Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Працы па мадэрнізацыі ўмацаванняў Нясвіжа, якія вяліся ў апошняй трэці XVII ст., трэба расцэньваць як спробу стварэння на базе горада моцнай фартэцыі на ўзор суседняга Слуцка. Аднак ужо напярэдадні Вялікай Паўночнай вайны было зразумела, што Нясвіж не зможа вытрымаць аблогі шведскай арміі360. Эканамічныя магчымасці ўладальніка, горада і ўсёй ардынацыі не дазвалялі далей удасканальваць умацаванні і забяспечыць увесь комплекс пастаянным гарнізонам, які быў бы здольны супрацьстаяць узрастаючым арміям новага тыпу. У выніку шведскі корпус у 1706 г. заняў горад, а пасля прымусіў да капітуляцыі і замак, фартыфікацыі якога былі знішчаны.
Глускі замак быў рэканструяваны і ператвораны ў вялікую пяцібастыённую фартэцыю намаганнямі Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1670-я гг.361. У 1679 г. ён перайшоў да Радзівілаў. Пяцігранная форма была больш прыдатным варыянтам для фартэцыі ў другой палове XVII ст., паколькі давала магчымасць павялічыць плошчу ўмацавання362. Агромністы практычны вопыт,
355 НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 287. Арк. 19 адв., 20, 21, 23.
356Niezabitowski S. Dzienniki 1695-1700 / oprac. A. Sajkowski. Poznan, 1998. S. 88.
357AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 6865/1. S. 99-100.
358 Volumina legum. Petersburg, 1860. T. 5. S. 54, 213.
359AGAD. AR. Dz. XV. T. 19. PI. 1.
360Ibidem. Dz. V. Sygn. 10 430. S. 3.
361 Падрабязней гл.: Ганецкая L, Волкаў M. Глуская фартэцыя. С. 209-226.
362 Gruszecki A. Bastionowe zamki w Malopolsce. S. 264.
які прынеслі войны сярэдзіны XVII ст., прымусіў адмовіцца ад імкнення да абсалютнай сіметрыі і болыіі уважліва лічыцца з асаблівасцямі мясцовага рэльефу. Пяціграннік новазбудаванай глускай фартэцыі быў абведзены шырокім вадзяным ровам з усіх бакоў, не меў цалкам правільнай формы, што дыктавалася патрэбай упісаць абарончы комплекс у мясцовы ландшафт. Працягласць знешніх бакоў фартэцыі вагаецца ад 170 да 200 м. Глускі замак меў дзве мураваныя брамы: галоўную з боку мястэчка і Водную з боку ракі Пціч. Як і слуцкая фартэцыя, Глускі замак не зазнаў моцных разбурэнняў у час Вялікай Паўночнай вайны, аднак расійская армія цалкам вывезла ўвесь яго арсенал.
Глава 4
ЗбрЛЕННЕ
t Артылерыя
f Ручная агняпальная зброя t Боепрыпасы
Узбраенне, як і абарончая архітэктура, адносіцца да крытэрыяў, якія сведчаць пра падрыхтоўку фартэцый да абароны на доўгатэрміновую перспектыву. Часта практыкавалася, што разам з будаўніцтвам абарончых умацаванняў набывалася ці выраблялася ўзбраенне, якое напрамую адпавядала характару фартыфікацый. Магчымасці ўдасканалення фартыфікацый, як і папаўнення арсенала фартэцый новым узбраеннем непасрэдна ў ходзе баявых дзеянняў былі даволі абмежаваныя.
Асноўным узбраеннем, якое прызначалася для абароны ўмацаванняў, была зброя далёкага бою і найперш артылерыя. 3 пачатку XVI ст. кідальную зброю амаль цалкам выцесніла агняпальная. У гэты час зраспаўсюджваецца артылерыя новага кшталту, а таксама з’яўляецца ручная агняпальная зброя больш дасканалай канструкцыі, якая выцесніла лукі і арбалеты. Такім чынам, у разгляданы намі перыяд, г. зн. у XVI пачатку XVIII ст., агняпальная зброя дамінавала цалкам. Інвентары арсеналаў рэзідэнцый Радзівілаў даюць магчымасць вызначыць узровень забяспечанасці іх узбраеннем і боепрыпасамі. Пры гэтым звесткі пра колькасць зброі дазваляюць параўнаць баяздольнасць розных фартэцый, а таксама вызначыць іх абарончы патэнцыял у розныя перыяды.
Апісанняў арсеналаў радзівілаўскіх рэзідэнцый у XVI ст. захавалася вельмі мала, а асноўны масіў крыніц такога кшталту паходзіць з XVII ст. Трэба адзначыць, што на старонкі інвентароў арсеналаў часта не траплялі лёгкія віды агняпальнай зброі (ручніцы, мушкеты і інш.), а таксама засцерагальнае ўзбраенне, ці даспехі, паколькі яны адносіліся да асабістага рыштунку жаўнераў. Гэтыя віды зброі мелі значэнне ў час прамога штурму і таму ўплывалі на ступень абароназдольнасці ўмацавання. Аднак ацаніць узровень забяспечанасці гарнізонаў такога кшталту ўзбраеннем цяжка, бо ён напрамую залежаў ад характару ваенных падраздзяленняў, якія прыцягваліся для абароны фартэцый.
4.1. Артылерыя
У разгляданы перыяд важнейшым відам узбраення, што дазваляла абараняць умацаванні, была артылерыя. Першыя згадкі пра выкарыстанне гармат у Еўропе адносяцца да першай паловы XIV ст. Даволі хутка новы від зброі
прыйшоў на землі ВКЛ. Артылерыю эпохі позняга Сярэднявечча, гэта значыць XIV-XV стст., можна падзяліць на дзве групы: камнекідальныя бамбарды і гарматы, якія стралялі металічнымі (свінцовымі ці жалезнымі) ядрамі. У старажытнарускіх летапісах першыя называліся «пушкамі», а другія — «пішчалямі»363.
Бамбарды прынята падзяляць на лёгкія (калібрам 12-20 см), цяжкія (калібрам 25-45 см) і звышцяжкія (калібрам 50-80 см)364. Цяжкія і звышцяжкія бамбарды прызначаліся для разбурэння абарончых умацаванняў. Лёгкія бамбарды ў крыніцах называліся «гуфніцамі» і выкарыстоўваліся ў палявых бітвах і пры абароне ўмацаванняў. Прыкладна ў сярэдзіне XV ст. з гуфніц развіліся марціры, якія стралялі па навеснай траекторыі каменнымі ядрамі вялікага дыяметру. Апошнія набылі папулярнасць з XVI ст. Таксама з гуфніц развіліся гаўбіцы, распаўсюджаныя ў XVII-XVIII стст. Фізічная характарыстыка каменнага ядра абумоўлівала спецыфіку канструкцыі бамбардаў, а таксама вытворных ад іх гуфніц, гаўбіц і марцір. Парахавая камера гарматы была ў некалькі разоў вузейшая за канал, у які ўкладвалася ядро. Яе звужэнне дазваляла скіроўваць ціск газаў у сярэдзіну каменнага ядра, таму выбуховая сіла пораху выкарыстоўвалася з максімальнай эфектыўнасцю365.
Сярод гармат, якія стралялі металічнымі ядрамі, найбольш распаўсюджанымі былі тарасніцы і фоглеры. Гэта былі гарматы калібрам ад 40 да 100 мм, якія мелі роўны па шырыні канал ствала, чым выразна адрозніваліся ад бамбардаў. Апошняе тлумачылася спецыфікай металічных ядраў, якія з-за большай шчыльнасці матэрыялу пры аднолькавым дыяметры з каменнымі ядрамі былі значна больш цяжкія. Тарасніцы былі тыповай зброяй для абароны ўмацаванняў. Яны ўсталёўваліся на сценах і вежах у спецыяльных драўляных ложах, якія маглі мець механізм змянення вугла стрэлу. Эфектыўная далёкасць стральбы тарасніц складала 250-300 м366. Фоглеры, у адрозненне ад гармат усіх іншых тыпаў, зараджаліся не з пераду, а з казённай, ці задняй, часткі. Яны мелі некалькі спецыяльных зменных камор-парахаўніц, якія мацаваліся ззаду з дапамогай кліна і мяняліся пры перазарадцы. Гэта дазваляла павялічыць хуткастрэльнасць, аднак зніжала магутнасць стрэлу.
Гарматы познесярэднявечнага тыпу (тарасніцы, гуфніцы і фоглеры) актыўна выкарыстоўваліся на землях ВКЛ да сярэдзіны XVI ст., пакуль у Вільні не была заснавана людвісарня, у якой пачаўся масавы выпуск артылерыі новага тыпу. Таму ў першай палове XVI ст. познесярэднявечныя гарматы яшчэ выкарыстоўваліся пры абароне ўмацаванняў, у прыватнасці ў замках з традыцыйнымі для рэгіёна драўлянымі фартыфікацыямі або ў мураваных замкахкастэлях. Напрыклад, для ўстаноўкі такіх гармат былі прыстасаваны вежы
363 Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV канца XVI ст. С. 180.
364Schmidtchen V. Bombarden, Befestigungen, Biichsenmeister. S. 12.
365 EggE. Der Tiroler Geschiitzguss 1400-1600. S. 22.
366 Szymczak J. Poczatki broni palnej w Polsce: (1383-1533). S. 54.
Мірскага замка, збудаванага ў першай чвэрці XVI ст.367 Вядома, што ў 1536 г. адна жалезная гармата познесярэднявечнага тыпу мелася ў Магільнянскім замку368. Па адной жалезнай гармаце згадваецца ў арсеналах Свіслачы і Глуска адпаведна ў 1560 і 1571 гг.369 Аднак невялікая колькасць інвентароў рэзідэнцый Радзівілаў першай паловы XVI ст. не дазваляе грунтоўна вывучыць пытанне забеспячэння іх артылерыяй познесярэднявечнага тыпу ў гэты час.
Некаторыя гарматы познесярэднявечнага тыпу захоўваліся ў арсеналах радзівілаўскіх фартэцый яшчэ ў першай палове XVII ст. Так, у інвентары Нясвіжскага замка 1626 г. згадваюцца дзве «старасвецкія» жалезныя гарматы, адну з якіх да 1636 г. ужо пусцілі на жалеза для направы гарматных колаў370. Па ўсёй верагоднасці, гэта былі гуфніцы. Тое, што гармата «была разабрана на шыны», сведчыць пра архаічную тэхналогію яе вырабу. Першыя камнекідальныя гарматы вырабляліся шляхам скоўвання жалезных штабаў, ці брускоў, на якія нацягваліся гарачыя абручы. Яны пры астыванні моцна сціскалі штабы. Меншыя гарматы маглі выкоўвацца з аднаго жалезнага кавалка. Вялікія бамбарды пры тагачасных тэхналогіях ліцця было немагчыма адліваць з жалеза371. 3 цягам часу для вытворчасці вялікіх гармат пачалі выкарыстоўваць бронзу, тэхналогія апрацоўкі якой скарыстоўвалася ўжо пры ліцці званоў. У пісьмовых крыніцах няма згадак аб ліцці такіх гармат на тэрыторыі ВКЛ да другой чвэрці XVI ст. Гэта азначае, што большая частка гармат на нашых землях у XV пачатку XVI ст. выраблялася з каванага жалеза372. Прыклад каваных гармат Нясвіжскага замка, а таксама больш раннія згадкі аб жалезных гарматах у Глуску, Магільне і Свіслачы пацвярджаюць гэтую думку. Акрамя таго вядома, што невялікая бронзавая гармата знаходзілася ў 1636 г. на паўднёва-ўсходняй вежы Мірскага замка. Да яе мелася 30 ядраў373. Магчыма, гэта таксама была гармата познесярэднявечнага тыпу, бо пазнейшая даўгаствольная артылерыя была менш прыдатная для ўстаноўкі на вежах.
3 часу свайго з’яўлення артылерыя прайшла шэраг этапаў у сваім развіцці. Пераломным момантам стала, напрыклад, пашырэнне наразной артылерыі у трэцяй чвэрці XIX ст. Менш вядомая «рэвалюцыя» ў артылерыі адбылася ў канцы XV першай чвэрці XVI ст. Павышэнне эфектыўнасці гармат у гэты час было выклікана шэрагам інавацый. Пераход да ўжывання літога жалезнага, а пазней чыгуннага ядра, якое пры аднолькавай вазе было меншае за
367 Волкаў М. А. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. С. 14-15.
368 Mikulski W„ Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowy wanych w Archiwum Radziwillbw w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 54; Бохан Ю. M. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV канцы XVI ст. С. 242.
369 НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 936. Арк. 3; Археографнческнй сборннк документов, относяіцнхся к нсторнн Северо-Западной Русн. Внльна, 1867. Т. 3. С. 39.