• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    3 інвентароў нясвіжскага арсенала 1657-1658 гг., калі пад пагрозай варожага нападу ўсе гарматы былі расстаўлены на валах, вядомы прынцып іх размяшчэння на ўмацаваннях Нясвіжскага замка. Месцамі канцэнтрацыі артылерыі з’яўляліся бастыёны, на якіх знаходзілася значная частка гармат,
    3,5 Wisner Н. Janusz Radziwili 1612-1655: wojewoda wileriski, hetman wielki litewski. S. 190.
    у тым ліку ўсе цяжкія. На заходнім бастыёне стаялі дзве паўкартаўны «Саламандра» і «Кракадзіл», а таксама два фальканеты. У 1658 г. туды ж была пастаўлена вялікая марціра. На паўночным бастыёне знаходзілася цяжкая гармата «Георгій» і тры фальканеты, на паўднёвым цяжкая гармата «Аляксандр» і адзін фальканет. Замест усходняга бастыёна, які, верагодна, быў моцна «падрэзаны» ў выніку будаўніцтва стайні ў першай палове XVII ст., была ўзведзена новая батарэя. На ёй паставілі тры фальканеты. На курцінах паміж бастыёнамі былі расстаўлены фальканеты: 1 на паўднёва-ўсходняй, 3 на паўднёва-заходняй, 2 на паўночна-заходняй. Другая гармата стаялі на паўночна-ўсходняй курціне. Такім чынам, на бастыёнах Нясвіжскага замка было расстаўлена па 2-4 гарматы, а на курцінах паміж імі стаяла ад 1 да 3 гармат. Пры гэтым 4 цяжкія гарматы вагамерам 18-24 фунты былі ўсталяваны толькі на бастыёнах, дзе мелася дастаткова месца для іх абслугоўвання. Галоўнай задачай гэтых гармат было вядзенне артылерыйскай дуэлі на далёкай адлегласці, разбурэнне батарэй і ўмацаванняў ворага. У дапамогу ім на бастыёнах і курцінах для знішчэння жывой сілы непрыяцеля былі пастаўлены лёгкія гарматы вагамерам 1-4 фунты: 15 фальканетаў ліцця С. Борнікеля і Г. Мольцфельта і 2 прывазныя лёгкія гарматы.
    Пасля заканчэння вайны 1654-1667 гг. большасць прывазных гармат былі вернуты іх уласнікам. У апошняй чвэрці XVII ст. у фартэцыі знаходзілася 29 гармат ці прыкладна столькі ж, колькі да вайны. Пэўныя змены ў артылерыі Нясвіжскага замка адбыліся напярэдадні Вялікай Паўночнай вайны. Тады з замка былі вывезены больш за дзесяць бронзавых гармат, а замест іх з’явіліся 4 жалезныя. Усяго ў рукі шведаў, якія захапілі фартэцыю у 1706 г., трапіла 17 бронзавых і 5 жалезных гармат396. Выкарыстанне жалеза для вырабу гармат дазваляла рабіць іх больш таннымі. Але разам з тым пагаршалася іх якасць, яны станавіліся больш цяжкімі. Таму жалезныя гарматы, як правіла, адліваліся для фартэцый і не выкарыстоўваліся ў палявых бітвах. Верагодна, адна з жалезных гармат, вырабленых для Нясвіжскага замка ў гэты час, была знойдзена ў 2010 г. у замкавым рове (мал. 38)397. Яна мае калібр 100 мм, што адпавядае вагамеру 6 фунтаў. Такім чынам, напярэдадні Вялікай Паўночнай вайны артылерыйскі парк Нясвіжскага замка быў зменшаны, што прывяло да зніжэння абароназдольнасці фартэцыі. Прычынай гэтага з’яўлялася недастатковая ўвага да гэтай рэзідэнцыі з боку тагачаснага нясвіжскага ардыната Караля Станіслава Радзівіла. У прыватнасці, з дзённіка магната вынікае, што ён рэдка наведваў родавую сталіцу, праводзячы шмат часу ў Белай на Падляшшы, якая знаходзілася бліжэй да тагачаснага палітычнага цэнтра Рэчы Паспалітай Варшавы. Паказальным у стаўленні магната да сваёй нясвіжскай рэзідэнцыі з’яўляецца той факт, што падчас прыездаў у ВКЛ К. С. Радзівіл часцей спыняўся ў Мірскім замку, чым у Нясвіжскім, хаця апошні фармальна захоўваў статус галоўнай рэзідэнцыі роду398.
    ** Adlerfeld G. The military history of Charles XII. King of Sweden. P. 230.
    wМяцельскі A. A. Знаходкі агнястрэльнай зброі ў Нясвіжскім замку. С. 43-44.
    398AGAD. AR. Dz. VI. Sygn. II-79.
    Мал. 38. Гармата, знойдзеная ў рове Нясвіжскага замка
    Месцам, куды была вывезена значная колькасць нясвіжскіх гармат незадоўга да шведскага нашэсця, быў, па ўсёй верагоднасці, Глускі замак, ператвораны Аляксандрам Гілярыем Палубінскім у другой палове XVII ст. у магутную бастыённую фартэцыю. Аб гэтым сведчыць рэестр гармат, вывезеных з Глуска расійскімі войскамі ў 1707 г.399 Тады з фартэцыі было забрана 35 гармат: 3 цяжкія (адна 24-фунтовая паўкартаўна і дзве 12-фунтовыя чвэрцькартаўны), 30 лёгкіх і 2 марціры. 3 апісання вынікае, што значная іх частка для была закуплена ці прывезена з іншых фартэцый. Акрамя гармат з радзівілаўскімі гербамі меліся таксама 2 з гербамі Збаражскіх і яшчэ 2 з гербам «Пагоня», якія, хутчэй за ўсё, належалі да артылерыі ВКЛ. Разам з тым найбольшая гармата, якая мелася ў Глускім замку, 24-фунтовая паўкартаўна, была адлітая па замове А. Г. Палубінскага, па ўсёй верагоднасці, спецыяльна для новай фартэцыі ў Глуску.
    Такім чынам, у фарміраванні артылерыйскага парка Глускага бастыённага замка можна выдзеліць два асноўныя этапы. Першым аб артылерыі для новазбудаванага замка ў 1670-х гг. паклапаціўся А. Г. Палубінскі, а паміж 1695 і 1706 гг. каля дзясятка гармат было перададзена новым уладальнікам Глуска Дамініку Мікалаю Радзівілу ці яго сыну Мікалаю Фаўстыну з Нясвіжа. Пры дапамозе гэтай артылерыі, напэўна, меркавалася ўмацаваць Глускую фартэцыю, якая ў канцы XVII ст. перайшла да Радзівілаў клецкай лініі. Пры гэтым
    399AGAD. AR. Dz. VII. Sygn. 645. S. 1; Dz. XXVI. Sygn. 155.
    параўнанне глускага арсенала з нясвіжскім дазваляе сцвярджаць, што Глускі замак быў у дастатковай ступені забяспечаны артылерыяй. Усе гарматы мелі добрыя акаваныя лафеты, што сведчыць аб падрыхтаванасці фартэцыі да абароны. Вываз гармат з Глускага замка ў 1707 г. прывёў да істотнага падзення яго абароназдольнасці. Фактычна фартэцыя была пазбаўлена сродкаў для вядзення доўгачасовай паспяховай абароны і згубіла сваё ваеннае значэнне.
    Наймацнейшай фартэцыяй Радзівілаў у XVII ст. быў Слуцк (табл. 3). Важнае значэнне гэтай рэзідэнцыі стала прычынай клопату ўласнікаў пра яе артылерыйскі парк. У 1595 г., яшчэ да пераходу Слуцка ва ўласнасць Радзівілаў, арсенал фартэцыі быў у значнай ступені спустошаны. У гэтым годзе горад занялі казакі на чале з Севярынам Налівайкам, якія ў час адыходу забралі з сабою 12 «лепшых» гармат400. На працягу першай паловы сярэдзіны XVII ст. артылерыйскі парк Слуцка быў адноўлены: у 1620 г. у фартэцыі было 35 гармат, у 1662 г. 53, а ў 1669 г. 62401. Пры гэтым у слуцкім арсенале меліся гарматы ўсіх тыпаў: у 1669 г. было 14 цяжкіх гармат, 40 лёгкіх, 5 шротаўніц і 3 марціры. Колькасць няспраўных гармат была нязначнай.
    Табліца 3. Забеспячэнне артылерьіяй і ручной агняпальнай зброяй Слуцка
    Від
    1595
    1620
    _ 1662
    1666
    1669
    1686
    1701
    1703
    1706
    Артылерыя
    Цяжкія
    -
    6
    6
    >3
    8/9
    14
    13
    + 15
    16/0
    Лёгкія
    -
    25 (20)
    31 (28)
    >5
    45
    40 (34)
    41 (30)
    + 4
    36/5
    Шротаўніцы
    —
    -
    5
    > 1
    5
    1
    1
    —
    1/0
    Марціры
    -
    4
    2
    >2
    3
    2
    3
    -
    3
    АГУЛАМ
    12
    35 (30)
    44 (41)
    > 11
    61/62
    57 (51)
    58 (47)
    + 19
    56/8
    Ручная агняпальная зброя
    Шмыгаўніцы
    -
    9
    9
    —
    9
    9
    9
    -
    —
    Гакаўніцы
    -80
    133 (130)
    147 (137)
    —
    133
    126
    131
    —
    —
    Мушкеты
    -
    229 (227) /
    233 (231)
    394/418
    -
    684
    531
    703
    -
    -
    Карабіны
    -
    -
    28
    —
    26
    93
    79
    —
    —
    Іншыя
    —
    -
    34
    —
    9
    2
    14
    -
    —
    АГУЛАМ
    -80
    372 (367) /
    377 (372)
    612 (602)/
    636 (626)
    -
    861
    626
    936
    -
    -
    НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55. Арк. 143-144 адв.; AGAD. AR. Dz. II. Supl. Sygn. 716; Dz. V Sygn. 63; Sygn. 6865/1. S. 133-134; Dz. VII. Sygn. 641. S. 1-2, 5-11; Sygn. 646. S. 1-2; Sygn. 678 S. 192-216; Dz. XXVI. Sygn. 759; Adlerfeld G. The military history of Charles XII. King of Sweden S. 230; Kronika polska Marcina Bielskiego. S. 1743.
    Аналіз даты вырабу, гербаў і інскрыпцый, якія меліся на гарматах і былі зафіксаваны ў інвентарах, дазваляе зрабіць высновы аб асноўных этапах фарміравання артылерыйскага парка слуцкай фартэцыі. У 1669 г. тут мелася
    400 Kronika polska Marcina Bielskiego. Sanok, 1856. T. 3, ks. 6. S. 1743.
    401 НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Cnp. 55. Арк. 143-144 адв.; AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 63. S. 210-213;
    Sygn. 6865/1. S. 133-134; Dz. VII. Sygn. 641. S. 1-2, 5-11; Dz. XXVI. Sygn. 759.
    9 лёгкіх гармат, якія маглі належаць да спадчыны першых уласнікаў Слуцка, князёў Алелькавічаў. У прыватнасці, 4 гарматы мелі гербы Юрыя Юр’евіча Алелькавіча. Каля 2/3 усіх гармат трапілі ў Слуцк пры Багуславе Радзівіле ў сярэдзіне XVII ст.: на 7 меліся гербы магната, а яшчэ на 9 прускія і галандскія гербы. Гэтыя гарматы былі, найверагодней, прывезены з Прусіі, дзе Б. Радзівіл выконваў ролю губернатара. Усе іншыя гарматы былі адліты пры жыцці магната. Такім чынам, значнае ўзбуйненне артылерыйскага парка Слуцка супала з інтэнсіфікацыяй будаўнічых прац на ўмацаваннях горада ў сярэдзіне XVII ст. Пры гэтым некаторыя гарматы адліваліся ў самім Слуцку. У прыватнасці, вядома, што ў 1664 г. у горадзе меўся людвісар402.
    Створаны намаганнямі Б. Радзівіла ў Слуцку артылерыйскі парк застаўся амаль нязменным да пачатку Вялікай Паўночнай вайны. У інвентары 1686 г. згадваецца пра 57 гармат, сярод якіх было 6 няспраўных403. Гэтая крыніца таксама дазваляе ўявіць, як былі расстаўлены гарматы ў мірны час. 3 57 гармат 30 былі ў арсенале ў цытадэлі, астатнія стаялі на валах: 4 у цытадэлі, 13 на гарадскіх валах. На пачатку вайны, у 1703 г., у Слуцк былі прывезены 19 гармат з Ляхавіцкага замка, але неўзабаве яны сталі здабычай расійскага войска404. А ў 1706-1707 гг. арсенал фартэцыі быў цалкам спустошаны. На загад Карла XII былі знішчаны 27 лёгкіх гармат, а расійскія войскі вывезлі 16 цяжкіх, 4 лёгкія гарматы і 1 шротаўніцу. У выніку з 56 гармат, якія меліся ў слуцкім арсенале, засталося 5 лёгкіх гармат і 3 марціры405. Такім чынам, у першай палове сярэдзіне XVII ст. намаганнямі Радзівілаў Слуцк быў забяспечаны значным артылерыйскім паркам, дзякуючы чаму яго абароназдольнасць істотна вырасла. Свой абарончы патэнцыял горад захоўваў да пачатку XVIII ст., пакуль яго артылерыя не была поўнасцю знішчана.
    Акрамя галоўных рэзідэнцый Радзівілаў, у XVII ст. артылерыя мелася таксама ў замках у Давыд-Гарадку, Міры і Копысі. У 1605 г. у Давыд-Гарадоцкім замку налічвалася 11 гармат, з іх 4 спіжовыя, 5 жалезныя, 2 марціры406. У час вайны 1654-1667 г. у Мірскі замак з Нясвіжа разам з іншым узбраеннем былі высланы 6 гармат (табл. 4)407. У інвентары замка 1688 г. згадваюцца 3 жалезныя гарматы, якія ляжалі ў браме без лафетаў408. Гэты факт выразна сведчыць аб тым, што рэзідэнцыя ў азначаны час згубіла ваеннае прызначэнне. У арсенале Капыскага замка ў 1670 г. было 4 гарматы, а ў 1690 г. З409. Як бачна, па забеспячэнні ўзбраеннем другасныя рэзідэнцыі выразна адрозніваліся ад цэнтральных фартэцый.