• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    Адным з лепшых прыкладаў вывучэння гісторыі фартыфікацыйнага мастацтва Беларусі на аснове пісьмовых крыніц з’яўляюцца працы Ю. М. Бохана, які ў межах даследавання вайсковай справы ў ВКЛ у XIV-XVI стст. звярнуў увагу і на гісторыю абарончай архітэктуры65. Такога кшталту працу на асобным помніку зрабіў У. М. Пярвышын, які на аснове пісьмовых апісанняў Нясвіжскага замка падрыхтаваў артыкул аб яго фартыфікацыі66. Унёсак у вывучэнне абарончых рэзідэнцый у ВКЛ зрабіла Н. А. Скеп’ян, якая звяр-
    аБрэжго Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933. 38 с.
    63Hryckiewicz A. Warowne miasta magnackie na Bialorusi i Litwie // Przeglad Historyczny. 1970. Z. 3. S. 428-443; Ён жа. Частновладельческне города Белоруссіш в XVI-XVIII вв.: соцнальноэкономнческое нсследованне нсторнн городов. Мннск, 1975. 248 с.; Ён жа. Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI-XVIII вв.). Мннск, 1979. 152 с.; Копысскйй 3. Ю. Соцнально-полнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI первой половнне XVII в. Мннск, 1975. 188 с.
    6ІЯкімовіч Ю. А. Драўляныя замкі Беларусі // Помнікі мастацкай культуры Беларусі : новыя даследаванні : зб. арт. Мінск, 1989. С. 120-124; Ён жа. Зодчество Белорусснн XVI середнны XVII в.: справ. пособне. Мннск, 1991. 366 с.
    65Бохан Ю. М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV канцы XVI ст. Мінск, 2008. 448 с.; Бохан Ю., Скеп'ян А. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV -сярэдзіне XVII стагоддзя. Мінск, 2011. 270 с.
    66Пярвышын У Фартыфікацыі Нясвіжскага замка ў канцы XVI-XVIII стст. Н Нясвіжскі палац Радзівілаў : гісторыя, новыя даследаванні. Вопыт стварэння палацавых музейных экспазіцый. Нясвіж, 2010. С. 113-124.
    нула ўвагу на сувязь пачатку шырокага рэзідэнцыянальнага мураванага будаўніцтва ў ВКЛ з умацаваннем магнатэрыі67.
    Вялікую каштоўнасць для вывучэння гісторыі абарончага будаўніцтва на нашых землях у XVI-XVIII стст. маюць працы польскіх гісторыкаў С. Гербста, 3. Пілярчыка і Е. Адамчыка, якія займаліся пытаннямі фартыфікацыйнага будаўніцтва на землях Польшчы і Украіны, а таксама звярталіся да гісторыі фартэцый на тэрыторыі ВКЛ68. Сярод іх варта адзначыць працы Б. Дыбася, які ў сваіх даследаваннях акцэнтаваў увагу на ўплыве спецыфічных грамадска-палітычных умоў Рэчы Паспалітай на развіццё фартыфікацыі і эвалюцыю фартэцый69. Поруч з польскімі гісторыкамі варта згадаць украінскага даследчыка A. Е. Мальчанка, які вывучаў гісторыю фартыфікацыйных умацаванняў на ўкраінскіх землях у часы Рэчы Паспалітай. Набольш каштоўнымі ў яго працы з’яўляюцца тыпалогія ўмацаванняў і характарыстыка сістэмы абароны ўкраінскіх зямель70.
    У Расіі гісторыю абарончай архітэктуры пачалі даследаваць з XIX ст. У 1858 г. з’явілася грунтоўная праца Ф. Ф. Ласкоўскага, прысвечаная развіццю
    67 Скеп’ян Н. Пачаткі будаўніцтва прыватнаўласніцкіх мураваных замкаў у Вялікім княстве Літоўскім // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV-XVIII стст.) / рэд. A. М. Янушкевіч. Мінск, 2014. С. 54-63.
    68HerbstS. Stan badaii nad fortyfikacje nowozytna w Polsce // SMHW. 1966. T. 12, cz. 1. S. 7-37; Idem. Historia fortyfikacji: tresc, dzieje, metodyka H Potrzeba historii czyli O polskim stylu zycia: wybor pism : w 2 t. T. 2. Warszawa, 1978. S. 77-90; Idem. Urbanistyka i architektura obronna XVXVII wieku H Potrzeba historii czyli O polskim stylu zycia: wybor pism : w 2 t. Warszawa, 1978. T. 1. S. 158-166; Pilarczyk Z. Organizacja obrony Poznania od polowy XIII do konca XVIII w. II SMHW. 1988. T. 30. S. 43-59; Idem. Fortyfikacje na ziemiach koronnych Rzeczypospolitej w XVII wieku. Poznan, 1997. 368 s.; Adamczyk J. L. Fortyfikacje stale na polskim przedmurzu od polowy XV do konca XVII wieku. Kielce, 2004. 249 s.; Idem. Fortyfikacje stale na obszarze Wielkiego Ksi^stwa Ruskiego // W kregu Hadziacza, A. D. 1658: od historii do literatury / red. P. Borek. Krakow, 2008. S. 253-271.
    69 Dybas B. Problematyka budowy i utrzymania fortyfikacji stalych w opiniach i dzialaniach sejmikow wojewodztw krakowskiego i ruskiego w okresie wojen w polowie 17 w. П Rzeczpospolita w latach potopu / red. J. Muszynski, J. Wijaczek. Kielce, 1996. S. 109-131; Idem. Prqjekt budowy manufaktury zbrojeniowej w dobrach radziwiltowskich w okolicach Slucka w 1670 roku H Europa orientalis: Polska i jej wschodni s^siedzi od Sredniowiecza po wspolczesnosc : studia i materialy ofiarowane prof. S. Alexandrowiczowi w 65 rocznic? urodzin / red. Z. Karpus, T. Kempa, D. Michaluk. Toruti, 1996. S. 289-292; Idem. Fortece Rzeczypospolitej : studium z dziejow budowy fortyfikacji stalych w panstwie polsko-litewskim w XVII wieku. Torun, 1998. 381 s.; Idem. Twierdza czy rezydencja? Militarne znaczenie siedzib magnackich w XVII wieku // Rezydencje w sredniowieczu i czasach nowozytnych / red. E. Opalinski, T. Wislicz. Warszawa, 2001. S. 69-93; Idem. Znaczenie wojen polsko-szwedzkich dla rozwoju fortyfikacji stalych w Rzeczypospolitej w XVII wieku (na przykladzie wielkich miast Prus Krolewskich) H Z dziejow stosunkow Rzeczypospolitej Obojga Narodow ze Szwecja w XVII wieku / red. M. Nagielski. Warszawa, 2007. S. 201-214.
    70 Мальченко O. C. Тнпологія замковнх та міськнх фортнфікаційннх снстем на південно-східному ўкраі'нському порубіжжі (кінець XIV середнна XVII ст.) П Наукові запнскн : зб. пр. молоднх вченнх та аспірантів. Т. 1. Кнів, 1997. С. 5-23; Ён жа. Проблематнка оборонн украТнськнх земель в польській військовій та політнчній літературі XVI середннн XVII ст. // Наукові запнскн : зб. пр. молоднх вченнх та аспірантів. Т. 2. КнТв, 1997. С. 66-99; Ен жа. Укріплені поселення Брацлавського, Кшвського і Подільського воеводств (XV середнна XVII ст.). Кшв, 2001. 378 с.
    фартыфікацыі ў Расіі ў Сярэднявеччы і ранні Новы час, якая па сваім маштабе, высновах і аб’ёме выкарыстаных крыніц не страціла сваёй актуальнасці да цяперашняга часу71. У першай палове сярэдзіне XX ст. былі падрыхтаваны і выдадзены манаграфіі ваенных інжынераў В. В. Якаўлева і В. Ф. Шперка, у якіх вельмі абагульнена разглядалася гісторыя фартыфікацыйнага мастацтва72. На пачатку XXI ст. у друку з’явіліся некалькі прац гісторыка К. С. Носава, які з апорай на пісьмовыя крыніцы паспрабаваў даць ацэнку абарончаму патэнцыялу расійскіх крэпасцяў дабастыённага тыпу і эфектыўнасці сістэмы абароны дзяржавы ўвогуле73. Аднак пры выкарыстанні вынікаў даследаванняў расійскіх гісторыкаў трэба ўлічваць, што характар будаўніцтва і функцыянавання абарончых умацаванняў у Расійскай дзяржаве значна адрозніваўся ад умоў, якія склаліся ў Рэчы Паспалітай.
    Істотным фактарам, які ўплываў на ўзровень абароназдольнасці ўмацавання, з’яўляецца наяўнае ў яго арсенале ўзбраенне. Гісторыя артылерыі і праблема забеспячэння замкаў і фартэцый ВКЛ артылерыйскім узбраеннем у беларускай гістарыяграфіі дасюль застаецца слабараспрацаванай праблемай. 3 айчынных даследчыкаў да гісторыі артылерыі і ручной агняпальнай зброі звяртаўся толькі Ю. М. Бохан74. На падставе пісьмовых і археалагічных крыніц даследчык вывучаў тыпы ўзбраення, распаўсюджанага ў ВКЛ у XIV-XVI стст., што стварае магчымасць для характарыстыкі арсеналаў умацаванняў.
    Значных поспехаў у даследаванні гісторыі ўзбраення дасягнулі польскія гісторыкі. Іх напрацоўкі з’яўляюцца вельмі важнымі для нашай працы, улічваючы шчыльныя сувязі ВКЛ з Польшчай. Ужо ў пачатку XX ст. К. Горскім была выдадзена абагульняльная праца, прысвечаная гісторыі артылерыі ў Польшчы75. У ёй даследчык выкарыстаў і апублікаваў крыніцы, якія на працягу XX ст. пры розных абставінах былі страчаны, што павялічвае каштоўнасць гэтай працы. У міжваенны час з’явілася манаграфія М. Брэнштэйна, які ў межах апісання гісторыі развіцця ліцейнай справы ў ВКЛ закранаў многія пытанні з гісторыі артылерыі76. Найбольшы ўнёсак у даследаванне гісторыі артылерыі ў Рэчы Паспалітай зрабіў Т. Новак, які на працягу доўгага часу
    71 Ласковскйй Ф. Ф. Матерналы для нсторнн ннженернаго нскусства в Росснн. СПб., 1858. Ч. 1.322 с.
    72Яковлев В. В. Эволюцня долговременной фортнфнкацнн. М., 1931. 397 с.; Шперк В. Ф. Фортнфнкацня. Очеркн нсторнн н развнтня. М., 1940. 80 с.; Ён жа. Фортнфнкацнонный словарь. М., 1956. 280 с.; Ён жа. йсторня фортнфнкацня. М., 1957. 320 с.
    73Hocoe К. С. Русскне крепостн н осадная техннка VIII—XVII вв. М., 2003. 173 с.; Ён жа. Русскне крепостн конца XV-XVII в. СПб., 2009. 248 с.
    74 Лохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV канца XVI ст. Мінск, 2002. 335 с.; Ён жа. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV канцы XVI ст.; Ён жа. Асаблівасці фарміравання Нясвіжскага арсенала князёў Радзівілаў у XVI ст. // Нясвіжскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя даследаванні. Вопыт стварэння палацавых музейных экспазіцый. Нясвіж, 2010. С. 56-62.
    75 Gorski К. Historia artylerіі polskiej. Poznan, 2004. 324 s.
    76 Brensztejn M. Zarys dziejow ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Ksiestwa Litewskiego. Wilno, 1924. 226 s.
    займаўся вывучэннем матэрыяльнай часткі артылерыі, эвалюцыі тыпаў гармат і спосабаў іх выкарыстання пры аблозе ўмацаванняў. Важным для нашага даследавання з’яўляецца той факт, што вельмі часта даследчык звяртаўся да крыніц і матэрыялаў, што характарызуюць стан развіцця артылерыі ў ВКЛ. У прыватнасці, ён дэталёва прааналізаваў забеспячэнне памежных замкаў ВКЛ узбраеннем з віленскага арсенала ў сярэдзіне XVI ст.77 Вартымі ўвагі з’яўляюцца напрацоўкі 3. Стэфаньскай, якая даследавала пытанні тыпалогіі артылерыі і ручной агняпальнай зброі ў XVI-XVII стст.78 Вялікую карысць мае каталог бронзавых гармат, якія да цяперашняга часу захаваліся ў польскіх музеях, падрыхтаваны М. Градзіцкай79. У ім можна знайсці інфармацыю аб радзівілаўскіх гарматах, якія зберагаюцца ў музеях Польшчы. 3 польскіх даследчыкаў апошняга часу трэба адзначыць Я. Шымчака, які вывучаў працэс развіцця і распаўсюджання агняпальнай зброі ў Полынчы ў XIV пачатку XVI ст. У прыватнасці гісторык даказаў, што на зломе XV-XVI стст. ручная агняпальная зброя выцесніла зброю кідальнага тыпу (лукі і арбалеты) і стала асноўным сродкам пры абароне ўмацаванняў80.
    Паколькі ад самага з’яўлення артылерыі і ручной агняпальнай зброі ў ВКЛ вялікую ролю адыгрывалі спецыялісты з нямецкіх зямель, асаблівай увагі заслугоўваюць працы нямецкіх гісторыкаў артылерыі, у прыватнасці Э. Эга, Г. Мюлера і Ф. Шмітхена81. Іх напрацоўкі дапамагаюць удакладніць тыпалогіі ўзбраення і яго характарыстыкі, што ў сваю чаргу дае магчымасць рабіць больш абгрунтаваныя высновы адносна развіцця артылерыі на землях ВКЛ.