ўзніклі з-за наяўнасці на дзядзінцы Верхняга замка старажытнай Успенскай царквы, якая выконвала функцыі сабора і мела вялікае значэнне для жыхароў Слуцка. Аднак арганізацыя доступу вернікаў да царквы ўскладняла рэалізацыю архітэктурнай праграмы магнацкай рэзідэнцыі. Да пачатку XVIII ст. для праходу прыхаджан да царквы быў перакінуты мост цераз Бычок. Ад моста да храма