• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    34 Ткачев М. А. Замкн Белорусснн. Мннск, 1987. 220 с.; Ён жа. Загінуўшыя абаронцы // Страчаная спадчына: Загінуўшыя абаронцы. Зруйнаваныя святыні. Па колішніх маёнтках. Гарады і час / уклад. Т. Габрусь. Мінск, 2003. С. 8-54; Ён жа. Замкн Беларусн. Мннск, 2007. 200 с.
    3S Ткачоў М. А. Замкі і людзі. Мінск, 1991. 182 с.
    36 Трусов О. А. Памятннкн монументального зодчества Белоруссня: XI-XVII вв. : архятектурно-археологнческнй аналяз. Мянск, 1988. 157 с.; Ён жа. Манументальнае дойлідства Беларусі XI-XVIII стагоддзяў: Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мінск, 2001. 203 с.
    37 Здановіч Н. I., Краўцэвіч A. К., Трусаў A. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мінск, 1994. 72 с.
    38 Чарняўскі I. М. Развіццё палацава-замкавых комплексаў Беларусі ў канцы XV XVII ст. Н Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі : Новыя матэрыялы і даследаванні. Мінск, 1993. С. 66-73.
    гічнага матэрыялу гісторыі развіцця паселішчаў даследчык таксама звярнуў увагу на іх абарончыя ўмацаванні39.
    Усе значныя рэзідэнцыі роду Радзівілаў на тэрыторыі Беларусі былі даследаваны археолагамі, а асноўныя вынікі іх працы былі апублікаваны. Унікальнымі ў сваім родзе былі даследаванні Глускага замка пад кіраўніцтвам I. У. Ганецкай. Шматгадовыя працы на помніку дазволілі археолагу грунтоўна вывучыць рэшткі сярэднявечнага драўлянага замка, а таксама валы і мураваную браму пазнейшага бастыённага замка, які ў канцы XVII ст. трапіў у рукі Радзівілаў40. Да сённяшняга дня вывучэнне Глускага замка I. У Ганецкай з’яўляецца адным з найбольш поўных і маштабных даследаванняў бастыённай фартэцыі ў Беларусі. Акрамя таго, увагі заслугоўваюць працы Л. У Калядзінскага, які вывучаў Слуцк і Капыль; В. С. Пазднякова, які даследаваў Клецк; A. А. Мяцельскага, які праводзіў археалагічныя раскопкі ў Нясвіжскім замку41. Напрацоўкі беларускіх археолагаў па гісторыі абарончай архітэктуры і асаблівасцях умацаванняў Радзівілаў таксама знайшлі месца ў шэрагу абагульняльных і энцыклапедычных выданняў42. Археалагічныя крыніцы дазваляюць датаваць і апісаць абарончыя ўмацаванні, а таксама ўдакладніць спецыфіку іх выкарыстання, што з’яўляцца актуальным для помнікаў, аб якіх адсутнічае інфармацыя ў пісьмовых крыніцах. Пачынаючы з XVII ст. колькасць пісьмовых крыніц, у якіх апісваецца будаўніцтва і ўтрыманне ўмацаванняў, значна ўзрастае. Таму пры вывучэнні помнікаў гэтага перыяду найбольшых
    39 Краўцэвіч A. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV-XVIII стст. : Планіроўка, культурны слой. Мінск, 1991. 171 с.; Краўцэвіч A. К., Якшук Г. М. Стары Мір. Мінск, 1993. 85 с.
    40Ганецкая 1. У. Археалагічнае вывучэнне Глускага замка ў 1996/98 гадах : вынікі і перспектывы П Глуская зямля : дыялог з гісторыяй / рэд. I. У. Ганецкая. Б. м., 1999. С. 42-59; Яна ж. Вежа-брама Глускага замка па дадзеных археалогіі і пісьмовых крыніц П Badania archeologiczne w Polsce polnocno-wschodniej i na zachodniej Bialorusi w latach 2000-2001 / red. M. Karczewska, M. Karczewski. Bialystok, 2002. S. 401-407; Ён жа. Стратыграфія i храналогія культурнага пласту Глускага замка // МАБ. Мінск, 2005. Вып. 9. С. 42-56; Ганецкая I. У, Волкаў М. А. Глуская фартэцыя // МАБ. Мінск, 2011. Вып. 20. С. 209-226; Ганецкая I. У. Глускі замак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Мінск, 2018. 415 с.
    41 Пазднякоў В. С. Клецк X-XVIII стст. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада. Мінск, 2008. 286 с.; Коледйнскйй Л. В. Городніце средневекового Слуцка (предварнтельные нтогн лсследованнй 1985-1986 гг.) // ГАЗ. 1994. № 4. С. 134-139; Ён жа. Археалагічныя дасьледаваньні дзядзінца летапіснага Случаска Н Случчына : мінулае і сучаснасць: да 885-годдзя заснавання г. Слуцка / уклад. В. Відлога. Слуцк, 1995. Вып. 1. С. 32-37; Ён жа. Верхні замак у Слуцку // БГЧ. 1996. № 1. С. 52-57; Ён жа. Капыль 2007: вынікі палявых даследаванняў П ГАЗ. 2009. № 24. С. 246-256; Ён жа. Археологнческне нсточннкн о раннем, долетопнсном перноде нсторнн Копыля (ІХ-ХІП вв.) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі: зб. навук. арт. Гродна, 2009. С. 63-70, 474-475; Ён жа. Археалагічнае вывучэнне Капыля ў 1996-2007 гг. (хроніка палявых работ, асноўныя вынікі і магчымая перспектыва) II Капыль : гісторыя горада і рэгіёна : да 360-годдзя надання Капылю прывілея на магдэбургскае права / уклад. : A. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар, I. В. Соркіна. Мінск, 2012. С. 335— 344; Мяцельскі А. Пачаткі Нясвіжа II Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2010. № 12. S. 5-19; Ён жа. Знаходкі агнястрэльнай зброі ў Нясвіжскім замку Н БГЧ. 2011. № 2. С. 43-44; Metel’skij A. A. Fortyfikacje zamku w Nieswiezu z konca XVI poczqtku XVIII wieku // AHP. 2012. T. 20. S. 161-189.
    42 Археалогія i нумізматыка Беларусі : энцыкл. Мінск, 1993. 702 с.; Археалогія Беларусі: у 4 т. Т. 4. Мінск, 2001. 596 с.
    поспехаў дасягнулі археолагі, якія пры інтэрпрэтацыі археалагічных знаходак імкнуліся абапірацца і на пісьмовыя крыніцы.
    Іншы падыход да вывучэння помнікаў абарончага будаўніцтва практыкуюць мастацтвазнаўцы і архітэктары. Іх метадалогія грунтуецца на аналізе формы збудавання і асобных яго дэталяў, што дае магчымасць у шэрагу выпадкаў больш дакладна датаваць помнікі. Акрамя таго, мастацтвазнаўчая метадалогія дазваляе прааналізаваць асаблівасці архітэктуры і яе знакавую нагрузку, што ў сваю чаргу дае магчымасць крытычна ацэньваць абарончыя якасці ўмацаваных рэзідэнцый і асобных фартыфікацыйных элементаў. Таму як у Беларусі, так і ў замежжы з асяроддзя мастацтвазнаўцаў і архітэктараў выйшаў шэраг вядомых гісторыкаў абарончай архітэктуры.
    Адным з першых вывучаць абарончыя ўмацаванні на беларускіх землях з пункту гледжання гісторыі архітэктуры пачаў гісторык і мастацтвазнавец М. М. Шчакаціхін, які працаваў у міжваенны перыяд43. Падобным па сутнасці да метадалогіі мастацтвазнаўцаў з’яўляецца падыход спецыялістаў з архітэктурнай адукацыяй. Адной з пераваг іх працы з’яўляецца падрыхтоўка і ўжыванне дакладных абмерных чарцяжоў архітэктурных помнікаў ці іх рэшткаў. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны на архітэктуру абарончых умацаванняў Беларусі як прадмет даследавання звярнуў увагу архітэктар А. Я. Міцянін. Ён зрабіў абмер і падрабязнае апісанне архітэктуры Мірскага замка44. На гэты ўнікальны для Беларусі па ступені захаванасці і мастацкіх якасцях помнік звярталі ўвагу многія беларускія гісторыкі архітэктуры. Сярод іх найперш трэба адзначыць В. В. Калніна, які прадставіў матэрыялы сваіх даследаванняў у шэрагу манаграфій і артыкулаў43. Некалькі навукова-папулярных артыкулаў на тэму гісторыі і архітэктуры замка ў Міры апублікаваў таксама архітэктар Д. С. Бубноўскі, які з’яўляўся навуковым кіраўніком рэстаўрацыі помніка46.
    У сваіх працах да апісання архітэктуры мураваных замкаў Радзівілаў звярталіся мастацтвазнаўцы А. Д. Квітніцкая, У. А. Чантурыя і Т. В. Габрусь47. Для
    43Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Мінск, 1993. 330 с.
    44 Мйтянйн А. Я. Замок в Мнре : автореф. днс. на сонсканне уч. степенн канд. архнт. Мннск, 1954. 15 с.; Ён жа. Обороннтельные сооруження Белорусснн XII-XVI вв. // Сб. науч. работ Нн-та стронтельства н гражданской архнт. АН БССР. 1958. Вып. 1. С. 135-164.
    45 Калнін В. В., Трэпет Л. В. Мірскі замак II Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975. № 1. С. 26-32; Калнйн В. В. Мярскнй замок. Мннск, 1986. 51 с.; Калнін В. В. Мірскі замак: Гісторыка-архітэктурны нарыс. Мінск, 1995. 128 с.; Ён жа. Мірскі замак. Мінск, 2002. 160 с.; Ён жа. Хто будаваў Мірскі замак? // Мірскі замак як гісторыка-культурны феномен XV пачатку XX стагоддзя. Новыя даследаванні / рэд. Н. Ф. Высоцкая. Мінск, 2004. С. 35-59; Ён жа. Замак у гарадскім пасёлку Мір : архітэктурна-гістарычныя даследаванні. 26.V.1994, папраўкі 10.1.2009 і 28.VI.2009 (рукапіс). 139 с.
    46 Бубновскйй Д, Кравцевйч A., Tpycoe О. Ммр // Неман. 1985. № 8. С. 141-146; Бубноўскі Д. С. Готыка і рэнесанс Мірскага замка // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння / рэд. С. В. Марцэлеў. Мінск, 1994. С. 160-169; Ён жа. Феномен Мірскага замка // Мірскі замак як гісторыка-культурны феномен XV пачатку XX стагоддзя. Новыя даследаванні / рэд. Н. Ф. Высоцкая. Мінск, 2004. С. 6-17.
    47 Квйтнйцкая Е. Д. Архятектура [Белоруссяя] XIV-XVI вв. // Всеобіцая ясторня архнтектуры : в 12 т. М., 1968. Т. 6. С. 453-468; Янаж. Архнтектура [Белорусснн] XVII вв. // Всеобіцая
    іх прац характэрна імкненне да тыпалагізацыі помнікаў архітэктуры па стылявой прыкмеце, вызначэнне гісторыі эвалюцыі формы збудаванняў і асобных яго элементаў. Урэшце, найбольш поўнае на сённяшні момант апісанне мураваных абарончых збудаванняў Вялікага Княства Літоўскага ў XIII-XVI стст. належыць A. М. Кушнярэвічу. Разам з выкарыстаннем археалагічных даных і натурным вывучэннем помнікаў даследчык актыўна карыстаўся мастацтвазнаўчай метадалогіяй, што дазволіла яму зрабіць крок наперад у даследаванні абарончай архітэктуры. У прыватнасці, ім была прапанавана класіфікацыя помнікаў абарончага будаўніцтва на аснове аналізу іх формы48. Найбольш поўна вынікі даследаванняў A. М. Кушнярэвіча прадстаўлены ў манаграфіі, выдадзенай у 2011 г., якая на цяперашні час з’яўляецца найбольш грунтоўным даследаваннем мураванай абарончай архітэктуры ВКЛ XIII-XVI стст.49 Аднак, трэба адзначыць, што імкненне да тыпалагізацыі і вывучэння «генеалогіі» архітэктурных формы з апорай на мастацтвазнаўчую метадалогію, характэрнае для працы даследчыка, не дае магчымасць грунтоўна даследаваць абарончы патэнцыял умацаванняў. Недахопы мастацтвазнаўчага падыходу пры даследаванні абарончай архітэктуры найболып выразна ілюструе артыкул A. М. Кулагіна, напісаны для чатырохтомнага выдання «Архітэктура Беларусі»50. У ім разгляд развіцця формы збудаванняў зроблены без уліку эвалюцыі ваеннага мастацтва і гістарычных рэаліяў, што адмоўна адбілася на якасці апрацоўкі матэрыялу.
    Для разумення кантэксту развіцця абарончай архітэктуры на беларускіх землях важнае значэнне маюць працы замежных мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў архітэктуры, якія ў сваіх працах звярталіся і непасрэдна да апісання беларускіх помнікаў. У час Другой сусветнай вайны Беларусь наведаў нямецкі даследчык і знаўца замкавай архітэктуры Б. Шмід, які пакінуў цікавыя заўвагі наконт архітэктуры мураваных замкаў на нашых землях51. 3 сучасных нямецкіх даследчыкаў варта прыгадаць У Шутэ, які даследаваў праблему эвалюцыі і значэння абарончай архітэктуры замкаў у нямецкамоўных краінах у XVIXVII стст. Адным з галоўных дасягненняў даследчыка было выяўленне тэндэнцыі па зніжэнні абароназдольнасці феадальных замкаў-рэзідэнцый і набыцці элементамі абарончай архітэктуры сімвалічнага значэння’2. Падобная