Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
Адным з асноўных недахопаў земляных умацаванняў Мірскага замка, на думку Ю. Заяца, была невялікая вышыня вала, які не закрываў палац ад варожага абстрэлу278. Аднак варта ўлічваць, што для апошняй чвэрці XVI ст. актуальнай была небяспека так званай казацкай сваволі ці супрацьстаяння з іншымі магнатамі. Менавіта супраць такой пагрозы мусілі абараняць свайго ўладальніка і яго маёмасць мадэрнізаваныя фартыфікацыі Мірскага замка. Падобныя задачы выконвалі і многія іншыя palazzo in forteca (фартыфіканыя палацы), узведзеныя ў гэты час.
Аднак ужо напрыканцы XVI ст. земляныя ўмацаванні замка ў Міры, верагодна, страцілі сваю актуальнасць. Мірская рэзідэнцыя была безабароннай перад казакамі Севярына Налівайкі, якія ў 1595 г. занялі і разрабавалі Слуцк і пагражалі землям Наваградскага ваяводства. У пачатку 1596 г. С. Налівайка
274 Schiitte U. Das SchloB als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. S. 210.
215Калнін B. B. Мірскі замак. C. 62-74.
^Калнін B. Хто будаваў Мірскі замак? С. 40.
277 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 17 664. S. 169; Dz. XXV. Sygn. 2455/1. S. 24.
21і3аяц Ю. A. O некоторых особенностях прннцнпов органнзацнн обороны Мнрского замка (мнфы н реальность) // МАБ. Мінск, 2006. Вып. 12. С. 194.
Мал. 20-21. Земляныя ўмацаванні вакол Мірскага замка
з артылерыяй прайшоў праз Лахву, якая належала Сіротку, пераправіўся праз Прыпяць і пайшоў на Валынь. Але баяліся, што ён вернецца, аб чым пісаў сам князь279. Сіротка адмовіўся ад грунтоўнай мадэрнізацыі Мірскага замка на карысць Нясвіжа. Што мела вырашальны ўплыў на гэта, вызначыць дакладна цяжка. Цалкам магчыма, што магнат вырашыў узвесці больш сучасную ў плане фартыфікацый і архітэктурнай праграмы рэзідэнцыю менавіта ў сталіцы ардынацыі. Акрамя таго, у Нясвіжы мелася выдатная магчымасць для стварэння разгалінаванай сістэмы водных перашкод, што было важна для бастыённай фартыфікацыі.
У жніўні-верасні 1655 г. мястэчка Мір было захоплена і абрабавана казакамі і маскоўскімі войскамі, аднак замак узяты не быў280. Далейшыя падзеі засведчылі, што Мірскі замак на лакальным узроўні захоўваў абарончае значэнне і дазваляў кантраляваць рэгіён і шляхі, якія праз яго праходзілі. У канцы 1655 г. Багуслаў Радзівіл праз слуцкага каменданта Волакса хітрасцю падпарадкаваў сабе Нясвіж і Мір, адабраўшы іх ва ўнука Сіроткі Міхала Казіміра Радзівіла. Слуцкія жаўнеры занялі Мірскі замак 12 снежня. Яго камендантам быў прызначаны нейкі Ліхтэмберк281. Тады ж з Нясвіжскага замка ў Мірскі было адпраўлена 4 гарматы і 24 гакаўніцы282. Аднак у хуткім часе Нясвіжскі і Мірскі замкі былі заняты атрадамі Самуэля Аскеркі і вернуты ў падпарадкаванне нясвіжскаму ардынату. У Слуцк навіна аб страце Мірскага замка прыйшла напачатку красавіка 1656 г., у ёй адзначалася, што замак быў узяты праз здраду групы жаўнераў283. Вясною 1659 у першую палову 1660 г. у час паходу маскоўскіх войскаў на чале з ваяводам Іванам Хаванскім у Наваградчыну, Берасцейшчыну і Падляшша Мірскі замак ізноў быў разрабаваны. Пасля разгрому арміі Хаванскага пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г. ужо на наступны дзень, 29 чэрвеня, пад Мірскі замак падышла група войскаў ВКЛ на чале Самуэлем Кміцічам, Станіславам Ліпніцкім і Крыштафам Францішкам Сапегам, якія рушылі з-пад Ляхавічаў хуткім маршам, спадзяючыся ўзяць у палон самога ваяводу. У замку стаяла маскоўская залога ў 120 чалавек, якія «пасля некалькіх эксперыментаў» у той жа дзень здалі замак. Вырашальнае значэнне, напэўна, мела вестка аб поўным разгроме маскоўскіх войскаў пад Палонкай284.
У выніку вайны 1654-1667 гг. стала зразумела, што замак у Міры больш не здольны выконваць функцыі абарончага ўмацавання, таму яго пачалі пераробліваць пад адкрытую рэзідэнцыю. Уздоўж паўднёвай і заходняй сцен былі
™ Грйцкевйч А. П. Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI-XVIII вв.). С. 58.
™ Naronowicz-Naronski J Budownictwo wojenne / oprac. J. Nowakowa, red. T. Nowak. Warsza­wa, 1957. S. 51.
281 Kossarzecki K. Proby tworzenia udzielnego wladztwa ksiecia Boguslawa Radziwilla w oparciu o dobra podlaskie i sluckie w okresie zalewu szwedzkiego i moskiewskiego przelomu 1655 i 1656 r. S. 33.
282 AGAD. AR. Dz. XXVI. Sygn. 80. S. 2.
283 LMAVB. F. 9. B. 1873. P. 101.
284Касажэцкі K. Кампанія 1660 году ў Літве. С. 289.
ўзведзены гаспадарчыя збудаванні рознага прызначэння, для якіх у абарончых мурах прабіваліся праходы. Ужо ў 1661 г. згадваецца аб заканчэнні даху на бровары, які быў прыбудаваны да сцяны між паўднёва-заходняй і брамнай вежамі285. У крыніцах 1680-х гг. згадваюцца спецыяльныя матыкі і колы, якія выкарыстоўваліся для разбівання муроў286. Як вынікае з інвентароў 1681 і 1688 гг., узвод у браме ўжо не працаваў: ланцугі былі абарваныя і ён наўпрост ляжаў на зямлі. У канцы XVII ст. з паўночнага палаца праз вал быў збудаваны мост у італьянскі сад, што сведчыла аб страце Мірскім замкам абарончага характару.
У час Вялікай Паўночай вайны шведы не бачылі ў Мірскім замку колькінебудзь сур’ёзнага фартыфікацыйнага аб’екта, не было там і гарнізона. Фатальным для замка стаў паход шведскіх войскаў праз тэрыторыю Беларусі на чале з Карлам XII у 1706 г. У сярэдзіне сакавіка шведскі корпус на шляху ў Нясвіж разграміў тысячны атрад казакаў, які стаяў у Міры287. Пры гэтым казакі, захопленыя знянацку, відаць, не паспелі скарыстацца абарончымі ўмацаваннямі замка. 27 красавіка шведы ізноў увайшлі ў Мір і занялі рэзідэнцыю, якую на наступны дзень спалілі288. Пры гэтым варта адзначыць, што шведы не палічылі неабходным руйнаваць састарэлыя фартыфікацыі замка, у той час як болып сучасныя бастыённыя фартыфікацыі Карл XII загадваў разбураць. Такім чынам, абароназдольнасць Мірскага замка Радзівілы падтрымлівалі да сярэдзіны XVII ст., а пасля вайны 1654-1667 гг. яго ваенная гісторыя закончылася.
Вельмі рана яшчэ ў першай палове XVI ст. земляны вал з драўляным парканам наверсе быў узведзены ў Слуцку. Актыўная будаўнічая дзейнасць у горадзе была магчымай дзякуючы значнаму дэмаграфічнаму і эканамічнаму росту паселішча. Новая лінія ўмацаванняў закрыла найбольш густанаселены гандлёва-рамесны пасад у міжрэччы Бычка і Случы і праіснавала да пачатку XVII ст., калі пачалося будаўніцтва новага больш маштабнага фартыфікацыйнага пояса289. Дакладная дата пачатку ўзвядзення новага землянога вала, які акружыў усё Старое места Слуцка, невядомая, аднак з упэўненасцю можна казаць, што працы ініцыяваў Януш Радзівіл, у валоданне якога горад перайшоў у 1600 г. Так, у рахунках магната за 1619 г. згадваецца «ляхавіцкі валмайстар», які працаваў на ўзвядзенні валоў у Слуцку290. Верагодна, першапачаткова для вядзення фланкіравальнага агню насыпаліся невялікія земляныя бастэі, ці быкі291.
Аб далейшай мадэрнізацыі ўмацаванняў Слуцка, ці дакладней аб планаваных захадах у гэтым накірунку, сведчыць інструкцыя Крыштафа Радзівіла 1620-х гг. Важнейшым мерапрыемствам былі працы па насыпанні землянога
285НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 4466. Арк. 285 адв.
286Тамсама. Спр. 4468. Арк. 131 адв.
287Nordberg J. A. Histoire De Charles XII Roi De Suede. La Haie. 1744. T. 2. P. 81.
288AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 12044. S. 15.
289Волкаў M. Слуцк на старых планах. С. 11-12.
290НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 10 729. Арк. 10 адв.
291AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678. S. 5-8.
вала Старога места. У якасці дадатковага ўмацавання прапановаўвалася шырока выкарыстоўваць драўляны штыкет. У прыватнасці, яго неабходна было паставіць з вонкавага боку старамескага вала. Закрыць штыкетам таксама планавалася неўмацаваныя валам часткі горада: Старое места з боку ракі, Новае места і замкі. Пры гэтым згадваецца, што ў Ніжнім замку трэба было паставіць штыкет «для бакавой стральбы і фланкіравання сцен». Для ўмацавання Старога места з боку ракі К. Радзівіл прапаноўваў пасярэдзіне дзядзінца Верхняга замка з боку Новага места ўзвесці «вялікі больверк», з якога б можна было прастрэльваць рэчышча ракі. Узвесці больверк можна было з зямлі і дзірвану ці з дрэва ў дзве сцяны, якія затым для абароны ад агня трэба было абляпіць глінай. Сам К. Радзівіл лічыў больш надзейным больверк з зямлі. Наверсе па перыметры ўмацавання неабходна было расставіць кашы, насыпаныя зямлёй, якія б выконвалі функцыю бруствера. Аднак гэты праект не быў рэалізаваны. Досыць простыя ўмацаванні Новага места па праекце К. Радзівіла павінны былі выглядаць наступным чынам: перад штыкетам трэба было ўзвесці плот з галля ў пояс чалавека, які трэба было ўнутры набіць зямлёй з рову перад штыкетам. Такім досыць простым спосабам меркавалася абараніць штыкет ад артылерыйскага агню. Урэшце, завяршаючы апісанне планаў па разбудове ўмацаванняў Слуцка, варта прыгадаць пра драўляныя кабыліны, якія трэба было расставіць за ровам вакол усяго горада. Апошнія павінны былі забяспечыць горада на выпадак раптоўнай атакі292. Дакладна невядома, што з інструкцыі К. Радзівіла было рэалізавана, але на падставе яе добра бачны асаблівасці абарончай архітэктуры першай чвэрці XVII ст. Узвядзенне земляных умацаванняў вакол Слуцка ішло паступова, а ў сярэдзіне другой палове XVII ст. яны былі мадэрнізаваны па правілах старагаландскай фартыфікацыі.
Стварэнне ўрбаністычнага арганізма новага ўзроўню ў Нясвіжы было звязана з дзейнасцю Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі (мал. 22-23). Будаўніцтва новага бастыённага замка распачалося ў 1582 ці 1583 г.293 Паралельна з узвядзеннем замка была праведзена лакацыя, ці закладка новага горада. Пачатак гэтага працэсу выразна маркіруе наданне Нясвіжу магдэбурскім правам, якое адбылося ў 1586 г. У прывілеі на магдэбурскае права рэгламентаваліся абавязкі мяшчан па будаўніцтве фартыфікацый294. У 1592 г. працы па насыпанні гарадскіх умацаванняў ужо вяліся295. Прынята лічыць, што на час, калі была напісана гравюра Т. Макоўскага (каля 1600 г.), асноўныя працы па ўзвядзенні замка і горада былі скончаны. Але працы працягваліся і пазней. Вядома, напрыклад, што ў 1615 г. нейкімі будаўнічымі працамі ў Нясвіжы кіраваў майстар Ганус296.
292AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 130. Pl. 2. S. 259-263.
293 Metel’skij A. A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu z konca XVI poczatku XVIII wieku. S. 161-162.
294 Падрабязней гл.: Волкаў M. Абарончы комплекс Нясвіжа ў XVI-XVIII стст. С. 175-187.