Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
262 Sahanowicz Н. Zycie codzienne na Bialorusi w warunkach wojny wedlug skarg poddanych radziwillowskich z lat pi^cdziesi^tych i szescdziesi^tych XVII wieku // Biblioteka epoki nowozytnej 5 11/2016 : Hortus bellicus. Studia z dziejow wojskowosci nowozytnej. Studia ofiarowane Profesorowi Miroslawowi Nagielskiemu / red. K. Bobiatynski i in. Warszawa, 2017. S. 318-319.
263 Vigand M. Die Entwicklung historischer Zitadell-Bauten in Italien vom 16. bis zum 19. Jahrhundert // Erhalt und Nutzung historischer Zitadellen / H.-R. Neumann. Mainz am Rhein, 2002. S. 12-13.
264 Brohl E. Polnische Einfliisse auf den friihen Festungsbau in Mitteldeutschland um 1500 // Von der Burg zum Schloss: landesherrlicher und adeliger Profanbau in Thiiringen im 15. und 16. Jahrhundert / H. LaB. Bucha bei Jena, 2001. S. 120-130; Lasek P. Turris fortissima nomen Domini. Murowane wieze mieszkalne w Krolestwie Polskim od 1300 r. do polowy XVI w. S. 160-163.
Мал. 18. Дрэва-земляная бастэя. Першая палова XVI ст.
няў новага кшталту на землях ВКЛ у XVI ст., па ўсёй верагоднасці, значны ўплыў мелі спецыялісты з саюзнай Польшчы. А з сярэдзіны XVI ст. у ВКЛ працавала вялікая колькаць італьянскіх архітэктараў, якія былі задзейнічаны на будаўніцтве абарончых умацаванняў, асабліва ў час Інфлянцкай вайны (15581583).
Прыход новых прынцыпаў фартыфікацыі ў ВКЛ адбыўся ўжо ў першай палове XVI ст. Пры гэтым можна вылучыць шэраг асноўных тэндэнцый, якія пачынаюць вызначаць накірунак развіцця абарончай архітэктуры. Папулярнасць набываюць земляныя ўмацаванні, якія маглі больш эфектыўна супрацьстаяць абложнай артылерыі, чым мураваныя і драўляныя. Разам з тым шэраг
фактараў перашкаджалі шырокаму распаўсюджанню навейшых земляных умацаванняў. Так, на ўсходзе краіны з-за спецыфікі тэатру ваенных дзеянняў і характару праціўніка доўгі час актуальнасць захоўвалі дрэва-земляныя ўмацаванні традыцыйнага тыпу. Апроч таго, пашырэнню земляных умацаванняў перашкаджала тое, што яны былі малапрыдатнымі для будаўніцтва рэпрэзентацыйных комплексаў. Таму пры будаўніцтве многіх рэзідэнцый уласнікі кіраваліся распрацаванымі раней архітэктурнымі канцэпцыямі. Напрыклад, Любчанскі замак сведчыць аб папулярнасці формы кастэлі ў апошняй чвэрці XVI ст.
Для вядзення агню з розных відаў агняпальнай зброі былі неабходны спецыяльныя збудаванні. Першапачаткова замест высокіх і вузкіх познесярэднявечных вежаў у Еўропе ўзводзіліся магутныя артылерыйскія вежы з тоўстымі сценамі і шырокімі платформамі для ўстаноўкі гармат. Аднак у хуткім часе развіццё ваеннай тэхнікі і павелічэнне магутнасці артылерыі прымусіла да максімальнага паніжэння фланкіравальных элементаў, каб схаваць іх ад артылерыі. Так паўсталі бастэі, якія не пераўзыходзілі па сваёй вышыні абарончыя сцены ці валы, мелі магутныя муры і шырокія платформы на адным, двух ці трох узроўнях для размяшчэння на іх артылерыі і абаронцаў. Найбольш вядомай спробай тэарэтычнага абгрунтавання выкарыстання бастэй у ваеннай архітэктуры з’яўляецца праца А. Дзюрэра, выдадзеная ў 1527 г. У ВКЛ класічныя мураваныя бастэі А. Дзюрэра былі ўзведзены ў Коўне і ў ланцугу гарадскіх умацаванняў Вільні. Найбольш распаўсюджанай формай фланкіравальных збудаванняў, прыстасаваных да выкарыстання артылерыі, сталі земляныя бастэі, якія ў крыніцах фігуру-
юць пад тэрмінамі больверкі (ням. Bollwerk), ці быкі265. Па форме яны маглі быць круглым ці поліганальнымі266. Апошняе набліжае іх да бастыёнаў і ў пэўным сэнсе ўскладняе разуменне гэтай формы абарончых элементаў як асобнай.
Іншым папулярным варыянтам фланкіравальных збудаванняў сталі нізкія драўляныя башты. Яны давалі магчымасць узмацніць абарончы перыметр дрэва-земляных умацаванняў традыцыйнага тыпу і сталі надзвычай папулярнымі ва ўсходніх рэгіёнах ВКЛ. Нягледзячы на адносную таннасць земляных фартыфікацый, узводзіць іх маглі сабе дазволіць толькі найбольш заможныя гарады. У сваю чаргу, для многіх сярэдніх і дробных гарадоў у XVIXVII стст. аптымальнай формай умацаванняў сталі невысокія драўляныя сцены ў выглядзе паркана з фланкіравальнымі баштамі. Аб даверы да такога кшталту ўмацаванняў сведчыць наступная цытата, у якой ідзе размова аб будаўніцтве ўмацаванняў у Сапежыне ў першай чвэрці XVII ст.: «...iesliby sie mialo co budowac tedy nie taki ostrog mialby bye, ktory prawie na smiechotowisko ludzkie postawiono, ale by go teraz prawie z fundamentu warowny parkan z g^stymi basztami do pot^zney obrony postawic»2^. Падобныя парканы з баштамі ў XVII ст. мелі радзівілаўскія замкі ў Клецку і Давыд-Гарадку, пра што згадвалася вышэй.
Абавязковым пры планаванні і ўзвядзенні фартыфікацый становіцца прынцып фланкіравання праслаў абарончых сцен і валоў268. Гэта вымушала да геаметрызацыі плана ўмацавання з мэтай ліквідацыі так званых мёртвых зон і максімальна эфектыўнага выкарыстання агняпальнай зброі. Разам з тым умелая рэарганізацыя перыметра абароны ўмацавання з шырокім выкарыстаннем фланкіравальнага агню дазваляла весці эфектыўную абарону пры адносна невялікім гарнізоне. Таму пераход да фартыфікацыі новага кшталту даваў магчымасці для пэўнай эканоміі сродкаў пры арганізацыі абароны269. Паралельна з гэтым у ВКЛ распаўсюджваліся рэнесансныя архітэктурныя канцэпцыі, паводле якіх рэгулярныя ў плане абарончыя збудаванні лічыліся найболын эфектыўнымі. Апроч таго, рэгулярны план фартэцый сам па сабе лічыўся сімвалічным: канцэпцыя ідэальнага горада і ідэя антрапамарфізму ў архітэктуры. У гэтым можна бачыць таксама пэўны палітычны маніфест, звязаны з эвалюцыяй канцэпцыі ўлады ў розных краінах Еўропы270. У ВКЛ гэтую сімволіку паспяхова выкарыстоўвалі магнаты, у тым ліку Радзівілы.
265Ласковскйй Ф. Ф. Матерналы для нсторнн ннженернаго нскусства в Росснн. Ч. 1. С. 74.
266Bogdanowski J. Fortyfikacje lancuckie na tie maiopolskiej sztuki obronnej. S. 102-104.
267LMAVB. F. 139. B. 2148. L. 13.
268Bogdano-wski J. Fortyfikacje lancuckie na tie maiopolskiej sztuki obronnej. S. 168-169.
269 Gebuhr R., Theissen A., Winter M. Von Vestungen // Von Vestungen Die brandenburgischpreuBischen Festungen Spandau, Peitz und Kiistrin. Berlin, 2001. S. 18.
270 Schutte U Das SchloB als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 144-145; Vigano M. Die Entwicklung historischer Zitadell-Bauten in Italien vom 16. bis zum 19. Jahrhundert. S. 12.
Новыя фартыфікацыйныя ўплывы бачны ў замку ў Пячкоўскім Гарадку, які ў крыніцах фігуруе таксама пад назвай Ярад Гарадок271. Важна адзначыць, што гэта была адна з першых рэзідэнцый на беларускіх землях, якую збудавалі самі Радзівілы. Вядома, што ў 1495 г. Аляксандр Ягелончык надаў Мікалаю II Радзівілу маёнтак Хоўхла, да якога належаў Пячкоўскі «дварэц». Апошняе адназначна ўказвае на ўзвядзенне ўмацаванай рэзідэнцыі ўжо пры новых уласніках. Гэта магло адбыцца пры Яне II Радзівілу, які валодаў згаданым маёнт-
кам у 1521-1545 гг. Пра ўвагу гэтага магната да Пячкоўскага гарадка сведчыць заснаванне тут у 1530 г. мястэчка272.
Паводле археалагічных даследаванняў, першапачаткова ў Гарадку існавала гарадзішча ранняга жалезнага веку, якое ў далейшым было закінута. У пачатку XVI ст. фіксуюцца значныя працы па мадэрнізацыі ўмацаванняў, якія трэба звязваць з дзейнасцю Радзівілаў. Паводле матэрыялаў археалогіі, замак функцыянаваў да сярэдзіны другой паловы XVII ст. Умацаванне складаецца з двух галоўных элементаў: авальнай пляцоўкі памерам 44 х 72 м і вышынёй 5 м, на якой знаходзіліся жылыя пабудовы, і вала вышынёй да 10 м. Яны падзелены вадзяным ровам шырынёй 25 м (мал. 19)273. Падобную структуру з невялікай унутранай пляцоўкай, акружанай магутным земляным валам, меў Геранёнскі замак Гаштольдаў першай чвэрці XVI ст., які лічыцца адным з першых умацаванняў новага кшталту ў ВКЛ. Важна адзначыць, што ў выпадку
Пячкоўскага Гарадка і Геранёнаў пояс земляных фартыфікацый амаль пазбаўлены фланкіравальных элементаў, што дапамагае ў датаванні. Прынцып фланкіравання сумежных абарончых элементаў становіцца абавязковым на нашых землях з сярэдзіны XVI ст.
На прыкладзе Пячкоўскага Гарадка праявілася характэрная асаблівасць умацаваных рэзідэнцый новага тыпу, што праявілася ў Еўропе ў канцы XV пачатку XVI ст., аддзяленне абарончых умацаванняў ад жылых будынкаў. Гэта было звязана з эвалюцыяй абарончай архітэктуры, якую прыстасоўвалі да агняпальнай зброі,
Мал. 19. Замак у Пячкоўскім Гарадку. Паводле Я. Г. Звяругі
271 Zawadzki J. Siedziby Kiszkow і Radziwillow na Bialorusi w XVI-XVIII wieku : opisy z zasobu Archiwum Glownego Akt Dawnych. S. 26.
272Malczewska M. Latyfundium Radziwillow w XV do polowy XVI wieku. S. 72.
273 Zawadzki J. Siedziby Kiszkow i Radziwillow na Bialorusi w XVI-XVIII wieku : opisy z zasobu Archiwum Glownego Akt Dawnych. S. 26; Ганецкая I. Гісторыя фартыфікацыі гарадзішча ў в. Гарадок Маладзечанскага раёна // ГАЗ. 2002. № 17. С. 175-180; Бохан Ю. М. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV-XVIII стст. / уклад. М. А. Волкаў. Мінск, 2018. С. 72.
і з развіццём архітэктурнай праграмы рэзідэнцыянальнай часткі. Падзел на жылую і абарончую часткі стаў надзвычай актуальны з пашырэннем земляных умацаванняў274.
Змены ў архітэктурным вобліку магнацкіх рэзідэнцый у XVI ст. добра ілюструе прыклад Мірскага замка. Пасля атрымання Міра ў 1568 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка зрабіў замак сваёй галоўнай рэзідэнцыяй275. Ужо пасля ўзвядзення магутнага бастыённага замка ў Нясвіжы ў канцы XVI пачатку XVII ст. рэзідэнцыя была перанесена туды, а Мірскі замак адступіў на другі план. На нашу думку, асноўныя працы па перабудове Мірскага замка маглі прыпасці якраз на 70-я гг. XVI ст. Працэс перабудовы рэзідэнцыі, верагодна, супаў з лакацыяй і наданнем магдэбурскага права мястэчку Мір, што адбылося ў 1579 г. Асноўныя працы па перабудове замка былі скончаны да 1594 г.276 Унутры старой кастэлі Іллінічаў былі ўзведзены два трохпавярховыя жылыя карпусы, а звонку былі насыпаны земляныя ўмацаванні, якія ўяўлялі сабой няправільны па форме чатырохвугольнік з невялікімі паліганальнымі бастэямі па вуглах (мал. 20-21). Да нашага часу захаваліся паўночна-ўсходняя бастыя, паўночная і часткова заходняя і ўсходняя курціны. Вал захаваўся на вышыню 4 м. Раней перад ім меўся роў, які напаўняўся вадою пры дапамозе сістэмы ставаў. Ролю бруствера мог выконваць драўляны паркан ці шэрагі кашоў-габіёнаў з байніцамі для стралкоў і амбразурамі для гармат. Падобныя ўмацаванні набыло і мястэчка Мір. Па перыметры прамавугольнага ў плане паселішча быў насыпаны вал, на якім стаяў драўляны паркан277. У вале меліся чатыры мураваныя брамы, а па рагах умацавання, па ўсёй верагоднасці, былі насыпаны земляныя бастэі, аналагічныя замкавым.