Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
*31 Petrus J. T. Strzelba z roku 1615 w zbiorach wawelskich // Studia do Dziejow Wawelu. 1991. T. 5. S. 450-468.
438 Gradowski M., Zygulski Z. Slownik uzbrojenia historycznego. Warszawa, 2000. S. 96.
439 Zawadzki J. Siedziby Kiszkow i Radziwillow na Bialorusi w XVI-XVIII wieku: opisy z zasobu Archiwum Glownego Akt Dawnych. S. 26.
440 Mikulski W„ Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowy wanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 54.
441 Археографнческнй сборннк документов, относяіцнхся к нсторнн Северо-Западной Русн. С. 39.
ІПДаўгяла Зьм. Ів. Сьвіслацкі замак у 1560 г. С. 60-64.
443 BCzart. Rkps. 1814. S. 51.
Добра быў забяспечаны ручной агняпальнай зброяй Клецкі замак (гл. табл. 1). У 1558 г. у ім было 25 гакаўніц, 31 ручніца і 24 аркебузы, а ў 1626 г. 72 гакаўніцы і 22 ручніцы. Значны запас агняпальнай зброі ў Клецку захоўваўся да пачатку вайны 1654-1667 гг., калі ўмацаванне было цалкам знішчана. Аднак пры гэтым яго асартымент не абнаўляўся, у прыватнасці, не з’явіліся мушкеты. У Давыд-Гарадку ў 1605 г. мелася 20 гакаўніц і 7 губчастых і 8 кнотавых ручніц. Пасля заканчэння войнаў сярэдзіны XVII ст. Давыд-Гарадоцкі замак быў яшчэ на некаторы час прыстасаваны да абароны, а яго арсенал папоўніўся 20 гакаўніцамі444. У другой палове XVII ст. значны запас гакаўніц захоўваўся ў Капыскім замку. У 1670 г. там было 22 гакаўніцы, 4 мушкеты, а ў 1690 22 гакаўніцы445. Адсутнасць ці малая колькасць мушкетаў у Клецку, Давыд-Гарадку і Копысі сведчыць аб меншай увазе іх уладальнікаў да гэтых фартэцый і зніжэнні іх абароназдольнасці.
3 другарадных рэзідэнцый найбольшая колькасць гакаўніц была ў Мірскім замку (гл. табл. 4). Як згадвалася вышэй, у 1636 г. у ім было ажно 114 гакаўніц розных тыпаў. Вядома, што ў другой палове 1655 г. з Нясвіжа ў Мір было выслана 10 гакаўніц і 400 гакаўнічных куль. У Нясвіжскім замку на той час засталося больш за 200 гакаўніц і толькі 600 куль446. 3 гэтага можна зрабіць высновы, што Мірскі замак лічыўся больш прыдатным для выкарыстання гакаўніц, чым нясвіжская фартэцыя. Разам з тым у час вайны 1654-1660 гг. у Мір была прывезена значная колькасць мушкетаў, што палепшыла абароназдольнасць замка.
Найбольшыя запасы стрэльбаў меліся ў Нясвіжы і Слуцку. Узведзены на мяжы XVI—XVII стст. Нясвіжскі бастыённы замак быў забяспечаны значным арсеналам гакаўніц (гл. табл. 2). Паводле першага вядомага інвентара замка, датаванага 1626 г., у яго арсенале было 105 спраўных гакаўніц. Вельмі істотна колькасць гакаўніц узрасла ў час вайны 1654-1667 гг. за кошт стрэльбаў, прывезеных з іншых замкаў. Напрыклад, з Клецку ў 1655 г. было прывезена 50 гакаўніц447. Аднак трэба ўлічваць, што перадача гакаўніц у Нясвіжскі замак была выклікана не столькі імкненнем да яго ўмацавання, колькі жаданнем захаваць гэтую зброю ад рабавання ў выпадку захопу слабых замкаў. На той час асноўнай зброяй абаронцаў Нясвіжскага замка ўжо былі мушкеты, на што ўказвае некалькі фактаў. Так, у час казацкага нападу на замак у 1657 г., як сведчаць інвентары, жаўнерам была раздадзена 1 барыла пораху і 420 мушкетных куль448. Хаця гакаўніцы і саступалі па зручнасці мушкетам, іх не спяшаліся спісваць з рахункаў да канца XVII ст. Вядома, што паміж 1681 і 1693 г. 124 нясвіжскія гакаўніцы атрымалі новыя ложы. А ў 1706 г. шведы палічылі патрэбным гэтую зброю паламаць і патапіць у рове, каб пазней яе нельга бы-
444 НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 1913. Арк. 194 адв. М. Ткачоў піша пра 80 гакаўніц, што, верагодна, з’яўляецца вынікам памылковага прачытання крыніцы: Ткачоў М. А. Замкі і людзі. С. 43-46.
445 Ткачоў М. А. Замкі і людзі. С. 62.
446AGAD. AR. Dz. XI. Sygn. 48. S. 72-75.
447 Ibidem.
448Ibidem. Dz. XXVI. Sygn. 81, 768.
ло выкарыстоўваць. Фактычна тады быў знішчаны ўвесь арсенал гакаўніц Нясвіжскага замка.
Найбольш арахічным відам агняпальнай зброі, які згадваецца ў Нясвіжскім арсенале ў XVII ст., былі г. зв. старыя самапалы. Яны трапілі ў Нясвіжскі замак у час вайны 1654-1667 гг. з іншых замкаў і былі на той час ужо не столькі ўзбраеннем, колькі сыравінай, якую пры неабходнасці пускалі на рамонт іншай зброі.
У першай палове XVII ст. у нясвіжскім арсенале меліся ўсяго 33 мушкеты. I хаця ў параўнанні з гакаўніцамі іх колькасць была нязначнай, на той час мушкетамі ўжо была ўзброена большасць прыватных вайсковых аддзелаў Радзівілаў. Іх колькасць у арсенале ўзрасла пасля вайны 1654-1667 гг.: у 1681 г. мушкетаў было 138, а ў 1693 г. 96.
Спецыфічнай зброяй, якая ў XVII ст. захоўвалася ў нясвіжскім арсенале, былі штурмакі. Яны мелі адносна кароткія пашыраныя наперадзе ствалы. Гэта дазваляла зараджаць іх кулямі або шротам і выкарыстоўваць для стральбы на блізкую адлегласць, напрыклад у час штурму. На працягу 1626-1636 гг. у Нясвіжскім замку меліся 23 штурмакі. Паводле інвентароў 1681 і 1693 гг., да іх дадаліся яшчэ 3 кароткіх штурмакі. Па 6 штурмакоў мелася ў першай палове сярэдзіне XVII ст. у Біржах і Алыцы. Пры гэтым у інвентары Алыцкага замка 1653 г. яны названы шротаўніцамі, што сведчыць аб спецыфіцы іх выкарыстання449.
Запас ручной агняпальнай зброі ў Слуцку быў нашмат большы, чым у Нясвіжы (гл. табл. 3). Слуцк быў адметны тым, што ў ім вельмі рана з’явілася значная колькасць мушкетаў. Ужо ў 1620 г. на 133 гакаўніцы ў Слуцку было 233 мушкеты. А ў час вайны 1654-1667 гг. іх колькасць узрасла да 684. Тады ж у Слуцку ўжо ў сярэдзіне XVII ст. з’явіліся карабіны, якія былі больш дасканалымі за мушкеты. У 1662 г. карабінаў было 28, а ў 1686 г. 93. Ступень забяспечанасці слуцкага арсенала новымі відамі стрэльбаў сведчыць аб імкненні яго ўласнікаў Радзівілаў біржанскай лініі да мадэрнізацыі ўзбраення сваёй фартэцыі і павелічэння яе абароназдольнасці. Агулам у Слуцку ў сярэдзіне XVII пачатку XVIII ст. захоўвалася каля 600-900 стрэльбаў.
Падобныя да Слуцка запасы ручной агняпальнай зброі меліся ў гэты час у магутным Біржанскім замку (гл. табл. 6). Ужо ў 1619 г. у яго арсенале налічвалася 673 стрэльбы, з іх 275 гакаўніц і 224 мушкеты, а ў 1623 г. іх агульная колькасць узрасла да 1158, з якіх мушкетаў было ажно 720. Апошняе тлумачыцца вялікай небяспекай для замка з боку шведаў, якія дзейнічалі ў Інфлянтах, а таксама актыўным выкарыстаннем біржанскага арсенала для забеспячэння войска ВКЛ. У 1625 г. фартэцыю здабылі шведы, у выніку чаго яе арсенал быў значна спустошаны. Аднак у хуткім часе запасы ручной агняпальнай зброі былі адноўлены і ў сярэдзіне другой палове XVII ст. дасягалі 800 адзінак. Ступень забяспечанасці слуцкага і біржанскага арсеналаў стрэльбамі, у тым ліку новымі тыпамі (мушкетамі і карабінамі), сведчыць аб
449 Інвентарі Олнцького замку XVII-XVIII століть : зб. док. С. 49-51.
імкненні іх уласнікаў, Радзівілаў біржанскай лініі, да мадэрнізацыі ўзбраення сваіх фартэцыі і павелічэння іх абароназдольнасці.
Даволі сціплыя запасы меліся ў Алыцкім замку, дзе ў сярэдзіне другой палове XVII ст. мелася 40-50 стрэльбаў (гл. табл. 5). Паводле гэтага крытэрыя, ён быў нашмат слабейшы за замак у Нясвіжы, дзе было больш за 300 баяздольных стрэльбаў. Пры гэтым у Ляхавіцкім замку, які ў 1660 г. вытрымаў жорсткую аблогу маскоўскага войска, у 1658 г. было ўсяго 88 стрэльбаў450. Гэты прыклад сведчыць, што колькасць ручной агняпальнай зброі не можа сведчыць напрамую аб абароназдольнасці фартэцыі, бо ваенныя падраздзяленні, якія наймаліся для абароны фартэцый, мелі сваю зброю. Значная колькасць ручной агняпальнай зброі, назапашанай у фартэцыях, прызначалася для забеспячэння жаўнераў, якія набіраліся ў гэтым рэгіёне. Напрыклад, у 1620 г. у Слуцку 83 мушкеты былі ў выбранцаў, а ў 1686 г. 300 мушкетаў былі раздадзены выбранцам і мяшчанам. Падобна, як Слуцк, базай для забеспячэння прыватнаўласніцкіх аддзелаў быў замак у Дубне, дзе ў 1616 г. мелася 721 стрэльба451.
4.3. Боепрыпасы
Акрамя ўласна ўзбраення аб ступені падрыхтоўкі ўмацаванняў да абароны сведчаць запасы боепрыпасаў. Пры гэтым ключавым рэсурсам з’яўляўся порах (табл. 7). Калі пораху было мала, у выніку недагляду ён псаваўся, альбо ворагу ўдавалася з дапамогай дыверсіі ці бамбардавання знішчыць усе запасы, абаронцам не заставалася нічога іншага, як капітуляваць. Спадзявацца на вядзенне паспяховай абароны без пораху не выпадала. Таму ў важнейшых фартэцыях Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку для яго захоўвання былі ўзведзены спецыяльныя мураваныя парахоўні. У Нясвіжскім замку сховішча для гэтага выбухованебяспечнага рэчыва адмыслова пабудавалі каля брамы, гэта значыць далей ад жылых будынкаў. Пры гэтым значная частка парахоўні была схавана ў земляным вале, што абараняла яе на выпадак артылерыйскага абстрэлу. 3 боку дзядзінца меліся жалезныя дзверы і трое вокнаў для вентыляцыі паветра. У 1657 г. ва ўмовах ваеннай небяспекі парахоўня Нясвіжскага замка была цалкам замуравана452. У Слуцку порах першапачаткова захоўвалі ў мураваным скарбцы на Верхнім замку. У сярэдзіне XVII ст. пасля ўзвядзення новай бастыённай цытадэлі ўвесь ваенны рыштунак, у тым ліку порах, перанеслі туды. Для яго захавання ў адным з бастыёнаў цытадэлі збудавалі адмысловую парахоўню. Гэта быў будынак памерам 16,5 х 12,25 локцяў (10,7 х 8 м) і вышынёй 3 локці (1,9 м). У розны час ён быў накрыты драніцамі ці гонтай. Неабходнасць захавання пораху нават ва ўмовах варожага абстрэлу ці бамбар-
450Собранне государственных н частных актов, касаюіцнхся нсторнн Лнтвы н соеднненных с ней владеннй (от 1387 до 1710 г.). Ч. 1. С. 116-118.
451 Szlezynger Р. S. Inwentarze cekhauzow і armaty zamkowej z XVII i XVIII wieku w magnackich fortecach w Wisniczu, Polonnem, Dubnem i Zolkwi. S. 296.
452 AGAD. AR. Dz. XXVI. Sygn. 81.
давання абумовіла наяўнасць скляпенняў і муроў таўшчынёй 2 локці (1,3 м). На ўваходзе ў будынак былі павешаны акаваныя дзверы, за якімі знаходзіліся яшчэ адны дубовыя. У сценах меліся тры большыя і адно меншае вакенцы, закрытыя кратамі і прызначаныя для вентыляцыі памяшкання4’3.
Порах, як правіла, захоўвалі ў барылах спецыяльных бочках невялікіх памераў. Яны былі розных памераў, аднак на падставе інвентароў арсенала Нясвіжскага замка можна вызначыць іх сярэдні памер. Так, паводле інвентара 1656 г., у 31 барыле змяшчалася 3336 нюрнберскіх фунтаў пораху (1700 кг), ці каля 108 нюрнберскіх фунтаў (55 кг) у кожнай, а паводле інвентара 1681 г., у 12 бочках змяшчалася 1563 літоўскіх фунтаў454 пораху, ці каля 130 літоўскіх фунтаў (49 кг) у кожнай. Паводле інвентара 1693 г., у 26 барылах, з якіх адна была няпоўнай, змяшчалася 3836 літоўскіх фунтаў (1438 кг) пораху, ці каля 150 літоўскіх фунтаў у кожнай (56 кг). Такім чынам, у XVII ст. у сярэднім у адну барылу змяшчалася 130-150 літоўскіх фунтаў (49-56 кг) пораху. Адносна невялікая вага барылаў рабіла зручным іх перамяшчэнне. Для параўнання, салетру, якая ішла на выраб пораху, захоўвалі ў значна большых бочках, куды змяшчалася па 640-770 літоўскіх фунтаў (240-289 кг). У інвентарах асобных фартэцый згадваюцца таксама невялікія бочкі. Але, як можна меркаваць па інвентары Біржанскага замка 1663 г., па вазе яны адпавядалі барылам. Асобна варта згадаць Алыцкі замак, у якім порах у сярэдзіне другой палове XVII ст. захоўвалі ў вялікіх бочках па 130-160 кг.