Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Табліца 2. Забеспячэнне артылерыяй і ручной агняпальнай зброяй Нясвіжскага замка
Від
1626
1636
1656
1657
1658
1681
1693
1695
1706
Артылерыя
Цяжкія
4
4
4
4
4
4
4
4
—
Лёгкія
20
20
38/29
24
24
17
17
17
—
Шротаўніцы
4
4
9/5
4
4
8
8
8
-
Марціры
1
1
3
2
2
2
2
1
-
Арганы
1 [4]
[15]
—
5
5
4 [36]
2[11]
-
-
АГУЛАМ
30
29
54/42
39
39
35
33
30
-22/0
386 Падрабязней гл.: Волкаў М. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI пачатку XVIII ст. С. 41-91; Ён жа. Артылерыя Нясвіжскага замка.
387 НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 373; AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 48. S. 72-75; Dz. XXVI. Sygn. 52, 80; 81, 103, 112, 113, 169, 768; Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 37, 44-46.
388 Собранне государственных н частных актов, касаюіцнхся нсторіш Лнтвы н соедннённых с ней владеннй (от 1387 до 1710 г.). Ч. 1. С. 117.
Заканчэнне табл. 2
Від
1626
1636
1656
1657
1658
1681
1693
1695
1706
Р
учная агняпальная зброя
Самапалы
-
-
-
95 (80)
53 (50)
-
—
-
—
Гакаўніцы
108 (105)
89 (86)
242 (217)
215 (185)
199
(184)
183
180
(1241
-
-
Пулгакі
26
29 (27)
60
54
42
14
14
—
-
Ручніцы
21
21
-
—
—
-
—
—
-
Мушкеты
31
33
182 (33)
-
-
138
96 (60)
-
-
Штурмакі
23
23
24
24
23
26
26
-
—
Іншыя
1
1
4
3
3
—
—
-
-
АГУЛАМ
210 (207)
196
(191)
512
(338)
391 (346)
320
(302)
361
316
(224)
-
-
НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 373; AGAD. AR. Dz. XL Sygn. 48. S. 72-75; Dz. XXVI. Sygn. 52, 80, 81, 103, 112, 113, 169, 768; Adlerfeld G. The military history of Charles XII. King of Sweden. S. 230; Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 37, 44-46.
Збіранне гармат з іншых месцаў дазволіла ў хуткім часе пасля ўзвядзення замка прыстасаваць яго да абароны. Аднак асновай артылерыйскага парка новай фартэцыі павінна была стаць новая артылерыя, адлітая непасрэдна для яе. Надзвычай каштоўным дакументам, які сведчыць пра пачатак вытворчасці гармат для Нясвіжскага замка, з’яўляецца недатаваны рахунак коштаў на выраб дзесяці бронзавых гармат389. Першымі ў рахунку згадваюцца 2 «вялікія» гарматы з выявамі св. Мікалая і св. Крыштафа, за імі 4 гарматы «для каменных ядраў» з выявамі чатырох «элементаў» і 4 «малыя гарматкі» таксама «для каменных ядраў» з выявамі чатырох евангелістаў Ва ўсіх інвентарах серыя гармат з выявамі чатырох «элементаў», ці першапачаткаў прыроды, згадваецца як «Элементы» альбо па назвах кожнай асобнай гарматы: «Агонь», «Зямля», «Вада», «Паветра». Яны былі выраблены ў 1596 г. і прызначаліся для стральбы каменнымі ядрамі ці шротам. Яны важылі па 895 гданьскіх фунтаў (388 кг)390 і мелі калібр, які адпавядаў дыяметру 8-фунтовага каменнага ядра (каля 145-155 мм). На ствалах гармат меліся надпісы з імем Сіроткі і выява радзівілаўскага арла з гербам «Трубы» на грудзях391. Гарматы з выявамі чатырох евангелістаў: «Св. Мацвей», «Св. Марк», «Св. Лука» і «Св. Ян», былі аднолькавыя па масе і важылі па 775 гданьскіх фунтаў (336 кг). Пры меншай вазе «Евангелісты» адпаведна мелі і меншы вагамер, які складаў 14 фунтаў жа-
389 AGAD. AR. Dz. XXVI. Sygn. 126.
390 Гданьскі фунт складаў 0,434 г. Арыентацыя на гэту сістэму вымярэнняў тлумачыцца дзвюма прычынамі: па-першае, пры вызначэнні вагі, акрамя фунтаў, у самім дакуменце выкарыстоўваўся цэнтнер, які складаў 120 фунтаў, што адпавядае гданьскай сістэме вымярэнняў, і па-другое значная частка матэрыі для вырабу гармат была закуплена, менавіта, у Гданьску.
391 AGAD. AR. Dz. XXVI. Sygn. 166.
лезнай вагі (125-130 мм). Яны былі адліты ў 1597 г. Нязначная вага «Элементаў» і «Евангелістаў», як і заўвага, што яны стралялі каменнымі ядрамі, сведчаць пра ідэнтычную познесярэднявечным бамбардам канструкцыю ствала, які пры невялікай даўжыні і шырокім канале для ядра меў вузкую камору для пораху. Пра істотны запас каменных ядраў для гэтых гармат згадваюць інвентары 1657, 1658 і 1681 гг. Значны запас каменных ядраў меўся і ў Клецкім замку, што сведчыць пра шырокае выкарыстанне «каменных» гармат да канца XVI ст. Як сведчаць інвентарныя апісанні, з сярэдзіны XVII ст. нясвіжскія «Элементы» і «Евангелісты» выкарыстоўвалі для стральбы шротам.
Ведаючы час вырабу «Элементаў» і «Евангелістаў», цяжкія гарматы «Св. Мікалай» і «Св. Крыштаф» можна датаваць 1596-1597 гг. На тое, што гарматы былі замоўлены менавіта Сіроткам, прама ўказвае іх прысвячэнне святым заступнікам князя. Паводле рахунку, ствалы гармат важылі амаль аднолькава: «Св. Мікалай» 6948 гданьскіх фунтаў (3015 кг), «Св. Крыштаф» 6960 гданьскіх фунтаў (3021 кг). На жаль, з-за недахопу інфармацыі немагчыма больш дакладна акрэсліць іх параметры. Відавочна, аднак, што гэта былі самыя вялікія гарматы, замоўленыя Сіроткам, а ўлічваючы прысвячэнне святым патронам князя, можна меркаваць, што яны мелі для магната істотнае значэнне.
У 1598-1599 гг. на замову Сіроткі былі адліты яшчэ чатыры цяжкія гарматы: «Кракадзіл», «Саламандра» (ці «Саламандра ў агні»), «Аляксандр» і «Георгій» (ці «Юрый»). Амаль ва ўсіх інвентарах указвалася, што «Саламандра» і «Кракадзіл» былі паўкартаўнамі, у той час як «Аляксандр» і «Георгій» выдзяляліся ў асобны тып, які не акрэсліваўся. Гэтыя гарматы мелі вагамер 18-24 фунты. У выніку захопу Нясвіжскага замка шведамі ў 1706 г. яны былі знішчаны392.
У варшаўскім архіве Радзівілаў захаваўся непадпісаны малюнак, на якім, верагодна, адлюстравана нясвіжская «Саламандра»393 (мал. 36). Мяркуючы
Мал. 36. Гармата «Саламандра». AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 715
^Волкаў М. А. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI пачатку XVIII ст. С. 51-52.
391 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 715. S. 1. Падрабязней гл.: Волкаў М. Нясвіжская «Саламандра»//БГЧ. 2013. №9. С. 15-21.
па параметрах гарматы, яна адносілася да тыпу так званых спявачак (ням. Singeriri), альбо спецыфічнага тыпу доўгіх паўкартаўнаў, папулярных у XVI пачатку XVII ст. Верагодна, такімі ж былі і іншыя цяжкія гарматы Нясвіжскага замка.
Шырока вядомай з’яўляецца дзейнасць у Нясвіжы нямецкага людвісара Германа Мольцфельта, майстэрня для якога была збудавана на тэрыторыі самога замка. 3 яго імем дакладна можна звязваць восем лёгкіх гармат, вырабленых у 1599-1603 гг. Усе яны зберагліся да нашага часу. Гарматы «Гідра» і «Цэрбер» былі адліты ў 1599 г., а гарматы «Вінаград», «Цырцэя», «Папугай» і «Сава» у 1600 г. Вагамер пяці з гэтых гармат складае % фунта (калібр ад 47 да 51 мм), адной 1 фунт (калібр 56 мм). Апошнімі па замове Сіроткі ў 1602 і 1603 гг. былі адліты адпаведна «Мелюзіна» і «Хімера» (мал. 37). Менавіта на іх з’явіўся надпіс з імем людвісара і месцам вытворчасці гармат: «HERMAN MOLTZFELT ZV NIESWISCH» на «Мелюзіне» і «MOLTZFELD ZV NESWISCH» на «Хімеры». «Мелюзіна» мае вагамер 6 фунтаў (калібр 93 мм), «Хімера» 3 фунты (калібр 78 мм).
Гарматы ліцця Г. Мольцфельта маюць выбітнае мастацкае афармленне, што можна патлумачыць імкненнем іх заказчыка, М. К. Радзівіла Сіроткі, да сцвярджэння высокага статусу і прэстыжу сваёй асобы і роду. Вядома, што арсенал Нясвіжскага замка забяспечваў артылерыяй вайсковыя аддзелы магната. Артылерыя разам з уласным войскам прадстаўляла М. К. Радзівіла ў ваенных выправах і рознага кшталту сходах, куды магнат выпраўляў сваё войска для забеспячэння падтрымкі ўласных інтарэсаў. У якасці прыкладу можна згадаць з’езд пад Стэнжыцамі ў 1575 г., дзе пасля ўцёкаў Генрыха Валуа ў Францыю абмяркоўваліся кандыдатуры на трон Рэчы Паспалітай. Сюды магнаты і шляхта з ВКЛ, сярод якіх быў і Сіротка, прыйшлі з вялікім войскам і гарматамі, і, як згадвалі відавочцы, «літвіны былі больш
Мал. 37. Гармата «Мелюзіна». Ф. Я. Тэлот. XVIII ст. AM. Nr 5379
гатовыя да бою, чым да пасяджэнняў»394.
Такім чынам, каля паловы гармат, сканцэнтраваных М. К. Радзівілам у новазбудаваным Нясвіжскім замку, паходзіла з іншых фартэцый. Тым не менш, нягледзячы на вялікую колькасць прывазнога ўзбраення, асновай нясвіжскай
^Кетра Т. Mikolaj Krzysztof Radziwill Sierotka (1549-1616) wojewoda wilenski. S. 97.
артылерыі сталі гарматы, створаныя непасрэдна для новай фартэцыі. Пры гэтым значная іх частка была выраблена ў самім Нясвіжы.
Артылерыйскі парк Нясвіжскага замка, сфарміраваны на мяжы XVIXVII стст., не зазнаў істотных змен ажно да пачатку XVIII ст., калі фартэцыя была захоплена і разрабавана шведамі. У першым вядомым інвентары Нясвіжскага замка за 1626 г. згадваюцца 27 баявых гармат. Паводле інвентара, складзенага ў 1636 г., у нясвіжскім арсенале ў параўнанні з 1626 г. паболела на адзін борнікелеўскі фальканет, а адна са старых жалезных гармат пайшла на матэрыял для рамонту лафетаў. У наступным інвентары, які быў складзены, хутчэй за ўсё, у 1650 г., згадваюцца 28 баявых гармат. Такім чынам, да сярэдзіны XVII ст. артылерыйскі парк Нясвіжскага замка моцна не змяніўся.
Істотна паўплывала на артылерыю Нясвіжскай фартэцыі вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1654-1667 гг. Артылерыйскі парк, з аднаго боку, папоўніўся новымі гарматамі, звезенымі з іншых, больш слабых умацаванняў ці перададзеных войскам, а з іншага боку, пацярпеў пэўныя страты. Вядома, што ў ліпені 1655 г. пасля адступлення з-пад Магілёва войска ВКЛ пакінула ў Нясвіжы частку сваёй артылерыі395. У інвентары 1656 г. падаецца дакладны пералік гэтых гармат: чатыры 6-фунтовыя, адна 5-фунтовая, тры 1-фунтовыя, адна ’А-фунтовая гармата і тры марціры. Апрача гармат, якія належалі да дзяржаўнай артылерыі, у Нясвіжскі замак у 1655 г. былі перавезены яшчэ тры 1-фунтовыя гарматы з Клецка. У 1655 г. маскоўскае войска разрабавала горад, але не стала штурмаваць моцны бастыённы замак. Тым не менш ён стаў ахвярай амбіцый Багуслава Радзівіла. У канцы 1655 г. пад лозунгам абароны ад маскоўскага войска жаўнеры са слуцкага гарнізона Б. Радзівіла без згоды тагачаснага ўладальніка Нясвіжа занялі замак. На гэты час у фартэцыі была сканцэнтравана найболыная за ўсё XVII ст. колькасць гармат ажно 47 (толькі адна з іх была няспраўнай) і 3 марціры. Такі артылерыйскі парк быў завялікі для гэтага тыпу фартэцыі, а збіранне значнай колькасці гармат у Нясвіжы тлумачыцца імкненнем зберагчы іх ад захопу маскоўскімі войскамі ці казакамі. Частка з гармат падчас валодання замкам Б. Радзівілам была перавезена ў Мір і Слуцк. Пасля вяртання Нясвіжскага замка пад уладу Міхала Казіміра Радзівіла ў 1656 г. частка «трафейных» гармат была вернута войску ВКЛ. У 1657— 1658 гг. у арсенале Нясвіжскага замка мелася 32 гарматы і 2 вялікія марціры. Найбольш сур’ёзная небяспека над Нясвіжскім замкам навісла ў 1660 г., калі ён быў узяты ў аблогу маскоўскім войскам на чале з Сямёнам Змеевым. Аднак паспяховая абарона суседняй Ляхавіцкай фартэцыі, якая затрымала асноўныя маскоўскія сілы на чале з Іванам Хаванскім, а неўзабаве і разгром непрыяцельскіх войскаў пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г. выратавалі замак у Нясвіжы.