Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Пераходным тыпам абарончых рэзідэнцый ранняга Новага часу былі так званыя бастыённыя замкі. Гэтае паняцце з’яўляецца шмат у чым штуч-
1 Вапіа Z. Pojecie rezydencji w architekturze polskiej XVII i XVIII w. na przykladzie Podhorzec i Brodow П Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI-XVIII w. Lublin, 2000. S. 381-392.
23аяц Ю. A. Паняцце «замак», тыпы замкаў // Археалогія Беларусі: у 4 т. Мінск, 2001. Т. 4. С. 66-72; Дзярновіч А. Замак II Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. Мінск, 2007. Т. 1. С. 643-646.
ным і пашырылася ў другой палове XX ст. у асяроддзі польскіх і нямецкіх даследчыкаў (польск. zamek bastionowy, ням. bastionierte Schlojty. Тым не менш азначэнне бастыённы замак вельмі ўдала характарызуе сутнасць феномена рэзідэнцый ранняга Новага часу: з аднаго боку, іх імкнуліся прыстасаваць да абароны з дапамогай навейшых бастыённых фартыфікацый, а з іншага максімальна павысіць іх рэпрэзентацыйныя ўласцівасці і каімфортнасць пражывання ўладальнікаў.
На працягу ўсёй гісторыі архітэктура мела важнае значэнне ў функцыянаванні грамадства і яго інстытутаў. Пры гэтым найбольшую вагу мелі будынкі сакральнага, рэзідэнцыянальнага і абарончага прызначэння, якія ўвасаблялі структурную арганізацыю чалавечай супольнасці. Змены эпох прыводзілі да эвалюцыі архітэктурных форм і стыляў, а таксама мадыфікацыі знакавай нагрузкі будынкаў, аднак іх сімвалічнае значэнне заўжды заставалася высокім. Гэта пацвярджае прыклад замка Радзівілаў у Міры (мал. 1). Ён быў узведзены ў пачатку XVI ст., за доўгі час свайго існавання шматразова перабудоўваўся, прычым змяняліся яго функцыянальнае прызначэнне і знакавая нагрузка. Аднак дзякуючы адметнасці сваёй архітэктуры Мірскі замак захоўваў высокае сімвалічнае значэнне для ўсіх уласнікаў. На цяперашні час помнік належыць беларускай дзяржаве, інтарэсам якой ён служыць. Пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 г. беларускае грамадства шукае шляхі для ўмацавання
Мал. 1. Мірскі замак. К. Русецкі. 1846 г. LMAVB. F. 320. В. 55.
3 Gruszecki A. Bastionowe zamki w Malopolsce. Warszawa, 1962. 309 s.; Biller I Das «bastionierte SchloB» als Bautypus des 16. Jahrhunderts. Zur Einordnung von SchloB und Festung Homburg//Festung, Ruine, Baudenkmal. Wesel, 1984. S. 25-48.
сваёй тоеснасці. Для гэтага найбольш прыдатныя архітэктурныя помнікі, размешчаныя ў розных мясцінах краіны і найперш Мірскі замак, які з’яўляецца найбольш вядомым і папулярным сімвалам Беларусі. Падобнае значэнне мае і радзівілаўскі замак у Нясвіжы. Невыпадкова выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў былі змешчаны на грашовых білетах Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узораў 2000 і 2009 гг. Апроч агульнанацыянальнай каштоўнасці гэтыя аб’екты маюць сусветнае значэнне, таму яны былі ўключаны ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выключнае значэнне гэтых помнікаў з’яўляецца важным стымулам для паглыбленага даследавання іх гісторыі і архітэктуры.
Рэшткі многіх рэзідэнцый Радзівілаў захаваліся як помнікі археалогіі і на цяперашні момант знаходзяцца ў цэнтрах гарадоў і мястэчак. У такіх умовах даследаванне гісторыі гэтых помнікаў, акрамя павышэння турыстычнай прывабнасці мясцін, стварае падмурак для распрацоўкі праграм па рэгенерацыі гістарычных цэнтраў гарадоў. Найбольш востра гэтая праблема стаіць у Слуцку, які ў XVII-XVIII стст. з’яўляўся адным з найбольш значных гарадоў-фартэцый Радзівілаў. У 2016 г. горад адсвяткаваў 900-гадовы юбілей, аднак на цяперашні час ад яго архітэктурнай спадчыны захаваліся нязначныя рэшткі, а гістарычны цэнтр пазбаўлены прыцягальнасці як для мясцовых жыхароў, так і для турыстаў. Таму праблемарацыянальнага выкарыстання былых рэзідэнцый Радзівілаў становіцца важнай задачай для развіцця паселішчаў і павышэння якасці жыцця іх жыхароў.
Вывучэнне абарончага патэнцыялу радзівілаўскіх рэзідэнцый намі было пачата ў 2011 г. у межах напісання дысертацыі на саісканне ступені кандыдата гістарычных навук. Паспяховае завяршэнне гэтай працы і абарона дысертацыі ў 2016 г. сталіся магчымымі дзякуючы каштоўным кансультацыям і моцнай падтрымцы Юрыя Бохана, які ўзяў на сябе абавязак навуковага кіравання. Таму гэтую кнігу мы б хацелі прысвяціць Юрыю Мікалаевічу, якога, на вялікі жаль, цяпер няма з намі. Умовы для плённай навуковай працы для аўтара былі створаны ў аспірантурах Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асабістую падзяку хацелася б выказаць гісторыкам Валянціну Голубеву, Анастасіі Скеп’ян, Аляксандру Доўнару, Кірылу Карлюку, Ягору Сурскаму, Аляксею Мартынюку, Аляксандру Ярашу, якія не засталіся абыякавымі да нашых навуковых пошукаў і дапамагалі парадамі. Важнай перадумовай для паспяховай працы сталі стажыроўкі ў архівах і бібліятэках Польшчы, Германіі, Літвы і Расіі, якія былі здзейснены пры падтрымцы Стыпендыяльнай праграмы польскага ўрада для маладых навукоўцаў, Інстытута інтэрдысцыплінарных даследаванняў «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта, Нямецкай службы акадэмічных абменаў, Фонда падтрымкі адукацыйных праектаў Літвы і Нямецкага гістарычнага інстытута ў Маскве. Асабліва важнай для аўтара была падтрымка з боку польскіх гісторыкаў Міраслава Нагельскага, Конрада Бабятыньскага і Кшыштафа Касажэцкага. Урэшце, паспяховая навуковая праца была б немагчымая без вялікай падтрымкі з боку жонкі Волі, перакананай у важнасці абранай намі навуковай тэмы і мэтазгоднасці гэтага даследавання.
Глава 1
ІСТЛрЫЯГрЛФІЯ і крыніцы
Абарончы патэнцыял фартэцый у XVI пачатку XVIII ст. залежаў ад многіх крытэрыяў, а найперш ад якасці іх умацаванняў, наяўнага ўзбраення і гарнізонаў. Разам з тым рашэнне аб будаўніцтве ці перабудове ўмацаваных рэзідэнцый часта мела суб’ектыўны характар і залежала ад волі асобных уласнікаў, іх пазіцыі на палітычнай арэне дзяржавы і поглядаў на стратэгію ўмацавання роду. Таму для вывучэння праблемы забеспячэння абароназдольнасці рэзідэнцый Радзівілаў неабходна звярнуць увагу на вялікую колькасць праблем. Дзякуючы працы айчынных і замежных даследчыкаў да сённяшняга часу створаны значны комплекс навуковай літаратуры, у якой разглядаюцца розныя пытанні, звязаныя з будаўніцтвам і функцыянаваннем фартэцый у XVI пачатку XVIII ст. на беларускіх землях. Гэта дае магчымасць паспяхова працаваць над вырашэннем узнятай праблемы. Адзначым, што даследчыкі па-рознаму падыходзілі да вывучэння і ацэнкі абарончых якасцей фартэцый, што вынікала з розніцы ў прадмеце даследавання, навуковай спецыялізацыі, метадалогіі і крыніц. Пры гэтым усе падыходы заслугоўваюць пільнай увагі, а іх разнастайнасць дае магчымасць больш глыбока зразумець феномен прыватнаўласніцкіх абарончых рэзідэнцый.
Для распрацоўкі праблемы абарончага і рэзідэнцыянальнага будаўніцтва Радзівілаў вялікае значэнне мае корпус літаратуры, прысвечанай агульным пытанням гісторыі рэзідэнцый роду. Да гэтай тэмы даследчыкі пачалі звяртацца ўжо з XIX ст., што тлумачыцца важнасцю рэзідэнцый Радзівілаў для гісторыі і культуры Рэчы Паспалітай. Першапачаткова яны цікавілі гісторыкаў як аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны, а праблема іх абарончага патэнцыялу не разглядалася. Тым не менш у гістарычных працах навуковага і навукова-папулярнага характару можна знайсці шмат цікавых звестак і дэталяў, што праліваюць святло на абарончы патэнцыял радзівілаўскіх рэзідэнцый. У другой палове XIX ст. з’явіліся працы М. Баліньскага, У. Сыракомлі і А. Ельскага, прысвечаныя гісторыі галоўнай рэзідэнцыі Радзівілаў Нясвіжу4. Пазней, у міжваеннай Польшчы, пабачыла свет манаграфія
4 Balinski М. Nieswiez do czasow ksi^cia Karola RadziwiHa zwanego Panie Kochanku II Niezapominajki. R. 8. 1847. S. 283-333; Syrokomla W. Wed rd wk i po moich niegdys okolicach : wspomnienia, studja historyczne i obyczajowe. Wilno, 1853. 248 s.; Jelski A. Nieswiez RadziwiHowski przed cwierc wiekiem a dzis : (rok 1905). Petersburg, 1908. 16 s.
Б. Таўрагіньскага па гісторыі Нясвіжа5. У пачатку XX ст. з’явіліся першыя абагульняльныя працы па гісторыі Слуцка аўтарства расійскіх даследчыкаў Ф. Ф. Серна-Салаўевіча і I. А. Глебава6. I для польскіх, і для расійскіх гісторыкаў гэтага часу характэрна імкненне даказаць «польскасць» альбо «рускасць» гэтых паселішчаў. Гэта наклала выразны адбітак на інтэрпрэтацыю гістарычных падзей. Значна болын вытрыманым у гэтым плане з’яўляецца шматтомнае выданне польскага даследчыка Р. Афтаназы, у якім сабрана інфармацыя па вялікай колькасці магнацкіх і шляхецкіх рэзідэнцый на ўсходніх зямлях былой Рэчы Паспалітай7. Сярод гісторыка-краязнаўчай літаратуры пасляваеннага часу варта адзначыць працы А. П. Грыцкевіча і М. Ф. Гурына па гісторыі Слуцка і Міра8. У другой палове XX ст. з пашырэннем колькасці навуковых прац і кола ўведзеных ва ўжытак крыніц гісторыка-краязнаўчая літаратура страціла сваё пазнавальнае значэнне.
Гісторыя роду Радзівілаў і біяграфіі асобных яго прадстаўнікоў маюць істотнае значэнне для разумення гісторыі абарончых рэзідэнцый роду. Значны ўнёсак у распрацоўку гэтага пытання зрабілі польскія даследчыкі, якія традыцыйна прылічваюць Радзівілаў да польскіх магнацкіх родаў. Сярод найбольш важных пытанняў, на якія звярталі ўвагу даследчыкі, з’яўляюцца наступныя: фарміраванне зямельных латыфундый роду, вайсковая дзейнасць і замежная адукацыя яго прадстаўнікоў. Першае пытанне ў сваіх працах сярод іншых разглядалі М. Мальчэўская, Г. Люлевіч і А. Рахуба9. Паглыбленне ў гэтую праблему для нас важнае тым, што памеры і размяшчэнне маёнткаў Радзівілаў натуральным чынам уплывалі на інтэнсіўнасць абарончага будаўніцтва ў іх (праблематыку вайсковай дзейнасці Радзівілаў вывучалі М. Нагельскі, М. Пляўчыньскі і В. Арганісцяк10, загранічную адукацыю М. Хахай, А. Сай-
5 Tauroginski В. Z dziejowNieswieza. Warszawa, 1937. 268 s.
6Глебов Н. А. Город Слуцк. Внльна, 1904. 31 с.; Серно-Соловьевйч Ф. Ф. Древне-русскнй город Слуцк н его святынн. Внльна, 1896. 38 с.
7 Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej: wilt. Cz. 1. Wielkie Ksiqstwo Litewskie, Inflanty, Kurlandia. T. 1. Wojewddztwa minskie, mscislawskie, witebskie. Wroclaw, 1993. 335 s.; T. 2. Wojewddztwa brzesko-litewskie, nowogrodzkie. Wroclaw, 1992. 472 s.; T. 3. Wojewodztwo trockie, Ksi^stwo Zmudzkie, Inflanty Polskie, Ksi^stwo Kurlandzkie. Wroclaw, 1992. 410 s.; T. 4. Wojewodztwo wilenskie. Wroclaw, 1993. 547 s.