Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Абарончыя ўмацаванні з’яўляліся элементам падрыхтоўкі тэатраў ваенных дзеянняў да ваенных аперацый. Фарміраванне іх сеткі на тэрыторыі ВКЛ ішло паступова і залежала ад шэрагу фактараў. Большасць замкаў і ўмацаваных гарадоў, якія мелі істотнае значэнне ў сістэме абароны дзяржавы, паўсталі ў выглядзе абарончых градаў яшчэ ў старажытнарускі час. Пераважная большасць з іх знаходзілася на вялікіх рэках (Дняпро, Дзвіна, Нёман, Прыпяць і іх прытокі), якія з’яўляліся асноўнымі транспартнымі і гандлёвымі шляхамі на працягу Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Значныя змены ў сістэме рассялення адбыліся ў XVI ст. У гэты час дасягнула вялікіх маштабаў ініцыяванае цэн-
98 Herbst S. Polski teatr wojny. S. 439; Alexandrowicz S., Olejnik K. Charakterystyka polskiego teatru dzialan wojennych. S. 46-50.
тральнай уладай і магнатамі ўпарадкаванне раней засвоеных зямель і каланізацыя лясных масіваў, у тым ліку ў памежных абласцях". Гэта, з аднаго боку, рабіла краіну больш адкрытай для нападаў звонку, бо пушчы ў памежных абшарах, што гарантавалі надзейную абарону ад уварванняў звонку, пачалі высякаць. 3 іншага боку, асваенне новых зямель прыводзіла да павялічэння дэмаграфічнага патэнцыялу дзяржавы і асобных рэгіёнаў, што дазваляла закладваць і ўтрымліваць новыя крэпасці. Вынікам значнага дэмаграфічнага росту стала павелічэнне насельніцтва ВКЛ да сярэдзіны XVII ст. да 4,5 млн чалавек100. Разам з тым шчыльнасць засялення ўсходніх рэгіёнаў дзяржавы, за выключэннем міжрэчча Дзвіны і Дняпра, у XVI-XVII стст. заставалася даволі нізкай. Дыспрапорцыя ў гаспадарчым асваенні і засяленні тэрыторыі ВКЛ адмоўна адбівалася на арганізацыі абароны дзяржавы, таму ваенная небяспека адчувалася нават у цэнтральных рэгіёнах ВКЛ, што стымулявала абарончае будаўніцтва, у тым ліку ў рэзідэнцыях Радзівілаў, якія знаходзіліся далёка ад граніц дзяржавы.
Важныя звесткі аб сістэме абароны ВКЛ у трэцяй чвэрці XVI ст. дае рэестр ўзбраення, высланага з віленскага цэйхгаўза ў памежныя замкі на першым этапе Інфлянцкай вайны ў 1551-1566 гг. Дзякуючы гэтай крыніцы нам вядомыя замкі, што былі ўключаны ў сістэму агульнадзяржаўнай абароны. Некаторыя з іх пазней перайшлі ў рукі Радзівілаў. Апошнія, такім чынам, як прыватныя ўласнікі памежных замкаў былі вымушаны браць на сябе абавязкі абароны межаў дзяржавы. Паводле згаданага рэестра, узбраеннем былі забяспечаны 5 замкаў з боку Інфлянт (Браслаў, Друя, Дрыса, Мядзел, Упіта), 4 замкі на Дзвіне і яе прытоках (Полацк, Лепель, Азярышча, Віцебск). Пасля страты Полацка ў 1563 г. для забеспячэння прарванай лініі абароны дадаткова былі збудаваны яшчэ 3 замкі (Дзісна, Варонеч, Чашнікі). Глыбокая сістэма абароны існавала на ўсходзе. Яе прыкрывалі замкі, сканцэнтраваныя на трох лініях па рэках Сож, Дняпро і Бярэзіна. На Сожы і яго прытоках стаяла 6 замкаў (Мсціслаў, Крычаў, Радамль, Прапойск, Чачэрск, Гомель), на Дняпры і яго прытоках 4 (Орша, Магілёў, Рэчыца, Любеч), на Бярэзіне 2 (Барысаў, Свіслач). Апроч іх з поўдня тэрыторыю ВКЛ прыкрывалі 3 замкі, што стаялі на Прыпяці і яе прытоках (Мазыр, Чарнобыль, Оўруч)101. У канцы XVI-XVII стст. у валоданне біржанскіх Радзівілаў трапіла Свіслач у Менскім павеце, а таксама ў часовае трыманне Барысаў. Акрамя таго, у сістэму абароны ўсходняй мяжы была ўключана Копысь, якая ў сярэдзіне XVI ст. ужо была прыватным уладаннем, а з канца таго ж стагоддзя адышла да Радзівілаў. У сярэдзіне XVII ст. Янушу Радзівілу былі перададзены замкі Невель і Себеж на самай мяжы з Маскоўскай дзяржавай.
У XV-XVII стст. Радзівілы, як і іншыя магнацкія роды, мэтанакіравана набывалі землі ў цэнтральных абласцях краіны. Большасць іх маёнткаў зна-
99Alexandrowicz S. Studia z dziejdw miasteczek Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 53-54.
100Morzy J. Kryzys demograficzny na Litwie i Bialorusi w 2 polowie XVII wieku. Poznan, 1965. S. 153.
101 Nowak T M. Spr/Qt artylerii polskiej XVI wieku w swietle inwentarza z lat 1551-1565. S. 290-293.
ходзілася ў межах Віленскага, Троцкага, Наваградскага, Менскага ваяводстваў і ў Падляшшы. Аднак жыхары гэтых рэгіёнаў не адчувалі сябе ў поўнай бяспецы. Паслабленне ВКЛ на знешнепалітычнай арэне, якое пачалося з канца XV ст., прывяло да змянення сітуацыі. Актывізацыя Крымскага ханства ў канцы XV ст. выявіла неэфектыўнасць сістэмы абароны паўднёвых межаў ВКЛ, што паставіла пад пагрозу цэнтральныя рэгіёны дзяржавы102. Акрамя таго, вялікі непакой стваралі глыбокія рэйды войскаў Маскоўскай дзяржавы, якая на працягу XVI ст. некалькі разоў ваявала з ВКЛ. 3 канца XVI ст. патэнцыйнай і даволі сур’ёзнай пагрозай з паўднёвага ўсходу для ВКЛ сталі казакі. Гэта пасеяла страх і прымусіла задумацца аб сваёй бяспецы землеўласнікаў цэнтральных рэгіёнаў дзяржавы. Менавіта казакі ў канцы XVI сярэдзіне XVII ст. уяўлялі найбольшую пагрозу для рэзідэнцый Радзівілаў у Міры, Нясвіжы, Слуцку і Глуску.
На працягу другой паловы XVI першай паловы XVII ст. абарончая лінія з замкаў і ўмацаваных гарадоў на Дзвіне і Дняпры з-за сталага недахопу сродкаў на яе ўтрыманне пачала страчваць свой патэнцыял. Састарэлыя дрэва-земляныя фартыфікацыі занепадалі, а слабое забеспячэнне артылерыяй, амуніцыяй і залогамі не дазваляла выкарыстаць патэнцыйныя магчымасці ўмацаванняў103. Тым не менш да сярэдзіны XVII ст. палітычныя эліты Рэчы Паспалітай і ВКЛ былі перакананы ў надзейнасці лініі абароны па Дзвіне і Дняпры, а таксама ў моцы ўласнага войска, якое здолее стрымаць непрыяцеля на граніцы. Поспех у вайне 1632-1634 гг., калі ўдалося адбіць напад вялізнага маскоўскага войска на Смаленск, аслабіў увагу дзяржаўных ураднікаў і шляхецкага грамадства да патрэбы абароны ўласнай тэрыторыі і стварыў ілюзію таго, што войны ў будучым будуць мець перыферыйны характар, а цэнтральныя вобласці дзяржавы атрымаецца захаваць у бяспецы104. Гэта прывяло да катастрафічных наступстваў, калі на працягу 1654-1655 гг. велізарная маскоўская армія змагла заняць амаль усю тэрыторыю краіны. Пры гэтым, пачынаючы з апошняй чвэрці XVI ст., умацаваныя прыватнаўласніцкія рэзідэнцыі, для будаўніцтва і мадэрнізацыі якіх прыцягваліся значныя матэрыяльныя рэсурсы, набылі вялікае значэнне ў сістэме абароны дзяржавы. Асабліва выразна гэта праявілася ў час вайны 1654-1667 гг. 3 пачаткам вайны маскоўскія войскі з дапаможнымі казацкімі палкамі здолелі даволі хутка захапіць дзяржаўныя крэпасці на Дняпры і Дзвіне, што адкрыла ім шлях унутр краіны. Аднак моцны адпор захопнікам здолелі аказаць магутныя прыватнаўласніцкія фартэцыі Сапегаў у Быхаве і Ляхавічах і Радзівілаў у Слуцку і Нясвіжы.
Такім чынам, будаўніцтва прыватных фартэцый вынікала з інтарэсаў магнацкіх родаў, якія клапаціліся найперш пра бяспеку сваіх уладанняў. Ума-
т Канановіч У. I. Случчына і напады крымскіх татараў // Случчына: мінулае і сучаснасць: да 885-годдзя заснавання г. Слуцка: замалёўкі гіст. мясцін, помнікаў, вуліц, асобных будынкаў / уклад. В. Відлога. Слуцк, 1995. Вып. 1. С. 52-53.
юз Alexandrowicz S., Olejnik К. Charakterystyka polskiego teatru dzialan wojennych. S. 70.
104 Ibidem. S. 73.
цаванні звычайна паўставалі ў цэнтрах прыватных зямельных комплексаў, якія, як гэта мела месца ў выпадку Радзівілаў, знаходзіліся пераважна ў цэнтры дзяржавы. Таму найноўшыя ўмацаванні, як, напрыклад, Нясвіжскі замак ці горад-фартэцыя Слуцк, паўсталі далёка ад межаў дзяржавы. Аднак у тым выпадку, калі землі магнатаў размяшчаліся ў памежнай зоне, прыватны інтарэс супадаў з агульнадзяржаўным. Так, з сярэдзіны XVI ст. змянілася становішча на паўночным тэатры ваенных дзеянняў ВКЛ, якое было ўцягнута ў змаганне са Швецыяй і Маскоўскай дзяржавай за землі Інфлянцкага ордэна. Гэта стала адной з прычын будаўніцтва Радзівіламі ў канцы XVI ст. бастыённага замка ў Біржах. Гэтаксама яго перабудова і мадэрнізацыя ў 1630-я гг. ажыццяўлялася ў значнай ступені з-за неабходнасці абароны межаў дзяржавы. Урэшце да пачатку XVIII ст. Біржанскі замак заставаўся фактычна адзінай моцнай фартэцыяй на паўночнай мяжы ВКЛ105. Акрамя таго, у якасці прыкладу варта згадаць пра Копысь, якая прыкрывала межы ВКЛ на паўночным усходзе. Таму яе ўмацаванні былі мэтанакіравана мадэрнізаваны ў 1660-я гг.
Праблемы з абаронай граніц дзяржавы сталі вынікам развіцця грамадска-палітычнага ладу ВКЛ і Рэчы Паспалітай, калі цэнтральная ўлада не мела сродкаў для падтрымання і мадэрнізацыі памежных крэпасцей, а магнаты скіроўвалі свае намаганні на будаўніцтва новых фартэцый на сваіх землях у глыбіні краіны. Разам з тым трэба адзначыць, што палітычная эліта Рэчы Паспалітай рабіла эпізадычныя захады для выпраўлення хібаў такога стану рэчаў шляхам выкарыстання магчымасцей асобных магнатаў. Прыкладам для ілюстрацыі гэтага меркавання з’яўляюцца зямельныя наданні, якія атрымаў польны гетман Януш Радзівіл у 1649 г. Соймам яму былі перадзены ў спадчыннае валоданне Невель, Себеж і Краснае на памежжы з Маскоўскай дзяржавай, а ад караля ён атрымаў у пажыццёвае трыманне Барысаўскае староства. Сярод чарнавікоў магната, якія захаваліся да нашага часу, маецца накід плана Барысава, на якім бачна, што абазнаны ў ваеннай справе магнат разважаў над праектам разбудовы ўмацаванняў Барысава. Акрамя таго, вядома, што Януш Радзівіл пачаў узводзіць бастыённыя фартыфікацыі ў Свіслачы, якая магла быць задзейнічана пры абароне ўсходніх граніц дзяржавы106.
Актыўнасць абарончага будаўніцтва ў рэзідэнцыях Радзівілаў у шэрагу выпадкаў залежала ад ваенна-стратэгічнай і ваенна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёнах, дзе яны знаходзіліся. У XVI-XVII стст. прадстаўнікі гэтага роду мэтанакіравана набывалі землі пераважна ў цэнтральных рэгіёнах ВКЛ, але і там яны не былі ў поўнай бяспецы. Глыбокія рэйды крымскіх татараў, маскоўскіх і казацкіх войскаў стымулявалі абарончае будаўніцтва і ў глыбіні краіны. Таму большасць умацаваных рэзідэнцый Радзівілаў на беларускіх землях так ці інакш былі ўключаны ў сістэму абароны і забеспячэння ўсходняга і паўд-
105 Dybas В. Fortece Rzeczypospolitej: studium z dziejow budowy fortyfikacji stalych w panstwie polsko-litewskim w XVII wieku. S. 90.
106 Волкаў M. Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва князёў Радзівілаў. С. 34-38.
нёва-ўсходняга тэатраў ваенных дзеянняў (Глуск, Давыд-Гарадок, Клецк, Копысь, Мір, Нясвіж, Свіслач, Слуцк). Пры гэтым пачынаючы з апошняй чвэрці XVI ст. фартэцыі Радзівілаў, у будаўніцтва і мадэрнізацыю якіх укладваліся значныя сродкі, набылі істотнае значэнне ў сістэме абароны дзяржавы, што асабліва выразна праявілася ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.