• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    21 Augusiewicz S. Garnizon Birz w latach 1659—1687 i jego komendant Karol Karlick von Nezetitz // Ustrqj polityka kultura : studia ofiarowane prof. S. Ochmann-Staniszewskiej / red. J. Maron, R. Kolodziej. Wroclaw, 2011. S. 261-295.
    22 Herbst S. Polski teatr wojny II Potrzeba historii czyli: O polskim stylu zycia: wybor pism : w 2 t. T. 2. / S. Herbst. Warszawa, 1978. S. 435-443; Alexandrowicz S., Olejnik K. Charakterystyka polskiego teatru dzialaii wojennych // SMHW. 1983. T. 26. S. 27-89.
    23Alexandrowicz S. Kartografia wojskowa Wielkiego Ksiestwa Litewskiego do polowy XVII w. // Kartografia wojskowa krajow strefy baltyckiej XVI-XX w. I red. S. Alexandrowicz, Z. Karpus, W. Rezmer. Torun, 1996. S. 11-22; Idem. Kartografia Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od XV do polowy XVIII wieku. Warszawa, 2012. 344 s.
    біў беларускі гісторык М. Ф. Спірыдонаў, які апроч аналізу картаграфічных крыніц падрыхтаваў шэраг важных карт24.
    Некаторыя пытанні ваеннай гісторыі беларускіх зямель у сваіх даследаваннях закраналі таксама ўкраінскія і расійскія даследчыкі. 3 найбольш важных трэба адзначыць працу С. А. Леп’яўка пра казацкія войны канца XVI ст. і даследаванні A. В. Малова, які засяродзіўся на вывучэнні дзеянняў маскоўскіх войскаў на землях ВКЛ у час вайны 1654-1667 гг.25 Даследаванні згаданых замежных гісторыкаў заснаваны на шырокай крыніцавай базе і выкананы на высокім навуковым узроўні, таму на іх падставе магчыма ацэньваць ролю ўмацаванняў Радзівілаў у ваенных канфліктах.
    Да вывучэння гісторыі вайсковай справы і войнаў беларускія даследчыкі звярнуліся адносна нядаўна, што тлумачыцца агульнай скіраванасцю беларускай савецкай гістарыяграфіі на даследаванне сацыяльна-эканамічнай гісторыі. Выключэннем былі выдадзеныя ў 1970-х гг. артыкулы А. П. Грыцкевіча, прысвечаныя міліцыі Радзівілаў і слуцкім выбранцам26. Адным з першых у незалежнай Беларусі за вывучэнне гісторыі ваеннай справы ўзяўся Г. М. Сагановіч, які падрыхтаваў манаграфіі, прысвечаныя войску ВКЛ у XVIXVII стст. і вайне 1654-1667 гг.27 Аднак, трэба адзначыць, што гэтыя працы ў значнай ступені грунтаваліся на напрацоўках польскіх даследчыкаў. На цяперашні час у беларускай гістарыяграфіі маюцца таксама шэраг прац, прысвечаных гісторыі асобных войнаў: A. М. Янушкевіч даследаваў Інфлянцкую вайну 1558-1583 гг., В. У. Якубаў войны Рэчы Паспалітай са Швецыяй у першай чвэрці XVII ст., С. А. Чаропка казацка-сялянскую вайну 1648-1651 гг., Д. В. Віцько падзеі Паўночнай вайны на землях ВКЛ28. Да пытанняў аргані-
    24 Спірыдонаў М. Ф. Беларусь на карце Вялікага княства Літоўскага 1613 г. II Гіст. альм. 2003. Т. 8. С. 3-55; Ён жа. Беларусь у другой палове XVI ст. 1:1 500 000 Н Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002. С. 266-267; Ён жа. Рэч Паспалітая ў канцы XVI ст. 1:10 000 000 Н Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002. С. 267.
    25 Леп’явко С. Козацькі війнн кінця XVI ст. в УкраТні. Чернігів, 1996. 286 с.; Малов A. В. Московскне выборные полкн солдатского строя в начальный пернод своей нсторіш. М., 2006. 624 с.
    26 Грыцкевіч А. Беларускія выбранцы // Полымя. 1970. № 11. С. 249-253; Idem. Milicje miast magnackich na Bialorusi i Litwie w XVI-XVIII w. // Kwartalnik Historyczny. 1970. № 1. S. 47-62; Ён же. Матерналы нз нсторнн слуцкнх выбранцев как нсточннк по крестнанской генеалогнн // Сов. славяноведенне. 1973. № 5. С. 60-69.
    27 Сагановіч Г. М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI-XVII стст. Мінск, 1994. 79 с.; Ён жа. Невядомая вайна, 1654-1667. Мінск, 1995. 145 с.
    28 Чаропка С. А. Казацка-сялянская вайна на Палессі ўлетку 1648 года // І4зв. Гом. гос. унта нм. Ф. Скоряны. 2005. № 2 (29). С. 138-141; Ён жа. Палескі паход Януша Радзівіла 1649 г. // БГЧ. 2011. № 1. С. 15-22; Ён жа. Палессе ў полымі войнаў сярэдзіны XVII стагоддзя // Arche. 2011. № 3 (102). С. 235-269; Янушкевіч A. М. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг. Мінск, 2007. 353 с.; Віцько Д. Шведскае наступленне 1702 г. у Вялікім Княстве Літоўскім і спроба рэстаўрацыі Сапегаў Н Arche. 2011. № 6. С. 8-62; Ён жа. Зборы паспалітага рушэння шляхты ВКЛ у 1702 г. // Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя / рэд. С. Ф. Сокаў, A. М. Янушкевіч. Мінск, 2012. С. 255-288; Ён жа. Баявыя дзеянні 1701 года і пачатак супрацоўніцтва Сапегаў са Швецыяй // Arche. 2014. № 6. С. 71-107; Якубаў В. У. Склад войска Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў Інфлянтах 16051609 гг. Н Весн. Полац. дзярж. ун-та. Серыя А. Гуманіт. навукі. 2009. № 7. С. 13-21; Ён жа.
    зацыі войска звяртаўся Ю. М. Бохан, які падрыхтаваў манаграфію, прысвечаную найманаму войску ў ВКЛ29. Розныя катэгорыі ваеннаабавязанага насельніцтва даследавалі А. Б. Доўнар і В. А. Варонін30. Такім чынам, на працягу апошніх дзесяцігоддзяў беларускія даследчыкі змаглі дасягнуць пэўных поспехаў у вывучэнні двух галоўных напрамкаў гісторыі ваеннай справы: гісторыі ваенных канфліктаў і гісторыі войска.
    Адным з важнейшых фактараў, які гарантаваў умацаванню непрыступнасць, з’яўляецца якасць яго абарончай архітэктуры, ці фартыфікацый. Першымі да праблемы вызначэння абарончага патэнцыялу ўмацаванняў звярнуліся археолагі, архітэктары і мастацтвазнаўцы, якія займаліся вывучэннем рэшткаў старажытных умацаванняў. Адным з «піянераў» даследавання сярэднявечных мураваных абарончых умацаванняў на тэрыторыі Беларусі стаў археолаг па адукацыі Ю. Ядкоўскі. Яго артыкул аб замку ў Міры, выдадзены ў 1915 г., стаў першай спробай архітэктурна-археалагічнага апісання гэтай рэзідэнцыі Радзівілаў. Апроч грунтоўнай характарыстыкі гэтага зруйнаванага помніка да дасягненняў Ю. Ядкоўскага трэба аднесці апрацоўку пісьмовых крыніц па яго гісторыі31. Такога кшталту даследаванні, у якіх археалагічнае і натурнае вывучэнне збудавання спалучаецца з пошукам крыніц па яго гісторыі, у далейшым стала адным з найбольш эфектыўных шляхоў па вывучэнні помнікаў абарончай архітэктуры. Невыпадкова адныя з найбольш вядомых гісторыкаў абарончага будаўніцтва як у Беларусі, так і ў замежжы выйшлі з асяроддзя археолагаў. Пры гэтым працы савецкіх археолагаў сталі асновай для беларускіх даследчыкаў, а напрацоўкі шэрагу замежных археолагаў маюць істотнае значэнне для разумення гісторыі абарончага будаўніцтва на нашых землях32.
    Узнікненне беларускай школы археолагаў і гісторыкаў абарончай архітэктуры звязана з асобай М. А. Ткачова, які лічыцца найбольш аўтарытэтным гісторыкам фартыфікацыйнага мастацтва ў Беларусі. Яго першыя працы паўсталі на аснове вынікаў шматлікіх археалагічных экспедыцый, якія даследчык пачаў праводзіць з канца 1960-х гг., а таксама апрацоўкі літаратуры і крыніц па гісторыі помнікаў33. У сваіх даследаваннях М. А. Ткачоў імкнуўся
    «Жаўнерскае свавольства» на тэрыторыі ВКЛ у 1600-1604 гг. // БГЧ. 2011. № 1. С. 9-14; Ён жа. Забеспячэнне войска Вялікага княства Літоўскага падчас вайны ў Інфлянтах 1600-1611 гг. // Arche. 2012. № 6. С. 211-222.
    29Бохан Ю. М. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVI стст. Мінск, 2004. 91 с.
    ^Варонін В. Полацкія путныя слугі ва ўрадавай палітыцы ВКЛ (XV сярэдзіна XVI ст.) // БГА. 2000. Т. 7, сш. 2. С. 305-324; Доўнар А. Б. Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI сярэдзіны XVIII ст. Мінск, 2007. 193 с.
    31 Нодковскйй Н. Н Замок в Мнре // Древностн. 1915. Т. 6. С. LI V-LXXII, 13-25.
    32 Раппопорт П. А. Военное зодчество западно-русскнх земель X-XIV вв. Ленннград, 1967. 275 с.; Kajzer L. Zamki і spoleczenstwo: przemiany architektury i budownictwa obronnego w Polsce w X-XVIII wieku. Lodz, 1993. 265 s.; Durdik T Kastellburgen des 13. Jahrhunderts in Mitteleuropa. Wien, 1994. 259 S.; Idem. Burgen des mitteleuropaischen Kastelltyps H Burgenbau im spaten Mittelalter / red. H. Hofrichter, G. U. GroBmann. Berlin ; Munchen, 1996. S. 177-184.
    33 Ткачоў M. A. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мінск, 1978. 141 с.; Ён жа. Замкі Беларусі (XIII-XVII ст.). Мінск, 1977. 82 с.
    ахапіць усе вядомыя на тэрыторыі Беларусі ўмацаванні Сярэднявечча і ранняга Новага часу, таму яго працы з’яўляюцца асновай для пазнейшых даследчыкаў праблемы гісторыі абарончай архітэктуры. Гэта стала прычынай перавыдання кніг даследчыка ў пазнейшы час34. Паказальная для разумення эвалюцыі падыходу М. А. Ткачова да вывучэння абарончай архітэктуры з’яўляецца манаграфія «Замкі і людзі», якая з’явілася ў друку ў 1991 г.35 У ёй аўтар у значна большай ступені, чым раней, абапіраўся на пісьмовыя крыніцы, а таксама сабраў і прадставіў звесткі па ўзбраенні і гарнізонах замкаў і фартэцыі. Гэта дазволіла яму болып абгрунтавана падысці да праблемы ацэнкі іх абарончага патэнцыялу. Разам з тым вялікі маштаб працы, якую імкнуўся выканаць М. А. Ткачоў, прывёў да шэрагу недакладнасцей у апісанні асобных помнікаў, у тым ліку рэзідэнцый Радзівілаў. Таму высновы, да якіх прыйшоў аўтар, патрабуюць дадатковай верыфікацыі на падставе крыніц.
    У другой палове 1970 1980-я гг. археалагічныя даследаванні на тэрыторыі шэрагу беларускіх замкаў правёў A. А. Трусаў. Па іх выніках была падрыхтавана абагульняльная праца па гісторыі манументальнага дойлідства і будаўнічай тэхнікі на беларускіх землях36. Акрамя таго, у асобнай публікацыі былі прадстаўлены вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Міра і Мірскага замка37. Раскопкі ў Мірскім замку далі магчымасць вывучыць храналогію і гісторыю будаўніцтва і перабудоў, а таксама асаблівасці функцыянавання помніка ў розныя перыяды, што дазваляе рабіць высновы аб абароназдольнасці гэтай рэзідэнцыі.
    3 другой паловы 1980-х гг. цікавасць да помнікаў абарончай архітэктуры Сярэднявечча і ранняга Новага часу з боку археолагаў павялічылася. Даследаванні на тэрыторыі абарончых умацаванняў, у тым ліку радзівілаўскіх замкаў у Любчы і Нясвіжы, праводзіў I. М. Чарняўскі. На аснове археалагічных матэрыялаў ім была прапанавана канцэпцыя эвалюцыі замкавых пабудоў на беларускіх землях38. Дадзеная канцэпцыя патрабуе пэўнай дапрацоўкі, паколькі яна заснавана выключна на мясцовым матэрыяле і ў ёй не ўлічваецца гісторыя развіцця абарончых рэзідэнцый у суседніх землях. Археалагічнаму вывучэнню паселішчаў Панямоння, у тым ліку Нясвіжа, Міра і Любчы, прысвяціў сваю працу A. К. Краўцэвіч. У межах вывучэння на аснове археала-