Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
334 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 14 914. S. 2.
Мал. 32. Слуцк. Я. Фюрстэнхоф.
Першая палова XVIII ст. SBB. Kart. XS49911/12
Значную ролю ў падрыхтоўцы Слуцка да абароны адыгрываў оберстэр-лейтэнант палка нямецкай пяхоты Б. Радзівіла Уільям Патэрсан, які ў 1654-1655 гг. выконваў абавязкі каменданта і губернатара Слуцка335. Менавіта ён восенню 1655 г., у найбольш крытычны для горада момант, прымаў тэрміновыя рашэнні адносна будаўніцтва ўмацаванняў. У гэты час па загадзе У. Патэрсана вакол фартэцыі былі насыпаны некалькі часовых земляных умацаванняў. У пачатку верасня 1655 г., пасля першай маскоўскай аблогі, ён настаяў, каб тэрмінова распачаліся працы па ўзвядзенні ўмацаванняў вакол Новага места336. Падобную ролю, што і У Патэрсан, пачынаючы з восені 1658 г. выконваў Казімір Клакоцкі, які меў добрыя веды ў галіне фартыфікацыі. Напрыклад, улетку 1663 г. Б. Радзівіл даручыў яму падрыхтаваць да абароны фальваркі Слуцкага княства, а ў пачатку 1664 г. яго запрашаў у Нясвіж Міхал Казімір Радзівіл для кансультацый наконт мадэрнізацыі фартыфікацый замка і горада337. Але галоўнай функцыяй К. Клакоцкага была арганізацыя будаўнічых прац338.
Праект мадэрнізацыі слуцкіх фартыфікацый быў выкананы Т. Спіноўскім да лета 1655 г. Напэўна, па гэтым праекце ўвосень 1655 г. пачалося насыпанне валоў вакол Новага места. Той жа Т. Спіноўскі падрыхтаваў для Б. Радзівіла праект перабудовы слуцкай цытадэлі, які пачалі рэалізоўваць з канца 1650-х гг.339. Удзел Т. Спіноўскага ў будаўніцтве слуцкіх фартыфікацый быў, аднак, даволі абмежаваны. Фактычна ён на аснове вывучэння тапаграфічных асаблівасцей горада і ваколіц падрыхтаваў план Слуцка і на падставе яго склаў праект мадэрнізацыі слуцкіх фартыфікацый. У працэс праектавання і будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку быў уключаны таксама Крыштаф Вінклер, які адначасова выконваў абавязкі, звязаныя з кіраваннем горадам, у тым ліку пэўны час быў войтам Слуцка340.
У часы Багуслава Радзівіла пры слуцкім гарнізоне з’явілася асобная пасада вайсковага інжынера, які павінен быў непасрэдна адказваць за праектаванне, разметку і ўзвядзенне фартыфікацый. 3 1665 г. да першай паловы 1670-х гг. гэтую пасаду займаў Густаў Адольф дэ ля Вале дэ Гоб341. Апроч таго, у 1666— 1667 гг. дэ ля Вале падрыхтаваў праект перабудовы старога драўлянага замка ў Копысі ў бастыённую цытадэль і сачыў за яго рэалізацыяй342. Дзесьці ў дру-
335 Kossarzecki К. Sluck wobec zagrozenia moskwieskiego i kozackiego podczas wojny z Moskwa w latach 1654-1667. S. 95.
336BCzart. Rkps. 389. S. 62.
337 AGAD. AR. Dz. IV. K. 50. S. 210; Dz. V. Sygn. 6865/III. S. 47.
338 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 5569/1. S. 210; Kossarzecki K. Sluck wobec zagrozenia moskwieskiego i kozackiego podczas wojny z Moskw$ w latach 1654-1667. S. 98.
339 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 14 914. S. 1-3.
340BCzart. Rkps. 389. S. 114, 120.
341 Dybas B. Fortece Rzeczypospolitej: studium z dziejdw budowy fortyfikacji stalych w panstwie polsko-litewskim w XVII wieku. S. 264; Пярвышын У. Фартыфікацыі Нясвіжскага замкаў канцы XVI-XVIII стст. С. 121.
342 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 16 828. S. 1-2.
гой палове 1670-х гг. дэ ля Вале, як мяркуе беларускі даследчык У. Пярвышын, перабраўся служыць у Нясвіж343. 3 лістоў за 1669 г. вядома, што ў інжынерных справах яму дапамагаў харужы Фёлькерзамб344. У 1669 г. у Слуцк па загадзе Б. Радзівіла прыехаў інжынер Пальмструх з мэтай выканання карты Капыльскага княства і плана Слуцка345.
Верагодна, яшчэ ў першай палове XVII ст. у Слуцку ўсталявалася практыка вербаваць штогод на грошы з гарадскога бюджэту работнікаў-капачоў для працы на вале. Эфектыўнасць працы найманых рабочых была высокай. Паводле меркавання магістрата, сотня найманых капачоў за дзень магла зрабіць болей, чым дзве сотні мяшчан346. Што да аб’ёмаў працы, якія мог выконваць капач за дзень, дык, паводле К. Клакоцкага, добрым вынікам было 100 тачак зямлі347. Між сабою найманыя работнікі выбіралі дзясятнікаў, якія падпарадкоўваліся непасрэдна валмайстру348. Колькасць найманых капачоў, якую мог выставіць горад, залежала ад яго фінансавых магчымасцяў. Максімальнай нагрузкай для Слуцка было ўтрыманне і забеспячэнне 50 капачоў, аднак у найбольш цяжкія часы за кошт пазык і ўвядзення дадатковых збораў іх колькасць павялічвалася да 100 чалавек.
За ўзвядзенне ўмацаванняў і арганізацыю працы капачоў на ўмацаваннях адказвалі валмайстры, якія былі высокакваліфікаванымі спецыялістамі і валодалі тэхналогіяй насыпання вала. 3 крыніц вядомыя імёны двух валмайстраў, якія працавалі ў Слуцку пры Б. Радзівіле. Адзін з іх «стары рускі валмайстр» Іван Прэсны у пратаколе сэсіі слуцкага магістрата за 7 мая 1658 г. называўся «здаўна заслужаным слугой у горадзе»349. Гэта значыць, што ён ужо на працягу многіх гадоў працаваў на слуцкіх умацаваннях. Валмайстар нямецкага паходжання Ганс Бэк быў, верагодна, прысланы Б. Радзівілам у Слуцк у дапамогу I. Прэснаму, калі працы на слуцкіх фартыфікацыях дасягнулі вялікага размаху. Пры гэтым I. Прэсны працаваў выключна на гарадскіх фартыфікацыях, у той час як галоўнай задачай Г. Бэка, які быў уключаны ў склад слуцкага гарнізона і атрымліваў заробак ад князя, было ўзвядзенне цытадэлі350.
У лісце да Б. Радзівіла Т. Спіноўскі пісаў: «...тую ж мадэль можна выдатна прыстасаваць для слуцкай Новай фартэцыі [цытадэлі. — М. K], і ці ні хутчэй у нас [у Слуцку. М. В.] стане, чым у Нясвіжы, бо там няма ані работнікаў такога мноства і такіх здольных, ані валмайстра, ані цесля такога здольнага, каб такую пекную работу, якая ў мадэлі паказана, змог выканаць»351.
343Пярвышын У. Фартыфікацыі Нясвіжскага замка ў канцы XVI-XVIII ст. С. 121.
344 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 16 828. S. 13; Sygn. 17 469/III. S. 54.
345 Ibidem. Sygn. 17 469/III. S. 69.
346 BCzart. Rkps. 389. S. 69.
347 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 6865/ІП. S. 15.
348Ibidem. Dz. XXIII. T. 134. PL 2. S. 332; BCzart. Rkps. 389. S. 28, 68-69, 103.
349 BCzart. Rkps. 389. S. 175.
350 Ibidem. S. 112, 175.
351 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 14 914. S. 1.
Мал. 33. Профіль умацаванняў Слуцка.
Другая палова XVII ст. AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 133. PI. 1
Такім чынам, у Слуцку было больш рамеснікаў, якіх можна было прыцягнуць да будаўніцтва ўмацаванняў, чым у Нясвіжы, што ўказвае на прамую залежнасць інтэнсіўнасці фартыфікацыйнага будаўніцтва ад дэмаграфічнага і эканамічнага патэнцыялу паселішча.
Комплекс бастыённых умацаванняў старагаландскага тыпу ў Слуцку ўключаў два асноўныя элементы: уласна вал з бастыёнамі вакол горада і чатырохбастыённую цытадэль у Новым месце (мал. 33-34). Наяўныя пісьмовыя і іканаграфічныя крыніцы дазваляюць даволі дакладна апісаць выгляд умацаванняў цытадэлі, якая не захавалася да сённяшняга часу352. Падобны выгляд мелі і гарадскія ўмацаванні. Асноўны абарончы перыметр цытадэлі ўтваралі чатыры звязаныя паміж сабою курцінамі востравугольныя бастыёны. Перад курцінамі і фланкамі бастыёнаў быў насыпаны ніжні вал. Браму цытадэлі, якая знаходзілася ў сярэдзіне заходняй курціны, абараняў невялікі трохвугольны равелін. 3 усходняга напольнага боку цытадэль прыкрываў горнверк. Цытадэль, равелін і горнверк акружалі вадзяныя рвы. Памер вонкавага палігона цытадэлі (адлегласць паміж шпіцамі бастыёнаў) складаў 51,5 прута (194 м). Як патрабавала тэорыя старагаландскай фартыфікацыі, бастыёны мелі вугал 60°. Даўжыня іх фасаў складала 14,92 прута (56,2 м), фланкаў 4,85 прута (18,3 м). Бастыёны злучаліся курцінамі працягласцю 222 пруты (83,6 м)353. За рвамі цытадэлі, равеліна і горнверка мелася тыповая для старагаландскай фартыфікацыі прыкрытая дарога, а за ёй гласіс. Вакол цытадэлі была створана так званая эспланада, ці тэрыторыя, ачышчаная ад забудовы, якая магла б перашкаджаць абароне. Вакол гарадскіх фартыфікацый шырыня эспланады павінна была дасягаць, паводле інструкцый Б. Радзівіла, двух стрэлаў
352 Падрабязней гл.: Волкаў М. Слуцкая цытадэль XVII-XVIII ст. С. 31-66.
353 AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 133. Pl. 1. S. 295.
Мал. 34. Слуцкая цытадэль. Я. Фойгт. 1704 г. БАН. ООРК. № 791
з мушкета ці гарматы (каля 450 м)354. Паводле планаў першай паловы XVIII ст., найбліжэйшая забудова ад цытадэлі размяшчалася ў 180 м.
Такім чынам, у сярэдзіне XVII ст. абарончыя ўмацаванні Слуцка былі мадэрнізаваны паводле правілаў старагаландскай фартыфікацыйнай школы, у выніку чаго горад пераўтварыўся ў адну з самых магутных фартэцый на землях ВКЛ. Гэта стала магчымым дзякуючы значнаму дэмаграфічнаму і эканамічнаму патэнцыялу паселішча, а таксама мэтанакіранай палітыцы ўласніка. Свой абарончы патэнцыял слуцкая фартэцыя захоўвала да пачатку XVIII ст., пакуль у час Паўночнай вайны не быў цалкам знішчаны яе арсенал. Пры гэтым фартыфікацыі не былі закрануты. Але, пазбаўленая сродкаў для абароны, фартэцыя страціла сваю баяздольнасць.
Фартыфікацыі старагаландскага кшталту ў другой палове 1660-х гг. па загадзе Б. Радзівіла пачалі ўзводзіць у Копысі. Паколькі дэмаграфічны патэнцыял Копысі і капыскіх уладанняў Радзівілаў быў даволі вялікі, праект перабудовы Капыскага замка ў бастыённую цытадэль быў у значнай ступені рэалізаваны. Акрамя таго, біржанскія Радзівілы ініцыявалі ўзвядзенне земляных бастыённых умацаванняў яшчэ ў шэрагу сваіх паселішчаў. Вядома, што Януш Радзівіл пачаў насыпаць земляныя ўмацаванні вакол Свіслачы. Верагодна, з мэтай праектавання гэтых умацаванняў магнат і зрабіў некаль-
354AGAD. AR. Dz. IV. К. 50. S. 46, 58-64.
кі накідаў плана гэтага паселішча355. Рэшткі гэтых умацаванняў былі бачны яшчэ ў пачатку XVIII ст.356
Умацаванні Нясвіжа ў сярэдзіне XVII ст. ужо не маглі вытрымаць рэгулярнай аблогі. Таму горад быў спалены яшчэ ў час першага паходу маскоўскіх і казацкіх войскаў у 1655 г. У сваю чаргу моцны бастыённы замак быў занадта малы для размяшчэння вялікай залогі і забеспячэння яе ўсім неабходным, а таксама быў дрэнна ўкамплектаваны прафесійнымі жаўнерамі і кваліфікаванымі афіцэрамі357. Тое, што Нясвіж не быў узяты ў 1660 г., стала вынікам паспяховай абароны суседняга Ляхавіцкага бастыённага замка.
3 пачаткам вайны 1654-1667 гг. былі зроблены спробы ўзмацніць абарончую сістэму Нясвіжскага замка. Перад брамай быў насыпаны равелін, а з паўночнага боку замка палявыя шанцы. Пасля адыходу маскоўскіх войскаў у пачатку 1660 г. увага была скіравана на ўмацаванне абарончага патэнцыялу горада. Яго паўднёвы вугал, які быў самым слабым месцам у ланцугу гарадскіх умацаванняў, цалкам перарабілі. Плошча ўмацавання была пашырана, насыпаны два новыя бастыёны і паўбастыён у старагаландскай манеры. Вядома, што якраз па прычыне інтэнсіўных прац па ўзвядзенні фартыфікацый нясвіжскія мяшчане ў 1670 г. былі вызвалены ад выплаты падаткаў і мыт на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай на дваццаць год. У 1676 г. гэты прывілей быў паўторна зацверджаны358. Апроч таго, захаваўся рэестр выдаткаў на будаўніцтва ўмацаванняў у Нясвіжы за 1686-1687 гг.359