• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    У комплексе карэспандэнцыі розных асоб да Радзівілаў захавалася значная колькасць лістоў ураднікаў, якія кіравалі асобнымі маёнткамі. Яны маюць характар справаздачнай дакументацыі, паколькі змяшчаюць справаздачы аб выкананні даручэнняў уласніка і паведамленні аб розных падзеях, якія адбываліся ў дадзенай мясцовасці. Тэмы, якія закраналіся службоўцамі, залежалі ад спецыфікі іх дзейнасці. Найбольш каштоўнымі для нас з’яўляюцца справаздачы ўраднікаў, якія адказвалі за забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый, а таксама архітэктараў ці вайскоўцаў, што займаліся справамі абарончага будаўніцтва. У адрозненне ад загадаў і распараджэнняў магнатаў, якія, як правіла, былі даволі агульнымі, у лістах ураднікаў указвалася тое, што дакладна было зроблена за справаздачны перыяд, і апісвалася становішча, якое было на месцы.
    Вывучаць дзейнасць па забеспячэнні абароназдольнасці рэзідэнцый Радзівілаў магчыма па спісах выдаткаў, у якіх фіксуецца выдача грошай на роз-
    89 Przyczynki do historyi domowej w Polsce: (Samuel Korecki, Adam Tarlo, Boguslaw Radziwill) / W. Syrokomla. Wilno, 1858. S. 43-60; Radziwill B. Autobiografia / oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1979. 379 s.
    9°AGAD. AR. Dz. II. Ks. 69/14; Dz. XXIII. T. 134. PL 2; BCzart. Rkps. 389; LMAVB. F. 9. B. 1873.
    ныя патрэбы. Такога кшталту крыніцы адносяцца да гаспадарчых. У спісах выдаткаў асобных магнатаў ці прыходна-расходных кнігах маёнткаў часта трапляюцца імёны спецыялістаў, задзейнічаных на будаўніцтве і пры направе і вытворчасці зброі. У асобных выпадках захаваліся рэестры выдаткаў на будаўніцтва абарончых умацаванняў, як, напрыклад, выдаткі на рабочых, задзейнічаных пры будаўніцтве фартыфікацый у Нясвіжы ў 1686-1687 гг.91 Да гэтай групы крыніц можа аднесці таксама рэестры выплат найманым жаўнерам гарнізонаў, якія пачалі складаць з сярэдзіны XVII ст. 3 іх дапамогай магчыма даследаваць структуру і памеры гарнізонаў.
    Асаблівую важнасць для вывучэння ўзнятай у гэтым даследаванні тэмы маюць іканаграфічныя крыніцы, гэта значыць планы, чарцяжы і выявы рэзідэнцый Радзівілаў і іх умацаванняў. Наяўнасць іканаграфічных і пісьмовых крыніц па тых ці іншых рэзідэнцыях дазваляе з высокай ступенню дакладнасці рэканструяваць іх выгляд, а таксама ацэньваць абарончы патэнцыял іх умацаванняў. Найбольш раннія выявы рэзідэнцый Радзівіла (Клецк, Нясвіж) належаць прыдворнаму гравёру Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі Тамашу Макоўскаму. Вялікую цікавасць уяўляе альбом чарцяжоў і накідаў сярэдзіны XVII ст., які захаваўся ў архіве Радзівіла ў Мінску і належыць руцэ Януша Радзівіла. Сярод іх ёсць планы гарадоў магната, якія выкарыстоўваліся для праектавання абарончых умацаванняў вакол гэтых паселішчаў92. Да цяперашняга часу ў розных замежных архівах захавалася ажно пяць планаў Слуцка першай трэці XVIII ст., што дазваляе з высокім узроўнем дакладнасці рэканструяваць абарончыя ўмацаванні гэтага горада ў XVII пачатку XVIII ст.93
    Асобным відам крыніц з’яўляюцца рэчавыя артэфакты, найперш зброя і рэшткі саміх рэзідэнцый Радзівілаў. Так, да сённяшняга часу ў музеях Беларусі, Польшчы, Расіі і Швецыі захавалася 9 гармат з Нясвіжскага замка94. Зброя была выяўлена таксама ў час археалагічных даследаванняў на помніках. Напрыклад, у рове Нясвіжскага замка былі знойдзены гакаўніцы95. Гэта дае магчымасць для натурнага вывучэння ўзбраення і верыфікацыі інвентарных апісанняў нясвіжскага арсенала. Самі рэзідэнцыі Радзівілаў ці іх рэшткі з’яўляюцца крыніцай для вывучэння абарончай архітэктуры.
    91AGAD. AR. Dz. XV. Т. 19. PI. 1.
    92НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 287; Волкаў М. Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва князёў Радзівілаў // БГЧ. 2012. № 7. С. 34-38.
    ^Волкаў М. А. Слуцк на старых планах / нав. рэд. Д. В. Лісейчыкаў. Мінск, 2017. С. 26-32.
    94 Волкаў М. Артылерыя Нясвіжскага замка. С. 167.
    95 Мяцельскі A. А. Знаходкі агнястрэльнай зброі ў Нясвіжскім замку. С. 43-44.
    Глава 2
    мрычыны брдлрніцтвл I УМОВЫ ФРНКЦЫЯНЛВЛННЯ ЎМЛЦЛВЛНЫХ рэзідэнцый рлдзівіллр
    t Ваенны тэатр Вялікага Княства Літоўскага t Эвалюцыя ваеннай справы
    t Афармленне зямельных латыфундый Радзівілаў f Гаспадарчае развіццё маёнткаў t Сімвалы самасцвярджэння
    Прыватнаўласніцкія ўмацаваныя рэзідэнцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай у XVI пачатку XVIII ст. выконвалі шэраг важных для жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы функцый. Адной з асноўных задач, што ўскладваліся на іх, была абарона ўласніка, яго маёмасці і зямельнага ўладання. Таму забеспячэнню абароназдольнасці рэзідэнцый надавалася значная ўвага. Разам з тым яны з’яўляліся адміністрацыйнымі, эканамічнымі, культурнымі і рэлігійнымі цэнтрамі прыватнаўласніцкіх зямельных латыфундый. Таму для выяўлення прычын і характару абарончага будаўніцтва і ўтрымання прыватнаўласніцкіх умацаваных рэзідэнцый трэба разгледзець не толькі ваенны аспект іх функцыянавання, але таксама звярнуць увагу на пытанні грамадска-палітычнага, сацыяльнага і культурнага характару.
    Найбольш значны ўплыў на абарончае будаўніцтва і форму ўмацаваных рэзідэнцый аказвалі фактары ваенна-тэхнічнага характару, а таксама гістарычныя і ваенна-лагістычныя рэаліі. Па меркаванні Я. Багданоўскага, кожнае ўмацаванне рэпрэзентуе сабою пэўную абарончую сістэму, якая мае вартасць і прыдатнасць у адпаведны гэтаму аб’екту гістарычны перыяд. Сама абарончая сістэма складаецца з абарончых элементаў, што падабраны адпаведна з магчымым спосабам атакі і абароны, узбраеннем абаронцаў і нападнікаў, тактычна-стратэгічнай сітуацыі і характару канкрэтнай мясцовасці96. Комплексны разгляд гэтых фактараў дае магчымасць зразумець як архітэктуру асобных умацаванняў, так і спецыфіку фартыфікацыйнага будаўніцтва цэлых рэгіёнаў. Напрыклад, характар праціўніка быў адной з прычынаў таго, што нягледзячы на значнае развіццё ваеннай архітэктуры ў Еўропе на ўсходніх землях ВКЛ і Рэчы Паспалітай доўгі час захоўвалі актуальнасць традыцыйныя дрэва-земляныя ўмацаванні.
    Істотны ўплыў на форму ўмацаваных рэзідэнцый аказвалі фактары неваеннага характару. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена сур’ёзнай сімвалічнай нагрузкай манументальнай архітэктуры ўвогуле і абарончай архітэктуры ў прыватнасці. Адным сваім выглядам абарончыя ўмацаванні ўвасаблялі вярхоўную ўладу ўласніка над навакольнымі землямі і суб’ектывізавалі асобу і моц гаспадара ў вачах падданых. Разам з тым трэба ўлічваць, што на рэалі-
    96 Bogdanowski J. Fortyfikacje lancuckie na tie maiopolskiej sztuki obronnej. S. 64, 86; Bogdanowski J., Holcer Z., Kornecki M. Architektura obronna. Stownik terminologiczny architektury. S Л2.
    зацыю таго ці іншага праекта абарончай рэзідэнцыі істотны ўплыў аказвалі магчымасці гаспадара і значэнне канкрэтнага паселішча ў комплексе яго зямельных уладанняў.
    Такім чынам, пры вывучэнні прычын будаўніцтва абарончых рэзідэнцый Радзівілаў мы не можам засяродзіцца толькі на даследаванні ваенна-гістарычных, ваенна-тэхнічных і геаграфічных рэалій. Улічваючы іх шматбаковую сутнасць, значную увагу трэба звярнуць таксама на фактары неваеннага характару, якія моцна ўплывалі на іх канчатковы выгляд і форму. Гэта, з аднаго боку, дасць магчымасць больш дакладна інтэрпрэтаваць форму тых ці іншых рэзідэнцый, а з іншага дазволіць правільна ацаніць іх абарончы патэнцыял.
    2.1.	Ваенны тэатр Вялікага Княства Літоўскага
    Актыўнасць абарончага будаўніцтва Радзівілаў напрамую залежала ад ваенна-стратэгічнай і ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне, дзе знаходзіліся іх землі. Для разгляду гэтых фактараў скарыстаемся паняццем тэатр вайны, або ваенны тэатр Вялікага Княства Літоўскага. Ён уключаў землі ВКЛ і памежныя тэрыторыі, на якіх дзейнічала армія дзяржавы ў час войнаў з суседзямі. У ваенным тэатры ВКЛ можна выдзеліць шэраг тэатраў ваенных дзеянняў. Паводле К. Клаўзевіца, так называлі адасобленыя часткі ваеннага абшару, якія ўтваралі пэўную цэласнасць і не мелі непасрэднага ўплыву на сумежныя часткі ваеннага тэатру дзяржавы97. 3 канца XV да пачатку XVIII ст. у розны час актуалізаваліся тры асноўныя кірункі, на якіх армія ВКЛ мусіла стрымліваць ворага або сама пераходзіла ў наступ: паўночны (інфлянцкі), усходні (маскоўскі) і паўднёва-ўсходні (татарска-казацкі). Такім чынам, можна казаць аб існаванні трох асноўных тэатраў ваенных дзеянняў.
    Паўночны тэатр ваенных дзеянняў сфарміраваўся пасля ўключэння зямель Інфлянцкага ордэна ў сферу ўплыву ВКЛ у 1557 г. На гэтым кірунку армія Вялікага Княства Літоўскага супрацьстаяла маскоўскім і шведскім войскам. 3 канца XVI ст. да пачатку XVIII ст. наймацнейшай фартэцыяй, якая абараняла землі дзяржавы на гэтым напрамку, быў радзівілаўскі бастыённы замак у Біржах. Найбольш цяжкім для ВКЛ быў усходні тэатр ваенных дзеянняў, на якім Вялікае Княства Літоўскае з канца XV ст. мусіла супрацьстаяць Маскоўскай дзяржаве. 3 паўднёвага ўсходу ВКЛ у пачатку XVI ст. пагражалі крымскія татары, а пазней казакі, якія ў канцы XVI XVII ст. падымалі паўстанні, і, як правіла, уздоўж рэчышча Дняпра, Прыпяці і іх прытокаў нападалі на землі ВКЛ. Менавіта ў сістэму абароны ўсходняга і паўднёва-ўсходняга тэатраў ваенных дзеянняў была ўключана большасць умацаваных рэзідэнцый Радзівілаў, якія знаходзіліся на беларускіх землях ВКЛ. Заходні і паўднёвазаходні кірункі былі найбольш бяспечнымі для Вялікага Княства, бо тут яно межавала з саюзнай Польшчай і леннай ад Польшчы Прусіяй. Толькі ў другой палове 1650-х гг., калі Польскае Каралеўства на кароткі час было амаль цал-
    91 Клаузевйц К. 0 войне. М., 1998. С. 328.
    кам захоплена шведамі, для ВКЛ актуалізавалася небяспека з захаду. У 1657 г. шведы, сяміградцы і казакі нават зладзілі паспяховы сумесны паход на Берасце. Адной з мацнейшых прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый у гэтым рэгіёне быў замак Радзівілаў у Белай.
    Істотны ўплыў на фарміраванне ваеннага тэатру ВКЛ аказалі геаграфічныя і прыродныя ўмовы. Тэрыторыя, якую займала краіна (сучасныя Беларусь і Літва), знаходзіцца ва Усходне-Еўрапейскай раўніне. Шэраг пасляледавіковых узвышшаў (Аршанскае, Мінскае, Навагрудскае і інш.) аб’ядноўваюцца ў Беларускую граду, што займае значную частку паўночнай і цэнтральнай Беларусі, а на ўсходзе пераходзіць у Смаленскае ўзвышша. Значныя абшары на поўнач і на поўдзень ад гэтых узвышшаў займалі шырокія, пераважна забалочаныя даліны рэк. Сярод іх найбольш вядомымі з’яўляюцца багны Прыпяці і яе прытокаў. Вялікія абшары балот меліся таксама ў раёне верхняга цячэння Бярэзіны. Акрамя таго, вузкія, але доўгія паясы багнаў расцягнуліся ўздоўж Друці, Бярэзіны, Шчары, Зэльвянкі, Бабра і Нарвы. На поўначы Беларусі перашкоды для правядзення ваенных аперацый стваралі шматлікія азёры. Акрамя водных перашкод, значны ўплыў на ваенную лагістыку аказвалі лясныя масівы, асобныя з якіх, як, напрыклад, Белавежская пушча, захавалі ваенна-стратэгічнае значэнне да XIX ст. У разгляданы перыяд лясы займалі каля 50 % зямель, а ў памежных абшарах, дзе яны выконвалі функцыю абароны граніцы, да 70 %. Такім чынам, вялікія абшары балот, азёраў і забалочаных далін рэк, а таксама неабсяжныя лясныя пушчы разам з адносна няразвітай сеткай сухапутных дарог значна абмяжоўвалі магчымасці правядзення вайсковых аперацый і вызначалі іх галоўныя кірункі. У войнах з Маскоўскай дзяржавай найчасцей выкарыстоўваліся так званая Смаленская брама, якая вяла ў бок Вязьмы і Масквы; Полацкая брама у бок Пскова і Ноўгарада і Слуцкі калідор — у бок Старадуба і Бранска. У паўднёвай Беларусі вялікае значэнне для перамяшчэння войскаў мелі рэкі, якія выкарыстоўваліся для перавозу жывой сілы, узбраення, ваеннай амуніцыі і боепрыпасаў. Таму асаблівае значэнне ў войнах ВКЛ з казакамі меў кантроль над рэчышчам Дняпра і яго прытокаў98. Большасць беларускіх рэзідэнцый Радзівілаў была задзейнічана ў абароне Слуцкага калідора (Глуск, Клецк, Мір, Нясвіж, Свіслач, Слуцк).