Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
нсторня архнтектуры : в 12 т. Т. 6. С. 469-502; Чантурйя В. А. йсторня архнтектуры Белорусснн. Мннск, 1977. 319 с.; Ён жа. Памятніікн архнтектуры н градостронтельства Белорусснн. Мннск, 1986. 236 с.; Габрусь Т. Протарэнесансныя элементы ў абарончым дойлідстве Беларусі // Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі. Мінск, 2006. С. 13-23.
48Кушнярэвіч А. Тыпалогія мураваных гатычных прыватнаўласніцкіх замкаў ВКЛ II БГЧ. 2006. № 9. С. 16-21.
49Кушнярэвіч A. М. Мураваная дабастыённая фартыфікацыя ВялікагаКняства Літоўскага. Мінск, 2011. 230 с
50 Кулагін A. М. Абарончая і палацава-сядзібная архітэктура XV пачатку XVIII ст. // Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце : у 4 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 392-511.
51 SchmidВ. Burgen in Litauen// Der Burgwart. 1942. S. 1-12.
52 Schutte U. Das SchloB als Wehranlage: befestigte SchloBbauten der friihen Neuzeit im alten Reich. Darmstadt, 1994. 430 S.; Idem. Zur fiktiven und realen Wehrhaftigkeit hessisch-thiiringischer
тэндэнцыя назіралася і на нашых землях, у прыватнасці, у рэзідэнцыях Радзівілаў, а яе выяўленне дае магчымасць больш дакладна суаднесці абарончыя якасці і знакавую нагрузку архітэктуры ўмацаваных рэзідэнцый.
Надзвычай карыснымі для вывучэння ўзнятай праблемы з’яўляюцца напрацоўкі польскіх спецыялістаў, якія засяроджваліся на даследаванні рэзідэнцыянальнага будаўніцтва ў ранні Новы час у Польшчы і ўсёй Рэчы Паспалітай. У апошнім выпадку яны натуральным чынам звярталіся да вывучэння помнікаў на беларускіх землях53. 3 дапамогай гэтых даследаванняў можна выйсці на больш шырокі кантэкст разумення абарончай архітэктуры на беларускіх землях. Асобна варта згадаць працы Т. Бернатовіча, які надаваў значную ўвагу вывучэнню архітэктурнай спадчыны і гісторыі радзівілаўскага Нясвіжа54. У сваёй апошняй кнізе даследчык засяродзіўся на праблеме сімвалічнага значэння архітэктуры і яе ролі ў рэалізацыі магнатамі пэўных стратэгій у грамадска-палітычнай сферы55.
Шэраг вядомых спецыялістаў па гісторыі абарончай архітэктуры паходзяць з асяроддзя польскіх архітэктараў. Асаблівай увагі заслугоўваюць працы Я. Багданоўскага, які прапанаваў строгую сістэму класіфікацыі і тыпалагізацыі абарончых умацаванняў. Ступень абагульнення, на якую выйшаў даследчык, дае магчымасць уявіць агульны ход развіцця абарончай архітэктуры56. Разам з тым прапанаваныя агульныя канцэптуальныя напрацоўкі не проста выкарыстаць
Schlofibauten zwischen 1550 und 1750 // Friihneuzeitliche Hofkultur in Hessen und Thiiringen. Erlangen, 1993. S. 44-67.
53Milobqdzki A. Polskie rezydencje wieku XVII typowe programy i rozwiazania II Architektura rezydencjonalna historycznej Malopolski I red. T. Hrankowska. Lancut, 1982. S. 7-17; MikockaRachubowa K. Rezydencje magnackie w Wielkim Ksiqstwie Litewskim w XVII wieku H Przeglqd wschodni. Historia i wspolczesnosc Polakow na Wschodzie. 1997. T. 4, z. 3 (15). S. 523-545; Bania Z. Pojecie rezydencji w architekturze polskiej XVII i XVIII w. na przykladzie Podhorzec i Brodow. Lublin, 2000. S. 381-392; Idem. «Kazac porobic, byle byly jak najmodniejsze». Relacje mi^dzy inwestorem a budowniczym w polskiej architekturze nowozytnej // Studia nad sztuka renesansu i baroku. T. VI, cz. I. Lublin, 2005. S. 21-28; Idem. Nowozytne zamki polskiej magnaterii. Uwagi o reprezentacji na wybranych przykladach // Studia nad sztuka renesansu i baroku. T. IX. Lublin, 2008. S. 111-120; Lasek P. Turris fortissima nomen Domini. Murowane wieze mieszkalne w Krolestwie Polskim od 1300 r. do polowy XVI w. Warszawa, 2013. 408 s.; Idem. Wieza i basteja. Z badaii nad wplywem broni palnej na architektura obronno-rezydencjonalna Krolestwa Polskiego w XV-XVI w. II Interdyscyplinarne badania zalozen rezydencjonalnych i obronnych. Warszawa, 2013. S. 158-175.
54 Bernatowicz T «Nesvisium metropolis ducatus». Nieznany przyklad urbanistyki manierystycznej // Artes atque humaniora: Studio Stanislao Mossakowski sexagenario dicata. Warszawa, 1998. S. 161-167; Idem. Miles Christianus et peregrinus: fundacje Mikolaja Radziwilla «Sierotki» w ordynacji nieswieskiej. Warszawa, 1998. 234 s.; Idem. Monumenta varii Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. Cz. 1, XVI-XVII wieku. Poznan, 1998. 94 s.
55 Bernatowicz T. Mitra i butawa: krolewskie ambicje ksiqzqt w sztuce Rzeczypospolitej szlacheckiej, 1697-1763. Warszawa, 2011. S. 557.
56Bogdanowski J. Basteje ziemne Malopolski w swietle traktatu Rei tormentariae... (XV-XVI w) H Bastejowe fortyfikacje w Polsce / red. E. Malachowicz. Wroclaw, 1975. S. 25-34; Idem. Fortyfikacje lancuckie na tie malopolskiej sztuki obronnej. Lancut, 1976. 298 s.; Idem. Feldbefestigungen in Polen zur Zeit der Schwedischen Kriege im 17. Jahrhundert // Sicherheit und Bedrohung Schutz und Enge: Gesellschaftliche Entwicklung von Festungsstadten Beispiel Stade. Wesel, 1987. S. 149-166; Bogdanowski J., Holcer Z., KorneckiM. Architektura obronna. Slownikterminologiczny architektury.
для тлумачэння ўзроўня абароназдольнасці канкрэтных умацаванняў. Больш прадметна да вывучэння абарончых умацаванняў падышоў А. Грушэцкі, які, акрамя натурнага вывучэння, правёў таксама археалагічныя даследаванні на шматлікіх польскіх помніках57. Цікавай для нашай тэмы з’яўляецца дыскусія даследчыка з гісторыкам архітэктуры Ф. Маркоўскім аб абарончай архітэктуры Нясвіжскага замка. Нягледзячы на розныя погляды адносна характару ўмацаванняў помніка, абодва апаненты адзначалі іх унікальнасць58.
Цэнтральныя рэзідэнцыі Радзівілаў уяўлялі сабой вялікія комплексы і ўключалі ў свой склад умацаваныя сядзібы ўласнікаў, а таксама гарады і мястэчкі з больш ці менш моцнымі фартыфікацыямі, якія аказвалі значны ўплыў на прасторавае развіццё паселішчаў. Таму пры вывучэнні ўмацаванняў гарадоў і мястэчак карыснымі з’яўляюцца працы па гістарычнай тапаграфіі і гісторыі горадабудаўніцтва59. Станоўчым бокам гэтых даследаванняў з’яўляецца шырокае выкарыстанне і публікацыя іканаграфічных матэрыялаў па гісторыі гарадоў (малюнкаў, планаў), а таксама гіпатэтычных рэканструкцый іх выгляду ў розныя перыяды. Разам з тым апора выключна на мастацтвазнаўчую метадалогію пры ацэнцы формы ўмацаванняў і недастатковае вывучэнне гісторыі фартыфікацыйнага будаўніцтва прывялі даследчыкаў да некаторых недакладнасцей. Так, удакладненняў патрабуюць рэканструкцыі планаў і фартыфікацый Нясвіжа і Слуцка, прапанаваныя Ю. У. Чантурыяй і Т. Бернатовічам60. Да праблемы горадабудаўнічага развіцця і абарончай архітэктуры радзівілаўскіх гарадоў і мястэчак таксама звярталіся гісторыкі С. Александровіч і В. С. Пазднякоў61.
Перавага гісторыкаў над іншымі спецыялістамі ў вывучэнні праблемы забеспячэння абароназдольнасці ўмацаванняў палягае ў веданні спецыфікі
Warszawa, 1994. 69 s.; Bogdanowski J. Architektura obronna w krajobrazie Polski: od Biskupina do Westerplatte. Gdansk, 2002. 454 s.
57 Gruszecki A. Bastionowe zamki w Malopolsce. 309 s.; Idem. Zamki i palace malopolskie w XVI wieku : (cechy reprezentacyjno-mieszkaniowe i obronne). Warszawa, 1986. 126 s.; Idem. Zamosc Italienischer Festungsbau des 16. Jahrhundert in Polen // Festungsforschung International. 2000. V. 14. S. 109-124.
58 Markowski F. Zamek Mikolaja Krzysztofa RadziwiHa Sierotki w Nieswiezu // Kwartalnik architektury i urbanistyki. 1964. T. IX, z. 2. S. 185—192; Gruszecki A. Fortyfikacja zamku w Nieswiezu // Kwartalnik architektury i urbanistyki. 1965. T. X, z. 2. S. 141-145.
59 Егоров Ю. A. Градостронтельство Белорусснн. M., 1954. 281 c.; Слюнькова li. H. Архнтектура городов Верхнего Прнднепровья XVII середнны XIX в. Мннск, 1992. 143 с.; Чантурыя Ю. Гарады і час Н Страчаная спадчына : Загінуўшыя абаронцы. Зруйнаваныя святыні. Па колішніх маёнтках. Гарады і час / уклад. Т. Габрусь. Мінск, 2003. С. 236-345; Ён жа. Градостронтельное нскусство Беларусн второй половяны XVI первой половнны XIX в. : средневековое наследне, Ренессанс, барокко, класснцнзм. Мннск, 2005. 375 с.; Ён жа. Градостронтельство XV начала XVIII в. // Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце : у 4 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 58-135.
60Волкаў М. Абарончы комплекс Нясвіжа ў XVI-XVIII стст. Н Прыватнаўласніцкія гарады Вялікага Княства Літоўскага: лёс праз стагоддзі / уклад. 3. Л. Яцкевіч. Мінск, 2014. С. 179-181.
61 Pazdniakou W. Zalozenia urbanistyczne miast Biatorusi Poludniowej w XVI-XVIII wieku II AHP. 1996. T. 3. S. 273-288; Alexandrowicz S. Studia z dziejow miasteczek Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Torun, 2011. 442 s.
ваеннай справы і грамадска-палітычнага ладу, што дазваляе больш дакладна вызначаць прычыны будаўніцтва і ўтрымання фартэцый. Таксама веданне гістарычных рэалій дазваляе аналізаваць і ацэньваць дзейнасць асобных прадстаўнікоў роду Радзівілаў, якія надавалі значную ўвагу абарончаму будаўніцтву. Разам з тым прыцягненне шырокага кола пісьмовых крыніц дазваляе гісторыкам больш слушна ацаніць абарончы патэнцыял умацавання ў розныя перыяды яго існавання, а часам і вызначыць час яго будаўніцтва і перабудоў.
У 1930-я гг. адным з першых у беларускай гістарыяграфіі да гісторыі абарончых умацаванняў звярнуўся Б. Брэжго, які сабраў звесткі па замках паўночнай Беларусі, у тым ліку Себежа і Невеля, якія належалі Радзівілам62. Асобныя аспекты падтрымання абароназдольнасці радзівілаўскіх рэзідэнцый закраналі ў сваіх працах гісторыкі 3. Ю. Капыскі і А. П. Грыцкевіч, якія займаліся праблематыкай сацыяльна-эканамічнай гісторыі беларускіх гарадоў у ранні Новы час63.
Доўгі час пісьмовыя крыніцы, у якіх можна знайсці інфармацыю аб абароназдольнасці радзівілаўскіх фартэцый, выкарыстоўваліся не сістэматычна і без належнай крытыкі, што адмоўна ўплывала на вынікі працы з імі. Адным з першых мэтанакіравана збіраць і апрацоўваць пісьмовыя звесткі па рэзідэнцыянальнай і абарончай архітэктуры на беларускіх землях у XVI першай паловы XVII ст. пачаў Ю. А. Якімовіч64. Сваімі працамі даследчык засведчыў, што пісьмовыя крыніцы маюць вялікае значэнне для вывучэння гісторыі архітэктуры. Тым не менш у апісанні абарончых умацаванняў і архітэктуры рэзідэнцый Радзівілаў быў дапушчаны шэраг памылак, якія бачны пры верыфікацыі высноў Ю. А. Якімовіча на падставе дадатковых крыніц.