Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
Колькасць ядраў для 24-фунтовых гармат у Нясвіжскім замку ў 1656 і 1693 гг. была 325 (па 162-163 на гармату). Для дзвюх іншых цяжкіх гармат у 1656 г. мелася па 393 ядры, у 1681 г. 314, а ў 1693 г. 385 (157-197 на гармату). Дакладна можна сцвярджаць, што 868 каменных ядраў, пра якія згадваецца ў інвентары 1681 г., прызначаліся для васьмі «каменных» гармат (108-109 на гармату). Агульная колькасць ядраў для гармат калібрам ад 14 да 6 фунтаў у 1656 г. складала 5968 адзінак (з улікам ядраў, якія належалі артылерыі ВКЛ і былі на часовым захаванні ў Нясвіжскім замку), у 1681 г. 2755, а ў 1693 г. 3624. Такім чынам, забяспечанасць лёгкіх гармат ядрамі выглядае наступным чынам: у другой палове 1655 пачатку 1656 г. на кожную спраўную лёгкую гармату мелася па 138-139 ядраў (усяго 43 гарматы), у 1681 г. па 110-111 ядраў (усяго 25 гармат), а ў 1693 г. па 144-145 ядраў (усяго 25 гармат). Прыведзеныя лічбы дазваляюць сцвярджаць, што з цяжкіх гармат стралялі менш, чым з лёгкіх.
Нясвіжскі замак па колькасці гарматных ядраў амаль не саступаў Слуцку, дзе ў сярэдзіне другой палове XVII ст. было каля 4-5 тыс. ядраў. Каля 4 тыс. ядраў было ў Алыцкім замку. Большы запас снарадаў быў у Біржах, дзе колькасць ядраў у 1655 г. перавысіла 8 тыс., а ў далейшым складала каля 5 тыс. Пры гэтым у Слуцку і Біржах было болып гармат і пораху. Па ўсёй верагоднасці, значная частка ядраў, сабраных у арсеналах фартэцый, прызначалася не толькі для ўласнай артылерыі, але выкарыстоўвалася таксама для падтрымкі ваенных кампаній, якія вялі войскі Вялікага Княства. Напрыклад, у лістападзе 1659 г. для аблогі Боўскай фартэцыі з Біржанскага замка былі выдадзены тры 6-фунтовыя гарматы і 150 ядраў да іх, а ў студзені 1661 г. адтуль жа для аблогі Віленскага замка былі накіраваны дзве паўкартаўны са 100 ядрамі459. Акрамя таго, арсеналы вялікіх фартэцый выкарыстоўваліся для забеспячэння другасных умацаванняў. Так, у Мірскі замак, паводле інвентара Нясвіжскага замка 1656 г., было перададзена 5 палявых гармат вагамерам 1-РА фунты і 300 ядраў для іх.
Акрамя звычайных ядраў, у арсеналах фартэцый Радзівілаў меліся снарады іншага кшталту. Так, у інвентары Нясвіжскага замка 1636 г. згадваецца пра два жалезныя «агністыя» ядры, ці бомбы, для стральбы якімі ў Нясвіжы
™ Muller Н. Die Bewaffnung: Das Heerwesen in Brandenburg und Preussen von 1640 bis 1806. S. 190.
459НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Cnp. 300. Арк. 1-5 адв.
ў першай палове XVII ст. мелася спецыяльная марціра (табл. 10). У мірны час гэтыя снарады, як бомбы і гранаты іншых відаў, захоўваліся незапраўленымі. Непасрэдна перад стральбой пушкар насыпаў унутр порах і ўстаўляў кнот. На іх корпусе мелася спецыяльнае вуха, за якое чаплялі вяроўку ці крук для ўкладання бомбы ў марціру. Акрамя дзвюх вялікіх бомб, у нясвіжскі арсенал разам з боезапасам артылерыі ВКЛ у 1655 г. прывезлі 7 бомб, якія прызначаліся для марцір, пакінутых войскам ВКЛ у замку. Значны запас бомб меўся ў час вайны 1654-1667 гг. у Слуцку: у 1662 г. іх было 36, а ў 1666 г. 127. Але, напрыклад, у Біржанскім замку на працягу XVII ст. іх колькасць не перавышала двух дзясяткаў. Як можна меркаваць па апісаннях арсенала Быхава, у канцы XVII пачатку XVIII ст. ужыванне бомб для марцір і гармат значна пашырылася.
Табліца 10. Забеспячэнне рэзідэнцый Радзівілаў бомбамі для марцір
Рэзідэнцыя
1623
1655
1656
1657
1658
1662
1663
1666
1681
1686
1693
1696
1701
Біржы
16
6
—
—
—
—
11
-
-
-
-
5
—
Нясвіж
—
—
8
9
9
—
—
—
4
—
5
—
—
Слуцк
-
-
-
-
-
36
-
> 127
-
1
-
-
33
НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 143-144 адв.; AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716; Dz. V. Sygn. 6865/1. S. 133-134; Dz. VII. Sygn. 678. S. 192-216; Dz. XI. Sygn. 48. S. 5-15, 7275; Dz. XXVI. Sygn. 72, 75, 80, 81, 88, 103, 112, 116, 768; Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 44-48.
Іншы тып снарадаў прадстаўляюць смаляныя «агністыя» ядры, якія выкарыстоўваліся для запальвання абарончых умацаванняў ці лагера праціўніка. Гэтыя былі ядры, абвітыя вяроўкай і аблітыя смалой. Такога кшталту снарады актыўна выкарыстоўваліся ў часы Стэфана Баторыя і былі своеасаблівымі папярэднікамі бомбаў. На працягу ўсяго XVII ст. у нясвіжскім цэйхгаўзе захоўвалася адно вялікае смаляное ядро, якім, як і дзвюма вялікімі бомбамі, так ніколі і не скарысталіся. У 1657 г. згадваюцца таксама сем меншых смаляных «агністых» ядраў, шэсць з якіх захаваліся да 1693 г. Цяжка сказаць дакладна, стралялі гэтымі снарадамі з цяжкіх гармат ці марцір.
Эфектыўным сродкам знішчэння жывой сілы праціўніка падчас штурму фартэцыі былі карцечныя, ці шротавыя снарады. Першапачаткова ўжываліся драўляныя карцечы. Асновай такога снарада была драўляная банка (карцеч), вырабленая на такарскім станку. Яна напаўнялася кавалкамі сечанага жалеза ці свінцовымі кулямі і накрывалася спецыяльнай накрыўкай. Пасля вылету з гарматы карцечная банка разрывалася, наносячы пашкоджанні непрыяцелю. Карцечныя снарады пачалі выкарыстоўвацца з сярэдзіны XVII ст. У 1655 г. больш за сотню карцечаў было прывезена ў Мірскі замак, што сведчыць аб падрыхтоўцы гэтай рэзідэнцыі да абароны ў час вайны 1654-1667 гг. (табл. 11). У Слуцку паводле інвентароў 1669 і 1686 гг. было адпаведна 283 і 280 карцечаў, а ў 1701 г. іх колькасць вырасла 3610, з іх, праўда, 2900 былі ненапоўненыя. У інвентары Нясвіжскага замка 1681 г. згадваецца пра 170 карцечаў роз-
нага калібру, а ў інвентары 1693 г. фігуруюць 94 карцечы, запраўленыя шротам. Для параўнання, у бастыённам замку ў Біржах у другой палове XVII ст. было 205-234 карцечаў.
Табліца 11. Забеспячэнне рэзідэнцый Радзівілаў карйечамі для гармат
Рэзідэнцыя
1655
1656
1669
1681
1686
1693
1696
1698
1701
Алыка
—
—
-
57
57
—
—
36
—
Біржы
205 / 225
—
-
-
-
—
234
-
-
Мір
116
> 12
—
-
—
—
—
—
—
Нясвіж
—
—
—
170
—
>94
—
—
—
Слуцк
-
-
283
-
280
-
-
-
3610
AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716; Dz. VII. Sygn. 641. S. 5-11; Dz. VII. Sygn. 678. S. 192-216; Dz. XI. Sygn. 48. S. 72-75; Dz. XXVI. Sygn. 72, 75, 103, 112, 116, 773; Інвентарі Олнцького замку XVII-XVIII століть. C. 62-65, 75-78.
Аб абмежаваным выкарыстанні гакаўніц у сярэдзіне другой палове XVII ст. сведчыць незначная колькасць куль для іх. У першай палове XVII ст., як вынікае з апісанняў арсеналаў, кулі для гакаўніц захоўваліся разам з ядрамі для лёгкіх гармат, і аб іх дакладнай колькасці нам невядома. Толькі ў інвентары Мірскага замка 1636 г. згадваецца пра 120 куль для гакаўніц. Такая колькасць падаецца надзвычай малой, улічваючы, што ў замку на той час было больш за 100 гакаўніц. Але падобнае становішча было і ў Нясвіжскім замку, дзе ў другой палове XVII ст. колькасць куль раўнялася колькасці гакаўніц. На нашу думку, гэта выразна сведчыць аб незапатрабаванасці гэтага віду зброі.
Значны запас куль для мушкетаў, які фіксуецца ў арсеналах радзівілаўскіх фартэцый у сярэдзіне другой палове XVII ст., сведчыць, з аднаго боку, аб актыўным выкарыстанні гэтай зброі ў згаданы час, а з іншага аб узроўні баяздольнасці фартэцый (табл. 12). Так, у Слуцку ў 1660-я гг. колькасць мушкетных куль вагалася ў межах 12-18 тыс. Такі ж запас меўся ў Біржанскім замку. Нясвіжскі замак значна саступаў згаданым фартэцыям. Вядома, што ў 1657 г. у яго арсенале мелася 4 тыс. куль. Што цікава, значны запас мушкетных куль (3 тыс.) у 1656 г. былі перададзены ў Мірскі замак. Гэта з’яўляецца выразным сведчаннем падрыхтоўкі гэтай рэзідэнцыі да абароны.
Табліца 12. Забеспячэнне рэзідэнцый Радзівілаў мушкетнымі кулямі
Рэзідэнцыя
1655
1656
1657
1661
1662
1663
1669
1681
1686
1692
1696
Алыка
-
-
-
—
-
-
—
747
650
600
—
Біржы
4470
-
-
-
—
15950
—
—
—
-
12991
Мір
-
>3000
-
-
—
-
—
—
—
-
—
Нясвіж
-
-
4000
-
-
-
—
—
-
-
—
Слуцк
-
-
-
18285
16542
-
12100
-
1602
-
-
НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 143-144 адв.; AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 641. S. 5—11; Sygn. 678. S. 192-216; Dz. XI. Sygn. 48. S. 72-75; Dz. XXVI. Sygn. 72, 75, 80, 81, 88, 116, 768; Ihвентарі Олнцького замку XVII-XVIII століть. C. 62-65, 75-82.
3 сярэдзіны XVII ст. у арсеналах радзівілаўскіх фартэцый з’явіліся ручныя гранаты (табл. 13). Асабліва выгадным было іх выкарыстанне ў актыўнай фазе штурму, калі непрыяцель спрабаваў узабрацца на вал. Упершыню ручныя гранаты ў колькасці 170 штук трапілі ў Нясвіжскі замак у 1655 г. Крыху пазней 30 гранат перадалі ў Мірскі замак, а астатнія так і засталіся ў Нясвіжы. Змяншэнне колькасці да 110 штук у 1657 г. сведчыць аб іх выкарыстанні, у прыватнасці, падчас нападу казакоў у той год. Паводле спісу выдаткаў на абарону Нясвіжскага замка ў 1655-1660 гг. на закупку гранат, а таксама іншага ваеннага рыштунку было выдаткавана 700 злотых460. Да 1681 г. запас гэтага віду зброі быў істотна папоўнены: да 85 запраўленых порахам гранат дадаліся яшчэ 167 незапраўленых. Істотнае павелічэнне запасаў сведчыць аб узрастанні ролі гранат пры абароне ўмацаванняў у другой палове XVII ст. Нашмат большы, чым у Нясвіжы, запас ручных гранат меўся ў Слуцку: у 1686 г. там іх было 1396, а ў 1701 г. 2140. Крыху менш гранат было ў Біржанскім замку. Гэта сведчыць пра аднолькавы ваенны патэнцыял гэтых дзвюх фартэцый. У сваю чаргу, у Алыцкім замку ў 1681 г. было 280 гранат, што адпавядае запасам Нясвіжскага замка.
Табліца 13. Забеспячэнне рэзідэнцый Радзівілаў ручнымі гранатамі
РэзідэнЦЫЯ
1655
1656
1657
1658
1659
1662
1664
1666
1669
1681
1686
1693
1696
1701
Алыка
-
—
—
—
—
—
—
—
—
280
280
—
—
-
Біржы
-
—
—
—
937
—
+107
—
—
—
—
—
> 1232
-
Mip
—
>30






—





Нясвіж
170 [арт. ВКЛ]
140 [арт. ВКЛ]
110
108
-
-
-
-
-
252
-
251
-
-
Слуцк
-
-
-
-
-
1293
-
> 133
1261
-
1396
-
-
2140
НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 143-144 адв.; Dz. V. № 6865/1. S. 133-134; Dz. VII. № 641. S. 5-11; № 678. S. 192-216; Dz. XI. № 48. S. 72-75; Dz. XXVI. № 80; № 81; № 87; № 103; № 112; № 116; № 768; Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 44-48; Інвентарі Олнцького замку XVII-XVIII століть. C. 62-65, 75-78.