• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    77Nowak Т. М. Zagadnienie ujednolicenia sprzetu artylerii i zasady obliczania kalibrow dzial w Polsce w polowie XVII w. // SMHW. 1960. T. 5. S. 268-294; Idem. Sprzet artylerii polskiej XVI wieku w swietle inwentarzazlat 1551-1565 //SMHW. 1963. T. 9, cz. 2. S. 281-302; Idem. Problem stosowania broni palnej przy obronie i zdobywaniu umocnien przez wojska polskie w XVI-XVII w. // SMHW. 1966. T. 12, cz. 1. S. 50-69; Idem. Arsenaly artylerii koronnej w latach 1632-1655 // SMHW. 1967. T. 13, cz. 2. S. 92-135; Idem. Polska technika wojenna XVI-XVIII w. Warszawa, 1970. 399 s.; Idem. Rysunki dzial zdobytych przez szwedow w Polsce w XVII i na pocz^tku XVIII w. H SMHW. 1976. T. 20. S. 285-333; Idem. Problematyka dziejow i glowne etapy rozwoju dawnej artylerii polskiej // SMHW. 1984. T. 27. S. 225-254; Idem. Inwentarz artylerii Wielkiego Ksiestwa Litewskiego 1676 r. I Zeszyty Naukowe Muzeum Wojska w Bialymstoku. 1988. T. 1. S. 107-117; Idem. Polska technika wojskowa XVI-XVII wieku. Teoria i praktyka artylerii i inzynierii // Technika a wojna X-XX w / red. P. Matusak, J. Pilatowicz. Siedlce, 2000. S. 52-89.
    78 Stefanska Z. Dzialo «orszanskie» // Muzealnictwo wojskowe. 1959. T. 1. S. 359-366; Eadem. Proba ustalenia typow i nazw dzial artylerii polskiej XVI i XVII wieku П Muzealnictwo wojskowe. 1959. T. 1. S. 177-228; Eadem. Arkiebuz, hakownica, muszkiet (artykul dyskusijny) // Muzealnictwo wojskowe. 1989. T. 4. S. 215-237.
    79 Grodzicka M. Zabytkowe dziala spizowe w zbiorach polskich // SMHW. 1960. T. 6, cz. 2. S. 358-414.
    80 Szymczak J. Od samostrzelnikow do grzebieniarzy w Krakowie, czyli rzecz o zmierzchu znaczenia kuszy na przelomie XV i XVI wieku II Aetas media, aetas moderna. Warszawa, 2000. S. 122-128; Idem. Pocz$tki broni palnej w Polsce (1383-1533). Lodz, 2004. 424 s.
    81 Egg E. Der Tiroler Geschiitzguss 1400-1600. Innsbruck, 1961. 212 S.; Schmidtchen V. Bombarden, Befestigungen, Biichsenmeister. Dusseldorf, 1977. 213 S.; Muller H. Gewehre, Pistolen, Revolver : europaische Jagdund Kriegswaffen des 14. bis 19. Jahrhunderts. Berlin, 1997. 225 S.; Idem. Das Heerwesen in Brandenburg und Preussen 1640-1806. Die Bewaffnung. Berlin, 2001. 240 S.
    Пры вывучэнні пытання забеспячэння ўзбраеннем фартэцый Радзівілаў карыснымі з’яўляюцца звесткі пра арсеналы іншых умацаванняў. Параўнанне забяспечанасці ўзбраеннем розных фартэцый стварае магчымасць для больш дакладнага вызначэння ўзроўня іх абароназдольнасці. Мэтанакіравана арсеналы фартэцый ВКЛ вывучаў польскі гісторык М. Савіцкі. У прыватнасці, ён апісаў артылерыю фартэцый у Ляхавічах, Быхаве і Смаленску82. Маштабную працу па вывучэнні арсеналаў замкаў на землях Украіны ў XV першай палове XVII ст. выканаў А. Мальчанка83. Арсеналы прыватнаўласніцкіх фартэцый на тэрыторыі Польскага каралеўства даследаваў П. Шлэзінгер84.
    Для вывучэння праблемы забеспячэння абароназдольнасці рэзідэнцый Радзівілаў прыцягваліся пісьмовыя, іканаграфічныя і рэчавыя крыніцы. Выяўленыя пісьмовыя крыніцы па функцыянальнай прыкмеце можна падзяліць на наступныя тыпы: 1) уліковая дакументацыя; 2) дакументы асабістага паходжання; 3) арганізацыйна-распараджальная дакументацыя; 4) справаздачныя дакументы; 5) гаспадарчыя дакументы.
    Найбольш папулярнай групай крыніц, якія выкарыстоўваюцца ў даследаваннях па гісторыі рэзідэнцый Радзівілаў, з’яўляюцца інвентарныя апісанні, якія адносяцца да тыпу ўліковых крыніц. Значная ўвага да інвентароў публікацыі іх або ў асобных выданнях, або ў якасці дадаткаў да манаграфій ці артыкулаў85. Пры відавочнай зручнасці выкарыстання інвентарных апісанняў для вывучэння архітэктуры рэзідэнцый іх каштоўнасць для даследавання абарончага патэнцыялу рэзідэнцый абмежаваная. Асноўнай мэтай стварэння гэтых дакументаў быў пералік наяўнай у рэзідэнцыі маёмасці і фіксацыя стану, у якім знаходзіліся розныя памяшканні. На агульны выгляд будынкаў і ўмацаванняў звярталася мала ўвагі. Тым не менш як крыніца па гісторыі архітэк-
    32 Sawicki М. Artyleria litewska w latach osiemdziesiatych XVII wieku. Organizacja i finansowanie // Artyleria polska. Historia terazniejszosc przyszlosc (mysl wojskowa, szkolnictwo artyleryjskie, technika i uzbrojenie) / red. W. Rezner, M. Gietkowski, J. Slipiec. Toruh, 2008. S. 161— 174; Ён жа. Артылерыя, замак і цэйхгаўз у крэпасці Стары Быхаў у 1692-1707 г. // Гіст. альм. 2009. Т. 15. С. 45-74; Ён жа. Артылерыя Жолкаўскага замка ў XVII ст. Н Архіварыус. Мінск, 2010. Вып. 8. С. 184-200; Ён жа. Артылерыя і смаленскі цэйхгауз (1654 г.) II Архіварыус. Мінск, 2011. Вып. 9. С. 142—154; Idem. Artyleria і cekhauz twierdzy Lachowicze w 1658 roku H Людзі i ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння: (да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права) / уклад. A. А. Скеп’ян, В. В. Даніловіч, А. Б. Доўнар. Мінск, 2013. С. 191-201.
    83Мальченко О. С. Арсеналн украі'нськнх замків XV середннн XVII ст. КнТв, 2004. 398 с.
    ы Szlezynger Р. S. Inwentarze cekhauzow і armaty zamkowej z XVII i XVIII wieku w magnackich fortecach w Wisniczu, Polonnem, Dubnem i Zolkwi II SMHW. 1988. T. 30. S. 283-330.
    85 Нодковскйй H. H. Замок в Мнре. C. LXXI-LXXII; Bernatowicz T Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 31-69; Mikulski W, Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. Warszawa, 1999. 88 s.; Zawadzki J. Siedziby Kiszkow i RadziwiHow na Bialorusi w XVI-XVIII wieku : opisy z zasobu Archiwum Glownego Akt Dawnych. Warszawa, 2002. 130 s.; Грыцкевіч A. Інвентар Мірскага замка 1688 года як гістарычная крыніца // Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі. Мінск, 2006. С. 33-35.
    туры інвентары маюць выключнае значэнне, што выразна бачна на падставе даследаванняў Ю. А. Якімовіча86. Да ўліковых крыніц, прыдатных да вывучэння праблемы забеспячэння абароназдольнасці рэзідэнцый Радзівілаў, таксама адносяцца інвентары гарадоў і мястэчак. Асноўнай мэтай іх стварэння была фіксацыя памераў падаткаў, якія накладваліся на жыхароў. Разам з тым логіка пераліку жыхароў дапамагае ў вывучэнні планіроўкі паселішчаў і спецыфікі іх абарончых умацаванняў87.
    Як правіла, у склад інвентарных апісанняў рэзідэнцый ці цэлых маёнткаў уключаліся рэестры ўзбраення. Арсеналы вялікіх фартэцыях, як Нясвіж і Слуцк, маглі апісвацца асобна. Рэестраў арсеналаў замкаў Радзівілаў XVI ст. выяўлены адзінкі. Аднак захавалася вялікая колькасць такога кшталту дакументаў за XVII ст., што дазваляе дэталёва рэканструяваць забеспячэнне фартэцый Радзівілаў узбраеннем у гэты час. Так, па інвентарах арсенала Нясвіжскага замка XVII ст. можна даволі дакладна рэканструяваць артылерыйскі парк гэтай фартэцыі. Храналагічна гэтыя крыніцы падзяляюцца на тры групы: інвентары другой чвэрці XVII ст., апісанні сярэдзіны XVII ст. ці перыяду вайны 1654-1667 гг. і інвентары апошняй чвэрці XVII ст. Такі храналагічны падзел абумоўлены спецыфікай інвентарных апісанняў і паўнатой звестак у іх, а таксама адноснай стабільнасцю колькасці ўзбраення фартэцыі ў вызначаныя перыяды. Напрыклад, калі ў другой чвэрці XVII ст. гарматы або пералічваліся па ўласных назвах, або абагульняліся ў тыпы, то з сярэдзіны XVII ст. абсалютная большасць гармат згадвалася па ўласных назвах, а ў іх апісанні абавязкова фігураваў год ліцця. Дзякуючы ўласным назвам, якія мела большасць гармат Нясвіжскага замка, магчыма дакладнае супастаўленне звестак з розных апісанняў і дакладная атрыбуцыя большасці гармат (вызначэнне года вытворчасці, вагі, майстра, калібру, тыпу гарматы і інш.), якія не захаваліся да нашага часу. Для параўнання, у XVIII ст. гарматы часта проста пералічваліся па калібрах, што ўскладняе іх атрыбуцыю, а значыць, і вывучэнне змен у развіцці артылерыі ў згаданы перыяд88.
    Адной з найбольш каштоўных крыніц для вывучэння пытання забеспячэння абароназдольнасці рэзідэнцый Радзівілаў з’яўляецца карэспандэнцыя, якая адносіцца да дакументаў асабістага паходжання. Рознага кшталту інвентары і гаспадарчыя дакументы даволі дакладна фіксуюць стан фартэцый і ўзровень іх забеспячэнне ўзбраеннем, аднак у іх цяжка знайсці канкрэтныя ацэнкі абарончага патэнцыялу ўмацаванняў. У сваю чаргу, пры напісанні лістоў часта,
    86 Які.мовіч Ю. А. Драўляныя замкі Беларусі. С. 120-124; Ён жа. Зодчество Белорусснн XVI середнны XVII в. : справ. пособне. 366 с.
    87 Сергачев С. А. Эволюцня пространственной органнзацнн Копыля в XVII в. II Капыль: гісторыя горада і рэгіёна: да 360-годдзя надання Капылю прывілея на магдэбургскае права / уклад. A. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар, I. В. Соркіна. Мінск, 2012. С. 40-46; Сергачев С. А. Хозяйственные документы как нсточннк нсследовання планнровочной структуры городов Беларусн XVI-XVII вв. // Архятектура : сб. науч. тр. Мннск, 2014. Вып. 7. С. 40-46.
    т Волкаў М. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI пачатку XVIII стст. П Arche. 2012. № 6. С. 41-91; Ён жа. Артылерыя Нясвіжскага замка. Мінск, 2015. 188 с.
    акрамя апісання тых ці іншых спраў і падзей, людзі спрабавалі даць ім інтэрпрэтацыю. У карэспандэнцыі можна знайсці тлумачэнне абставін, звязаных з функцыянаваннем рэзідэнцый як ваенных аб’ектаў. Да дакументаў асабістага паходжання адносяцца таксама мемуары, аўтабіяграфіі і дзённікі89. На падставе іх можна рабіць высновы адносна прычын, якімі кіраваліся Радзівілы ў справе абарончага будаўніцтва ў сваіх землях.
    Адной з найбольш важных крыніц сярод эпісталярнай спадчыны з’яўляецца карэспандэнцыя ўраднікаў. Паколькі Радзівілы мелі шмат рэзідэнцый у розных месцах Вялікага Княства Літоўскага, а таксама па розных палітычных і публічных справах доўгі час праводзілі ў Вільні, Варшаве і іншых гарадах, кіраванне маёнткамі вялося праз ліставанне з ураднікамі, якія знаходзіліся на месцах. Праз асабістую карэспандэнцыю аддаваліся загады і распараджэнні адносна розных спраў, звязаных з функцыянаваннем рэзідэнцый. Лісты ўласнікаў да сваіх ўраднікаў па сутнасці маюць характар арганізацыйнараспараджальнай дакументацыі. Асобна варта згадаць лісты да афіцэраў, якія маюць характар прамых загадаў уласніка адносна арганізацыі ваеннай справы і абароны рэзідэнцый. Асобнай формай арганізацыйна-распараджальнай дакументацыі з’яўляюцца запісы пастаноў сесій гарадскіх магістратаў. Найбольш цікавы комплекс дакументаў такога кшталту захаваўся па Слуцку. У розных архівасховішчах на цяперашні час выяўлены пратаколы сэсій магістрата горада за 1654-1674 гг.90 Комплекс запісаў за 1654-1660 гг. вядомы ў літаратуры пад назвай «Лаўда, альбо Ухвала пра абарону, парадак і аздобу горада Слуцка». Ён выкарыстоўваўся многімі даследчыкамі для вывучэння практыкі арганізацыі абароны ў Слуцку. Акрамя ўласна пастаноў, скіраваных на забеспячэнне абароны горада, у ім знаходзіцца апісанне абароны Слуцка ад маскоўскіх і казацкіх войскаў у 1655 г.