Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Узрастанне значэння артылерыі і агняпальнай зброі для абароны ўмацаванняў у XVI-XVII стст. выклікала неабходнасць будаўніцтва на тэрыторыі фартэцый спецыяльных будынкаў цэйхгаўзаў, ці арсеналаў, якія прызначаліся для захавання гармат, ручной агняпальнай зброі, боепрыпасаў і амуніцыі. Вакол іх засяроджвалася ўся дзейнасць, звязаная з наглядам і направай зброі.
Мураваны цэйхгаўз быў узведзены ўжо на першым этапе будаўніцтва Нясвіжскага замка ў канцы XVI пачатку XVII ст. Ён добра бачны на гравюры Т. Макоўскага. Гэта быў выцягнуты ўздоўж паўночна-ўсходняй курціны аднапавярховы будынак. Паводле інвентароў 1658 і 1673 гг.461, у ім было пяць
460AGAD. AR. Dz. II. Sygn. 1433.
461 Bernatowicz T. Monumenta variis Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych. S. 44, 61.
вокнаў, закрытых кратамі, і двое варот з боку дзядзінца. Унутраная прастора цэйхгаўза, верагодна, не была падзелена і ўтварала адно вялікае памяшканне, у якім захоўвалася артылерыя, рыштунак для яе і рознага кшталту зброя. Падлога была выкладзена дылямі, сцяна з боку вала была зашыта дошкамі, а столь перакрыта бэлькамі. На паддашша, якое выкарыстоўвалася для захавання рэчаў неваеннага характару, вяла лесвіца ўнутры арсенала, а таксама спецыяльны пераход з боку вала. Двухсхільны дах цэйхгаўза быў накрыты гонтамі.
У Слуцку цэйхгаўз першапачаткова знаходзіўся на Верхнім замку. У другой чвэрці XVII ст. узбраенне і амуніцыя ўжо захоўваліся ў будынку на Ніжнім замку, дзе было больш месца для такога кшталту збудаванняў. 3 узвядзеннем у сярэдзіне XVII ст. у Новым месце цытадэлі ўсе будынкі ваеннага прызначэння былі перанесены туды. Аднымі з першых на тэрыторыі цытадэлі з’явіўся комплекс будынкаў цэйхгаўза і правіянтхаўза. Як можна бачыць на плане цытадэлі таго часу, яны месціліся ў драўляным будынку, узведзеным ўздоўж паўночнай курціны на адлегласці 16 дзесяцічных рэйнскіх стоп462 (6 м) ад яе (мал. 40). Выцягнуты будынак памерам 30 (11,3 м) на 78 стоп (29,3 м) быў падзелены на тры памяшканні. Адзіны ўваход вёў у сярэдняе памяшканне шырынёй у 21 стапу (7,9 м), адкуль можна было трапіць у два бакавыя шырынёй 28,5 стапы (10,4 м), дзе ўласна і месціліся правіянтхаўз і цэйхгаўз. У прахадным памяшканні мелася лесвіца на другі паверх. Да 1662 г. у гэтым невялікім будынку заховаўся і правіянт, і ўзбраенне, таму Багуслаў Радзівіл запатрабаваў збудаваць другі правіянтхаўз такога ж памеру, як і ўвесь гэты будынак. Праект падрыхтаваў у 1662 г. Казімір Клакоцкі463. Ён прапанаваў паставіць будынак новага правіянтхаўза па лініі ранейшага ўздоўж паўночнай курціны, пакінуўшы паміж імі праезд шырынёй у 22 стапы (8,3 м). Акрамя таго, ураднік лічыў неабходным да абодвух правіянтхаўзаў з захаду і ўсходу дабудаваць дзве шопы, кожная шырынёй па 22 стапы (8,3 м), для захавання гармат, вазоў, тачак і іншага рыштунку. Увесь комплекс будынкаў агульнай даўжынёй 222 стапы (83,6 м) К. Клакоцкі прапаноўваў накрыць адным дахам уключна з праездам між правіянтхаўзамі, а вялікае паддашша выкарыстоўваць для захавання рознага рыштунку. У 1666 г. гэты праект быў рэалізаваны, аднак пры гэтым змянілася функцыянальнае прызначэнне будынкаў: новы вялікі гмах быў цалкам аддадзены пад цэйхгаўз, а стары пад правіянтхаўз. Усе будынкі былі зроблены з цясанага дрэва і накрыты гонтавым дахам. Цэйхгаўз меў восем вокнаў і два ўваходы: з боку дзядзінца і з тарца.
462 3вычайная рэйнская стапа раўнялася 0,3138 м. 12 стоп складалі 1 рэйнскі прут (3,7668 м). Так званая дзесятковая рэйнская стапа была вынайдзена для зручнасці вылічэння памераў фартыфікацыйных умацаванняў. У адным пруце было 10 дзесятковых стоп. 1 дзесятковая стапа складала, такім чынам, 0,37668 м. Freitag A. Architectura militaris nova et aucta oder Newe vermehrte Fortification von regular Vestugen, von irregular Vestugen und Aussen Wercken, von Praxi Ofiensiva und Defensiva. S. 31.
463 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 6865/11. S. 53-54.
Мал. 40. Цэйхгаўз і правіянтхаўз у слуцкай цытадэлі. AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 678
У мірны час, як можна меркаваць па інвентарах, большасць гармат у Нясвіжы і Слуцку захоўвалася ў цэйхгаўзе. Яны ставіліся пасярэдзіне памяшкання, у той час як уздоўж сцен складваліся снарады, рыштунак і агняпальная зброя. Гарматныя ядры большага памеру звычайна складваліся ў піраміды, ці грамады, меншыя ядры маглі змяшчацца ў скрыні і бочкі. Пад столь падвешваліся канаты, кноты, а таксама спецыяльныя вагі для ўзважвання гарматных ствалоў. Акрамя таго, у цэйхгаўзе знаходзілася шмат іншага рыштунку і інструментаў, неабходных для абслугоўвання і направы гармат.
Глава 5
лрнізоны
t Ваеннаабавязанае насельніцтва t Найманыя жаўнеры
Выключна важнай умовай для паспяховай абароны ўмацавання быў моцны гарнізон. Наяўнасць дасведчаных жаўнераў з высокім баявым духам давала магчымасць выкарыстаць патэнцыяльныя магчымасці для абароны, якія давалі высокаякасныя фартыфікацыі і ўзбраенне. Калі ў час ваеннай небяспекі ў фартэцыі не было гарнізона адпаведнага памеру, то яе наўпрост не было каму абараняць, і страчвала значэнне ўся папярэдняя падрыхтоўка ўмацавання да абароны ў выглядзе будаўніцтва фартыфікацый і назапашвання ўзбраення і боепрыпасаў.
У XVI-XVII стст. у абсалютнай большасці магнацкіх і дзяржаўных фартэцый у Вялікім Княстве Літоўскім адсутнічалі пастаянныя гарнізоны. Выключэннем былі толькі найбольш важныя для абароны краіны гарады, у якіх стаялі адносна невялікія гарнізоны (Смаленск, Полацк, Вільня). Сістэма абароны ўмацаванняў была заснавана на практыцы прыцягнення розных груп ваеннаабавязанага насельніцтва (зямян, путных баяр, мяшчан, выбранцаў, стральцоў і інш.). Таксама шырока практыкавалася размяшчэнне ў замках і фартэцыях найманых падраздзяленняў. Пры гэтым памеры і баяздольнасць гарнізонаў залежалі ад ваеннай сітуацыі, фінансавых магчымасцей і канкрэтных дзеянняў уласнікаў умацаванняў. Таму нават у тым выпадку, калі з крыніц вядомы памеры гарнізонаў фартэцый, гэтыя звесткі можна выкарыстоўваць толькі для ацэнкі іх баяздольнасці ў канкрэтнай сітуацыі. Такім чынам, у адрозненне ад фартыфікацый і ўзбраення, наяўны ў пэўны момант у фартэцыях гарнізон сведчыць пра ступень яго падрыхтоўкі да абароны на кораткатэрміновую перспектыву. Разам з тым разгляд практыкі забеспячэння ўмацаванняў гарнізонамі дазваляе ўявіць наколькі абарончы патэнцыял замкаў і фартэцый мог быць рэалізаваны ў выпадку ваенных канфліктаў.
Абарона прыватных умацаванняў была справай іх уласнікаў, якія самі клапаціліся аб забеспячэнні іх гарнізонамі. Фактычна ў азначаны перыяд дакладна вызначанага паняцця «гарнізон» не было, а яго фарміраванне насіла аказіянальны характар. Таму для абароны ўмацаванай рэзідэнцыі маглі ўключацца любыя вайсковыя аддзелы, якія былі ў распараджэнні магнатаў. Улічваючы спецыфіку вядзення абароны ўмацаванняў, для гэтага былі найбольш прыдатны пяхотныя падраздзяленні. У склад гарнізонаў маглі ўключацца кавалерыйскія аддзелы, якія выкарыстоўваліся для вылазак з фартэцый, вядзен-
ня баявых дзеянняў на вялікай адлегласці і арганізацыі сувязі. Такім чынам, характар гарнізонаў прыватнаўласніцкіх умацаванняў залежаў ад спецыфікі прыватных войск іх уласнікаў.
У ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI пачатку XVIII ст. практыка ўтрымання прыватных вайсковых аддзелаў была шырока распаўсюджана. Яны выраслі з так званых панскіх харугваў, якія займалі месца ў сістэме паспалітага рушання шляхты. Напрыклад, у 1567 г. аддзелы магнатаў складалі каля 26 % ад агульнай колькасці паспалітага рушання464. У далейшым магнаты пачалі шырока карыстацца найманымі вайсковымі падраздзяленнямі, якія складаліся з дасведчаных жаўнераў і вызначаліся высокай баяздольнасцю. Абарона рэзідэнцый і зямель уласніка была адной з важнейшых задач прыватнаўласніцкіх вайсковых аддзелаў. Акрамя таго, у час вайны іх маглі скіроўваць у паспалітае рушанне ў якасці прыватных почтаў ці непасрэдна пад уладу гетманаў, а ў мірны час яны падтрымлівалі парадак на землях магнатаў і служылі для рэпрэзентатыўных мэтаў пры рознага кшталту дзяржаўных ці сямейных урачыстасцях465.
He ўсе наяўныя ў таго ці іншага магната ваенныя аддзелы былі засяроджаны ў яго фартэцыях і бралі ўдзел у іх абароне. Гэта ўскладняе магчымасць вызначэння памераў гарнізонаў умацаваных рэзідэнцый Радзівілаў. Напрыклад, у 1661 г. Міхал Казімір Радзівіл звярнуўся да сойма Рэчы Паспалітай з просьбай аб аплаце ўтрымліванага ім «нясвіжскага гарнізона». Пры гэтым ён сцвярджаў, што восенню 1655 г. у Нясвіжы было сканцэнтравана 1800 жаўнераў, вясной 1657 г. 1000, у маі жніўні 1657 г. 1200 і столькі ж у першай палове 1660 г.466 Аднак магнат, відавочна, прыпісаў да нясвіжскага гарнізона ўсе найманыя падраздзяленні, якія знаходзіліся ў яго на службе, у тым ліку тыя, што забяспечвалі яго асабістую бяспеку, каб атрымаць кампенсацыю за іх утрыманне. Таму гэтая крыніца не дазваляе вызначыць дакладны памер гарнізона, які абараняў Нясвіж у 1655-1660 гг.
5.1. Ваеннаабавязанае насельніцтва
Найбольш архаічная форма камплектавання прыватнаўласніцкага войска грунтавалася на так званай земскай павіннасці, паводле якой уся шляхта ці ваеннаабавязанае саслоўе Вялікага Княства Літоўскага, у час вайны павінна была ўдзельнічаць у абароне дзяржавы. У першай палове XVI ст. для абазначэння ваеннаабавязанага саслоўя ўжываўся тэрмін «баяры», пазней ён выцясняецца азначэннем «зямяне». Гэтымі тэрмінамі называлі як паўнапраўную шляхту, так і залежную ад магнатаў шляхту. 3 апошняй фарміраваліся почты, якія заможныя землеўласнікі выстаўлялі для выканання земскай павіннасці467.
Kotarski Н. Wojsko polsko-litewskie podczas wojny inflanckiej 1576-1582. Cz. 4. S. 87.
465Ракуціс B. Міліцыя Радзівілаў y XVIII ct. // Arche. 2012. № 6. C. 95-96.
466Бабятынскі K. Выдаткі M. K. Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 1655-1660 г. С. 43-60.
^Sienkiewicz W. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksiestwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII w. Studium z dziejow feudalizmu litewskiego (Maszynopis pracy doktorskiej). Warszawa, 1982. S. 12-18.
Узнікненне залежнай шляхты ў ВКЛ ішло двума асноўнымі шляхамі: праз асаджэнне князямі і магнатамі баяр на сваіх землях для ўмацавання свайго ваеннага патэнцыялу і засялення пустых зямель і праз наданне вялікім князем маёнткаў разам са шляхтай, што жыла ў іх468. У другім выпадку маглі паўставаць вострыя канфлікты. Так, у першай чвэрці XVI ст. Мікалай II Радзівіл атрымаў значныя землі ў Падляшшы і прыклаў значныя намаганні, каб прымусіць мясцовую шляхту служыць у ягонай прыватнай харугве, а не ў павятовай469. У XVI-XVII стст. пераважная большасць зямян, якія жылі з маёнтках Радзівілаў, не мелі ўласнай зямлі і трымалі яе пры ўмове нясення ваеннай службы (узброены вершнік выстаўляўся з 5 валок), што прыводзіла да высокай ступені залежнасці іх ад магнатаў. У час ваеннай выправы зямян узначальваў прызначаны ўласнікам ротмістр. Ад яго зямяне атрымлівалі харугву і барабан. Найбольш папулярным тыпам фармаванняў зямян была казацкая кавалерыя, радзей яны служылі ў гусарскіх харугвах. Вядома таксама пра драгунскія і пешыя харугвы, якія складаліся з зямян470.