Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Волкаў М. Слуцкая цытадэль XVII-XVIII ст. // БГА. 2012. Т. 19, сш. 1-2. С. 40.
222 AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 5569/1. S. 111-112, 179-182; Sygn. 6865/III. S. 21-23, 119-122; Sygn. 6865/IV. S. 17-23, 103-106, 142-144; Sygn. 17469/1. S. 146-147; Sygn. 17469/11. S. 36, 59, 61.
223 Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowy wanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 57-75.
вяла сцежка па паўднёвым схіле замкавай гары. Гэты факт выразна сведчыць аб страце замкам у гэты час абарончага прызначэння.
Паколькі Слуцк з’яўляўся дастаткова вялікім горадам, ён меў развітую сістэму гарадскіх фартыфікацый. Яшчэ ў першай палове XVI ст. вакол гандлёва-рамеснага пасада ў міжрэччы Бычка і Случы быў насыпаны земляны вал з драўляным парканам наверсе. Апошні варта адносіць да новага тыпу ўмацаванняў, таму мы звернем на яго ўвагу пазней. Астатнія пасады Слуцка, як вынікае з інструкцыі К. Радзівіла, у 1620-я гг. мелі ўмацаванні ў выглядзе драўлянага штыкету з брамамі. Дзве драўляныя брамы ў ланцугу фартыфікацый Новага места можна пабачыць на плане Януша Радзівіла 1651-1652 гг.224 У першай палове сярэдзіне XVII ст. драўляныя гарадскія ўмацаванні былі заменены на бастыённыя.
Замак у Капылі, які знаходзіўся непадалёк ад Слуцка і быў з ім моцна звязаны, паўстаў на месцы дзядзінца летапіснага Капыля. Ен меў эліпсападобную форму памерамі 45 х 100 м са стромкімі схіламі. Да цяперашняга часу захаваліся валы вышынёй 2,5-3 м з пяску і гліны. У іх былі выяўлены рэшткі драўляных умацаванняў, што стаялі на вале. Уся забудова ў замку была драўляная. Звонку ён быў акружаны ровам шырынёй 6-8 м і глыбінёй 2-3 м. Ён мог напаўняцца вадой з рэчкі Каменка, каля якой быў узведзены замак. Умацаванні ў форме вала вышынёй 2,5 м зафіксаваны вакол так званага вакольнага горада125. Аднак невядома, ці быў ён у пазнейшы час уключаны ў рэзідэнцыянальны комплекс, як гэта было ў Клецку, Давыд-Гарадку і Слуцку. Яшчэ ў канцы XVI ст. у Капыльскім замку меліся амуніцыя і гарматы, аднак недзе паміж 1593-1600 гг. ён згарэў і, як мяркуе А. Скеп’ян, больш не аднаўляўся226. Такім чынам, пры біржанскіх Радзівілах, да якіх Капыль адышоў у 1600 г., у якасці рэзідэнцыі замак ужо не выкарыстоўваўся, хаця пэўны час ён яшчэ мог захоўваць функцыі лакальнага абарончага цэнтра. Але да сярэдзіны XVII ст. ён быў закінуты цалкам, а капыльскіх мяшчан абавязалі будаваць фартыфікацыі ў Слуцку. Гэтаксама на слуцкіх умацаваннях жыхары Капыля адпрацоўвалі пакаранні, якія на іх ускладваліся227.
У першай палове XVII ст. у валоданне біржанскіх Радзівілаў перайшоў замак у Свіслачы ў Менскім павеце (мал. 11). Умацаванне размяшчалася пры ўпадзенні ракі Свіслач у Бярэзіну. Вада амывала дзядзінец з трох бакоў, што было вельмі выгадна для абароны. Умацаванне паўстала яшчэ ў XII ст. У гэты час па яго перыметры быў насыпаны земляны вал228. Паводле інвентара 1560 г.,
224 НГАБ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 287. Арк. 40.
225 Калядзінскі Л. Капыльскі замак II Вялікае княства Літоўскае: энцыкл. : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 43.
226 Скеп’ян A. А. Дзве ардынацыі два цэнтры: Клецк і Нясвіж. С. 50.
227Пашкевіч У. Горад Капыль паводле інвентара 1744 г. II Капыль : гісторыя горада і рэгіёна: да 360-годдзя надання Капылю прывілея на магдэбургскае права / уклад.: A. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар, I. В. Соркіна. Мінск, 2012. С. 215-216; Скеп’ян A. А. Дзве ардынацыі два цэнтры : Клецк і Нясвіж. С. 55.
228Свіслацкі замак II Вялікае княства Літоўскае : энцыкл.: у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 558.
Мал. 11. Замак у Свіслачы. Я. Радзівіл, 1651-1652 гг. НГАБ. Ф. 692. Bon. 1. Спр. 287
ён меў браму і чатыры вежы, на месцы адной з якіх на той час была ўзведзена царква229. Паводле планаў Януша Радзівіла 1651-1652 гг., дзядзінец быў набліжаны па форме да круга і меў памеры 93 х 112 локцяў (60,5 х 72,8 м)230. Да сярэдзіны XVII ст. комплекс быў ужо ў значнай ступені перабудаваны, але, як слушна мяркуе С. Сергачоў, маглі захавацца пэўныя элементы старой фартэцыі231. На старым месцы, верагодна, стаяла невысокая брама, ад якой да мястэчка вёў драўляны мост на ізбіцах. Замест сцен з гародняў, якія ішлі па перыметры замкавага дзядзінца, быў пастаўлены больш просты вастракол. Магчыма, захавалася адна з абарончых вежаў з боку Свіслачы, якая прыкрывала мост, перакінуты цераз раку побач з замкам. Яе наяўнасць сведчыць аб тым, што перабудаваная рэзідэнцыя працягвала выконваць абарончыя функцыі. Існаванне другой вежы з боку Свіслачы патрабуе верыфікацыі, паколькі загадныя планы даюць розную інфармацыю. Верагодна, у першай палове XVII ст. у паўднёва-ўсходняй частцы дзядзінца быў узведзены вялікі драўляны будынак жыллёва-гаспадарчага прызначэння. Ён складаўся з двух карпусоў. У паўднёвым корпусе памерам 12 х 55 локцяў (7,8 х 35,8 м) меліся печы, таму ён мог выкарыстоўвацца пад жыллё, а ва ўсходнім памерам 12 х 60 локцяў (7,8 х 39 м) печы не абазначаны, што ўказвае на размяшчэнне там складскіх памяшканняў. У месцы злучэння карпусоў знаходзілася сталовая ізба памерам 18 х 19,5 локцяў (11,7 х 12,7 м). Паводле інвентара 1560 г., на яе месцы знаходзілася царква. Такім чынам, храм у другой палове XVI першай палове
229Даўгяла Зьм. Ів. Сьвіслацкі замак у 1560 г. Н Наш край. 1927. № 6-7. С. 60-64.
230 НГАБ. Ф. 694. Воп. І.Спр. 287. Арк. 19адв„ 20,23.
231 Сергачев С. А. Деревянный замок середнны XVII в. в Свнслочн. С. 34.
XVII ст. быў вынесены з тэрыторыі замка. Гэта сведчыць аб ператварэнні колішняй абарончай цытадэлі Свіслачы ў цалкам прыватную рэзідэнцыю. За замкам, у міжрэччы Свіслачы і Бярэзіны размяшчаўся гандлёва-рамесны пасад, які з боку поля быў прыкрыты драўлянай сцяной з брамай. Свіслацкі драўляны замак быў знішчаны ў першыя гады вайны Расіі з Рэччу Паспалітай сярэдзіны XVII ст. 12 ліпеня 1655 г. казакі «город Свйслоч взялй, острог й город й посады выжглй, й которые былй польскйе й лйтовскйе людй в городе Свйслочь, й тех всех людей мечю предалй»222. Пазней як абарончае ўмацаванне
не аднаўляўся.
Мал. 12. Замак у Копысі. 1665 г.
AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 34. Р1. 2
Замак у Копысі, размешчаны на беразе Дняпра, адрозніваецца ад іншых замкаў гэтага тыпу. Вайна 1654-1667 гг. не прывяла да заняпаду яго як абарончага ўмацавання. Наадварот, тагачасны ўладальнік Копысі Багуслаў Радзівіл мадэрнізаваў умацаванні старажытнага замка, пераўтварыўшы яго ў невялікую бастыённую фартэцыю. Таму гарадзішча, што захавалася да нашага часу, мае выразныя сляды мадэрнізацыі. Тым не менш дзякуючы плану замка, выкананаму ў 1665 г., і, верагодна, якраз для распрацоўкі праекта перабудовы ўмацавання, мы можам уявіць як выглядалі ўмацаванні замка ў першай палове -
сярэдзіне XVII ст. (мал. 12)233. Дапамагае ў гэтым таксама інвентар 1661 г., які паўстаў незадоўга да перабудовы замка234. Па форме гарадзішча мела выгляд конуса, выцягнутага ў паўночны бок, дзе дзве невялікія рэчкі Сморкаўка і Страшаўка ўпадалі ў Дняпро. Яшчэ ў XI—XII стст. па перыметры гарадзішча быў насыпаны магутны вал. У сярэдзіне XVII ст. на ім стаяў «звычайны паркан, збудаваны ў ізбіцы» і накрыты дахам. Мяркуючы па плане 1665 г., вонкавая сцяна ўяўляла сабой вастракол, а да яе былі прыстаўлены зрубы, па версе якіх праходзіла баявая галерэя, накрытая страхой. Па перыметры сцяны мелася 7 баштаў, а з паўночна-ўсходняга боку стаяла вежа-брама. Перад брамай была насыпана невялікая грэбля, што дазваляла падняць узровень вады
ў рове вакол замка.
232 Акты, относяіцнеся к нсторян Южной н Западной Росснн, собранные н нзданные Археографнческой комяссней. СПб., 1889. Т. 14. Стб. 747-748.
233AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 34. Pl. 2. S. 25. Аўтар выказвае падзяку А. Доўнару заўказанне на гэтую каштоўную крыніцу.
234 AGAD. AR/Dz. XXV. Sygn. 1768. S. 23.
Мала вядома пра ўмацаваную сядзібу біржанскіх Радзівілаў у Старым Сяле Менскага павета. На пачатку XVII ст. яна называецца «замкам»235. Гэта сведчыць аб наяўнасці ўмацаванняў і пэўным абарончым патэнцыяле гэтай рэзідэнцыі.
Акрамя замкаў, простыя драўляныя ўмацаванні мелі многія двары Радзівілаў, якія гаспадары маглі выкарыстоўваць у якасці рэзідэнцый. У біржанскіх Радзівілаў, па падліках польскай даследчыцы У. Аўгустыняк, у пачатку XVII ст. было каля 20 двароў, з якіх большая палова знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі236. Адной з найбольш істотных рысаў двароў XVI першай паловы XVII ст. быў абарончы характар. Часта яны ўзводзіліся ў найбольш прыдатных для абароны месцах, мелі рвы, сцены ў выглядзе вастракола, паркана ці тыну, а на ўваходзе брамы ў выглядзе вежаў ці нізкіх баштаў237. Паколькі пры будаўніцтве двароў выкарыстоўваліся мясцовыя рэсурсы, тэхналогія ўзвядзення іх умацаванняў, форма і канструкцыя адпавядалі традыцыям рэгіёна.
3.2. Мураваныя замкі
У канцы XV-XVI стст. у валоданне Радзівілаў пры розных абставінах перайшоў шэраг мураваных замкаў. Узведзеныя з больш трывалага матэрыялу яны былі надзейнейшымі за драўляныя замкі ўмацаваннямі традыцыйнага тыпу, але істотна ад іх не адрозніваліся па прынцыпах абароны. Тым не менш мураваныя замкі неабходна вылучыць у асобны тып абарончых рэзідэнцый. Галоўнай прычынай, якая падштурхоўвала магнатаў да будаўніцтва мураваных замкаў, было імкненне да стварэння рэзідэнцый больш высокага рангу, бо мураванае будаўніцтва мела статусны характар. Больш высокае значэнне цагляных будынкаў уплывала на змены ў суадносінах абароназдольнасці рэальнай і сімвалічнай. Само формаўтварэнне ў мураванай архітэктуры залежала ад іншых, чым у драўляным дойлідстве, фактараў. Таму разам з новымі тэхналогіямі цаглянага будаўніцтва на нашыя землі прыйшлі і іншыя формы будынкаў (данжоны, бергфрыды, кастэлі і інш.).
Працэс распаўсюджання прыватнаўласніцкага мураванага будаўніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVI стст. быў шчыльна звязаны з рэфармаваннем грамадска-палітычнай сістэмы і пашырэннем заходнееўрапейскіх уплываў. Магнаты імкнуліся ўсяляк падкрэсліць свой узрослы статус. У сувязі з гэтым пашырылася будаўніцтва прыватнаўласніцкіх мураваных рэзідэнцый, якія дасюль асацыяваліся з вялікакняжацкай уладай або з высокімі па сваім статусе феадаламі заходнееўрапейскіх краін. У канцы XV пачатку