Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
76.11 МБ
Крыніцы дазваляюць ацаніць прыблізную колькасць зямян у землях Радзівілаў. Вядома, што ў 1567 г. Мірскае графства павінна было выстаўляць 47 зямян-вершнікаў. Пры гэтым Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, якому ў гэты час адышла мірская латыфундыя, сваім загадам напрамую абавязаў зямянаў сваіх уладанняў удзельнічаць у абароне Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Акрамя таго, у 1567 г. з сялян і мяшчан мірскага маёнтка было набрана 33 пешых жаўнеры471. У 1569 г. з Міра было выстаўлена 48 вершнікаў і 24 драбы472. Такім чынам, у другой палове XVI ст. у выпадку неабходнасці на абарону Мірскага замка маглі быць скіраваны 70-80 жаўнераў. У блізкім Свержані, дзе ў XVI ст. існаваў драўляны замак, у 1569 г. зямяне выстаўлялі 16 коней, а ў 1628 г. 45. У Клецкім княстве ў XVI ст. было каля 130 зямян і татараў, якія разам фарміравалі харугву. У Давыд-Гарадку ў канцы гэтага стагоддзя Радзівілы мелі 26 зямян і 12 панцырных баяр473. Летам 1617 г.
468Sienkiewicz W. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksi^stwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII w. S. 24-35, 220.
469 Baranowski I. T. Z dziejow feudalizmu na Podlasiu: Rajgrodzko-Goniqdzkie «panstwo» Radziwillow w pierwszej polowie XVI wieku // Przeglad Historyczny. 1907. № 4. S. 66; Kloza J., Maroszek J. Dzieje Goniadza w 450 rocznice praw miejskich. S. 18-20; Maroszek J. Pogranicze Litwy i Korony w planach krola Zygmunta Augusta: z historii dziejow realizacji mysli monarszej mi^dzy Niemnem a Narwia. S. 73.
470Sienkiewicz W. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksiestwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII w. S. 80, 137, 144; Rachuba A. Sily zbrojne Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego w XVII wieku. S. 395-396.
471 Аляхновіч P. A., Рыбчонак C. A., Шаланда A. I. Род Іллінічаўу Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVI стст. : радавод, гербы, уладанні. С. 263-285.
472 Радаман А., Янушкевіч А. Шляхта Новагародскага павета ў паспалітым рушэнні ВКЛ 1567 года// Studia z dziejow Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego (XVI-XVIII wieku) / red. S. Gorzynski, M. Nagielski. Warszawa, 2014. S. 346.
473 Sienkiewicz IV. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksiestwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII w. S. 62-63; 138; RachubaA. Sily zbrojne Wielkiego Ksiqstwa Litewskiego w XVII wieku. S. 396.
у Нясвіжы Радзівілы сустракалі каралевіча Уладзіслава ў суправаджэнні 300 «прыяцеляў і слуг»474. Па ўсёй верагоднасці, у іх склад уваходзілі зямяне з Нясвіжскай ардынацыі, у якую ўваходзілі Мір і Свержань, а таксама зямяне і татараў з суседняга Клецкага княства. Колькасць зямян Нясвіжскай ардынацыі дапамагае вызначыць рэестр гарнізона Нясвіжскага замка ў 1656 г. На той час у замку знаходзілася 28 рот агульным складам у 163 жаўнеры, якія, па ўсёй верагоднасці, выконвалі зямянскую службу. На гэта ўказвае тэрытарыяльны прынцып фарміравання рот. Напрыклад, былі роты з Крошына, Лахвы, Дзярэўнай і інш.475
У канцы XVI ст. з маёнткаў Койданава, Смалявічы і Станькава служыла 100 вершнікаў, а Слуцкае княства, якое неўзабаве перайшло ў валоданне біржанскай галіны Радзівілаў, выстаўляла 108 конных зямян. На пахаванні Крыштафа II Радзівіла ў 1640 г. са Слуцка прыйшла харугва ў 100 вершнікаў. Для параўнання, тады ж з Біржанскага княства і іншых маёнткаў Радзівілаў у Завілейскай Літве была сабрана харугва ў 140 зямян. Паводле ацэнкі Багуслава Радзівіла, на тэрыторыі Слуцкага і Капыльскага княства, а таксама блізкага Койданава пражывала каля 1500 зямян, аднак толькі невялікая частка з іх мела сродкі для нясення вайсковай службы. Так, у час падрыхтоўкі да сойма ў Варшаве ў 1668 г. Б. Радзівіл правёў попіс, на які са Слуцкага княства з’явіліся 190 узброеных вершнікаў, з Капыльскага 30, з Койданава 37. Яшчэ 60 коней ставілі татары. Пры гэты не ўсе вершнікі мелі адпаведную экіпіроўку, таму для суправаджэння магната былі абраны толькі 150 з іх. У другой палове XVII ст. Слуцкае і Капыльскае княствы выстаўлялі каля 200 баяздольных вершнікаў, якія ўтваралі дзве харугвы476.
У 1662 г. Б. Радзівіл выдаў адмысловую ўставу для зямян, з дапамогай якой магнат імкнуўся больш дакладна рэгламентаваць умовы нясення службы залежнай шляхтай і павысіць баяздольнасць зямянскіх харугваў. Паводле яе, забаранялася пераводзіць зямян на грашовы падатак. Гэты пункт, аднак, пазней не выконваўся. Кожны зямянін, паводле ўставы, павінен быў несці службу сам або з асаблівага дазволу выстаўляць сабе замену. Служба за свой кошт працягвалася чвэрць году, а за астатні час зямянін атрымліваў па 12 злотых у месяц. Кожныя тры месяцы зямяне былі абавязаныя станавіцца на агульны попіс, а штомесяц на попіс у асобных уладаннях. У гэты час яны праходзілі навучанне, у іх правяралі экіпіроўку і ўзбраенне. Зямянін павінен быў мець «добрага» каня коштам у 120 злотых, сядло, пару пісталетаў, карабін з порахам, шаблю і вопратку. Асобна падкрэсліваўся абавязак абароны слуцкай фартэцыі, прычым падчас аблогі зямянін павінен быў забяспечыць
474 Maskiewicz S. Pami^tniki Samuela Maskiewicza poczatek swoj bior^ od roku 1594 w lata po sobie id^ce. Wilno, 1838. S. 102-103.
475 AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 675.
476 Ibidem. Dz. II. Supl. Sygn. 716; Sienkiewicz IV. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksi^stwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII w. S. 70-71, 74, 138, 141.
сябе правіянтам і заставацца ў Слуцку, пакуль будзе захоўвацца ваенная небяспека477.
Дасягненне высокай баяздольнасці зямянскіх аддзелаў было няпростай справай і шмат у чым залежала ад арганізацыйных здольнасцей і вайсковай спрактыкаванасці ўраднікаў. Аб гэтым сведчыць згадка пра абарону Койданаўскага замка ад татар у першай палове XVI ст. Ва ўмацаванні, якое знаходзілася тыдзень у аблозе, сабраліся толькі «некаторыя» баяры, у той час як значная частка залежнай шляхты не з’явілася з-за таго, што ўраднікі «мала дбалі» пра падрыхтоўку замка да абароны478. Баяздольнасць зямянскіх харугваў павышалася, калі ў іх склад пры розных абставінах уваходзілі спрактыкаваныя жаўнеры. Аднак у агульным такія ваенныя фармацыі характарызаваліся дрэннай ваеннай прыдатнасцю, а іх існаванне да XVIII ст. тлумачыцца шэрагам дадатковых функцый, якія яны выконвалі. Зямяне былі эфектыўным інструментам ва ўнутрыпалітычных канфліктах, суправаджалі магнатаў на рознага кшталту ўрачыстасцях, чым дэманстравалі магутнасць сваіх гаспадароў, вазілі пошту, выконвалі паліцэйскія функцыі ў маёнтках і інш.479 Асноўнай перавагай зямянскіх аддзелаў была таннасць іх утрымання.
Асобную этнічную, а разам з тым і ваеннаабавязаную групу насельніцтва ў ВКЛ складалі татары. Яны пражывалі ў многіх маёнтках Радзівілаў і былі абавязаны выконваць вайсковую службу нароўні з зямянамі. Найбольш рана татары з’явіліся пад Клецкам. У 1558 г. яны выстаўлялі 20 вершнікаў, а ў 1575 г. 32. У другой палове XVII ст., паводле падлікаў П. Бароўскага, з усіх маёнткаў Радзівілаў нясвіжскай і біржанскай ліній татары павінны былі выстаўляць 114 вершнікаў (з Клецкага княства 32, Нясвіжскага 24, Слуцкага 17, Капыльскага 18, Біржанскага 6, Койданава 17). Татарскія харугвы лічыліся больш баяздольнымі за зямянскія, таму Радзівілы былі зацікаўлены ў іх утрыманні. Так, у першай палове XVII ст. прадстаўнікі біржанскай галіны роду маглі выставіць асобную татарскую харугву ў 100 вершнікаў, а ў пахаванні Крыштафа II у 1641 г. удзельнічалі дзве татарскія харугвы480.
Ва ўмовах адсутнасці грошай у скарбе цэнтральная ўлада ВКЛ карысталася сістэмай забеспячэння абароназдольнасці стратэгічна важных рэгіёнаў праз надзяленне пэўных груп насельніцтва зямлёй з умовай нясення ваеннай службы. Людзей, якія на ўмовах валодання зямлёй, былі абавязаны выконваць вайсковую службу, або «конную павіннасць», называлі па-рознаму: зямяне, панцырныя баяры, путныя слугі, казакі і інш. Сістэма раздачы службаў, за якія іх уладальнікі павінны былі несці ваенную павіннасць, шырока выкарыстоўвалася ва ўладаннях Радзівілаў ва ўсходніх землях Беларусі. Пры гэтым
477 Sienkiewicz W. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksi^stwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII w. S. 139, 341-345, 353.
478Санкт-Петербургскнй ннстнтут нсторнп PAH. Ф. 124. On. 1. Карт. 1. Д. 107.
479Sienkiewicz W. Ziemianie zalezni w Wielkim Ksi^stwie Litewskim od polowy XVI do polowy XVIII w. S. 142-144, 181-190.
480 Borowski P. Ziemska sluzba wojskowa Tatarow Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVXVII wieku. Zabrze ; Tarnowskie Gory: 2015. S. 244-246, 257, 275, 287, 292.
у большасці маёнткаў, якія перайшлі ў валоданне Радзівілаў, гэтая сістэма ўжо існавала раней481. Так, у невельскай і себежскай маёмасцях, якія перайшлі ў валоданне біржанскіх Радзівілаў у сярэдзіне XVII ст., у 1690 г. было 176 казацкіх дымоў, ці 9,5 % ад агульнай колькасці482.
Сістэма ваеннай службы на аснове трымання зямлі ў ВКЛ у дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх землях была шырока развіта. Апроч рознага кшталту баяраў і зямян, якія служылі конна, такую зямлю маглі трымаць жаўнеры, што служылі ў пяхоце, пушкары, рамеснікі, што даглядалі ўмацаванні. Гэтая сістэма гарантавала наяўнасць пастаяннага персаналу для абслугоўвання ўзбраення і фартыфікацый. Гэта тычалася і мірнага часу, калі служылае насельніцтва павінна было несці варту ў замках.
Спробай павялічыць колькасць пешых аддзелаў у дзяржаўным і прыватных войсках стала фарміраванне на ўзор вугорскай пяхоты так званай выбранецкай пяхотпы, якая стваралася праз усталяванне спецыяльнай вайсковай павіннасці для сялян. Паводле соймавай ухвалы 1595 г., 1 селянін з 20 з дзяржаўных уладанняў узамен на звальненне ад выплаты падаткаў мусіў ісці на службу ў войска. Выбранецкія харугвы мусілі быць апрануты ў аднолькавую вопратку і ўзброены ручніцамі (пазней мушкетамі), шаблямі і сякерамі. На практыцы праект умацавання войска ВКЛ за кошт пяхоты з выбранцаў не быў паспяхова рэалізаваны, і іх колькасць не перавышала 500 чалавек пры адносна нізкай баяздольнасці. Дзяржаўцы дзяржаўных маёнткаў не хацелі выдаваць сялян, а тыя з-за цяжкіх умоваў службы і высокай смяротнасці не хацелі ваяваць. Тыя ж сяляне, што траплялі ў войска, не мелі добрага ўзбраення і вывучкі, у той час як служба ў пяхоце патрабавала доўгатрывалай муштры. Да гэтага дадаваліся і праблемы з забеспячэннем узбраеннем. Як паказала практыка, найбольш прыдатнымі выбранцы былі для службы ў гарнізонах замкаў, а таксама пры ўзвядзенні ўмацаванняў, дарог і мастоў. Нягледзячы на нізкую баяздольнасць выбранцаў, іх працягвалі выкарыстоўваць у ВКЛ на працягу ўсяго XVII ст. па прычыне нізкага кошту483.